Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08, вайна паміж Маскоўскай дзяржавай i ВКЛ заўсходнеславянскія землі. Віленскі сойм улют. 1507 прыняў рашэннеаб вяртанні зямель, страчаных у час папярэдніх (1492—94,1500—03) войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ. У сак.—крас. 1507 пасольства Жыгімонта I Старога ў Маскве ва ультыматыўнай форме запатрабавала вярнуць гарады i землі, захопленыя Іванам III. Маскоўскі ўрад не прыняў патрабаванняў i заявіў аб гатоўнасці пачаць вайну супраць ВКЛ. Ужо ў крас. 1507 вял. кн. Васіль III накіраваў конныя палкі на Полацк i Смаленск. Абмінуўшы фартэцыі, ваяводы зайшлі глыбока на тэр. Беларусі, толькі тады з Кракава ў ВКЛ выехаў Жыгімонт I, які загадаў гетману найвышэйшаму С.П.Кішку са-браць земскую службу (да 14 тыс. чал.) каля Менска. У чэрвені, калі паспалітае рушэнне сабрапася, маскоўскія ваяводы пакінулі межы ВКЛ. Кішка накіраваў войска да Друцка, адкуль пасылаў невял. атрады ваяваць на парубежныя маскоў-скія землі. У хуткім часе паспалітае ру-шэнне было распушчана. Крымскія та-тары, якія абяцалі дапамогу Жыгімонту, не зрабілі намечаныя напады на Пуціўль i Чарнігаў. У кастр.—ліст. 1507 Васіль III зноў накіраваў войскі ваявод В.Холм-скага i Я.Захар'іна ў Бел. Падняпроўе. Яны асадзілі Крычаў i Мсціслаў, але га-рады мужна абараняліся. Калі на дапа-могу асаджаным стала падыходзіць пас-палітае рушэнне, ваяводы вярнуліся ў свае землі. Другі этап вайны звязаны з бунтам,узнятымустудз. 1508 на Беларусі М.Л.Глінскім (гл. Глінскіх мяцеж 1508). Сабраўшы каля 2 тыс. чал., Глінскі ава-лодаў Туравам, Мазыром, спрабаваў захапіць i інш. гарады, але не меў падтрымкі насельніцтва. Вясной да бунтаўшчыкоў з'явіўся маскоўскі ўпаўна-важаны Губа Маклакаў, які дамовіўся пра сумесныя ваен. дзеянні i перадачу занятых на Беларусі гарадоў непасрэдна Глінскаму. Васіль III накіраваў войска на чале з В.І.Шамячычам на Слуцк да Глінскага, палкі Д.Шчэні з Вял. Лук i Я.Захар'іна з Масквы — на Смаленск, a 3-е войска — на Полацк. У маі 1508 аб'яднаныя сілы Глінскага i Шамячыча трымалі ў аблозе Менск i спусташалі яго наваколле, рабілі рэйды ажно да Слоніма. У гэты час каля Ліды збіралася паспалітае рушэнне ВКЛ, a з Польшчы падыходзіла 5-тысячнае войска. Аб'яднаўшы сілы (агульная колькасць 15—Ібтыс. чал.), Жыгімонт I даручыў камандаванне імі гетману найвышэйшаму К.І.Астрожскаму. У пач. чэрвеня пры набліжэнні аб'ядна-нага войска ВКЛ ваявода Шамячыч i Глінскі пакінулі Менск i адступілі на У, аўсярэдзінеліпеня,таксама не прыняў-шы бою, адступіла буйная групоўка маскоўскага войска, якая трымала ў аблозе Оршу. У жн. 1508 Астрожскі i М.Фірлей з атрадамі конніцы напалі на Северскую зямлю, a Кішка з невял. атра-дам рушыў у напрамку Масквы i захапіў Дарагабуж i Таропец, аднак ваяводы Васіля III ударам у адказ вярнулі гэтыя гарады. Астрожскі з Фірлеем таксама мусілі вярнуцца ў свае землі. Вайна скончылася безвынікова. 19.9.1508 падпісана пагадненнеаб«вечным міры», якое замацоўвала межы, што склаліся паміж Маскоўскай дзяржавай i ВКЛ у выніку папярэдніх войнаў. Абодва манар-хі абавязаліся разам выступаць супраць «всех недругов», у т.л. i крымскіхтатараў. Князі Глінскія атрымалі права свабодна выехаць у Маскоўскую дзяржаву.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.