БЕЛАРУСЬ (последнее)
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03, вайна Маскоўскай дзяржавы за ўсходне-славянскія землі, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ. У канцы 1490-х г. адносіны паміж Маскоўскай дзяржавай i ВКЛ настолькі абвастрыліся, што новы канфлікт з-за ўсх. зямель ВКЛ стаў непазбежны. Рыхтуючыся да нападу, вял. кн. маскоўскі Іван III заключыў ваен. саюз з Крымскім ханствам, устанавіў добрыя адносіны з Турцыяй. Фармальнай зачэпкай для па-чатку вайны сталі чуткі аб ганеннях на правасл. насельніцтва ў ВКЛ i пераход парубежных князёў пад уладу Масквы. Ужо ў маі 1499 пад'ячы Ф.Шастакоў, які знаходзіўся пры вял. княгіні Алене Іванаўне ў Вільні, даслаўтайны ліст вял. князю маскоўскаму, у якім паведамляў, што княгіню i інш. праваслаўных быццам бы сілай прымушаюць прымаць каталіцтва (сама Алена ніколі не пісала пра гэта бацьку). Вясною 1500 з ВКЛ на службу да Івана III перайшлі князі С.І.Бельскі, В.І.Шамячыч, С.І.Мажайскі i інш. вяр-хоўскія i чарнігава-северскія князі разам з «дварамі», баярамі i слугамі. У крас. 1500 у Масквупрыехала пасольства вял. князя літоўскага Аляксандра на чале са смаленскім намеснікам С.Кішкам, якое імкнулася зняць напружанне паміж дзяржавамі. Аляксандр пайшоў на камп-раміс i ўпершыню звяртаўся да Івана III як да «государя всея Русн», патрабуючы вярнуць «здрадцаў» (князёў-перабежчы-каў) i не чыніць больш крыўд на межах. Але вял. князь маскоўскі ўсю віну пера-клаў на Аляксандра і, выслаўшы назад паслоў, накіраваў у ВКЛ сваё войска (3.5.1500 ваявода Я.Захар'ін з палкамі рушыўда Бранска). Толькі пасля гэтага ў Вільню быў адпраўлены ганец І.Целя-шоў з граматай,у якой абвяшчалася, што Іван III «за хркстманство хочет стоятм» i пачынае вайну. Войска Захар'іна тым часам авалодала Бранскам, заняло Пу-ціўль, Мцэнск, Сярпейск, Старадуб, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На бок Масквы перайшлі князі Масальскія i Трубяцкія. 2-я групоўка войск на чале з Ю.Захар'іным была накіравана да Смаленска, на Дарагабуж. 3-я групоўка стаяла напагатове ў Вял. Луках, a 4-я — у рэзерве ў Цверы. У канцы чэрв. да Смаленска падышоў конны корпус ВКЛ пад камандаваннем найвышэйшага гетмана К.І.Астрожскага. 14.7.1500 4-ты-сячны атрад коннікаў найвышэйшага гетмана атакаваў на р. Вядроша пад Дарагабужам аб'яднаныя сілы маскоўскіх ваявод (40 тыс. чал.) i ў жорсткай 6-гадзіннай бітве быў амаль цалкам знішчаны (гл. Бітва на Вядрошы 1500). Іван III патрабаваў ад крымскага хана Менглі-Гірэя зрабіць абяцаны напад на ВКЛ іўдарыцьу напрамкуСлуцк—Тураў— Пінск—Менск. Не падрыхтаваны да вайны вял. князь Аляксандр шукаў дапамогі праз дыпламатаў. Летам і восенню 1500 паслы ВКЛ спрабавалі адгаварыць Менглі-Гірэя ад ваен. саюзу з Масквой, яны пабывалі таксама ў Малдове, Заволжскай ардзе, Лівонскім ордэне, у братоў Аляксандра — польскага караля Яна Ольбрахта i караля венграў i чэхаў Уладзіслава. 21.2.1501 паслы з Вільні i Кракава разам прыбылі ў Маскву i спрабавалі пераканацьІванаIII спыніць ваен. дзеяннні, але беспаспяхова. У маі 1501 маскоўскае войска зноў рушыла на ВКЛ, a ў чэрв. з Пд ударылі крымскія татары. На баку ВКЛ у вайну ўступілі толькі Заволжская арда i Лівонскі ордэн, магістр якога Вальтэр фон Плетэнберг у маі 1501 распачаў ваен. дзеянні. Пасля смерці Яна Ольбрахта вял. кн. Аляксандр быў выбраны польскім каралём i выехаў у Польшчу. Адначасова з прыняццем акта Мельніцкай уніі 1501 аднаўлялася унія паміж ВКЛ i Польскім каралеўствам. Адсутнасць манарха i спадзяванні на хуткую дапамогу палякаў абумовілі пасіўнасць войск ВКЛ у 2-й пал. 1501. Іван III накіраваў ва ўсх. Беларусь аб'яд-наныя сілы, якія 4.11.1501 разбілі пад Мсціславам групу войск кн. М.Заслаў-скага i А.Дашковіча. Летам 1502 маскоў-скае войска імкнулася захапіць Смаленск, але вымушана было адступіць. Яно заняло i спаліла Оршу, разрабавала мсціслаўскія воласці, aтаксама землі на Віцебшчыне i Полаччыне. Восенню таго ж года «воеватм в Лнтовскую землю» хадзілі ваяводы з Ноўгарада, Ржэва i Северскай зямлі. У лют. 1503 Іван III зноў паслаў на Беларусь «князей i воевод многмх со мнотмм людмм». Толькі заключэннеуніі з Польшчай i падтрымка ВКЛ Лівонскім ордэнам схілілі Івана III да перагавораў. Спыніць вайну заклікала бацьку i вял. княп'ня i каралева Алена Іванаўна. 4.3.1503 у Маскву прыбыло пасольства Аляксандра. Пасля вострых спрэчак былі падрыхтаваны «перамірныя граматы» (зацверджаны 2 крас), якія абвяшчалі 6-гадовае перамір'е (1503—09) i вызна-чалі новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышлі вял. тэрыторыі ВКЛ з гарадамі Белы, Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Дрокаў, Карачаў, Любеч, Любуцк, Масальск, Мглін, Мцэнск, Мязецк, Невель, Ноўгарад-Северскі, Папова Гара, Почап, Пуціўль, Радагошч, Рыльск, Се-ранск, Старадуб, Сярпейск, Трубчэўск, Хоцім, Чарнігаў i інш.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292153790 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций