Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94, вайна Маскоўскай дзяржавы за т.зв. «отчнну» — усходнеслав. землі, што былі ўскладзе ВКЛ. Ёй папярэднічалі парубеж-ныя канфлікты, якія пачасціліся з 1486, калі ваяводы Івана III напалі i разраба-валі Л юбуцк, Мцэнск i Вяземскае княства. 18.5.1492 Іван III накіраваў да караля польскага i вял. князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных да-маганняў, аднактой вярнуўся назад,да-ведаўшыся пра раптоўную смерць Ка-зіміра (7.6.1492). Склалася спрыяльная сітуацыя для вайны. У жн. 1492 войска на чале з Ф.Целяпнём-Абаленскім, накіраванаенаЛюбуцкіМцэнск,папаліла гарады, a баяр i жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі Хле-пень i Рагачоў. У гэты час у Маскву пера-беглі князі з парубежных раёнаў ВКЛ — С.Ф.Варатынскі, М.Р.Мязецкі, A. i В. Бялёў-скія, А.Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану III без цяжкасцей авалодаць землямі ў вярхоўях Акі. Пры дапамозе князёў-пера-бежчыкаў былі заняты Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней войска кн. Д.В.Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтую-чыся да пашырэння ваенных дзеянняў, вял. кн. маскоўскі сабраў войска ў Вял. Луках, Ноўгарадзе, Пскове i Цверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 маскоўскае пасольства наведала кн. Конрада Мазавецкага i магістра Тэўтон-скага ордэна з прапановай утварыць супраць Ягелонаў ваен.альянс. ВКЛ не было гатова да абароны, таму вял. кн. Аляксандр накіраваў паслоў у Крым, Заволжскую Арду i да свайго брата поль-скага караля Яна Альбрэхта з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана III Алену замуж за вял. кн. Аляк-сандра. Гэта паслужыла пачаткам перага-вораў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ. «Вялікае пасольства» вял. кн. Аляксандра, у склад якога ўваходзілі троцкі ваявода

П.Я.Мантыгірдавіч, жамойцкі стараста С.Я.Кезгайла, Войтка Яновіч i пісар Ф.Грыгор'еў, прыбыло ў Маскву 17.1.1494. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да Маскоўскай дзяр-жавы адышлі Вяземскае княства i землі ў басейне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад'езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства ВКЛ правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана III і, атрымаўшы станоўчы адказ, прад-стаўляла вял. князя на заручынах.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.