БЕЛАРУСЬ (последнее)
Вайна Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1368—72
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Выклікана саперніцтвам паміж дзвюма найбуйнейшымі дзяржавамі Усх. Еўропы за паліт. гегемонію ў рэгіёне, у першую чаргу за ўплыў на Цвярское вял. княства. У жн. 1368 вял. князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч (Данской) не прызнаў пераход велікакняжацкай улады да кн. Міхаіла Аляксандравіча (брата Ульяны, жонкі Альгерда), прыхільніка ўмацавання дзярж. самастойнасці Цверы i збліжэння яго з ВКЛ, што вымусіла яго ўцячы ў ВКЛ. Увосень 1368 войска ВКЛ на чале з Альгердам, пры падтрымцы Смаленска, разбіла маскоўскія войскі ў Тросненскай бітве 1368 i падступіла да Масквы, аблога якой была беспаспяховай. У выніку 1-га паходу Альгерда ўлада Міхаіла Аляк-сандравіча над Цвярскім княствам была адноўлена, у склад ВКЛ вернуты Ржэў. Не змірыўшыся з вынікамі кампаніі 1368, Масква ў жн. 1370 напала на Цвер, імкну-чыся далучыць зах. частку княства, якая межавала з ВКЛ, каб прадухіліць магчымасць кантактаў паміж дзвюма дзяржа-вамі. Міхаіл Аляксандравіч зноўуцёку ВКЛ, але Альгерд, заняты канфліктамі з Ордэнам i Польшчай, не здолеў аказаць яму падтрымкі. Тады Міхаіл накіраваўся ў Арду i дамогся перадачы яму ярлыка на вял. княжанне Уладзімірскае, якім традыцыйна валодалі маскоўскія князі. Жадаючы захаваць Цвер як процівагу Маскве, Альгерд вырашыў дапамагчы Міхаілу i ў ліст. 1370 пачаў 2-гі паход на Маскву, аблога якой (8—16 снежня) зноў была няўдалай. У выніку заключана перамір'е да 29.6.1371. У час перамір'я бакі спрабавалі атрымаць ваен. i дыпла-мат. падтрымку Арды i канстанцінопаль-скай патрыярхіі. Масквеўдалося недапус-ціць стварэння асобнай правасл. мітрапо-ліі ВКЛ, чаго дамагаўся Алыерд. У чэрв. 1371 Алыерд накіраваўу Маскву пасоль-ства з прапановай заключыць трывалы мір. Пасольства дамовілася пра заручыны дачкі Альгерда Алены з серпухаўска-бароўскім кн. Уладзімірам Андрэевічам (бліжэйшы саюзнік Дзмітрыя) i працяг перамір'я да 26.10.1371. Аднак вясной 1372 Масква пачала падрыхтоўку да паходу на Цвер. Каб прадухіліць яго, 7.4.1372 адначасова з выступленнем Міхаіла Аляксандравіча на Дзмітраў войскі ВКЛ на чале з Кейстутам i Андрэем Альгердавічам напалі на Пераяслаў-Залескі. Кампанія 1372 працягвалася паходамі літ.-цвярскога войска на спрэч-ныя паміж Цвер'ю i Масквой гарады Кашын i Таржок. 12.7.1372 цвярское і літ. войскі на чале з Альгердам злучыліся каля г. Л юбуцк для 3-га паходу на Маскву. Туды ж падышлі асн. сілы маскоўскага войска. Не маючы дастатковых сіл, каб схіліць ваенны поспех на свой бок, у ся-рэдзіне ліпеня ВКЛ, Цвер i Масква пад-пісалі Любуцкімір 1372. У выніку паходаў Алыерда было праведзена размежаванне сфер уплыву паміж ВКЛ i Масквой. Ваенныя дзеянні паміж імі не вяліся да вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1406—08.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1368—72
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292153545 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций