Вадзяныя знакі ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вадзяныя знакі ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Вадзяныя знакі, філігрань (італьян. filigrana ад лац. filum нітка + granum зерне), бачныя на прасвет віда-рысы на паперы, якія наносяцца ў працэсе яе вырабу; своеасаблівая марка вытвор-цы паперы або папяровых млына ці фабрыкі. Вылучэнне В.з. мае важнае значэнне для правільнага датавання пісьмовых крыніц, вылучаецца ў асобную галіну палеаграфіі — філіграналогію.

Упершыню В.з. з'явіліся ў Італіі ў 13 ст. Для вырабу такой паперы да канца 18 ст. выкарыстоўвалі льняныя i баваў-няныя анучы, пазней — раслінныя валок-ны. Прыгатаваную масу разлівалі ў фор-мы, на дне якіх замацоўвалі драцяныя сеткі (звычайна медныя) i фігуры. Папя-ровая маса, што асядала на дроце, была больш тонкая, таму пры адпаведным асвятленні на гатовых лістах паперы былі відаць прагалы. Пры актыўным выкарыс-танні драцяную сетку мянялі праз год, медныя фігуры — праз некалькі гадоў, a сярэбраныя — праз некалькі дзесяці-годдзяў. Кожная паперня (нярэдка і майстры) пазначала сваю паперу асоб-нымі В.з. На бел. актах i рукапісах 14— 15 ст. захаваліся стараж. знакі на паперы заходнееўрап. вытворчасці. У15—16 ст. многія паперні Еўропы выраблялі паперу з В.з. «галава быка» розных варыянтаў, на якой друкаваў свае кнігі Ф.Скарына. 3 2-й чвэрці 16 ст. першыя В.з. з'явіліся на мясц. паперы ВКЛ, вырабленай на папернях Радзівілаў у Слуцку, Любані, Алыцы,у1570—канцы 17 ст. напапернях Кавячынскіх у Нясвіжы i Уздзе, Сапегаў у Гальшанах. Асн. сюжэтамі В.з. на паперы мясц. вытворчасці 16—19 ст. былі гербы шляхецкіх родаў: «Габданк» (Гаштольды, Даўгялы, Гарабурды), «Ліс» (Сапегі, кнігавыдаўцы Мамонічы), аднагаловы арол (Радзівілы), «Магіла» (Быхаўцы), «Дамброва» (Кішкі), «Багорыя» (Валовічы),«Ляліва»(Тышкевічы),«Па-гоня» (Сангушкі, Чартарыйскія). У18— 19 ст. распаўсюджаны таксама В.з. ў выглядзе чалавечых фігур, выяўжывёл, рыб, птушак, раслін, рэчаў (сякера, меч, карона,дзяржава) абофіліграні злітарамі (без фігурных выяў) на паперы, што выпускалі ў Вільні, Гародні, Супраслі, Бжэльцах (Лідскі пав.), Дзятлаве (пад Слонімам). Аналіз В.з. даў магчымасць устанавіць некалыгі выданняўСтатута ВКЛ 1588, дакладна датаваць асобныя друкаваныя кнігі, высветліць час стварэння рэдкіх бел. рукапісаў (кодэкс 262, "Евангелле" В.Цяпінскага) i інш.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вадзяныя знакі ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.