БЕЛАРУСЬ (последнее)
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Існаваўу сярэдзіне 17 ст.—1831 у мяст. Бяроза. Заснаваны падканцлерам ВКЛ Казімірам Лявонам Сапегам,які запрасіў сюды манахаў ордэна картэзіянцаў. Будынкі кляштара пастаўлены ў 1648— 89, на балоцістым месцы, з-за чаго пад фундаменты давялося забіваць палі. У 1661 пад кіраўніцтвам невядомага архі-тэктара з Варшавы скончана будаўніцтва мураванага касцёлаўстылі сталага баро-ка — 3-нефавай базілікі з трыма апсідамі i вежай-званіцай, прыбудаванай да сярэдняй апсіды. У інтэр'еры 13 алтароў былі аздоблены лепкай са стука i разьбой па дрэве, паліхромнымі з пазалотай скульптурамі, карцінамі мясцовых i італьянскіхмастакоў.Укомплекстаксама ўваходзілі аднатыпныя групы жылых карпусоў, прыстасаваных для адзіночнага жыцця манахаў, як таго патрабаваў статут ордэна, i гаспадарчыя будынкі. Былі бібліятэка, майстэрні, сады i агароды плошчай 9 моргаў, 103 пруты i інш. Кляштарны комплекс быў абнесены мураванай сцяною з 5 вежамі i брамай. Па-за яго сценамі знаходзіліся лазарэт, дом лекара i аўстэрыя. Кляштар меўсваю цагельню. Фундатар шчодра забяспечыў кляштар, перадаўшы яму вёскі Бяроза, Бусяж, фальварак Грынкевічы, шмат лі-тургічнага посуду, вырабаў з серабра, каштоўныя арнаты. Прыбыткі i зямельныя надзелы кляштара павялічваліся i за кошт гандлю гарэлкай, віном i півам, ліхвярства, ахвяраванняўзаможныхлюдзей за паха-ванне ў склепе касцёла, маёмасці, адпіса-най кляштару ўласнікамі. Напр., у 1665 кляштар атрымаў фал ьварак Лявошкі, да яго перайшлі маёнткі Лейпуны i Панямон-неў Гарадзенскім пав.,фальварак Вугляны ў Слонімскім пав., у 1672 — 3 валокі зямлі ў Здзітаве i інш. У сцяне кляштара ў 1656 пахаваны К.Сапега, пазней i іншыя прадстаўнікі яго роду. У 1830 агульная вага кляштарных каштоўнасцей склала больш за 100 фунтаў. Храм быў накрыты ліставой меддзю, падлога выкладзена шведскім мармурам. У кляштары захоўва-лася 39 рукапісных кніг, у т.л. 11 псал-тыроў (кляштар славіўся перапісчыкамі кніг), 2314 друкаваных тамоў. Звычайна ў кляштары жыло 14—16 манахаў, на кляштар працавала больш за 2,4 тыс. феад.-залежных сялян. У час паўстання 1830—31 прыслуга кляштара далучылася да паўстанцкага атрада Ц.Пуслоўскага, што дало рус. уладам падставу закрыць кляштар. Касцёл ааў парафіяльным, але ў 1866 таксама закрыты. Пазней ён разабраны, цэгла скарыстана рус. вайс-коўцамі на будаўніцтва салдацкіх казар-маў. Захаваліся рэшткі кляштара.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292153378 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций