БЕЛАРУСЬ (последнее)
Бялынічы
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Бялынічы (цяпер гар. пасёлак, цэнтр Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Аршан-скім пав. Віцебскага ваяв., на р. Друць. Вядомы з сярэдзіны 16 ст. як сяло ў Аршанскім пав. Віцебскага ваяв. ВКЛ. У 1577 у складзе маёнтка Цяцерын належалі кн. С.А.Збаражскаму, які за-снаваў тут замак (Белагарадок) i мястэчка. Пасля яго смерці (1585) перайшлі да яго дачкі Барбары, жонкі паляка Г.Танчынскага. У пач. 17 ст. яна прадала частку Б. з воласцю свайму айчыму, канцлеру вял. літ. Л.І.Сапегу (быўжанаты з удавой кн. Збаражскага). У1620 былі 331 вулічны i 16 гандл. пляцаў. Уладальнік мястэчка спаганяў з жыхароў грашовы чынш (паводле інвентару 1624 — 4 тыс. злотых). У1624 Сапега заснаваў Бялыніцкі кляштар кармелітаў, якому падараваў зямлю з некалькімі вёскамі i фальваркам: пры кляштары быў пабудаваны драўляны касцёл. У1624 коштам малодшага сына Сапегі Казіміра Льва алтар касцёла аздоблены серабром, a Бялыніцкі абраз МаціБожай — каштоўнымі камянямі. Ён жа заснаваў пры кляштары друкарню (дзейнічалаўсярэдзіне 17 ст.). Бялыніцкі кляштар стаў адным з найбагацейшых на Беларусі. У 1630 у Б. 513 дымоў (двароў). Пасля смерці бацькі (1633) уладальнікам мястэчка стаў пісар ВКЛ О.Сапега. Пры ім 4.10.1634 Б. атрымалі магдэбургскае права. У 1635 Сапега выкупіў у Г.Керлы (нашчадка Збаражскіх) 2-ю частку мястэчка. У ходзе вайны паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай 1654—67 Б. заняты рус. войскам i на працягу некаль-кіх гадоў знаходзіліся пад загадам рус. адміністрацыі. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 вернуты ў склад Рэчы Паспалітай. К.Л.Сапега, які не меў на-шчадкаў, у 1656 завяшчаў Б. свайму далёкаму родзічу Крыштофу Сапегуі Ганне Сапяжанцы — жонцы С.Нарушэвіча. У 1662 Нарушэвічы сваю частку таксама прадалі Сапегу. У 1665 маёнтак трапіў да сына Крыштофа — Андрэя Францішка. Пасля смерці апошняга (1681) яго брат Уладзіслаўу 1685 прадаў мястэчка Ката-рыне — удаве віленскага ваяводы Міхала Казіміра Радзівіла. Б. паслядоўна нале-жалі яе сынам Ежы Юзафу i Карлу Стані-славу, a потым здадзены ў арэнду Я.К.Лендарфу. У1733 ягоўдава Абрамо-віч выйшла замуж за кн. Марцыяна Міхала Агінскага, у выніку маёнтак перайшоў у фактычнае валоданне Агінскіх. Пасля ягосмерці (1750) Б. належалі ягостарэй-шаму сыну Ігнацію i жонцы апошняга Алене. У Б. да цудатворнага абраза Маці Божай пачалося масавае паломніцтва вернікаў, мястэчка сталі называць «Рус-кай Чанстаховай». У 2-й пал. 18 ст. тут дзейнічаўтаксама невялікі жаночы кляш-тар марыявітак, дзе быў пансіянат (навуч. ўстанова) для шляхецкіх дачок. Праз Б. праходзіў гандл. шлях,які звязваў цэнтр Беларусі з Расіяй. У18 ст. ў мястэчку дзей-нічаў мытны пункт, падпарадкаваны гал. мытні ў Магілёве. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772)ускладзе Pac. імперыі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Бялынічы
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292153299 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций