БЕЛАРУСЬ (последнее)
Быхаўскія гарадскія ўмацаванні
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Існавалі ў 16—18 ст. Уключалі земляны вал (даўж. 800 м, выш. 7—8 м, шыр. ў аснове да 30 м) з бастыёнамі, равелінамі i мураванымі ўязнымі брамамі, амаль такой жа даўжыні абарончы роў,у якім пастаянна была вада. Уваход i выхад з горада ажыццяўляўся праз брамы: Падольную (Дольную), што вяла на бераг Дняпра, Магілёўскую (у паўн. частцы горада) i Рагачоўскую (Навабыхаўскую), якая адкрывала шлях у гарады Падняп-роўя. Будаўніцтва гар. умацаванняў, як i Быхаўснага зомка, пачата ў 1590 уладальнікам Быхава Я.К.Хадкевічам паводле каралеўскай граматы, скончана пасля 1625 пры новым уладальніку горада Л.Сапегу. Як i інш. бел. гарады, Быхаў меў вайск. арганізацыю мяшчан i валашчан,аб'яднаныхудзесяткіісотні. Яны былі ўзброены халоднай i агнястрэльнай зброяй, мелі свае харугвы (баявыя сцягі), бубны i трубы, рэгулярна ставіліся на «попіс» перад мясц. адміністратарам — «губернатарам». Традыцыя «попіса» была старажытнаю, i яе прытрымліваліся «вод-луг давнего звычаю». Павятовая шляхта таксама штогод «погшсывалася на святого Мнхала водлуг давнего звычаю». Усе жыхары горада штогод з вясны да замаразкаў займаліся фартыфікацыйна-будаўнічымі работамі, пад наглядам «губернатара» бясплатна рамантавалі і насыпалі валы, чысцілі i паглыблялі роў. Сяляне Быхаўскай вол. летам (пасеяўшы яравыя) i восенню («з поля сойдя») да замаразкаў мусілі«водлугдавней повнн-ностн своее валовую работу полнм™» ўадпаведнасці з распараджэннем адміні-арацыі. Мяшчанскае апалчэнне Быхава ў 16—18 ст. было першакласна ўзброена. У дакументах 16 ст. ўпамінаюцца ручніцы, гакаўніцы, пулгакі, сагайдакі (лук з калчанам i стрэламі), коп'і, панцыры кольчатыя i інш., a таксама разнастайная артылерыя калібрам ад 1 да 100 фунтаў. Апрача разнастайнай халоднай зброі, як правіла мясцовай вытв-сці, у 17—18 ст. тутудастатковай колькасці былоаркебу-заў, мушкетаў, пісталетаў, абушковай зброі, амуніцыі. У1648 Б.г.ў. вытрымалі аблогуі штурмыўкр. казакоўФ.Гаркушы. На пачатку вайны Расііз Рэччу Паспалітай 1654—67 Быхаў выстаяў у час 11-месячнай аблогі ўкр. казакоў на чале з І.Н.Залатарэнкамі 11 палкоў pac. войска ваяводы А.М.Трубяцкога (гл. Быхава абарона 1654—55). У пач. 1657 горад быў заняты pac. i казацкімі войскамі І.Нячая. Пасля пераходу ў 1658 Нячая на бок караля Рэчы Паспалітай у 1659 pac. войскізноў захапілі Быхаўіўтрымлі-валі яго да снеж. 1661 (гл. Быхаваабарона 1702, Быхава абарона 1659, Быхава аблога 1660—61). У час Паўночнай вайны 1700—21 Б.г.ў. двойчыў1702і 1707удала штурмавалі войскі Пятра I i яго саюзніка караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II (гл. Быхава аблога 1702, Быхава абарона 1707). У 1716 pac. войскі канчаткова пакінулі Быхаў, папярэдне разбурыўшы гар. брамы i бастыёны, a «место выпалнгь хотелн, но убогне мецдане со слезамм едва отпроснлмсь». Толькі праз шмат гадоў пасля.вайны Б.г.ў. былі адноўлены i праіснавалі да канца 18 ст.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Быхаўскія гарадскія ўмацаванні
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292153254 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций