Быхаўскі замак

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Быхаўскі замак. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Існаваў у 16— 18 ст. у Быхаве. Стаяў на высокім правым беразе Дняпра, на месцы больш ранняга пасялення 14—15 ст. Уваходзіўу сістэму Быхаўскіхгарадскіхумацаванняў. Да 1590 Б.з. меўдраўляна-земляныяўмацаванні — кальцавы вал, драўляныя сцены ў вы-глядзе гародняў, вежы i ўязную браму. У 1590 замак вытрымаў напад атрада «нізавых казакоў» данскога гетмана Ма-цюшы Федаровіча, якія, «наехавшн гвалтовне..., шкоды немалые... почмнн-лн». У варотах брамы i ў драўляных сценах засталіся «есьмо куль м стрел немало». Тады ж гаспадар горада гетман ВКЛ Я.Н.Хадкевіч атрымаў ад караля грамату на ўзвядзенне новага замка. Будаўніцтва яго закончылася ў 1619. Пры Л.Сапегу, да якога ў 1628 перайшоў Быхаў, узве-дзенабастыённая фартыфікацыя. Новы Б.з. займаў участак берага ў выглядзе няправільнага прамавугольніка памерам 77 x 100 м, з Пд, 3 i Пн быў умацаваны глыбокімі i шырокімі (да 22—27 м) равамі, a па краях пляцоўкі — земляным валам з бастыёнамі. Па перыметры дзя-дзінца размяшчаліся жылыя i гасп. па-будовы, у т.л. комплекс мураванага палаца-замкавага ансамбля. «Прыступ-ны» зах. бок абароны замка з уязной брамай быўдадаткова ўмацаваны васьмі-граннымі 2-яруснымі цаглянымі вежамі, якія мелі па 7—8 байніц i фланкіравалі подступы да брамы. Брама была таксама мураваная, 2-ярусная са скляпеністым перакрыццем, з купалам — «галкай» i ветранікам з гербам Сапегаў. Двухствор-кавыя палотнішчы варотбылі дадаткова ўмацаваны кратай — герсай i спец. сістэмай жал. запораў. Да брамы вёў драўляны мост, пасярэдзіне якога стаялі дадатковыя «краты з дрэва сталярскай работы». На восі ўезду ў замак знахо-дзіўся палай, на ніжнім паверсе якога раз-мяшчаліся розныя службы, на верхнім — пакоі i сталовая зала, пад палацам — скляпеністыя падвал ы. Справа ад брамы была казарма, на замкавым двары — студня. У Б.з. пастаянна знаходзіўся значны вайсковы гарнізон,які падначаль-ваўся мясц. адміністратару — «губерна-тару», a таксама вял. колькасць агня-стрэльнай зброі i амуніцыі. На патрэбу абароны працавала спец. Быхаўская людвісарня, дзе высокакваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі i гранаты. Зброя i металічныя даспехі, вырабленыя быхаўскімі замкавымі зброй-нікамі, карысталіся вял. попытам на Бела-русі i за яе межамі. Паводле звестак 1692, у цэйхгаузе Б.з. было: 34 гарматы (шро-таўніцы, палявыя марціры, шматстволь-ныя арганы — 5 з ix выраблены ў зам-кавай людвісарні), 32 «свінні» волава, салетра, ядры, картузныя зарады для 3-, 4-, б- i 10-фунтовых гармат, артыл. i ручныя гранаты (апошнія 3 тыпаў: жалезныя,драўляныяі шкляныя). Сярод інш. зброі — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніц, старасвецкі аркебуз, 50 пар «блях гусарскіх», косы «проста наса-джаныя», формы для адліўкі ядзер, жал. пікі, a таксама харугвы (баявыя сцягі).

Замак перажыў шмат аблог i штурмаў. У1648 атрад укр. казакоў на чале з Ф.Гар-кушам не здолеў яго ўзяць. Са жн. 1654 на працягу 11 месяцаўягобеспаспяхова асаджалі казацкія атрады І.Н.Залатарэнкі i 11 палкоў pac. войска на чале з ваяводам А.М.Трубяцкім (гл. Быхаваабарона1б54— 55). Толькі ў пач. 1657 пасля 18-месячнай аблогі pac. войскі разам з казакамі І.Ня-чая штурмам узялі замак. Пасля пераходу Нячая на бок караля Рэчы Паспалітай з 14.5.1659 Б.з. асаджалі групоўкі карных атрадаў ваявод Лабанава-Растоўскага i Змеева (гл. Быхава абарона 1659). Pac. гарнізон, які захапіў замак, у 1660 сам апынуўся ў аблозе i ў снеж. 1661 здаўся 7-тысячнаму войску Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Чарнецкім (гл. Быхава аблога 1660—61). У час Паўночнай вайны 1700—21 уладальнік Быхава К.Сапега перайшоў на бок шведаў, i быхаўскі гар-нізон рабіў напады на войскі Пятра I i караля Аўгуста II. Хутка замак быў абкружаны, i К.К.Сяніцкі дамогся яго зда-чы (гл. Быхава аблога 1702). Неўзабаве i Сяніцкі перайшоў на бок Карла XII. Пётр I тэрмінова накіраваў супраць яго не-калькі рус. палкоў. Пасля аблогі i бам-бардзіроўкі гарнізон Б.з. капітуляваў(гл. Быхава абарона 1707).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Быхаўскі замак

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.