БЕЛАРУСЬ (последнее)
Абарона Быхава 1654, 1659, 1707
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Адбывалася ў час вайны Расііз Рэччу Паспа-літай 1654—67 супраць pac. войска i ўкр. казакоў. Пачапасяўжн. 1654. Быхаў перашкаджаў казацкаму войску наказ-нога атамана палкоўніка І.Н.Залатарэнкі развіваць наступленне на Падняпроўі. У сярэдзіне снеж. 1654 Стары Быхаў дэблакіравала войска гетмана Я.Радзівіла i В.Гасеўскага i заняло яго, адцясніўшы казакоў да Новага Быхава. Толькі ў маі 1655 войска Залатарэнкі зноў прыступіла да аблогі горада. У грамаце да насель-ніцтва ад 7 мая атаман пісаў: «По сотно-кротным упомннаньем упамннаю жебыс-те се поклонсілн Его Царскому Велмчеству, a над собою, женамм м детмн своммм зммловалмся. Бо ведайте o том певне, колн вас достанем през меч, a малого дмтятн жмвмтм не будем». Праз 10 дзён была паслана яшчэ адна грамата, на якую быў атрыманы адмоўны адказ. Раз-дражнёны няўдалай аблогай горада Б.Хмяльніцкі загадаў Залатарэнку выка-паць перад гар. брамамі роў, каб пера-шкодзіць вылазкам гарнізона, паставіць заслон з пяхоты i «оставшь курятннк» у спакоі. Казакі былі пераведзены ў цэнтр Беларусі, a ix месца заняла армія кн. А.Н.Трубяцкога (11 палкоў на чале з наёмнымі палкоўнікамі Е.Цыклерам, Х.Юнкманам, Г.Фанстаданам, Л.Марця-тусам, Я.Ронартам, А.Гохгардам, К.Кра-фертам, Е.Франзбекам, А.Гамонтам, a таксама Т.Кундліным i Л.Азар'евым). У чэрв. 1655 да быхаўскіх мяшчан з граматай аб здачы горада звярнуўся сам цар. Ваенныя дзеянні арміі Трубяцкога працягваліся да 26 ліпеня. Князь некалькі разоў заклікаў быхаўцаў здацца, але тыя адхілялі прапановы, рабілі начныя вылаз-кі. Прычыны ўпартага супраціўлення царскія ваяводы бачылі ў магутнасці Бы-хаўскага замка i вял. забяспечанасці яго прыпасамі. Сваю ролю адыграла i грамата караля Яна II Казіміра ад 31.5.1655, паводле якой за мужнасць жыхары Бы-хава на 20 гадоў вызваляліся ад усіх падаткаў, за кошт каралеўскага скарбу дадаткова наймалася 300 чал. нямецкай пяхоты для далейшай абароны горада. У пач. жніўня частка pac. войск з-пад Быхава была перакінута да Слуцка i на Панямонне, аднак у пач. кастрычніка сюды вярнуліся казакі пад камандаван-нем Залатарэнкі. 7 кастр. аблога горада аднавілася. 8 кастр. быхаўскі гарнізон зрабіў вылазку, у выніку якой загінуў Залатарэнка. У гэты час выбухнула паўстанне супраць казацкай старшыны. Казацкае войска страціла баяздольнасць i адступіла на Украіну. у канцы 1655 pac. войскі былі вымушаны пасгупова знімаць аблогу горада. Тут застаўся толькі 1 полк з 22 сотняў на чале з палк. І.Нячаем, які складаўся пераважна з сялян усх. Беларусі, што запісаліся ў казакі. У Быхаве, які моцна цярпеўад абстрэлаў, бушавалі частыя пажары, змяншаліся запасы хлеба. Гарнізон меў 1000 чал. наёмнай пяхоты, што абаранялі замак, на валах горада было 18харугваў мяшчан, шматузброеных сялян з Быхаўскага пав. i асобнае фарміраванне з 1000 яўрэяў. У пач. 1656 аблога была фактычна спынена ў сувязі з Віленскім перамір'ем 1656.
Быхава абарона 1659. Адбывалася ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67супраць карнага pac. войска. У пач. 1657 пасля 18-месячнай аблогі pac. войскі сумесна з казакамі І.Нячая штурмам захапілі Быхаў. У 2-й пал. 1658 Нячай здрадзіў цару i перайшоў на бок польскага караля. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў добра ўмацаваны г. Стары Быхаў. Дзеянні Нячая не выклікалі энтузіязму ні ў радавога казацтва, ні ў быхаўскіх мяшчан, якія слухалі яго «поневоле» i заявілі, што «впредь помогать ему не будут». Карнае войска pac. ваявод С.Д.Імеево i І.ІЛабанава-Растоўскага 24.5.1659 падышло да горада i пачало аблогу, якая працягвалася да 14 снеж. i закончылася начным штурмам Быхава. Поспеху штурму ў значнай ступені са-дзейнічала здрада членаў гар. магіст-рата Ільініча i Ранкоўскіх, a таксама каменданта Быхаўснага замка немца Шульца, які адчыніў браму. «Впавшм» ў Быхаўскую фартэцыю, pac. войска «людей всех, в той осаде бывшмх, вы-секло»; асабліва пацярпела палонная шляхта, якую знішчылі «в пень». У да-нясенні царуЛабанаў-Растоўскі паведам-ляў, што «государевы ратные людн город Старый Быхов прнступом взялм н мзмен-нмков Мвашку Нечая н брата его Самошку Выговского, a нных многнх в ночное время побмлн». Ад аблогі i штурму замак моцна пацярпеў. У час успыхнуўшага пажару «.. .в каменном городке... с порохом взор-вало палату, a в той... палате былм порох ручной м пушечный м пушечные ядра, ...свннцу 12 свмней да пушечных ядер большмх vi малых 1843 ядра да 700 пуль мушкетных, да в том же погребу бы-ховскнх мецдан в кадех меду сырцу сто пуд да сукна м мную рухлядь». У замку паднавілі пашкоджаныя ўмацаванні, i там размясціўся pac. гарнізон.
Быхава абарона 1707. Адбывалася ў час Паўночнай вайны 1700—21 супраць pac. войск. Пасля ўзяцця Старога Быхава казакамі i войскамі ВКЛ у кастр. 1702 (гл. Быхава аблога 1702) ген. артылерыі ВКЛ К.К.Сяніцкі практычна стаў адзіным правіцелем Быхаўшчыны i прыбраў да сваіх рук прыбыткі Магілёўскай эканоміі. Разам са сваімі прыхільнікамі збіраўся здрадзіць каралю Аўгусту II i рыхтаваў высгупленне супраць pac. войск. Спачатку ён загадаўузмацніць бастыённыя ўмаца-ванні горада, што было зроблена «крыва-вай людской працай». Пасля прыбыцця ў Быхаў войск пад камандаваннем яго брата — падстолія ВКЛ, палкоўнікаў Ліндорфа i Берлінкурта Сяніцкі падняў мяцеж. Была абрабавана pac. армейская казна, якая дастаўляла салдацкія грошы да месца дыслакацыі палкоў. Сяніцкія накіравалі паведамленне пра свой мяцеж прыхільнікам Сапегаўі шведскаму каралю Карлу XII з заклікам прыйсці на Бел. Падняпроўе, абяцаючы ім усялякую падтрымку. У адказ Пётр I тэрмінова накіраваў некалькі дзесяткаў pac. палкоў пад камандаваннем генералаў Боўра, Чамберса, Фонвердэна i Валконскага. Быхаў на той час уяўляў першакласна ўмацаваную цытадэль з вял. колькасцю гармат, пешага i коннага войска. Насель-ніцтва адмоўна ставілася да мяцежнікаў, аднак пад пагрозай смерці было выму-шана заняць баявыя пазіцыі па лініі аба-роны горада. Безупынная бамбардзіроўка Быхава i асабліва замка вялася кругла-сутачна некалькі дзён запар. Вял. разбу-рэнні i пажары, адсутнасць дапамогі ад Сапегаў i караля Карла XII вымусілі Сяніцкіх пайсці на перагаворы аб капіту-ляцыі. 25 чэрв. было падпісана пагаднен-не з 13 пунктаў пра ўмовы здачы Быхава pac. войскам. Паводлепагаднення,узам-ку павінны быць 2 каменданты i змешаны гарнізон з войск Расіі i ВКЛ, жыхары го-рада i воласці захоўвалі свае правы i прывілеі, старшыя афіцэры з мяцежнага войска прысягалі ніколі не ваяваць супраць «найсветлейшего царя», Сяніцкія маглі свабодна пакінуць Быхаў, уся артылерыя горада i замка павінна была застацца на валах. Але pac. генералы, што падпісвалі пагадненне, ужо мелі на руках царскі загад пра арышт Сяніцкіх i высылцы іху Сібір. Пасля здачы горада i замка закаваных у кайданы братоў Сяніцкіх вывезлі ўссылку. Пасля гэтага i «ўсю армату быхаўскую, якой было некалькі дзесяткаў штук, a таксама армату замкавую замка Магілёўскага 15 штук... Масква, склаўшы ў байдары, адправіла ўніз Дняпром да Кіева». Мяркуючы па інвентары «арматы цэйхгауза» за 1707, у Быхаве было 30 сваіх гармат калібрам ад 1 да 100 фунтаў, каля 50 бочак «пораху» крычаўскага, пяхотныя i артыл. гранаты, шмат ваен. рыштунку. Рускі гарнізон у некалькі тысяч салдат стаяў у Быхаве больш як 7 гадоў, потым разбурыў гар. брамы,узарваўумацаванні i пакінуў горад.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Абарона Быхава 1654, 1659, 1707
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292152973 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.

По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации

Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций