Будны Сымон

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Будны Сымон. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Будны Сымон (каля 1530, в. Буды— 13.1.1593), бел. мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэфарматар,тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог; прадаў-жальнік культ.-асветніцкай, нац.-паліт. i філас. традыцыі Ф.Скарыны. Скончыў факультэт вольных мастацтваў Кракаў-скага ун-та (паступіў у 1544), магчыма, i тэалаг. факультэт Базельскага ун-та. У1558 па запрашэнні М.Радзівіла Чорнага прыехаў у Вільню, выкладаў на бел. мове катэхізісу пратэстанцкай школе. 31560 кальвінісцкі прапаведніку Клецку. Разам з П.Крышкоўскім, М.Кавячынскім i яго братамі заснаваў Нясвіжскую друкарню, дзе ў 1562 выдаў на бел. мове кнігі «Катэхізіс» i «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». У1563—64 вёў перапіску з рус. правасл. багасловам Арцеміем, быў асабіста знаёмы з І.Фёда-равым i П.Мсціслаўцам. Б. належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая ў ВКЛ мела назвуевангелічнай. Алеў пач. 1560-х r. у ягоўзніклі сумненні наконттрактоўкі асн. палажэнняўхрысціянскайдагматыкі. У 1563 у лісце да цюрыхскага тэолага Г.Булінгера Б. з пазіцый фармальнай логікі крытыкаваў догмат Тройцы ў каталіцкай i кальвінісцкай інтэрпрэтацыі. У сярэдзіне 1560-х г. стаў адным з ідэо-лагаў антытрынітарызму — радыкаль-най плыні ў бел.-літ. Рэфармацыі. Удзельнічаў у рабоце сінодаў бел., літ. i польскіх арыян, у вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійна-філас. i сац.-паліт. вучэнне. У 1565 пасля смерці М.Радзівіла Чорнага пераехаўуХоўхла, маёнтак Кішкаў. Займаўся працай па перакладзе на польскую мову i крытыч-ным даследаванні Бібліі (выд. ў 1572, аднак выдаўцы не змясцілі яго прадмовы i каментарыяў да Новага запавету). Восенню 1573 новы мецэнат Б. арыянін Я.Кішкапрапанаваўямупасаду міністра ў Лоску i аддаў у яго распараджэнне Лоскую друкарню. У1574—75 тут выда-дзены Новы запавет з прадмовай i камен-тарыямі Б., уласныя творы на лац. мове «Пра дзве сутнасці Хрыста», «Супраць хрышчэння дзяцей», «3 нагоды аргумен-таў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як айцец...» i інш. У рзліг.-філас. творы «Пра галоўныя палажэнні хрысціянскай веры» (1576) абагульніў свае радыкальныя ідэі. Пера-клаў з франц. мовы на польскую твор Э.Фрыза «Пра фурыі, або Французскія вар'яцтвы» (1576) пра падзеі Варфала-мееўскай ночы,ініцыятар выдання i аўтар прадмовы да твора Анджэя Фрыча Ма-джэўскага «Аб выпраўленні Рэчы Паспа-літай» (1577). У1583 Б. апублікаваўтвор «Пра свецкуюўладу», каштоўную крыніцу па гісторыі бел.-літ. Рэфармацыі i грамадска-філас. думкі. За гэта выступ-ленне ў друку выключаны з брацкай абшчыны i выдалены з Лоска. Апошнія гады жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. У падрыхтаванай 2-й рэдакцыі Новага запавету (1589), выпраўленай i перапрацаванай, Б.перакрэсліў многія свае погляды i пайшоў на кампраміс са сваімі ранейшымі апанентамі. У 1589 удзельнічаў у дыспуце супраць езуітаў у Полацку, супрацоўнічаў з Я.П.Намыс-лоўскім. Памёр у Вішневе.

Рэліг.-філас. погляды Б. былі нава-тарскія i не мелі прэцэдэнту ў еўрап. дум-цы. Ім зроблена спроба рэвізіі артадак-сальнага вучэння пра Богаўдухудэізму. Б. адхіліў традыц. вучэнне аб Тройцы i абвясціў сапраўдным толькі Бога «Айца», a Бога «Духа» ператварыў з самастойнай i раўназначнай субстанцыі ў атрыбут i творчую сілу Бога «Айца». Найб. рады-

кальна ён абышоўся з Хрыстом: выключыў яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскаепаходжаннеі прыйшоўдавысно-вы, што ён быў не Богам, a самаадданым прапаведнікам, высокамаральным чала-векам, за што i быў надзелены боскімі ўшанаваннямі. Б. адхіліў думку пра тое, што ў Старым запавеце ёсць указанне пра будучае нараджэнне Хрыста. Рацыя-налістычна-натуралістычна трактаваў і паняцці замагільнага свету, біблейскіх цудаў, бессмяротнасці душы. Лічыў, што вера можа быць абгрунтавана рацыя-нальным спосабам, a ў выпадку канфлікту паміж розумам i верай перавагу аддаваў розуму. Ісціна, паводле Б., знаходзіцца ў Свяшчэнным пісанні ў згорнутым выглядзе, адкуль яе неабходна здабыць i адэкватна перадаць, дзеля чаго патрэбна пэўная культура i адукаванасць. Б. ўс-прыняў рацыяналістычны метад, які дазваляў пры даследаванні біблейскіх тэкстаў падвяргаць ix лагічнаму, філа-лагічнаму, гіст. i натуралістычнаму ана-лізу. Ён асуджаўаўтарытарызм i дагма-тызм у мысленні,інтэлектуальную нецярпі-масць i рэліг. фанатызм як каталіцкіх, так i пратэстанцкіх царкоўных i паліт. дзеячаў, тэолагаў. Уласцівы Б. погляд на Хрыста як на выдатнага чалавека, які дзякуючы сваім высокім маральным якасцям быў удастоены «боскасці», падводзіўда думкі, што гэтая магчымасць патэнцыяльна зберагаецца за кожным смяротным чалавекам, які імкнецца да-сягнуць маральнага ўдасканалення. Хрыс-талогія Б. — своеасаблівае адлюст-раванне рэнесансавай канцэпцыі абтым, што чалавек намаганнем асабістай волі можа стаць падобным на Бога. Сац.-паліт. погляды Б. былі памяркоўна-гуманіс-тычныя. Асаблівасцю ix былі пазітыўныя адносіны да існуючых грамадскіхі дзярж. інстытутаў, пераўтваральная дзейнасць меркавалася толькі ў межах наяўнага соцыуму, змяненню падлягала не сістэма ў цэлым, a яе элементы. Б. прызнаваў прыватную ўласнасць, разам з тым прапаноўваў радыкальную рэформу ўсёй сістэмы царкоўнага землеўладання: зямля павінна належаць не манастырам, але царкоўным абшчынам, a даходы ад яе ісці на школьную адукацыю,утрыманне настаўнікаў, бедных вучняў, прапавед-нікаў, будаўніцтва бальніц i дамоў для старых. Ухваляўіснуючыя гфеад. адносіны i нават прыгонніцтва, быў рашучым пра-ціўнікам супраціўлення сялян сваім гаспадарам, аднак не апраўдваў крайнасцей феад. ладу, яго найб. жорсткіх праяў. Б. быў прыхільнікам сац. гармоніі, мірнага суіснавання ўсіх саслоўяў феад. грамад-ства. Кожны, лічыў ён, павінен займаць пэўнае, адведзенае яму гіст. абставінамі месца ў грамадстве. Дзярж. ўлада з'яў-ляецца боскім устанаўленнем i ёй неаб-ходна падпарадкоўвацца. Паліт. ідэалам для Б. з'яўляўся, на ўзор Платона, «філо-саф на троне» — асветны манарх, які «павінен акружаць сябе мудрымі i вучонымі людзьмі». Войны ён падзяляў на справядлівыя, у якіх рэкамендаваў удзельнічаць, i несправядлівыя, якія асуджаў. Заклікаў клапаціцца аб развіцці бел. культуры i мовы, разам з тым пісаў пра неабходнасць засваення ўсёй сукуп-насці еўрап. культуры. Быўталенавітым літаратарам (пісаў на бел., польскай і лац. мовах), празаікам, паэтам, пераклад-чыкам, абгрунтоўваў думку пра пазна-вальнае значэнне мастацтва i яго ма-ральна-выхаваўчую ролю.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Будны Сымон

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.