БЕЛАРУСЬ (последнее)
Уніяцкія брацтвы
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Брацтвы уніяцкія, рэлігійна-дабрачынныя i культурныя аб'яднанні гарадскога насельніцтва уніяцкага веравызнання ў Рэчы Паспалітай у 16—19 ст. Б.у. ўзнікалі пры цэрквахі манастырах. Пасля Берасцейскай уніі 1569 у Б.у. пераўтварыліся брацтвы праваслаўныя ўтых гарадах Беларусі, Літвы i Украіны, дзе прыходы правасл. царквы пераходзілі ўскладуніяцкай царквы,узнікалітаксама пры пабудаваных у 17—18 ст. уніяцкіх цэрквах i манастырах. Назвы Б.у. ўтва-раліся ад назваў цэркваў i манастыроў, да якіх яны былі прыпісаны. У 17—18 ст. большасць нац.-рэліг. арг-цый на Беларусі адносілася да Б.у., бо 75% насельніцтва належала дауніяцкай царк-вы. Найб. вядомымі Б.у. былі Троіцкае (згадваецца ў 1613) у Вільні, брацтвы пры цэрквах Спаса i св. Пятра ў Друі (17— 18 a.) i інш. У Б.у. ўваходзілі гал. чынам гараджане — рамеснікі, гандляры, купцы, духавенства, зрэдку шляхціцы (большасць шляхты на Беларусі з 17 ст. належала да рымска-каталіцкай царквы). Кантроль за дзейнасцю Б.у. ажыццяўляўтой уніяцкі епіскап, у епархіі якога знаходзілася брацтва. Дамінуючая роля ў Б.у. нале-жала купецка-цэхавым вярхам горада i уніяцкаму духавенству. Паколыгі на чале гар. магістратаўтаксама стаялі прадстаў-нікі гэтых вярхоў, Б.у. на Беларусі былі часткаю сістэмы гар. самакіравання, што дазваляла гар. уладам уздзейнічаць на большасць гараджан нетолькі юрыдычна, але маральна i ідэйна. Б.у. мелі вял. ўплыў на рамесныя цэхі, прыпісаныя да пэўных цэркваў горада. У брацтвах былі свае статуты i харугвы, ix дзейнасцю кіравалі выбраныя на агульных сходах «старэй-шыя» (старшыны). На сходах таксама рабіліся запісы ўбрацкія кнігі, збіраліся ўклады ў брацкую скарбонку, якой «старшыя» братчыкі карысталіся як своеасаблівым банкам для разнастайных гандл.-фінансавых аперацый, прымаліся ў сябры брацтва новыя братчыкі, якія давалі прысягу. Гал. мэтай Б.у. была рэліг., дабрачынная i асветніцкая дзейнасць. Ладзіліся агульныя маленні, пахаванні нябожчыкаў (сяброў брацтва i чл. ix сем'яў), святочныя абеды. Са скарбонкі брацтва выдаваліся пенсіі старым і нядужым «братам», ix удовам i сіротам. Б.у. ўтрымлівалі «калечыя куты» (пры-тулкі), шпіталі. У выключных выпадках брацтва магло даць грашовую дапамогу людзям, якія не належалі да Б.у. Ахвя-равалі таксама сродкі на ўтрыманне вязняўу астрогах. Братчыкі дапамагалі школам, якія былі прыпісаны да Б.у., распаўсюджвалі рэлігійную л-ру, прапа-гандавалі хрысціянскае веравучэннеінш. сродкамі. Літаратура,якой карысталіся сябры Б.у., выдавалася на бел. i царкоўна-слав. мовах. Б.у. зрабілі значны ўклад у развіццё бел. нац. культуры.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Уніяцкія брацтвы
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292152143 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций