БЕЛАРУСЬ (последнее)
Каталіцкія брацтвы ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Брацтвы каталіцкія, рэлігійна-дабрачынныя i культурныя аб'яднанні гарадскога насельніцтва каталіцкага веравызнання ў ВКЛ. У склад Б.к. ува-ходзілі гараджане, у т.л. шляхціцы. Ix пратэктарамі былі біскупы, манаскія ордэны, часам каралі. Упершыню Б.к. ўзніклі ў гарадах Зах. Еўропы. У11—12 ст. яны атрымалі статуты i прывілеі, што звязана са станаўленнем гар. права. У ВКЛ Б.к. з'явіліся ў Вільні (15 ст.) на ўзор брацтваў польскіх гарадоў. Перша-пачаткова былі звязаны з гал. касцёлам горада, аднак хутка сталі ўтварацца амаль пры кожнай парафіі i нават пры кожным касцёле. Найчасцей ix назвы былі звязаны з назвай касцёлаў, пры якіх яны дзейнічалі. Паводле агульных пастаноў каталіцкага касцёла, у адным горадзе, пры адным касцёле не магло быць больш за 1 брацтва з аднолькавымі назвай i мэтамі. Адлегласць паміж такімі брацтвамі павінна была складаць не менш за 3 італьянскія мілі (4,5 км). Падпарадкоўвалася брацтва біскупу той епархіі, на тэр. якой знаходзілася. Кіраўніцтва Б.к. складалася з рэктара, дырэктара i прызначанага біскупам мадэратара (арбітра). Біскуп меў права кантраляваць дзейнасць брацтваў, наглядаць за ix маёмасцю, перадаць пасаду рэктара брацтва ксяндзу. Першынство сярод Б.к. вызначалася даўнасцю акта кананічнага зацвярджэння брацтва. Прыём новых братчыкаў суправаджаўся пэўным рьпуаламі запісамубрацкую кнігу. Б.к. пашыралі хрысціянскую мараль, распаўсюджвалі рэліг. тэксты i дапамагалі вернікам ix вывучаць. Яны арганізоўвалі агульныя маленні, рэліг. працэсіі па вуліцах i плошчах горада, святочныя абеды, пахаванні нябожчыкаў. Займаліся яны і дабрачыннай дзейнасцю: старым i хворым «братам», ix удовам i сіротам выдавалі пенсіі, утрымлівалі прытулкі i шпіталі. Зрэдку Б.к. дапамагалі людзям, якія ў брацтва не ўваходзілі: ладзілі абеды для жабракоў, збіралі ахвяраванні на ўфыманне вязняўу астрогах. 3 цягам часу дабрачынная дзейнасць Б.к. пашырылася. Усе выдаткі пакрываліся са скарбонак Б.к., у якія сябры брацтваў уносілі складкі. У кожным брацтве былі свае малітоўнікі. Братчыкі рэгулярна збіраліся на сесіі, дзе выбіралі сваё кіраўніцтва, рэвізавалі фінансавае становішча брацтва, прымалі новых сяброў. У адрозненне ад манаскіх ордэнаў Б.к. былі больш цесна звязаны са свецкім жыццём. За інтымную сувязь з дзяўчынай або замужняй кабетай сябра брацтва каралі 100 ударамі розгаў і выключалі з брацтва, што пазбаўляла чалавека магчымасці падтрымліваць сваяцкія, грамадскія i эканам. сувязі. У гарадах ВКЛ дзейнічалі таксама каталіцкія арцыбрацтвы (архібрацтвы) — аб 'яднанні некалькіх Б.к. Найб. вядомым з ix было арцыбрацтва св. Ганны, якое дзейнічала выключна ў межах Рэчы Паспалітай. Яно ўзнікла пад апекай каралевы Ганны Ягелонкі, яго сябрамі былі кароль Жыгі-монт III Ваза, канцлер i гетман вял. ка-ронны Я.Замойскі. УСлуцкуарцыбрацтву св. Ганны ў 1666 быў падпарадкаваны шпіталь пры фарным касцёле.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Каталіцкія брацтвы ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292152043 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций