Брацкае кнігадрукаванне ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Брацкае кнігадрукаванне ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →



Брацкае кнігадрукаванне, выдавец-кая дзейнасць брацтваў праваслаўных на Беларусі, Украіне i ў Літве ў 16—18 ст. Брацтвы адыгралі вял. ролюў развіцці пэўных сфер культуры, л-ры, пісьменства, музыкі (спеваў), іканапісу, дэкаратыўна-прыкладногамастацтва,удэмакратызацыі i секулярызацыі школьнай сістэмы i адукацыі. Магчымасць прыступіць да стварэння першай брацкай друкарні дало арганізацыйнае афармленне ў 1584 бел. Троіцкага (пазней Святадухаўскага) брацтва ў Вільні. У статуце брацтва, зацверджаным у 1589, прадугледжвалася будаўніцтва школ i друкарні для выдання кніг на грэч., слав., «рус» i польскай мовах. Пытанні арганізацыі Б.к. выно-сіліся на разгляд берасцейскіх сабораў 1590,1591,1594. Саборныя пастановы прадпісвалі манапалізацыю бел. i ўкр. Б.к. ў Віленскай i Львоўскай друкарнях, устанаўленне епіскапальнай цэнзуры, арганізацыю камісіі праўшчыкаў-карэк-тараў, фінансаванне выдавецкай дзей-насці за кошт сродкаў, сабраных ва ўсіх епархіях Кіеўскай мітраполіі. Правасл. брацтвам удалося адстаяць права выда-ваць кнігі рознага зместу. У саборнай пааанове 1591 адзначалася, што брацтвы ў сваёй выдавецкай дзейнасці павінны кіравацца дараванай граматай 1589 канстанцінопальскага патрыярха. Яна дазваляла львоўскаму Успенскаму пра-васл. брацтвудрукаваць нетолькі царк., але i розныя навучальныя i гіст. выданні, у т.л. «хронмкк смреч летопмсцы». Грамадска-паліт. барацьба,якая абваст-рылася ў сярэдзіне 1590-х г., пераход значнай часткі лравасл. іерархіі на бок уніі ператварылі ўсе пастановы берас цейскіхсабораўунамінальныя. Пытанні далейшай арганізацыі Б.к., яго фінанса-вання, збыт кніг сталі ў значнай ступені ўнутр. справай брацтваў.

У сярэдзіне 1590-х г. віленскае пра-васл. брацтва ўзначаліў актыўны праціў-нік уніі, дзеяч бел. i ўкр. асветы, пісь-меннік-палеміаСЗ'зон/й. Пад яго кіраў-ніцтвам Віленская брацкая друкарня ў 1595—96 выпусціла не менш за 11 выдан-няў (больш за 2200 арк.). Да гэтага часу толькі Пражская друкарня Скарыны набліжалася да такога ўзроўню інтэн-сіўнасці выдавецкай дзейнасці. Пасля Берасцейскайуніі 1596 брацкая друкарня ў Вільні на працягу некалькіх гадоўамаль бяздзейнічала. Сучаснай бібліяграфіі невядомы кірылічныя выданні гэтай друкарні 1597—1607, за выключэннем «Часоўніка» (зберагаецца ў Оксфардскай б-цы), які па некаторых мастацка-арнаментальных адзнаках, напр. па выкарыстанні ініцыялаў віленскай друкарні Скарыны, можа быць аднесены да выданняў гэтага брацтва. У крыніцах 17 ст. ўпамінаецца «Катэхізіс», надрука-ваны брацтвам каля 1600. Некалькі палемічных выданняў, выпушчаных брацтвам на польскай мовеў 1608—10 (ананімныя выданні ІА.Сматрыцкага), прывялі да закрыцця друкарні, арышту яе вядучых дзеячаў,ут.л. гал. натхняль-ніка i арганізатара, рэктара брацкай школы Лявонція Карповіча.

3 1611 стала дзейнічаць брацкая друкарня ў мяст. Еўе (гл. Еўінская друнарня). Яе шляхецкая юрысдыкцыя ў пэўнай ступені ахоўвала брацтва ад умяшання уніяцкага духавенства, гаспа-дарскай i магістрацкай адміністрацыі ў справы друкарні. 3 1618 да сярэдзіны 17 ст. брацтва выпускала свае выданні то ў Вільні, то ў Еўі. Амаль усе брацкія выданні таго часу друкаваліся з выкарыс-таннем адных i тых жа мастацка-арнамен-тальных матэрыялаўі шрыфтоў. Вядомыя дзеячы Б.к. таго часу — С.Рагаля i [.Івановіч. Друкарня віленскага брацтва (Вільня—Еўе) была найбуйнейшай у гісторыі бел. Б.к. У 1652 яна спыніла сваю дзейнасць.

Да брацкіх можна аднесці Куцеінскую друкарню, актыўны ўдзел у рабоце якой бралі магілёўскія i аршанскія братчыкі, хоць каралеўскія i велікакняжацкія прывілеі, якія б пацвярджалі правы на друкарню аршанскага брацтва, не выяў-лены. Значную ролюўарганізацыі кніга-

друкавання ў Куцейне i Магілёве адыграў магілёвец С.Собаль. Кіраваў друкарняй член магілёўскага Богаяўленскага пра-васл. брацтва ігумен Іаіль Труцэвіч — аўтар шматлікіх прадмоў да куцеінскіх выданняў.

Канец 16—сярэдзіна 17 ст. — асн. перыяд у дзейнасці бел. Б.к., калі поўнасцю раскрылася яго культ. i грамад-ска-паліт. значэнне. Брацкія друкары неаднаразова падкрэслівалі сваёімкнен-не служыць «рускому» народу, распаўсю-джваць свае выданні на ўсе «расійскія краіны»(тэрмін«Расія»ўБ.к. канца 16— 1-й пал. 17 ст. звычайна быў адэкватны тэрміну «Русь», што азначаў увесь усх.-слав. этнас ВКЛ). Адначасова бел. i ўкр. кніжнікі адрознівалі «большую Россмю, то ест Москву». Сацыяльная аснова Б.к. ў канцы 16—1-й пал. 17 ст. значна пашырылася. Крыніцы адносна поўна дазваляюць меркаваць пра сац. склад 2 найб. буйныхбел. правасл. брацтваў, паколькі захаваліся рэестры гэтых арганізацый. Галоўным бел. правасл. брацтвам у канцы 16—17 ст., якое адыгрывала першаступенную ролю ва ўсёй грамадска-паліт., царкоўна-рэліг. i асветніцкай дзейнасці антыуніяцкай апазіцыі, было віленскае Троіцкае (з пач. 17 ст. — Святадухаўскае). Берасцейская унія 1596 выклікала раскол у віленскім брацтве, ад яго адышла большая частка шляхты, гар. патрыцыяту, што істотна дэмакратызавала склад брацтва. У ма-гілёўскім Богаяўленскім брацтве ў 1-й пал. 17 ст. моцныя пазіцыі займалі члены rap. магістрата, купецтва, якія актыўна ўдзельнічалі ў гандлі з Масквой i інш. pac. гарадамі. У практычнай дзейнасці буйных бел. брацтваў вядучую ролю адыгрывала правасл. мяшчанства, якое выступала ў абарону бел. культуры, супраць каталіцкай экспансіі i уніі. Гэтыя жслаі насельніцтва былі асн. адрасатам брацкіх выданняў. Правасл. брацтвы збіралі сродкі для фінансавання выда-вецкай i грамадска-паліт. дзейнасці з многіхгарадоўі мястэчак. Б.к. адлюстра-вала рэнесансавыя i рэфармацыйныя тэндэнцыі, якія ў значнай меры выявіліся на фонесярэдневяковай культ. спадчыны. Яны адчувальныя ў змесце некаторых кніг,прадмовах,афармленні. Брацкія вы-даўцы арыентаваліся на стараж.-рус, стараж.-бел. (у больш шырокім плане — усх.-славянскую) культуру. Аднак яны ў пэўнай меры ўспрынялі i некаторыя філас. светапоглядныя ідэі антычнасці, ранняга хрысціянства.

Агульную жанравую структуру Б.к. ў канцы 16—1-й пал. 17 ст. можна вызначыць наступным чынам: літургіка, статуты, дагматычнае багаслоўе — 33 выданні; Новы запавет i Евангеллі — 7; творы стараж. пісьменнікаў, Чэцця кніга — 11; белетрыстыка, палемічная л-ра, панегірыкі — 8; падручнікі —12; выданні,якія выкарыстоўвалісяўлітургіі i школьнай справе — 16. Адносна вял. частку брацкіх выданняў (33,33%) складалі літургічныя тэксты, што было агульнай рысай кірылічнага кнігадрука-вання ў пач. перыяд яго развіцця ва ўсіх усх.-слав. народаў. Гэтатлумачылася не толью' пануючымуплывам царк. ідэалогіі, але i неабходнасцю ўпарадкаваць i нармалізаваць сістэму богаслужэння, процістаяць уніяцкаму i каталіцкаму ўплывам i інш. Адначасова ішоў працэс пэўнага абміршчэння i дэмакратызацыі Б.к. Наватулітургічныя выданні нярэдка ўстаўляліся тэксты або раздзелы пале-мічнага i асветніцкага зместу, некаторыя з ix знаёмілі з творамі антычнага i стараж.-рус. пісьменства, гіст. героямі. Пэўныя канфесіянальныя выданні адначасова выкарыстоўваліся ў літургіі i ў хатнім чытанні, напр., «Псалтыр з паследаван-нем» — адно з найб. частых выданнях брацтваў, якое аднаўляла асн. структуру «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны. У «Месяцаслове» (заключнай частцы «Псалтыра з паследаваннем») змяшчаліся некаторыя элементы царк. календара, блізкія да звестак «Малой падарожнай кніжкі»,упаміналіся кананізаваныя імёны агульнаслав., стараж.-рускіх i рус. дзеячаў. Абміршчэнне брацкіх канфесіянальных выданняў выяўлялася ў значным пашырэнні саслоўна-прафес. кола чытачоў. Уплыўчытацкага асяроддзя асабліва адчуваўся ўімкненні брацтваў узняць грамадскі прэстыж свецкіх, непрывілеяваных саслоўяў. Упершыню ў царк.-рэліг. пісьменстве сцвярджалася, што нямала «святых» i «пакутнікаў» былі «з купцов», «мытнмков», «жолнеров». Прыкметнуючасткубрацкай выдавецкай прадукцыі складала т.зв. Чэцця кніга, якая прызначалася для келейнага або хатняга чытання: творы Іаана Златавуста, Макарыя Егіпецкага,Фікарыя Святагорца, павучальная л-ра («Дыёптра» ў пера-кладзе Віталія) i інш. Секулярызацыйныя тэндэнцыі ў дзейнасці правасл. брацтваў найб. адбіліся на павелічэнні ўдзельнам вагі белетрыстычных, вучэбных, пале-мічных выданняў. Узорам мастацка-апавядальных выданняў быў сярэдне-вяковы агіяграфічны раман «Гісторыя пра Варлаама i Іасафата», выдадзены ў 1637 у Куцейне (выдаўцы прыпісалі яго Іаану Дамаскіну, бел. пераклад зрабіў архімандрыт магілёўскага Богаяўленскага манастыра І.Полаўка). Брацтвы падрых-тавалі i выдалі некалькі важных граматыч-ных i лексікаграфічных выданняў: «Гра-матыка славянская» Л.Зізанія (1596), «Граматыкі славянскія» Сматрыцкага (1619), «Лексікон славянароскі» П.Бя-рынды (1653). Масавымі тыражамі вы-ходзілі школьныя падручнікі, што пры-значаліся для навучання дзяцей асновам кніжнаслав. пісьменства. 3 1590-х г. да 1654 бел. друкарні выпусцілі 16 буквароў (з ix 8 брацкіх) — больш за палавіну ўсіх аналагічных выданняў, выдадзеныхутой час ваўсх.-слав. зем-лях. Стараж. брацкія буквары мелі не-калькі рэдакцый, якія істотна адроз-ніваліся,—«фёдараўскую», у аснову якой пакладзены львоўскае i астрожскае выданні І.Фёдарава(1574 i 1578), еўін-скую («Буквар», 1618), што паслужыла ўзорам для большасці пазнейшых бел. выданняў. Арыгінальнай па змесце была азбука Л.Зізанія 1596. У Б.к., як i ў дзейнасці правасл. брацтваў наогул, выяўляліся пэўныя рэфарматарскія тэндэнцыі. Для прадстаўнікоўуніяцкай іерархіі была відавочнай ідэйная сувязь першых брацкіх выдаўцоў з ix папярэд-нікамі, пачынаючы са Скарыны. Уніяцкі палеміст к.Сялява, звяртаючыся ў 1622 да братчыкаў, пісаў: «Хіба не вы ўласна дазваляеце атручвацца... людзям сваім вучэннем іншаверцаў? I прадтым яшчэ, даўно, пры продках вашых, вам падобных, Русь была нямала атручана: да уніі быў Скарына, гусіт ерассю, які па-руску друкаваў вам кнігі ў Празе. Прымалі ix з удзячнасцю, дастаткова таго было, што зваўся Русін з Полацку, як падпісваўся. Смакавалі яго друкі, гаварылі, што чалавек годны, русін, брат наш, гэта друкаваў. Сымон Будны i Лаўрэнцій Крышкоўскі, сваю арыянскую атруту па-руску надрука-ваўшы, рассеялі паміж папоў».

Асобнае месцаўжанравай структуры Б.к. заняла палемічная публіцыаыка (гл. Палемічная літаратура). Палемічнае Б.к. было накіравана супраць контррэфар-мацыі, каталіцкай экспансіі, царк. уніі, якія абмяжоўвалі грамадска-паліт., культ. i рэліг. сувязі ўсх.-слав. народаў, звужалі магчымасць развіцця бел. i ўкр. культур i садзейнічалі паланізацыі феадалаў, мяшчанава, абвастралі нац.-рэліг. i сац.-класавыя супярэчнасці. Антыкаталіцкія i антыуніяцкія ідэі палемічнай публіцыс-тыкі былі па-свойму выкарыстаны нар. масамі Беларусі i Украіны ў барацьбе супраць нац. i рэліг. дыскрымінацыі i сац. прыгнёту, у бунтах, сял.-казацкіх войнах i выступленнях. Нямала ўвагі аддавалі брацкія выдаўцы прававым пытанням. На першы план выступілі праблемы заканадаўчай рэгламентацыі права, выкарыстання яго ў інтарэсах усіх саслоўяў,ут.л. мяшчанства, абмежавання феад. свавольства i насілля. Ідэолагі брацкай палемічнай л-ры (Сматрыцкі) лічылі, што пісанае права, якое адпавя-дала прыродным патрэбам чалавека i саслоўна-класавай градацыі грамадства, непрадузятае судаводства, выкананнеўсіх прынятых норм i законаў здольны забяспечыць мір у краіне, пакончыць з нац.-рэліг. разладам, папярэдзіць нар. бунты i хваляванні, аслабіць сац. напру-жанне. У 2-й пал. 1620-х —30-я г. па-лемічная рэліг. публіцыстыка ў Б.к. са-ступіла месца новым свецкім гісторыка-прававым выданням. Ідэолагі кансерва-тыўнага крыла ў брацтвах разлічвалі, што кіруючыя колы дзяржавы, феад. знаць i шляхта змогуць вырашыць асн. грамад-ска-паліт. праблемы. Гісторыка-прававыя выданні таго часу адрасаваны соймавым i сенацкім «станам». У бел. кнігадрука-ванні 16—1-й пал. 17 ст. толькі прывілея-ваная друкарня Мамонічаў i брацкія друкары шырока выкарыстоўвалі бел. мову ў сваіх выданнях. Па агульнай колькасці выданняў на бел. мове брацкія друкарні прыкладна ў 1,5 раза апярэ-джвалі друкарню Мамонічаў. 3 пач. дзей-насці да 1654 брацкія выд-вы выпусцілі 17 кніг на бел. мове, 1 з паралельным польскім перакладам («Казаннесвятога Кірылы...», 1596), a таксама двухмоўны «Лексікон славянароскі» Памвы Бярын-ды. Удзельная вага ўсёй гэтай групы ў агульнай колькасці брацкіх выданняў, якія захаваліся, — прыкладна 22%, па колькасці аркушаў — каля 10%. У 27 выданнях сустракаюцца фрагменты бел. тэксту: прадмовы, пасляслоўі,тпумачэнні на палях, адасобленыя раздзелы [арт. С.Зізанія «Казанне пра рымскі вялік-дзень», паследаванне (саборнік 12

месяцам)] i інш. У некаторых выданнях (напр., «Трэбніку», 1621) гэтыя артыкулы агавораны ў прадмове: «Наконец прнда-лмсмо простым языком предмову пред шлюбом малженскнм. Науку пред споведю, пытанне в споведм, м матерна казаня на погреб». Выданні з фрагментамі i раздзе-ламі бел. тэксту складаюць каля 31%, a разам з вышэй названай групай — 53% ад колькасці брацкіх выданняў, што захаваліся.

Брацкія выдаўцы шмат зрабілі для дэмакратызацыі бел. літаратурна-пісьмо-вай мовы, укаранення яе ў кнігадрука-ванне, замены кніжнаслав. мовы бела-рускай у некаторых канфесіянальных жанрах. Найб. актыўнаўжывалася бел. мова ў тых брацкіх выданнях, якія выкарыстоўваліся як Чэцця кніга, па-за сферай богаслужэння i ў палемічных выданнях, надрукаваных кірыліцай. Выданні брацкіх i інш. бел. друкарняў з канца 16 ст. сталі адыгрываць гал. ролю ў нармалізацыі бел. пісьмовай мовы, выпрацоўцы i замацаванні яе граматыч-нага ладу, арфаграфічных i лексічных норм. Выдаўцы адраджалі i аўтарытэт кніжнаслав. мовы, штотлумачылася не толькі архаічнымі кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Кніжна-славянская (царк.-слав.) мова ў канцы 16 ст. была аб'ектам інтэнсіўнай палемікі з ідэолагамі каталі-цызму (найперш П.Скаргам), якія сцвяр-джалі, што яна непрымальная для тэалогіі, развіцця духоўнай культуры, гуманітар-ных навук. Брацкія выдаўцы абаранялі грамадскае значэнне кніжнаслав. мовы, адстойвалі багатыя гіст. традыцыі бел. i ўсёй усх.-слав. культуры. Выкарыстанне кніжнаслав. мовы брацкімі выдаўцамі аблягчала культ. сувязі з іншымі ўсх.-слав. народамі. Большасцьбрацкіхіінш. бел. кірылічных выданняў,якія пашыра-ліся ў Pac. дзяржаве ў канцы 16—1-й пал. 17 ст., былі надрукаваны на кніжна-слав. мове,якая непадзельна панавала ў кнігадрукаванні.

Б.к. ўдасканаліла многія вонкавыя формы i асаблівасці выданняў (фармат, мастацка-арнаментальнае афармленне, гравюры, 2-фарбавы пракат i інш.), большасць элементаў унутр. структуры кнігі: тытульны ліа, прадмовы, калафоны, розныя прыёмы вёрсткі i набору тэксту. У адрозненне ад інш. кірылічных дру-карняў (Фёдарава i Мсціслаўца ў Заблу-даве, Мсціслаўца, Гарабурды i Мамонічаў у Вільні) у Б.к. намнога часцей выкарыстоўваліся зручныя паменшаныя фарматы кніг. Яны складаюць 94,25% усіхацалелых выданняў. Фарматы кніг прыстасоўваліся да патрэб вандроўных купцоў, рамеснікаў i інш. слаёўбел. «паспольства». Падоб-ныя фарматы кніг пераняты непасрэдна ад Скарыны, што пацвярджаецца поўным падабенствам, найменняў гэтых выданняў утэрмінах, прынятых бел. першадрука-ром: «малые кніжкі» (параўн. «Малая падарожная кніжка»), «подорожные» i да т.п. У прадмове да адной са сваіх «кнмжек малых» брацкія выдаўцы адзна-чалі: «Для тых еднак, которые не часто в ц[е]рквн бывают, a асоблнве для подорожных. Не всмм абовем целый Оустав пре скудость его з друку метн, a пре велмкость его з собою возмтм зыйдеться». Малы фармат дазваляў таксама рабіць брацкія выданні больш таннымі i даступнымі.

У брацкіх выданнях выкарыстоў-валіся гравюры разнастайнага зместу розных мастацка-стылявых форм. Кніж-нае мастацтва брацкіх друкароў 16— 1-й пал. 17 ст. развівалася падуплывам мясц. мастацка-прыкладныхтрадыцый. Гравюры брацкіх выданняў, нягледзячы на ix эвалюцыю i нац. спецыфіку, былі выразна звязаны са спадчынай стараж.-рус. i ўсх.-слав. выяўл. мастацтва. На практыцы брацкія кнігадрукары пастаян-на адступалі ад некаторых канонаў праваслаўнай артадоксіі, творча ўспры-малі вопытеўрапейскіх краін. Гэта выяў-лялася ў пашырэнні літ. крыніц арыгі-нальных брацкіх выданняў, асабліва палемічных, у развіцці рэфармацыйных ідэй, у перакладах i выданнях асобных кніг еўрапейскіх аўтараў (Гаспаднеціча), узбагачэнні мастацка-стылявых сродкаў кніжнага афармлення. У Еўінскай друкар-ні ўпершынюўгіаорыібел. Б.к. выкарыс-тана металагравюра свецкага зместу, на якой паказаны купал неба са знакамі задыяка i некаторымі планетамі («Панегі-рык на шлюб Аляксандра Служкі, ваяводы менскага», 1634). Віленская Святадухаў-ская i Еўінская друкарні былі прамымі спадчыннікамі друкарскіх матэрыялаў Скарыны — яго віленскіх заставак і ініцыялаўу рамках з раслінным арнамен-там. Дошкі Скарыны выкарыстоўваліся ў Б.к. аж да пач. 1650-х г. Часам брацкія выдаўцы капіравалі або імітавалі яго віленскія аздобы. Б.к. адлюстравапа новы ўзровень грамадска-паліт. i патрыятычнай свядомасці гараджан i ростунутрысаслоў-

ных супярэчнасцей, развіццё дэмакр. i гуманіст. тэндэнцый i ўзмацненне ўплыву царквы ў 2-й пал. 17 ст. Палітычны саюз феадалаў ВКЛ i Польшчы, у якім выра-шальная роля належала польскай феад. знаці,аўдухоўнай сферы — каталіцкай царкве, да сярэдзіны 17 ст. стварыў неспрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця бел. i ўкр. культуры. У сярэдзіне 17 ст. ў сувязі з працяглымі войнамі, разарэннем брацтваў, значным пагар-шэннем грамадска-паліт. умоў дзейнасць амаль усіх брацкіх друкарняў спынілася. У канцы 17—18 ст. працягвала выпускаць кнігітолькі Магілёўская Богаяўленская друкарня (большасць яе прадукцыі складалі літургічныя выданні на царк.-слав. мове). Да нашага часу дайшло 87 кірылічных выданняў (агульным аб'ёмам больш за 20 600 арк.) i 25 надрукаваных лац. шрыфтам (больш за 1700 арк.). Выданні бел. правасл. брацтваў шырока распаўсюджваліся на Украіне, паступалі i ў Расію. У1639 свае паслугі ў развіцці маскоўскага кнігадрукавання прапаноў-ваў С.Собаль i друкар П.Магіла. У 1648 ігумен Бізюкоўскага манастыра Гедэон быў адпраўлены ў Маскву з рэкаменда-цыйным лістом Труцэвіча, хадайнічаўаб вял. партыі кнігмаскоўскагадруку. Гедэон прапанаваў цару Аляксею Міхайлавічу выдаць «зело велнколепные» кнігі яго рэдакцыі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Б.к. значна пацяр-пела. У1654—55 усе куцеінскія друкары i гравёры, значная частка манахаў на чале з Труцэвічам трапілі ў Расію; вывезена i абсталяванне друкарні. Б.к. канчаткова спыніла сваю дзейнасць пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у апошнія дзесяцігоддзі 18 ст. Па сваёй культурнай, грамадска-паліт. i ідэалагічнай накіраванасці, па функцыях i ўплыву ў «посполмтым» асяроддзі бел. i ўкр. насельніцтва яно аб'ектыўна адыграла вядучую ролю ва ўсім бел. i ўкр. кнігадрукаванні 16— 1-й пал. 17 ст.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Брацкае кнігадрукаванне ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.