Род Борхаў

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Борхаў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Борхі, шляхецкі род герба «Тры каўкі». Паводле родавага падання, па-ходзілі з Італіі, пасля перасяліліся ў Вестфалію, з 15 ст. вядомы ў Інфлянтах, дзе валодалі маёнткамі Варкляны, Прэлі іінш. (цяперуЛатвіі). Карысталіся граф-скім тытулам, які нанава падараваны ў 1783 імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі i ў 1839 прызнаны ў Pac. імперыі.

Найб. вядомыя:

Фабіян Казімір (?—да 24.6.1710), сын палкоўніка Гедэона Яна, старасты люцынскага, ген.-ад'ютант кароннага войска, ген.-лейтэнант. У пач. Паўночнай вайны 1700—21 пасланы каралём польскім i вял. князем літоўскім Аўгустам II з місіяй да цара Пятра I, у бітве ўзяты ў палон шведамі i 7 гадоў зняволены ў Рызе. Вызвалены па просьбе Станіслава Ляшчынскага. У1710 генерал артылерыі ВКЛ.

Ян Енджэй Юзаф (1715?— 3.10.1780), сын Ежы, палкоўніка войска ВКЛ, суддзі земскага інфлянцкага ў 1683—1722, пляменнік Фабіяна Казіміра. Пасол на соймы 1735,1746,1758,1760, 1761, 1762, 1764. Стараста люцынскі, падкаморы інфлянцкі ў 1744—65, вая-зода інфлянцкі ў 1765, падкаморы чаронны ў 1765—80, вял. канцлер чаронны ў 1780. Падтрымліваў караля Аўтуста III, выступаў за абранне яго сына Чараля накурляндскітрон,длячагоездзіў паслом у Маскву ў 1763.

Міхал Ян (31.6.1751 або 20.6.1753, Варкляны—28 або 29.12.1810), :ын Яна Енджэя Юзафа. Скончыў піярскі Чалегіум нобіліум у Варшаве. 3 1762 у зойску, у 1771 капітан пешай гвардыі ЗКЛ, быў паранены пры спробе барскіх

канфедэратаў выкрасці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1776 палкоўнік гусарскай харугвы, ген.-лейтэнант карон-нага войска, вял. абозны ВКЛ у 1781— 87, ваявода белзскі ў 1787—91, стараста люцынскі. Рыцар i бальі Мальтыйскага ордэна, у 1783 атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Быў аматарам мастацтваўі літаратуры, займаў-ся прыродазнаўчымі навукамі, выдаў працы па геалогіі, мінералогіі, батаніцы. У1776—77 зрабіў навук. падарожжа на Сіцылію i Мальту. У сваім маёнтку ў Варклянахпабудаваўпалаці парк,упры-гожаны бюстамі гіст. дзеячаў Рэчы Пас-палітай, які апісаўу кн. «Сентыментальны парк маёнтка Варкляны графа Борха на Белай Русі» («Jardin sentimental du chateau de Warkland dans le Comte de Borch en Russie BLanche», Варшава, 1795). Сабраўу Варклянах вял. прыродазнаўчыя калекцыі i б-ку. Аўтар паэм на франц. мове, у т.л. «Станіславіяда, шчаслівае выратаванне Станіслава II, караля Польшчы» («La Stanislaide ou l'Heureuse dślivrance de Stanislas II roi de Роіодпе», Варшава, 1791), біяграфіі свайго цесця «Гісторыя жыцця Георга Броўна, графа Свяшчэннай Імперыі, генерал-губер-натара Лівоніі i Эстоніі» («Histoire de la vie de George de Browne, comte de Saint-Empire, gouverneur generał de Livonie d'Esthonie», Рыга, 1794).

Юзаф Генрык (1764—1835), сын Яна Енджэя Юзафа. Палкоўнік кароннага войска, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92. У 1805—09 маршалак шляхты Віцебскай губ. У 1812 прызначаны Напалеонам членам адміністрацыйнай камісіі Віцеб-ска. Пасля вайны зняволены, сасланы ў Петразаводск, пазней амнісціраваны.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Борхаў

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.