Бібліятэка Жыгімонта II Аўгуста

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Бібліятэка Жыгімонта II Аўгуста. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Створана ў Вільні пры двары вял. князя літоўскагаі караля польскага Жыгімонта ІІАўгуста [1548—72]. Паводле памеру i складу не саступала б-кам інш. еўрап. двароў. Пачала збірацца да 1545. Кнігі набываліся праз спец. камісіянераў у краінеі за мяжой. Кнігазбор павялічваўся i за кошт шматлікіх дароў, у т.л. дзеячаў Рэфармацыі. Сярод ix экзэмпляр Бібліі, дасланы М.Лютэрам, выданні прац Ж.Кальвіна, Г.Булінгера, падараваныя аўтарамі. Збор апекавалі прыдворныя бібліятэкары Ян з Козьміна (1546—48), потым С. Кашуцкі, які закаталагізаваў юрыд. аддзел б-кі,і П.Гурніцкі(з 1559). Паводле ацэнак сучаснікаў, б-ка наліч-вала ад 4 да 5 тыс. тамоў. У ёй пераважала літаратура па праве i гісторыі, была тэалагічная літаратура, выданні класічных аўтараў, кнігі па астраноміі i медыцыне. Вял. ўвага аддавалася эстэтычнаму выгляду кніг: аправы былі зроблены з дрэва, абцягнутага скурай, з пазалочанымі суперэкслібрысамі на верхнім вечку (вядомы 7 варыянтаў). У адпаведнасці з тастаментам уладальніка (1571) б-ку павінны былі падзяліць паміж Віленскім калегіумам езуітаўі касцёлам св. Ганны. Аднак пажаданне Жыгімонта II Аўгуста выканалі толькі часткова. Яго сястра каралева Ганна Ягелонка частку кніг (пераважна юрыд. літаратуру) перадала ў 1586 у б-ку Кракаўскага ун-та, частка трапіла ў рукі прыдворных. Некат. ix колькасць перайшла да Кацярыны Яге-лонкі i потым увайшла ў склад збораў Жыгімонта III Вазы. Значная частка кніг апынулася ва ўладанні канцлера i гетмана Яна Замойскага, заснавальніка акадэміі ў Замосці. Кнігі па праве i медыцыне, якія захоўваліся ў Каралеўскім замку ў Варшаве, у 1656 у час польска-шведскай вайны трапілі ў Швецыю. У сярэдзіне 18 ст. некат. з кніг каралеўскай б-кі, што вернуты намаганнямі Яна III Сабескага, сталі часткай б-кі Залускіх, якая пасля падзелу Рэчы Паспалітай цалкам пера-везена ў Пецярбург. Пасля Рыжскага дагавора 1921 яна вернута ў Варшаву ў Нац. б-ку i загінула ў час 2-й сусв. вайны. Цяпер значная частка кніг з б-кі Жыгі-монта Аўгуста, атрыманая ў асноўным з Б-кі ардынацыі Замойскай, захоўваецца ў Нац. б-цы ў Варшаве. Выданні з каралеўскай б-кі захаваліся таксама ў фондах інш. бібліятэк Польшчы, Літвы, Расіі, Швецыі, Германіі i інш. краін Еўропы. Вядомы 960 выданняў (590 тамоў) знакамітага кнігазбору (улічаны ў ката-логу А. Кавецкай-Грычовай).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Бібліятэка Жыгімонта II Аўгуста

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.