БЕЛАРУСЬ (последнее)
Берасцейская унія 1596
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Берасцейская унія 1596, пагад-ненне пра аб'яднанне праваслаўнай царквы з каталіцкай натэр. Рэчы Паспа-літай. Абвешчана 18.10.1596 на царк. саборы ў Берасці, зацверджана вял. князем ВКЛ i каралём польскім Жып'мон-там III Вазай. Паводлеўмоў Б.у. правасл. царква прызнавала вяршэнства папы ры мскага, каталіцкі догмат аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але i ад Бога-Сына (з часам прынята i інш. каталіцкая дагматыка, некат. абрады). У выніку прыняцця Б.у. правасл. царква Рэчы Паспалітай стала грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквой. Яна захавала ўлас-ную арганізацыйную структуру i іерархію, многія правасл. абрады, богаслужэнне на царкоўнаслав. мове, бел. i ўкр. мовы ў рэліг. літаратуры i казаннях.
Падрых-тоўка да Б.у. праводзілася на аснове Фларэнційскайуніі 1439, якая фармальна была пашырана на тэр. ВКЛ i якую да пач. 16 ст. фармальна прызнавалі нека-торыя мітрапаліты кіеўскія i епіскапы. Гал. прычынай заключэння уніі было імкненнеда кансалідацыі царк. i свецкіх феадалаў ВКЛ i Польшчы пасля Люблін-скай уніі 1569, паводле якой ВКЛ i Поль-скае каралеўства аб'ядналіся ў федэра-тыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Пра-васл. іерархі ВКЛ не жадалі падпарад-коўвацца маскоўскаму патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 i меў намер пашырыць сваю царк. ўладу на ўсю тэр. былой Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымацьусе прывілеі каталіц-кіх біскупаў, абаперціся на падтрымку каталіцкай царквы ў нарастаючым канф-лікце з брацтвамі праваслаўнымі i ў барацьбе з рэфармацыйным рухам. Папства празуніюімкнулася пашырыць свой уплыў на Усход. Рымска-каталіцкая царква i кароль Жыгімонт III бачылі ў уніі магчымасць ідэйна згуртаваць духа-венства i феадалаў ВКЛ пры правядзенні ўнутр. i знешняй палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай, a таксама сродак для сумеснай барацьбы супраць Рэфармацыі.
Гал. тэарэтыкам уніі быўезуіт П.Скар-га, які абгрунтаваў сваю задуму ў кн. «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Непасрэднымі ініцыятарамі падпісання Б.у. сталі епіскапы ўладзімірскі i берас-цейскі Іпацій Пацей i луцкі i астрожскі Кірыла Цярлецкі. Да ix далучыліся мітрапаліт кіеўскі, галіцкі i ўсяе Русі Міхаіл Рагоза, архіепіскап полацкі i віцебскі Грыгоры Загорскі, епіскапы тураўскі i пінскі Лявонцій Пяльчыцкі (потым Іона Гогаль), львоўскі i камянец-падольскі Гедэон Балабан,холмскі i белзскі Дыянісій Збіруйскі, перамышльскі i самбарскі Міхаіл Капысценскі. Князь К.КАстрожскі спачаткутаксама быўпрыхільнікамуніі, але напярэдадні яе заключэння змяніў сваю пазіцыю. Адышлі адідэі заключэння уніі таксама Гедэон Балабан i Міхаіл Капысценскі. Супраць уніі выступіла таксама частка правасл. шляхты,духавен-ства i гараджан. У ліст. 1595—лютым 1596 Іпацій Пацей i Кірыла Цярлецкі знаходзіліся ў Рыме, дзе ўмовы уніі былі зацверджаны рымскім папам Кліментам VIII. 16—20.10.1596 у Берасці адбыўся сабор для канчатковага зацвярджэння царк. уніі. У ім удзельнічалі правасл. епіскапы i інш. прыхільнію' уніі, a таксама яе праціўнікі на чале з Астрожскім i епіскапамі Гедэонам Балабанамі Міхаілам Капысценскім. Сабор адразу падзяліўся на 2 групоўкі—уніяцкуюі праваслаўную, якія збіраліся паасобку. 9.10.1596 у царкве св. Мікалая была ўрачыста абвешчана Б.у. Правасл. саборунію не прыняў. Непрыняццю уніі спрыялі Нікіфар, экзарх канстанцінопальскага патрыярха ў Рэчы Паспалітай, i Кірыла Лукарыс, экзарх александрыйскага патрыярха. Уніяцкі сабор праводзіў свае пасяджэнні да 10.10.1596. Быў прыняты пастырскі ліст пра Б.у. i пра адхіленне ад сану Гедэона Балабана, Міхаіла Капысценскага i інш. святароў, якія не прынялі унію. Праціўнікі уніі таксама сімвалічна пазбавілі сану уніяцкага мітрапаліта i епіскапаў. КарольЖыгімонт Шуніверсалам ад 15.12.1596 зацвердзіў акт Б.у. i заклікаў беларусаў i ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх епіскапаў. Унію прыняла значная частка правасл. насель-ніцтва Рэчы Паспалітай, але ў некаторых раёнах яна не замацавалася (Слуцкае княства, наваколле Пінд<а i Магілёва). Супраціўленне чааа прымала актыўныя формы (забойства полацкага архіепіс-капа Іасафата Кунцэвіча ў час Віцебскага паўстання 1623). Рэлігійныя канфлікты мелі месца i ў інш. гарадах Беларусі, на соймах у 1-й пал. 17 ст. У1620 адноўлена правасл. царква на Украіне (з падпа-радкаваннем ёй правасл. насельніцтва на Беларусі), у 1632 яна была афіцыйна прызнанаўрадавымі коламі Рэчы Паспа-літай (зацверджана на сойме 1633). Пасгуповауніяцкая царква ахапіла сваёй дзейнасцю шырокія масы rap. i асабліва сельскага насельніцтва. Б.у. ў Pac. імпе-рыі была скасавана Полацкім царкоўным саборам 1839.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Берасцейская унія 1596
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292151042 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций