БЕЛАРУСЬ (последнее)
Берасце
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Берасце (сучасны Брэст, цэнтр Брэсцкай вобл., Рэспубліка Беларусь), горад, цэнтр Берасцейскага naeema i Берасцейскага ваяводства. На р. Буг. Упершынюўпамінаецца пад 1019.31199 у складзе Галіцка-Валынскага княства. У горадзе існаваў Берасцейскі замак, у 13 ст. ўзведзена мураваная царква св. Пятра. У 1-й пал. 14 ст. Б. перайшоў пад уладу вял. князя ВКЛ Гедзіміна. Пасля ўладанне кн. Кейсіута,у складзеТроцкага княства. У1349—66 Б. знаходзілася пад уладай польскага караля Казіміра III. У1379 разбураны рыцарамі Тэўтонскага ордэна. 3 14 ст. існавалі Берасцейскія гарадскія ўмацаванні. У 1382—84 ула-данне кн. Скіргайлы, потым кн. Вітаўта. У час барацьбы паміж Ягайлам i Вітаўтам у 1388—92 Ягайла ў 1390 авалодаў Б. i 15.8.1390 дараваў яму магдэбургскае права. 25.1.1408 горад атрымаў права на самакіраванне ад Вітаўта. У 14 ст. існавалі гасціны двор, мураваная кафед-ральная Мікалаеўская царква, у 15 ст. пабудаваны драўляныя Міхайлаўская (ва ўрочышчы Пяскі) i Крыжаўзвіжанская (за Мухаўцом) цэрквы. У Б. адбылася Берасцейская сустрэча 1409, на якой Вітаўт i Ягайла вырашылі распачаць Вялікую вайну 1409 — 11 супраць Тэўтонскага ордэна. У Грунвальдскай бітве 1410 прымала ўдзел Берасцейская харугва. 31413 цэнтр Берасцейскага ста-раства Троцкага ваяв. У час феадальнай вайны 1432—39спалены войскамі вял. кн. Свідрыгайлы, але замакузяты не быў. У 1456 i 1486 у Б. падпісаны мірныя дагаворы з Тэўтонскім ордэнам. У 15— 1-й пал. 16 ст. ў Б. неаднаразова прахо-дзілі соймы ВКЛ. У 1500 горад, акрамя замка, захоплены крымскімі татарамі. У пач. 16 ст. цэнтр павета Падляшскага ваяводства. У16—17 ст. існаваў каль-вінскі збор. У1525 пажар знішчыў цэнтр горада i замак. У 1550—70-я г. ў Б. дзейнічалі берасцейскія друкарні. У1566 у Б. існавалі Спаса-Праабражэнская царква, Сімяонаўскі манастыр i манастыр Нараджэння Багародзіцы з 2 цэрквамі. 3 1591 у Б. дзейнічала правасл. брацтва i школа пры ім,у якой выкладаўЛ Зізаній. У Б. была абвешчана Берасцейская унія 1596. У 1598 створана Берасцейская эканомія. У сярэдзіне 17 ст. ў Б. існавалі 14 цэхаў,якія аб'ядноўвалі майстроў48 прафесій. 3 1615 у горадзе з'явілася езуіцкая місія, з 1623 пры езуіцкай рэзідэнцыі працавала школа, з 1633 дзейнічаў Берасцейскі езуіцкі калегіум. У час антыфеадальнай вайны 1648— 51 у 1648 горад разбурылі казаю' Б.Хмяль-ніцкага,у 1648 i 1649 адбыліся паўстанні гараджан. У 1653 у горадзе праходзіў сойм Рэчы Паспалітай. У Паўночную вайну 1655—60 у 1657 заняты i спалены
шведскімі войскамі, вызвалены 20.8.1658 атрадам пад камандаваннем М.К.Радзі-віла. У 1659 адкрыты Берасцейскі ма-нетны двор. У вайну Расіі з Рэччу Пас-палітай 1654—67 у студз.—чэрв. 1660 заняты войскамі маскоўскага ваяводы І.А.Хаванскага. У час Паўночнай вайны 1700—21 праз Б. праходзілі pac. i швед-скія войскі, былі створаны правіянцкія склады pac. арміі; разбураны горад вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзярж. павіннасцей. У 14—18 ст. у Б. існавалі касцёлы i кляштары аўгусцінцаў, бернар-дзінцаў, бернардзінак, брыгітак, дамі-ніканцаў, трынітарыяў,уніяцкія цэрквы i манастыры (гл. адпаведныя артыкулы). 3 18 ст. існавала Берасцейская грэна-каталіцкая епархія. У 1726 створана Берасцейская рымска-каталіцкая епархія. Б. быў гал. рачным портам на Бугу. У канцы 18 ст. падскарбі А.Тызенгаўз заснаваў суконную мануфактуру. У1792 у Б. знаходзілася Генеральнасць Тарга-віцкай нанфедэрацыі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Pac. імперыі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Берасце
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292150947 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций