Бельскі (Bielski) Яўхім

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Бельскі (Bielski) Яўхім. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Бельскі (Bielski) Яўхім (каля 1550, в.Бяла каля г.Серадз, Польшча— 8.1.1599), польскі гісторык-храніст, паэт. Сын М.Бельскага. Вучыўся ў парафіяльнай школеў Кужалёве, пратэстанцкай акад. гімназіі ў Бжэгу. Пасля пераехаўу Кракаў, дзе зблізіўся з каронным падканцлерам П.Дуніным-Вольскім, якога называў мецэнатам. У 1576 надрукаваў першы твор на шлюб Стафана Баторыя з Ганнай Ягелонкай. 3 гэтага моманту пачаў публічную кар'еру,удзельнічаўу канф-лікце з Гданьскам, у 1578 абраны дэпу-татам суда найвышэйшай інстанцыі Серадзскага ваяв. У1579 як пісар кара-леўскай канцылярыі ўдзельнічаў у Інф-лянцкай вайне 1558—82, у штурме Полацка, пісаў «бачыў пусты касцёл св. Сафіі ўтой час, калі кароль Стафан Полацк узяў». У 1580 асеў на вёсцы, займаўся гасп. i фін. справамі (сваімі i сёстраў), упарадкоўваўтворчуюспадчыну бацькі. У час 3-га бескаралеўя Б., які выступаў на бакуЖыгімонта III, страціўсваю вёску, што была падпалена прыхільнікамі Максіміляна Габсбурга, i пераехаў у Асвенцімскае ваяв. Часта бываўу Кра-каве,дзезноўпачаў займацца палітыкай i літаратурай, наблізіўся да каралеўскага двара. У1588 атрымаў пасаду каралеў-скага сакратара. У гэтым жа годзе з'явіўся яго паэт. зборнік «Песні» («Сагтіпйт liber I»), які змяшчаў 16 одаў (3 прысве-чаны Жыгімонту III, 2 — канцлеру Я.Замойскаму, астатнія — выдатным вяльможам). Зборнік напісаны пад моцным уплывам Гарацыя, мае выразны патрыят. пафас,змяшчаепахвалуЗамой-скаму, асуджэнне грамадз. вайны. Напісаў таксама 2 творы на смерць Стафана Ба-торыя. У барацьбе Замойскага з каралём выступіў на баку караля. Напісаў лац. верш на шлюб Жыгімонта III з Ганнай Ракушанкай (1592) i польскі ў гонар нараджэння каралевіча Уладзіслава IV (1595). У той жа час Б. працаваў над «Польскай хронікай», якую давёў да смерці Стафана Баторыя i выдаўу 1597 пад імем бацькі. Яна выклікала незада-вальненне шляхты i каралеўскі эдыкт, які забараняў продаж твора без рэвізіі i выпраўлення каралеўскіх карэктараў. Аднак Б. памёр, не дачакаўшыся рэвізіі. «Польская хроніка» была сумесным творам бацькі i сына. Апошні не толькі дапісаў гісторыю ад 1575 да 1586, але i змяніўаыльапавядання,змясціўутэкст, які напісаў бацька, некат. сучасныя яму падзеі, a таксама пазбавіў тэкст бацькі рэфармац. ідэй. Крыніцай «Польскай хронікі» былі творы М.Кромера, Б.Ва-поўскага, ЁДэцыя, С.Ажахоўскага, Я.Д.Са-лікоўскага, ЯЛасіцкага, Р.Гейдэнштэйна i інш. Яе часта называюць «шляхецкай гісторыяй»,таму што Б. часта звяртаўся да гербаўі радаводаў шляхецкіх сем'яў. ВКЛ Б. разглядаў як адну з правінцый Рэчы Паспалітай. Усе бел. землі называў літоўскімі, «Русь жа мае тыя свае ваявод-ствы: Рускае, Белзскае, Падольскае, Брац-лаўскае». «Польская хроніка» падзяля-ецца на 2 няроўныя часткі: ад старажыт-насці да 1553, ад 1553 да 1586. Найб. арыгінальная 2-я частка, аднак i для яе напісання Б. карыстаўся пераважна хронікамі Гейдэнштэйна i Салікоўскага.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Бельскі (Bielski) Яўхім

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.