БЕЛАРУСЬ (последнее)
Белая Русь у ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Белая Русь, назва розных рэгіёнаў ва Усх. Еўропе, якая з 17 ст. найчасцей ужывалася ў дачыненні сучаснага бел. Падняпроўя i Падзвіння (адпавядала аднаму з асн. рэгіёнаў ВКЛ 15—16 ст. — Русі); з 19 ст. агульнапрынятая назва ўсіх тэрыторый, беларускіх паводле тага-часнай этнаграфічнай сітуацыі, a такса-ма ў форме Беларусь — нац. назва, прынятая ідэолагамі бел. нац. руху ў канцы 19 ст.
Упершынюзафіксаванаўлац. форме «АІЬа Ruscia» каля 1255—60 у геагр. трактаце «Апісанне земляў» (верагодна, удачыненні да Наўгародскай рэспублікі). Шэрагзвестак пра Б.Р. паходзіцьзтвораў паўд.-ням. паэтаў 1360-х г. — рыфма-ванай хронікі Венгрыі Г. фон Мюгельна i вершаў П.Зухенвірта пра крыжацкія наезды на Пскоў. Пад 1381 назва адзін-кава (да 2-й паловы 16 ст. такая лакалі-зацыя не паўтараецца) аднесена да Полацка, «крэпасці Б.Р.» ў «Хроніцы Польшчы» Яна з Чарнкава. У пач. 15 ст. часта сустракаецца ў дакументах, звяза-ных з канцылярыяй імператара Жыгі-монта Люксембурга, у прыватнасці, у сувязі з Канстанцкім саборам 1414— 18. Першае датаванае пазначэнне Б.Р. ў картаграфіі — на круглай карце свету Фра Маўра (1457). Да канца 15 ст. абсалютная большасцьупамінанняўпра Б.Р. адносіцца да тэрыторыі Наўгародскай рэспублікі; за адзіным выключэннем, усе яны лацінска- або нямецкамоўныя. Узнікненне тэрміна «Б.Р.» i яго замаца-ванне ў сярэдневяковай геаграфічнай наменклатуры, магчыма, звязана з памыл-ковымі ўяўленнямі схаластаў пра міфіч-ную краіну Албанію («Белую»), якая «мяжуе на ўсходзе з Каспійскім морам i ўзыходзіць па ўзбярэжжы да Паўночнага акіяна» (Барталамей Англійскі, 13 ст.). У венгерскіх крыніцах 14—15 ст. Б.Р. фігуруе як назва Галіцка-Валынскай дзяржавы. А.Латышонак лічыць такое значэнне назвы першасным, выводзячы ягоад«белыххарватаў» — назвы продкаў насельніцтва Галіча, трансфармаванай у Венгрыі ў «белых русінаў» у сувязі з прэтэнзіямі каралевіча Кальмана на галіцкі трон у 1210—20-х г.; паводле яго, «АІЬа Ruscia» для аўтара «Апісання земляў» — таксама Галіцка-Валынская дзяржава (уключаючы Берасцейска-Дарагічынскую, Турава-Пінскую i Новага-родскую землі).
3 апошняй чвэрці 15 ст. (лекцыі італь-ян. гуманіста Пампонія Леты, паэма М.Баярда «Закаханы Раланд» i карта свету Г.Мартэла з Фларэнцыі) фіксуецца назва «Б.Р.» у дачыненні да нізоўяў Дона i Дняпра. Гэтая другая «Russia АІЬа» па-слядоўна не аддзялялася ад першай, бо, паводле геагр. уяўленняў сярэдневякоўя, вытокі Дона знаходзіліся далёка на Пн, побач з Ладажскім воз. Але з 1470-х г. назва ўжывалася пераважна да Маскоў-скай дзяржавы Івана III. Змяненне значэння назвы «Б.Р.», зафіксаванае італьянцамі Дж.Вольпе, Дж.Мафэі дэ Вальтэра, А.Кантарыні, было выклікана ўваходжаннем у 1471—78 тэрыторыі Наўгародскай рэспублікі ў склад Вял. княства Маскоўскага. Вядомая еўрапей-цам назва Ноўгарадаяк«Б.Р.»зрабілася сінонімам малазнаёмай Масковіі. Замаца-ванню ў еўрапейскай традыцыі тэрміна «Russia АІЬа»утакім значэнні паспрыяла i выкарыстанне панегірыстамі маскоўс-кага велікакняжацкага дома эпітэту «белы» ў значэнні «вялікі», «высака-родны».
Падзел Русі на Б.Р., Чорную Русь i Чырвоную Русь у агульнапрынятым цяпер выглядзе сфарміраваўся не раней за 2-ю пал. 17 ст. i не можа лічыцца спадчынай уласна славянскіх уяўленняў. «Чорная Русь» ніколі не была аўтэнтычнай назвай Верхняга Панямоння, як i «Б.Р.» — Падзвіння i Падняпроўя. 3 усіх трох «каляровых»тэрмінаў першай з'явілася менавіта назва «Белая Русь». Тэрміны «Чырвоная Русь»і «Чорная Русь»узніклі амаль адначасова i працяглы час канкуры-равалі за права абазначаць адны i тыя ж тэрыторыі.
Самы стары помнікусх.-слав. пахо-джання, у якім упамінаецца Б.Р. — «Слово
пзбранное от святых пмсанкй еже на латыню», створанае, верагодна, сербам Пахоміем Лагафетам у Ноўгарадзе каля 1461. У ВКЛ тэрмін «Б.Р.» вядомы з канца 15 ст. i ў большасці выпадкаў адносіўся да Маскоўскай дзяржавы (напр., на Віда— Ляцнага карце 1542), радзей — Ноўга-рада. Да часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі, перш заўсёдаПолаччыны,назву «Б.Р.» пачалі трывала дастасоўваць у сярэдзіне 16 ст. («Гісторыя палякаў» (А.Кромера, 1555). Чарговае пераасэн-саванне назвы, магчыма, было абумоў-ленае абставінамі Інфлянцкай вайны 1558—82, калі тэрмін «Б.Р.» ужываўся як агульная назва земляў (у першую чаргу Полацка), вяртання якіх Рэчы Паспалітай патрабавала польска-літоўскае грамад-ства. Да таго ж аўтары павярхоўных п'ст.—геагр. кампіляцый, што складаліся ў Зах. Еўропе, часта змешвалі звесткі аб заваяванні НоўгарадаІванам III i захопе Полацка Іванам IV у 1563. У значэнні «РусьЛітоўская»тэрмін«Б.Р.»спачатку ўжывалі або іншаземцы (Кромер, А.Гво-ньіні) абоўраджэнцы ВКЛ — прадстаўнікі адукаваных пластоў грамадства зах. арыентацыі,у т.л. С.Рысінскі, яю ўпершы-ню свядома ўжыў тэрмін «leucorussus» (грэч.-лац. «беларус») як этнічную саманазву (1586). У канцы 16—пач. 17 ст. назва «Б.Р.» трапіла з твораў польскіх гісторыкаўі публіцыстаўу хронікі ВКЛ (М. Стрыйкоўскага, «Хроніку Літоўскую i Жамойцкую» i інш.).
Пашырэнне выкарыстання назвы «Б.Р.» у афіцыйных колах Маскоўскай дзяржавы i ў правасл. актывістаў Рэчы Паспалітай пачалося амаль адначасова, з 1620-х г. Назва «Б.Р.» адразу набыла выразную ідэалагічную афарбоўку: яе асн. зместам на стагоддзі зрабілася ідэя аб'яднання (а пазней — захавання) усіх «рускіх» земляў пад уладай Масквы. У pac. афіцыйных дакументах 1640—50-х г. у склад Б.Р. ўкраінскія тэрыторыі ўключалі часцей, чым беларускія, a тэр-мінам «белоруское гшсьмо» абазначалі ўсю сукупнасць графічных i лексічных асаблівасцей, якія адрознівалі т.зв. «заходнярускую» пісьмовую мову ад рускай мовы Маскоўскай дзяржавы. Аднак назвы «Украіна» i «Малая Русь» хутка выцеснілі «Б.Р.» зужыткуў гэтым значэнні. «Б.Р.» у значэнні «Расійская дзяржава» сустракаецца на некаторых еўрапейскіх картах нават у 18 ст., але ўсё радзей. 3 сярэдзіны 17—пач. 18 ст.
геагр. прывязка назвы стабілізавалася: яна канчаткова замацавалася за часткай земляў ВКЛ, якія здаўна называліся «Русь» (у вузкім сэнсе), у адрозненне ад уласна «Літвы», што стабільна фіксу-ецца еўрапейскай картаграфіяй (карты Г. дэ Баплана i інш.). І.Марзалюк вызна-чае тэрмін «беларусец» 17 ст. як «канфе-сіёнім i зямляцкі этнікон, вытворны ад тапоніма Белая Русь», адмаўляючы этнічнае напаўненне гэтагатэрміна нават ва ўсх. Беларусі. У Pac. імперыі пад Б.Р разумелі частку этнічных бел. тэрыторый, далучаных пры 1-м i 2-м падзелах Рэчы Паспалітай, a таксама Смаленшчыну; Віленская, Ковенская i Гродзенская губерні лічыліся літоўскімі. Назва «Б. Р.» выкарыстоўвалася як у афіцыёзным кантэксце, як неад'емная частка «тры-адзінай Русі», так i патрыятычнымі дзеячамі з мясц. шляхты (А.Рыпінскі, Я.Баршчэўскі i інш.) як назва асобнага краю, што належыцьда паліт. прасторы Рэчы Паспалітай i разам з ёй да зах.-еўрапейскай цывілізацыі.
Такі стан рэчаўу асноўным захаваўся да пач. 1890-х г., калі дзеячамі бел. нац. руху i дэмакр. коламі pac. навукі (Ф. Багушэвіч, энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза i Эфрона) «Б.Р.» пачала выкарыстоўвацца як назва ўсёй краіны, якая з цягам часу стане незалежнай Рэспублікай Беларусь (асобныя выпадкі дастасоўвання назвы i да заходняй, i да ўсх. Беларусі прасочваюцца з канца 18 ст.).
Пачынаючы з сярэдзіны 16 ст. (С.Гер-берштэйн) рабіліся шматлікія спробы растлумачыць этымалогію назвы «Б.Р.». У БССР з 1960-х г. былі найбольш пашы-раны версіі пра паходжанне назвы ад белага колеру адзення ці антрапала-гічнага тыпу насельніцтва або ад часовай незалежнасці (якая быццам бы апісва-лася эпітэтам «белая») у 13 ст. часткі бел. земляў i ад ВКЛ, i ад татараў. Гісторыя назвы «Б.Р.» — яскравая ілюстрацыя эвалюцыі еўрапейскай геаграфіі ад чыста разумовага апісання розных, часта фантастычных, краін i народаў у сярэднявеччы, да дакладнай навукі ранняга Новага часу. Прынесеная ў Беларусь звонку, назва «Б.Р.» сведчыць пра лучнасць яе гіст. лёсу з лёсам еўрапейскай цывілізацыі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Белая Русь у ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292150581 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций