Род Баратынскіх у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Баратынскіх у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by →

Княжацкі род герба «Астоя». Паходзілі ад чарнігаўскіх князёў, уладальнікаў гарадоў Таруса i Мезецк. У 14 ст. Тарусай валодаў кн. Юрый Міхайлавіч, сын Міхаіла Усеваладавіча, у пач. 15 ст. жылі яго праўнукі Андрэй i Дзмітрый Усеваладавічы Мезецкія, ад апошняга паходзяць князі Б. Прозвішча адс. Баратыньнар. Клятомекаля Мезецка (цяпер Калужская вобл.). У 17—18 ст. Б. займалі дзярж. пасады ў Расіі i шматлікія пасадыўАршанскім пав. ВКЛ.

Найб. вядомыя ў ВКЛ:

Аляксандр Андрэевіч (?— ?), сын Андрэя Усеваладавіча. Першы ў родзе стаў карыстацца прозвішчам Б. Меў сыноў Рыгора, Дзмітрыя, Фёдара, Льва, якія служылі вял. маскоўскаму князю. Мірным дагаворам 1494 паміж ВКЛ i Масквой устаноўлена, штоўсе князі Б. i іхуладанні падлягаюць юрысдыкцыі Маскоўскай дзяржавы.

Іван Львовіч (?—да 1537),сын Льва Аляксандравіча. Уцёк з Маскоўскай дзяржавы ў ВКЛ, дзе стаў пачынальнікам літоўскай лініі роду (яго жонцы было дазволена выехаць у 1512). У1516 i 1529 атрымаўуладанніўМейшагольскай вол. У1525 судзіўся з князямі Свірскімі з-за Кабыльнікаў. Валодаў Дусятамі. У1528 ставіў у войска ВКЛ 8 коннікаў. Быў жанаты з дачкой кн. І.Л.Вяземскага, з якой меў сыноў Івана, Багдана, Мікалая (Міську), Яську, дачок Аўдоццю (жонка кн. Ц.Ю.Друцкага-Саколінскага), Ганну (жонка А.Длускага) i Палонію.

Мікалай Іванавіч (?—пасля 1563), сын Івана Львовіча. Ад маці атры-маў маёнткі каля Лукомля, Пірошыцы. Яго сынам быў, верагодна, Ян (Януш) Б. — паборца аршанскі ў 1578, які памёр да 1592.

М i к a л a й (?—пасля 1648), сын Януша. Аршанскі стольнік з 1604, пад-судак з 1627, суддзя земскі ў 1638—48. У 1648удзельнічаўу элекцыі караля Яна II Казіміра.

Найб. вядомыя ў Расіі:

Юрый Фёдаравіч (Мочка;?— пасля 1564), сын Фёдара Фёдаравіча. У час Інфлянцкай вайны 1558—82 у 1560 удзельнічаў у паходзе пад Вільню, быў галавой у палку правай рукі кн. П.І.Шуй-скага. Трапіўу палон i выкуплены царом Іванам IV.

Пётр Іванавіч (?—пасля 1598), сын Івана Васілевіча. У1569 другі ваявода вял. палка ў паходзе на Ізборск, захоплены войскам ВКЛ. У1581 у Пскове адзін з военачальнікаў, што кіравалі абаронай горада ад войск Стафана Баторыя. Пасля 1-ы ваяводаўХолме,пры захопе горада быў узяты ў палон, потым адпушчаны.

Іван Міхайлавіч (?—пасля 1601), сын Міхаіла Фёдаравіча. У 1580 у Кукенойсе 2-і ваявода пярэдняга палка. 2-і ваявода левай рукі ў паходзе да Ржэвы i Вял. Лук,у час якога быў разбіты атрад ВКЛ каля Шклова. У1581, пасля адыходу з Ржэвы, разбіты М.Радзівілам Рудым.

Якаў Пятровіч (?—пасля 1613), сын Пятра Іванавіча. У1604 адзін з ваявод у Ноўгарадзе-Северскім, што супрацьстаялі з войскамі Лжэдзмітрыю I. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18у 1609 ваявода ў Дарагабужы, атрымаў некалькі перамог, узяў Вязьму. У1610 адзін з pac. паслоў да Жыгімонта III, што запрашалі на pac. трон каралевіча Уладзіслава. У 1613 у складзе пасольства мітрапаліта Філарэта ў Польшчу, быўтам затрыманы.

Мікіта Пятровіч (?—1630), сын Пятра Іванавіча. У 1616 ваявода ў Ржэве, быў пасланы да Дарагабужа ваяваць з А.Гасеўскім i даставіць харч пад Смаленск. У1617 разбіў каля Дара-габужа полк Чаплінскага. У 1618 другі ваявода ў Маскве, адбіваў напад войск Рэчы Паспалітай.

Васіль Раманавіч (?—1634), сын Рамана Васілевіча. У1617 палкавы соценны галава, пасланы з сотняй пад Дарагабуж, дзе даў бой атраду ВКЛ, паланіў С.Я.Масальскага i Раткевіча.

Даніла Афанасьевіч (?— пасля 1688), сын Афанасія Сямёнавіча. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1659 3-і ваявода ў Смален-ску. У 1662 у Смаленску таварыш кн. П.А.Далгарукава, быў пасланы ваяваць пад Полацк. У 1664 ваявода, пасланы пад Віцебск. У1665 ваявода ў Вял. Луках. У1665 у Віцебску з Наўгародскім палком. 3 1688 баярын.

Юрый Мікітавіч (?—пасля 1671), сын Мікіты Пятровіча. У1653 быў у складзе пасольства ў ВКЛ. У 1655 у Смаленску, галава жыльцоў у царскім палку. 15.6.1655 пасланы з Копысі на р. Бярэзіна, 21.6.1655 разбіў атрад ВКЛ пад Барысавам. У час паходу кн. С.А.Уру-сава з Коўна да Берасця 2-і ваявода ў яго войску, разбіўатрады ВКЛ каля Белых Пяскоў i Вярховіч. У 1662 з палком у Бранску, у 1663 у Смаленску, таварыш кн. Я.К.Чаркаскага,у 1664у Смаленску, Бранску i Сеўску, у 1665 у Дарагабужы, Шклове i Магілёве. 3 1671 баярын.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Баратынскіх у ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.