Аўгуст II Мoцны

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Аўгуст II Мoцны. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Аўгуст II Мoцны (у Саксоніі Фрыд-рых Аўгуст I; 12.5.1670, г. Дрэздэн— 1.2.1733), курфюра саксонскі [1694— 1733], кароль польскі i вялікі князь літоўскі [1697—1706,1709—33]. Малод-шы сын саксонскага курфюрста з дынас-тыі Вецінаў Іагана Георга III. Саксонскі трон атрымаў пасля смерці старэйшага брата Іагана Георга IV, на трон Рэчы Паспалітай выбраны пасля смерці Яна ШСабескага. Заняўшы трон, умяшаўся ў канфлікт Сапегаў з большасцю бел. i літ. шляхты, беспаспяхова імкнуўся пры-мірыць варожыя групоўкі (гл. Феадальная вайна 1697—1702). Як саксонскі кур-фюрст з 1700 удзельнічаў у Паўночнай вайнеПОО—21 супраць Швецыі,у 1704 уцягнуў у гэтую вайну Рэч Паспалітую. Імкнуўся да абсалютнай улады. Збіраўся ператварыць ВКЛ у незалежную дзяржаву са спадчыннай уладай, у чым яго пад-трымалі Радзівілы, Вішнявецкія, Агінскія, інш. магнаты i шляхта. Скарыстаўшы пагрозу шведскага нашэсця на ВКЛ,увёў на тэр. Беларусі i Літвы саксонскія войскі. Але саксонцы цярпелі паражэнне за паражэннем, у 1701—02 шведы занялі літ. землі i ўступілі ў на тэр. Беларусі. Пасля канчатковага паражэння A. II пад-пісаў Альтранштацю' мір 1706 з Карлам XII i адмовіўся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць Станклава Ляшчынскага, саюзніка Швецыі, выбранага каралём яшчэ ў 1704. Пасля разгрому шведскіх войск у Палтаўскай бітве 1709 вярнуўся на трон Рэчы Паспалітай. Намагаўся ўзмацніць сваю ўладу. Калі ў Рэчы Паспалітай разгарнулася барацьба паміж прыхільнікамі шляхецкай «залатой вольнасці» на чале з вял. гетманам ВКЛ Л.К.Пацеем (Віленская канфедэрацыя i Тарнагродская канфедэрацыя) i прыхіль-нікамі караля на чале з польным гетманам ВКЛ С.Э.Дэнгафам (Сандамірская канфедэрацыя), Пацея падтрымалі магнаты, a A. II — Расія i Прусія. 3 гэтага часу пачалося актыўнае ўмяшанне Расіі ваўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. «Нямы сойм» 1717 устанавіў пратэкцыю pac. цара над Рэччу Паспалітай, была максімальна абмежавана колькасць войск ВКЛ (6тыс.) i Польшчы (18тыс). Пасол Пятра I Р.Ф.Далгарукі прадыкта-ваў сойму пастанову аб забароне дысідэнцкай шляхце (праваслаўным i пратэстантам) займаць дзярж. пасады, што было прынята соймам. У Рэчы Паспалітай у гэты час было 60 тыс. pac. войска. Пётр I дамогся, каб 30 тыс. саксонскага войска было выведзена з Рэчы Паспалітай. Акрамя Расіі ў паліт. справы Рэчы Паспалітай пачалі ўме-швацца Прусія, Аўстрыя i Францыя. А. II больш клапаціўся пра гасп. i культ. развіццё Саксоніі, a інтарэсы Рэчы Паспалітай падпарадкоўваў дынастыч-ным мэтам. Намагаючысяўзмацніцьсваю ўладу ў Польшчы i ВКЛ, абапіраўся на дапамогу суседніхдзяржаў, на карысць якіх збіраўся аддаць частку тэр. Рэчы Паспалітай. 3 прычыны выключнай фізічнай сілы i шматлікіх любоўных прыгод быў празваны Моцным i карыстаў-ся папулярнасцю сярод шляхты.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Аўгуст II Мoцны

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.