БЕЛАРУСЬ (последнее)
Архівы Радзівілаў
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
3 канца 15 ст. Радзівілы адыгрывалі першарадную ролю ў паліт., сац.-эканам. i культурным жыцці Беларусі,Літвы,Украіны,былі пароднены з арыстакратычнымі родамі ВКЛ, Поль-шчы, ням. княстваў. Ва ўсіх уладаннях Радзівілаў існавалі канцылярыі, склад-валася i мяняла свае формы справавод-ства, арганізоўваліся i апрацоўваліся архівы. Звычайна асн. архівы захоўваліся ў адм. цэнтрах латыфундый. У 16 ст. архівы былі ў прадстаўнікоў усіх трох ліній Радзівілаў: ганёндзска-медзельскай (згасла ў сярэдзіне 16 ст.), біржанска-дубінкаўскай (згасла ў 2-й пал. 17 ст.) i нясвіжска-алыцкай. У канцы 17 ст. большая частка архіўных дакументаў ганёндзскіх i біржанскіх Радзівілаў была сканцэнтравана ў Нясвіжскім архіве. Паводлеацэнкі нясвіжскага архіварыуса 1880-х г. Б.Завадскага, сістэма архіўнага с п ра ва водства ў радзі віл аўс кіх улада н нях 16—17 ст. была амаль дасканалай. У яе аснову быў пакладзены прынцып сістэма-тызацыі архіўных матэрыялаў па галоўных разнавіднасцях дакументацыі (часам з вылучэннем найб. стараж. i каштоўных актаў): пергаментныя прывілеі, прыват-ная карэспандэнцыя,улікова-расходныя кнігі, публічныя справы i інш. У масавых групах гасп.-адм. дакументацыі практыка-ваўся адбор i захоўванне матэрыялаў па асобных уладаннях i латыфундыях.
У зборудазваляе рэканструяваць асн. рысы стараж. А.Р. Матэрыялы Біржанскага архіва захоў-валіся ў 33 скрынях. Пераважную боль-шасць дакументаў складалі гаспадарскія прывілеі, пацвярджальныя граматы, судовыя дэкрэты, камісарскія лісты пра падзел маёнткаў, розныя позвы, пратэс-тацыі, «зезнанні», «пераносы права». У асобную групу ўваходзілі інвентары i вопісы ўладанняў. Комплексы дакументаў («фасцыкулы» або «штукі») аб'ядноўвалі матэрыялы, штотычыліся пэўных маёнт-каў i залежных ад ix фальваркаў. У 14-й скрыні, напр.,захоўвалася 13 фасцыкулаў, у якіх налічвалася 150 спраў маёнтка Любча (пачынаючы з пергаментнага прывілея вял. князя ВКЛ Аляксандра пісару Федзьку, 1499). Важную групу дакументальных i наратыўных крыніц складалі т.зв. «публічныя справы», што тычыліся ўнутранай i знешняй палітыкі ВКЛ, Польшчы, Рэчы Паспалітай, дзей-насці соймаў, пасольстваў i інш. У Бір-жанскім архіве захоўваліся «публічныя справы» 2-й пал. 16—сярэдзіны 17 ст. Сярод ix 64 фасцыкулы з соймавымі i соймікавымі справамі, рэляцыямі, інст-рукцыямі, прамовамі, матэрыяламі з'ездаў шляхты ВКЛ, Польшчы, канфедэрацый; 17 фасцыкулаў спраў пра выбары каралёў, вял. князёў літоўскіх, паліт. барацьбу ў перыяд міжкаралеўя; 6 фасцыкулаў са справамі пра рокаш Зэбжыдоўскага пач.
17 ст.; 58 фасцыкулаў са справамі пра інш. дзяржавы; 32 фасцыкулы з карэспан-дэнцыяй (лісты польскіх каралёў, вял. князёў літоўскіх, арыстакратаў Еўропы); 2 фасцыкулы са справамі пра паўстанне С.Налівайкі i Р.Лабады (Нац. гіст. архіў Беларусі, ф. 694, воп. 4, спр. 5704). У вопісах Нясвіжскага архіва 18—19 ст. улічаны царкоўна-рэлігійныя справы, акты феадалаў ВКЛ пра прызнанне вярхоўнайулады польскіх каралёўі вял. князёў літоўскіх — Ягайлы, Вітаўта, Свідрыгайлы i інш.; справаздачы Вілен-скага манетнага двара 16—17 ст.; акты Люблінскайуніі 1569; «Сумарыуш метрык літоўскіх, кніг 9» i арыгінальная кніга Метрыкі за 1511—18, калі канцлерам быў М.Радзівіл Стары; фінансавыя дакументы, у т.л. рахунак, складзены падскарбіем земскім Г.Р.Валовічам у 1615 (344 арк.); матэрыялы пра стварэнне Нясвіжскай ардынацыі; арэндныя дагаворы, судовыя пратаколы, фундушы каталіцкім калегіу-мам, попісы (інвентары) замкаў, палацаў, старастваў, гарадоў, мястэчкаў, маёнткаў; рэестры бібліятэк, рукапісаў, калекцый партрэтаў, зброі, генеалагічныя i карта-графічныя матэрыялы. Зберагаліся да-кументы пра гуты i люстраныя ману-фактуры, прадпрыемствы па вырабе дываноў, габеленаў, паясоў, карэт, мэблі; матэрыялы пра дзейнасць пісьменнікаў, мастакоў, кваліфікаваных рамеснікаў, дакументы пра навуч. ўстановы, нясвіжскі тэатр Радзівілаў, літаратурныя i мемуар-ныя творы Радзівілаў, матэрыялы дзярж. камісій, што займаліся справамі радзіві-лаўскіх маёнткаў.
У 2-й пал. 19 ст. нясвіжскі архіварыус Сімановіч з дапамогай М.Богуша-Шышкі надаў архіўным фондам новую структуру — па тэматыцы (справы гаспадарскія, вайсковыя, фінансавыяіінш.)іпафармальных прык-метах (напр., карэспандэнцыя Радзівілаў), склаў алфавітны i храналагічны пака-зальнікі. У 1920-я г. архіварыусы А.Іва-ноўскі i Б.Таўрагінсю' падзялілі матэрыялы Нясвіжскага архіва на 34 аддзелы, склалі 6 інвентароў (архіўных каталогаў). У1929 «гістарычныя» матэрыялы былі пераве-зены ў Варшаву, a «эканамічныя» засталі-ся на месцы i склалі аснову фонду Радзівілаў у Нац. гіст. архіве Беларусі (ф. 694, 25 540 адзінак захоўвання, 16 ст. —1937). Паводле апісанняў польскіх даследчыкаў, «эканамічныя» матэрыялы ўваходзілі ў наступныя аддзелы Нясвіж-скага архіва: IX. Акты, што тычацца сялян; XXII. Акты «афіцыялістаўі грацыялістаў»; XXVIII. Адміністрацыйныя акты 19 ст.; XXX. Лясныя акты 19 ст.; XXXI. Прававыя дакументы; XXXII. Касавыя дакументы. Часткова захаваліся таксама матэрыялы аддзелаў: XVI. Акты ардынацыі клецкай i давыд-гарадоцкай; XXVII. Архіўныя сумарыушы. XXIX. Эканамічныя акты 16— 19 ст.; XXXIII. Рознае. Архіўныя матэ-рыялы Радзівілаў захоўваюцца i ў Дзярж. гіст. архіве Літвы ў Вільнюсе (ф. 1280, 2509 адзінак захоўвання, 1411—1939).
У Польшчы ў дзярж. архіўным фондзе захоўваецца 5 асобных А.Р. Найбольшы належыць Гал. архіву стараж. актаў (ГАСА, Варшава, больш за 35 тыс. адзінак захоўвання). Аддзелы: II. Гістарычныя дакументы, 3275 спраў, 1379—1837; III.
Лісты манархаўі ix родзічаў, 993 справы, 1530—1884; V. Лісты іншых арыстакра-тычных родаў, 19 004 справы, 16—19 ст.; VI. Дыярыушы, 1613—1764; VII. Вайсковыя акты, 761 справа, 1587—1821; VIII. Акты пра духоўных асоб, 734 справы, 1514—1891,ут.л. інвентар Нясвіжскага кляштара бенедыкцінак, матэрыялы езуіцкіх калегіумаў у Пінску i Слуцку, акты падатковых выплат слуцкім духавен-ствам у 17—18 ст., пратэсты евангеліч-нага духавенства супраць католікаў, папскія булы; XV. Матэрыялы Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, 20 «партфеляў», 1448—1839; XVII. Акты старастваў i эканомій, 161 справа, 1536—1827; XVIII. Акты пра сельскія ўладанні Радзівілаў, 451 справа, 1520—1876; XIX. Матэрыялы пра фабрыкі i мануфактуры, 575 спраў, 1632—1889, у т.л. дакументы пра гуту ў Налібаках, мануфактуру па вырабе паясоў у Слуцку, цукровыя заводы ў Карэлічах i Івані, бровары ў Налібаках i Беразовіцах, паташныя буды; XXIII. Матэрыялы пра розныя ўладанні Радзіві-лаў, пераважна на тэр. Беларусі, 162 «партфелі», 17—19 ст.; XXV. Інвентары маёнткаў, 5408 спраў, 16—19 ст.; рука-пісы з бібліятэк Радзівілаў, 41 справа, 17—18 ст. У ГАСА захоўваецца таксама Небароўскі архіў Радзівілаў (матэрыялы ад 15 ст. да 1944, пераважна акты ўладальнікаў маёнтка) i архіў Радзівілаў з Паланэчкі (былы Прыгодзіцкі архіў, 15—19 ст.). Частка Прыгодзіцкага архіва Радзівілаў за 1792—1938 захоўваецца ў Дзярж. архіве ў Познані. Матэрыялы А.Р. з Нагловіц (дакументы за 1788— 1941) захоўваюцца ў Дзярж. архіве ў Кельцах.
Акрамя архіўных збораў, існуюць асобныя дакументы i матэрыялы, што некалі належалі Радзівілам,т.зв. «архі-валія». Матэрыялы Радзівілаўзахоўваліся ў Дзярж. гіст. архіве Латвіі (карэспан-дэнцыя Радзівілаўза 1577—1621, захоў-валасяўбылым Рыжскім дзярж. гарадскім архіве), у рукапісным аддзеле б-кі Вільнюскага ун-та, у Pac. Нац. б-цы ў С.-Пецярбургу (пераважна ў зборах Дуброўскага), б-цы АН Украіны ў Львове (трактаты, паліт. рэляцыі, публічныя справы, прамовы), у Цэнтр. дзярж. гіст. архіве Украіны i б-цы Нац. АН Украіны ў Кіеве i інш. У Польшчы — у вроцлаўскім Асалінэуме, Нац. б-цы ў Варшаве (у т.л. т.зв. «literaria» — наратыўныя i белетрыс-тычныя крыніцы 17—18 ст., што захоў-
валіся ў варшаўскім архіве Нясвіжскай ардынацыі),у Плоцкай 6-цы імя Зялінскіх, 6-цы імя Э.Рачынскагаў Познані (зборы Нямцэвіча), Курніцкай 6-цы (арыгіналь-ныя дакументы за 1530—47, рукапісы з Нясвіжскага архіва, забраныя ў пач. 19 ст. бібліятэкарам Квяткоўскім i пазней купленыя Т.Дзялыньскім), б-цы Ягелон-скага ун-та ў Кракаве, б-цы Польскай АН (лісты, універсалы 1518—1671, аперэта «Агатка», муз. ЯДГоланда, лібрэта М.Радзівіла, 1784), музеі Чартарыйскіх у Кракаве (у т.л. рукапіс з А.Р. з пака-заннямі палонных бел. i ўкр. мяшчан, сялян i казакоў сярэдзіны 17 ст.).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Архівы Радзівілаў
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292147426 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций