БЕЛАРУСЬ (последнее)
Арганы ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Арган (ад грэч. organon прылада, інструмент), клавішна-духавы муз. інструмент. Пашырэнне А. ў ВКЛ звязана з распаўсюджваннем каталіцтва. Упер-шыню яны ўпамінаюцца ў 1408. У сярэ-дзіне 16 ст. таксама актыўна выкарыс-тоўваліся А. ў кальвінісцкім набажэнстве. Адметнасцю было выкарыстанне A. i ў грэка-каталіцкай (уніяцкай) літургіі. Асновай яе развіцця быў росквіт культа-вага дойлідства ў ВКЛ ў 16—18 ст. Большасць дакументаў пра А. ў 16 ст. тычацца Вільні, ёсць звесткі пра А. ў 16—17 ст. у Гародні, Нясвіжы, Берасці, Менску, Пінску, Паставах, Жыровічах, Ружанах, Смаленску, Магілеве. У 17 ст. А. былі ва ўсіх важнейшых віленскіх святынях. У гэты перыяд у Вільні мелася 16 інструментаў рознай велічыні, некат. з ix згадваюцца ў справах еўрап. арганнага буд-ва.
Сярод шматлікіх арганных майстроў, што працавалі ў 18 ст., найб. вылучаецца сям'я Каспарыні італа-сілезскага пахо-джання. Адам Готліб, Дамінік Адам i Адольф Готліб Каспарыні мелі майстэрні ў Караляўцы, будавалі А. на землях ВКЛ, Прусіі, Інфлянтаў.
Пачынаючы з 13 ст. ў ВКЛ развівалася муз. каталіцкая культура зах.-еўрап. тыпу, з яе спецыфічнымі метадамі навучання i адукацыі. Навучыцца касцельнаму спеву i ігры на A. i інш. інструментах, атрымаць агульную адукацыю можна былоў метры-зах — пеўчых школах, што былі пашыраны ў 15—18 ст. у краінах Зах. Еўропы. У 1579 езуіты адкрылі акадэмію ў Вільні, дзе ў 1651 была створана бурса са спец. выкладаннем музыкі, у т.л. ігры на А. Іншыя езуіцкія калегіумы ВКЛ таксама мелі муз. бурсы. Сярод выхаванцаў Віленскай акадэміі найб. знакамітымі былі музыканты-тэарэтыкі, аўтары муз. трактатаў JTfaytfcwH i МДылецкі. Значную часткусвайгожыцця правёўу Віленскай акадэміі кампазітар i арганіст Я.Брант. Лепшыя музыканты групаваліся вакол заможных двароў, працавалі ў вял. касцёлах. У Кракаве арганістамі пры-дворнага касцёла служылі італьянцы Д.Катоў 1590—1615, Дж.Ф.Мафон (каля 1592), Я.Сава (1590—93). У 1580-я г. да брацтва св. Ганны ў Вільні запісаны арганісты А.Блюм, Я.Сарна, Мафон. У 17 ст. працавалі арганісты Я.Зубрыцкі
(Нясвіж),Л.Лапчынскі(Пінск),А.Жывіцкі (Паставы), пры двары Жыгімонта III Вазы служыў адзін з лепшых бел. арганістаў А.Масяжкоўскі. Прыкладам найб. даўняй бел. арганнай музыкі з'яўляецца твор-часць к.Рагачэўскага, прыдворнага арганіста А.С.Радзівіла. Яго 4-галосая канцона i 9-галосы матэт запісаны ў Пельллінскай арганнай табулатуры 1620—30-х г.
Яскравым сведчаннем росквіту бел. уніяцкай культуры 16—17 ст. з'яўляецца «Полацкісшытак» — арганная нотная табулатура, крыніца рэпертуару вакаль-най, вакальна-інстр. i інстр. музыкі ў ВКЛ. Яна адлюстроўвае розныя бакі выкарыс-тання А. ва уніяцкім асяроддзі. Італь-янскія ўплывы выявіліся ўт.зв. Арганнай кніжачцы 1626 (рукапіс належаўфран-цысканскаму касцёлу ў Вільні). Яна ўяў-ляе сабой збор неабходнай арганнай музыкі, адлюстроўвае палітру арганных жанраўсваёй эпохіі практыкуіхвыканан-ня. Сярод арганістаў 18 ст. — Т.Самаловіч, Ф.Скарульскі, Т.Крэмінскі, В.Касцевіч, Я.Фок са Слоніма (Вільня), А.Варанец, Шымкевіч (Нясвіж), С.Сянкевіч, Я.Савіцкі (Заслаўе), Паўцнэр — арганіст Слуцкай капэлы Радзівіла. Цікавым узорам бел. каталіцкай муз. культуры 1-й пал. 18 ст. з'яўляецца «Меса для аргана» Шымкевіча.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Арганы ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292147010 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций