Адукацыйная камісія ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Адукацыйная камісія ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →

Адукацыйная камісія (Komisja Edukacji Narodowej), свецкая ўстанова па арганізацыі i кіраўніцтве сістэмай школь-най асветы ў Рэчы Паспалітай. Фактычна першая ў Еўропе афіц. структура з функцыямі цэнтр. школьнай улады (аналагічныя структуры ў Англіі, Францыі i Прусіі не змаглі кіраваць навуч. пра-цэсам у агульнадзярж. маштабе з-за недахопу фін. сродкаў). Засн. 14.10.1773 соймам 1773—75 з мэтай правядзення рэформ у галіне школьнай адукацыі. Гэтаму спрыяла i скасаванне ордэна езуітаў (1773), маёмасць якога пера-давалася А.к. Дзейнасць камісіі раз-гортвалі І.Патоцкі, Я.Снядэцкі, І.Храптовіч, А.Паплаўскі i інш. У розны час у яе ўваходзілі Г.І.Чартарыйскі, А.За-мойскі, А.Сулкоўскі, А.Макраноўскі, Я.Малахоўскі, Ф.Бялінскі, С.Панятоўскі, М.Е.Мнішак, Ф.Арачэўскі, Ю.Нямцэвіч, А. Гаўро н с кі, Д. Пільхоўс кі, Г. Страйноўскі. Першы старшыня (1773—78) — віленскі біскуп І.Я.Масальскі, потым М.Панятоўскі.

Аб'ектыўнымі фактарамі неабход-насці рэфармавання школьнай сістэмы былі: развіццё міжнар. i ўнутраных гасп.-эканам. сувязей; актывізацыя гандл. ад-носін паміждзяржавамі; распаўсюджван-не ў Літве i Беларусі ідэй новай зах.-еўрап. навукі i філасофіі, і, як вынік, аслабленне пазіцый артадаксальнай схаластыкі; рэформа піярскіх школ (уключэннеўіхнавуч. праграмы прыро-дазнаўчых навук, матэматыкі, эксперы-ментальнай фізікі, гісторыі i геаграфіі), праведзеная правінцыялам ордэна піяраў С.Канарскім; паступовае развіццёў Зах. Еўропе i бел.-літ. землях масонства ў якасці ліберальнай апазіцыі клерыка-лізмуі спробы масонскіх лож паўплываць на фарміраванне свецкага духоўнага жыцця. Пэўнае значэнне мелі i публікацыі ў Францыі ў сярэдзіне 18 ст. ананімных эратычных літ. твораў ярка выяўленага антыклерыкальнага характару.

Працэс рэфармавання феадальна-касцельнай сістэмы школьнай адукацыі А.к. ажыццяўляла паэтапна. Першым крокам сталаўпарадкаванне залежнасці школыадсвецкайдзярж.улады. Наступны этап прадугледжваў падрыхтоўку свецкіх пед. кадраў,перапрацоўкунавуч. праграм на аснове свецкай ідэалогіі i выпуск новых падручнікаў. Для гэтага вясной 1775 было заснавана «Таварыства элементарных кніг» (старшыня Патоцкі, сакратар былы езуіт Г.Пірамовіч, члены былыя езуіты Я.Альбертрандзі, Р.Княжэвіч, Ю.Каблян-скі, прадстаўнікі ордэна піяраў Паплаўскі i К.Нарбут i інш.). Працэс станаўлення прафесіі наааўніка характарызаваўся вызваленнем педагогаўаддухоўнага сану i падпарадкаваннем ix органам свецкай улады. Рэфармаванне падзялялася на 3 этапы: 1773—77, 1777—83, 1783—92. На 1-м этапе ішла распрацоўка новай арганізац. структуры сістэмы адукацыі, якая адпавядала патрабаванням часу i навуч. праграмам, вяліся пошукі апты-мальнай мадэлі настаўніка i належнай ідэалогіі выхаваўчай дзейнасці. У школах ажыццяўлялася замена настаўнікаў — былых езуітаў (у 1782 ix было 235 замест 367 у 1774). На 2-м этапе ў 1780—83 распрацаваны«СтатутАдукай,ыйнай камісіі для акадэмічнага саслоўя i школ у краях Рэчы Паспалітай». Яны гарантавалі самакіраваннеўгалінекадравай палітыкі i вырашэння пытанняўунутр. жыцця пед. калектываў, права на фіксаваную зара-ботную плату i пенсію пасля 20 гадоў працы, матэрыяльную дапамогу пры страце здароўя да заканчэння азначанага тэрміну.

Статуты замацавалі іерархічную сістэму школьнай адукацыі. Тэр. Рэчы Паспалітай падзялялася на Польскі i Літоўскі дэпартаменты. У 1775 з Літ. дэпартамента вылучаны Беларускі (кіраў-нікі адпаведна Масальскі i Храптовіч). У Літ. дэпартаментуваходзілі Віленскае, Троцкае, Полацкае ваяв., Жамойць; у Беларускі — Новагародскае, Менскае, Берасцейскае ваяв., Беласточчына. Тэ-рыторыя Польшчы i ВКЛ падзялялася на навуч. акругі, якія сталі называцца

аддзеламі. Кіраўніцтва навуч. працэсам ажыццяўлялі Каронная гал. школа ў Кракаве (раней Кракаўская акадэмія) i Гал. школа ВКЛ (раней Віленская акадэ-мія). На тэр. ВКЛ у 1785 акруговыя школы былі ў Вільні (Літоўскі аддзел з падакру-говымі школамі ў Вількаміры, Вішневе, Паставах, Беластоку, Лідзе, Відзах), Крожах (Жамойцкі аддзел, падакруговыя школы ў Расейнах, Падубісе, Панявежы, Крэцінзе i Коўне), Новагародку (Нова-гародскі аддзел, падакруговыя школы ў Менску, Нясвіжы, Слоніме, Слуцку, Бабруйску, Мазыры, Халопенічах i Луж-ках), Берасці (Палескі аддзел, падакру-говыя школы ў Пінску, Жыровічах i Белай), Гародні (Гарадзенскі аддзел, падакруговыя школы ў Ваўкавыску, Шчучыне i Мерачы).

Прадметам пільнай увагі камісіі былі i праблемы пачатковай адукацыі. У1774 Масальскі апублікаваў праграму навучання гэтага ўзроўню, абавязаў клір сваёй епархіі займацца арганізацыяй прыходскіх (парафіяльных) школ. У выніку каля 1777 толькі ў Віленскай епархіі дзейнічала 330 такіх устаноў, але адмоўная рэакцыя шляхты прывяла да закрыцця большасці з ix i фактычна дэнансавала гэты праект камісіі. Трэба адзначыць, штоў прыходскія сярэднія школы прымалі пераважна дзяцей з шляхецкіх сем'яў i толькі хлоп-чыкаў. Дзяўчаты вучыліся ў царкоўных або прыватных пансіёнахжаночых, i А.к. не мела ўплыву на ix працу. Колькасць гэтых навуч. устаноў была нязначнай, a навуч. праграмы вельмі вузкія.

Больш грунтоўных вынікаў А.к. дасягнула ў справе рэарганізацыі Вілен-скага i Ягелонскага ун-таў. Метадала-гічнай асновай гэтага працэсу стала канцэпцыя рэформы адукацыі Г.Калан-тая. Яе рэалізоўвалі прафесары Снядэцкі, Ф.Радванскі,Я.Яскевіч(Кракаў),Ф.М.г7ор-войш, Ю.Сарторыусі М.Пачобут-Адля-ніцкі (Вільня).УКракавебылі заснаваны абсерваторыя, батанічны сад, фізічны калегіум (цяпер калегіум Калантая) і першая клініка. Распрацоўкай праекта рэформы Віленскай акадэміі кіраваў Храптовіч. Гал. мэтай універсітэцкай адукацыі ён лічыў пашырэнне навук. ведаў у грамадстве, выкарыстанне апошніх пры вырашэнні важнейшыхсац. праблем, грамадзянска-патрыят. выха-ванне моладзі. Першачарговую задачу прафесуры ён бачыўу распаўсюджванні асветы шляхам адкрытых лекцый i

публікацыі вынікаў сваіх даследаванняў удаступнай форме. Асн. намаганні пра-паноўвалася сканцэнтраваць на развіцці фіз. i мед. калегіумаў (факультэтаў). Структура Гал. школы ВКЛ у 1781—82 навуч. г. аказалася кампрамісам паміж задумамі А.к. i рэальнымі кадрава-фін. магчымасцямі. 3 запланаваных кафедраў фізікі, вышэйшай матэматыкі,астраноміі, хіміі, прыкладной матэматыкі i дапамож-ных навук. устаноў — абсерваторыі, кабінета эксперыментальнай фізікі,хім. лабараторыі i аптэкі — змаглі пачаць працу толькі некаторыя.

Трэці этап фарміравання кадраў свецкіх педагогаў адметны заснаваннем спец. настаўніцкай семінарыі пры Гал. школе ВКЛ (1783, кіраўнік — Страй-ноўскі). Да гэтага часу адпаведную падрыхтоўку давала толькі аналагічная семінарыя ў Кракаве. У Вільні слухачы семінарыі вывучалі фізікуі матэматыку, знаёміліся з тагачаснымі перадавымі навук. тэорыямі (у т.л. з поглядамі І.Ньютана). Ярка выражанай прадметнай спецыялізацыі семінарыя не мела, адсутнічаўі спец. курстэорыі педагогію'.

Пасля 1783 значна ўзмацніўся і кантроль з боку А.к. над выкладчыкамі царкоўных школ. У 1787/88 навуч. г. колькасць вучняў у свецкіх школах складала 6077, a ў манаскіх — 7232 чал. Манахі-настаўнікі абавязваліся прахо-дзіць спец. падрыхтоўку ў семінарыях у Вільні i Кракаве, выкарыстоўваць у навучанні дыдактычна-выхаваўчыя схемы А.к.

Створаная А.к. новая мадэль школы трывала замацавалася ў свядомасці настаўнікаўі грамадства. Сістэма адука-цыі цесна ўвязвалася з сац.-паліт. i гасп. патрэбамі дзяржавы. А.к. не абмяжоў-валася навацыямі адносна педагогаў і моладзі, a меркавала ўплываць на раз-віццё грамадства ў цэлым. Рэфармаваная школа павінна была пераканаць шляхту ў неабходнасці сац.-эканам. змен, рас-паўсюджванні дасягненняў прырода-знаўства. Намаганні камісіі дазволілі стварыць пэўныя асновы для фарміра-вання свецкай бел.-літ.-польскай інтэлі-генцыі. Нават сціплыя вынікі спроб раз-віцця парафіяльнай асветы садзейнічалі росту зацікаўленасці некат. часткі гра-мадства да пашырэння нар. адукацыі і выхаваўчай работы сярод простых лю-дзей. Аднак навуч. праграмы А.к. з ухілам на грунтоўнае засваенне фіз.-матэм. прыродазнаўчых дысцыплін i абмежаван-не вывучэння лац. мовы на карысць польскай выклікалі актыўны шляхецкі негатывізм. Яго практычным увасаб-леннем стала ігнараванне створаных А.к. навуч. устаноў i падтрымка дзейнасці нелегальных, якія былі арганізаваны рознымі манаскімі ордэнамі i працавалі па езуіцкіх адукац. праграмах.

А.к. працавала да 31.5.1792, калі Таргавіцкая канфедэрацыя стварыла замест яе асобныя Каронную i Літоўскую адукац. камісіі. Яны скасаваны Гара-дзенскім соймам 1793, які ўтварыў А.к. абодвух народаў (існавала да 1795).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Адукацыйная камісія ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.