Заканадаўчыя дакументы 14-16 ст. у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Заканадаўчыя дакументы 14-16 ст. у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →



Расшырэнне сац.-эканам. i сац.-паліт. правоў феадалаў знайшло адлюстраванне ў абласных прывілеях, якія вызначалі асн. рысы грамадска-паліт. ладуўасобных земляхі ваўсім ВКЛ. Яны выдаваліся адімя вял. князя літоўскага. Першыя земскія прывілеі, на думкубольшасці даследчыкаў,былі выдадзены для ВКЛ у вузкім значэнні гэтага слова: Ягайлам 20.2.1387 у Вільні, Ягайлам i Вітаўтам 2.10.1413 у Гарадле (публікацыі: Dzialyński А.Т. Zbiór praw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Poznań, 1841. S. 1-2,14-15; Kutrzeba S., Semkowicz W. Akta unji Polski z Litwą, 1385-1791. Kraków, 1932. S. 64-67; Белоруссня в эпоху феодалмзма (БЭФ). Мн., 1959. Т. 1. С. 101-102).

Дзярж.-прававое становішча земляў Беларусі вызначалі абласныя прывілеі, перша-пачатковыя тэксты якіх не захаваліся. Паводле даследаванняў М.Ясінскага i І.Яку-боўскага, самыя стараж. абласныя прывілеі атрымалі Полацкая i Віцебская землі ў 14 ст. (Яскнскмй М. Уставные земскне грамоты Лнтовско-Русского государства. Кмев, 1889; Якубовскмй Н. Земскме прмвнлем Велнкого княжества Лмтовского // ЖМНП. 1903, №4,6). Вядомы пацвярджальныя граматы гэтым землям, выдадзеныя ў 1511, 1547 і 1503,1509,1561, a таксама Мсціслаўскаму княству ў 1511 (РДАСА, ф. 389, кн. зап. № 5, 25,31,41,50. Публікацыі: Любавскмй М.К. Очерк мстормн Лмтовско-Русского государства до Люблннской унмм включмтельно. 2 нзд. М., 1915, прт., с. 365-401, № 1-10; Działyński AJ. Zbiór praw... S. 82-91,118-121; A3P. T. 2, № 70).

Першы агульназемскі прывілей быў падпісаны 6.5.1434Жыгімонтам Кейстутавічам у Троках,другі - 2.5.1447 Казімірам IV Ягелончыкам у Вільні. Наступныя агульназемскія прывілеі былі зацверджаны: 6.8.1492, Вільня; 7.12.1506, Гародня; 25.3.1522, Гародня; 18.10.1529 i 27.10.1529, Вільня; студз. 1547, Вільня; 3.11.1551, Вільня; 7.6.1563, Вільня; 1.7.1564, Гародня [усе агульназемскія прывілеі апублікаваны: Działyński AJ. Zbiór praw litewskich... S. 28-35 (1447/57); 58-66 (1492); Codexepistolaris saeculi XV/ Ed. A.Lewicki. Kraków, 1894. T. 3, app. № 22 (1434), № 7 (1447); A3P. T. 1. < 61 (1447/57); T. 3, № 32 (1563), № 38 (1565); Codex diplomaticus Poloniae... Varsoviae, 1847. T. 1. P. 333-337 (1447), 345-352 (1492); Archiwum Komisyi Prawniczej. Kraków, 1901. T. 7. S. 261-300 (1522,1529,1547,1554,1563); Любавскнй M.K. Лмтовско-руссмій сейм. M., 1900, прнл. №48 (1564); Акты Южной іл Западной Росснм. СПб., 1861. Т. 1, прмл. с. 158-164 (1568)].

Развіццё феад. грамадства, абвастрэнне сац.-класавых супярэчнасцей у 2-й пал. 15-1-й трэці 16 ст. выклікалі неабходнасць у агульнадзярж. кадыфікацыі права. У1468 быў зацверджаны кароткі збор законаў, вядомы ў гістарыяграфіі як «Судзебнік Казіміра» (гл. Судзебнік 1468). Арыгінал яго не знойдзены, захаваліся 3 спісы канца 15-пач. 16 ст., прааналізаваныя І.П.Ста-расцінай. Судзебнік Казіміра рэгуляваў гал. чынам крымінальнае пра-ва. Спрэчным з'яўляецца пытанне аб яго тэрытарыяльным прызначэн-ні - ВКЛ у вузкім значэнні або ўся дзяржава. Кадыфікацыя асн. норм феад. права ўагульнадзярж. маштабе была ажыццёўлена ў ВКЛ толькі ў 16 ст. Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 шматразова перавыдаваліся [Выданні Статута 1529: Działyński AJ. Zbiór praw...; Временннк Москов. о-ва ясторнн л древностей росснйскмх (МОНДР). 1854. Кн. 18; Статут Велмкого княжества Лшовского 1529... Мн., 1960. Выданні Статута 1566: Временнмк МОМДР. 1855. Кн. 23; Archiwum Komisyi Prawniczej... Т. 7; Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Мн., 2003. Наву-ковае выданне Статута 1588 разам з манаграфічным даследаваннем: Лаппо ІЛМ. Лнтовскнй Статут 1588 г. Каунас, 1934-38. Т. 1-2; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989], ім прысвечана вял. гістарыяграфія, сістэматызаваная ў працах У.І.Пічэты, С.А.Лазуткі, Ю.Бардаха, Э.Гудавічуса, В.А.Раўдзелюнаса, Я.А.Юхо (Пмчета В.Н. Белорусспя л Лнтва XV-XVI вв. М., 1961. С. 487-524; Лазутка CA. I Лнтовскмй статут - феодальный кодекс Велмкого княжества Лшовского. Вмльнюс, 1974; Яго ж. Літоўскія статуты (1529, 1566, 1588), ix стваральнікі i эпоха // Край-Kraj. Polonica-Albaruthenica-Lithuanica. 2001. № 1-2; Bardach J. Statuty Wielkiego Księstwa Litewskiego - pomniki prawa doby Odrodzenia // Kwartalnik historyczny. 1974. № 4; Юхо M.A. Правовое положенме населенмя Белоруссмн в XVI в. Мн., 1978; Яго ж. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991; Яго ж. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы i права Беларусі. Мн., 1992.). Спісы Статутаў 1529 i 1566 вывучалі С.Барысёнак, П.Ф.Крапівін, Ю.І.Чарнецкая, Гудавічус, Раўдзелюнас, А.В.Васіляўскене i інш. Сучаснае навуковае выданне Статута 1529 разам з манаграфічным даследаваннем ажыццяўляюць літ. гісторыкі (Первый Лнтовскмй Ста-тут: Палеографнческмй м текстологнческпй аналнз спмсков / Сост. С.Лазутка, Э.Гуда-внчюс. Вмльнюс, 1983. Т. 1, ч. 1. Усё выданне разлічана на 5 т.).

Важнай крыніцай для вывучэння сац.-паліт. i сац.-эканам. адносін у Беларусі i ВКЛ у цэлым з'яўляюцца дакументы вальных соймаў 15-16 ст., якія заканадаўча замацоўвалі прывілеі i правы феадалаў ва ўсіх асн. сферах сац.-эканам. i паліт. жыцця дзяржавы [большая частка ix апублікавана: РМБ. Т. 30; Документы Московского архмва Ммн-ва юстмцнм (ДМАМЮ). 1897. Т. 1; Любавскнй М.К. Лмтовско-русскмй сейм. М., 1900, прмл. с. 1-232; Макснмейко Н.А. Сеймы Лнтовско-Русского государства до Люблчнской унт 1569 г. Харьков, 1902, прмл., с. 1-205]. Амаль не захаваліся матэрыялы павятовых соймікаў за першыя гады ix дзейнасці (утвораны ў 1565).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Заканадаўчыя дакументы 14-16 ст. у ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.