Музычнае мастацтва ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Музычнае мастацтва ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →



Музычнае мастацтва ВКЛ было часткай еўрап. музычна-гістарычнага працэсу з усімі характэрнымі для яго стылявымі этапамі - ад рэнесансу да барока і класіцызму. Аднак яно мела і унікальныя рысы, абумоўленыя этнаканфесіянальнай шматвектар-насцю: суіснаваннем музычных традыцый усіх хрыс-ціянскіх (праваслаўя, каталіцызму,уніяцтва, пратэс-тантызму) і буйнейшых нехрысціянскіх (іудаізм і іслам) канфесій, спалучэннем розных этнічных плыней. У13-15 сг. будаваліся многія хрысціянскія храмы, дзе ствараліся і гучалі царк. песнапенні, што захоўвалі адзінства са стараж. музычнай трады-цыяй. Адным з ранніх музычных помнікаў правасл. царквы былі песнапенні пра Ефрасінню Полацкую. Выдатны ўзор эпохі сярэдневякоўя - гімн «Бага-родзіца»,які выконваўся пераважна вернікамі зах.-хрысц. канфесіі. Свецкая музычная плынь была адзначана развіццём сольнага і ансамблевага музіцыравання, пашыранага ў гар. асяроддзі і пры дварах знаці. Асобае значэнне мелі капэлы велікакняжацкія Гедзімінавічаў (Альдоны, Вітаўта, Ягайлы), якія сталі цэнтрамі развіцця музычнага прафесіяналізму.

У эпоху Адраджэння (16 ст.) побач з праваслаўнай усё большую ролю адыгрывала каталіцкая муз. традыцыя, распаўсюджанне якой абумоўлена ўмацаваннем пазіцый зах.-хрысціянскай царквы (асаб-ліва пасля ўваходу ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай). Пашыралася коль-касць касцёлаў, будаваліся арганы, ствараліся хары і капэлы. Арга-нізоўваліся навучальныя цэнтры (калегіумы і бурсы), дзе ажыццяў-лялася музычная адукацыя і выхаванне моладзі. Пашыралася і пратэс-танцкая муз. плынь, у межах якой разгортваўся нотны друк. Сярод першых выданняў- Берасцейскі, НясвіжскіЛюбчанскі, Віленскія кан-цыяналы (спеўнікі), у якіх прадстаўлены шматлікія вакальныя творы (пераважна ананімныя) рэліг. і свецкага зместу.

Рэнесансавыя часы адметныя інтэнсіўным ростам і пашырэннем сферы свецкага музычнага мастацтва, гал. асяродкамі якога былі маг-нацкія і велікакняжацкія двары ў Вільні, Берасці, Гародні і Нясвіжы. У16 ст. тут працавалі вядомыя славянскія кампазітары Базылік, Вацлаўз Шамотул, мулка, Я.Брант, В.Длугарай, К.Клабан. Апрача таго, мецэнаты запра-сілі да сябе венгерскага лютніста і кампазітара В.Бакфарка, італьян-скіх музыкантаў і выканаўцаў Л.Марэнцыо, М.Галілея (брата астранома Г.Галілея), яго сына Вінчэнца, лютніста Р,.Катона і арганіста Ф.Ма-фона. Пры ўсёй разнастайнасці мастацкіх памкненняўтворчасць гэтых кампазітараў яднае прыналежнасць да рэнесансавай стылявой тра-дыцыі. Яе ўвасабленне назіраецца і ў вакал ьна-харавой музыцы, прад-стаўленай паліфанічнымі жанрамі матэта, месы, псальмаў, і ў музыцы інструментальнай, багатай многімі танцавальнымі ўзорамі, фантазіямі і апрацоўкамі вакальных кампазіцый для лютні і клавіра. Пры двары М.Радзівіла Чорнага працавала каля 100 музыкантаў, музычныя ансам-блі ўтрымлівалі магнаты ВКЛ Сапегі, Астрожскія і інш. Захапляліся музыкай кароль Жыгімонт I Стары і яго жонка Бона Сфорца,а таксама іх сын Жыгімонт II Аўгуст. Пры іх дварах існавалі высокапрафесійныя капэлы, дзе працавалі мясц. і замежныя музыканты, прычым мясцовым звычайна даручалася кіраўніцтва музычнымі калектывамі. Гэтую традыцыю прадоўжыў і кароль Стафан Баторый, рэзідэнцыя якога месцілася ў Гародні. Тут дзейнічаў ансамбль з 40 музыкантаў пад кіраўніцтвам Клабана. Пасля смерці Бато-рыя калектыў узяў пад апеку наступны кароль - Жыгі-монт III Ваза, які таксама захапляўся музыкай і сам добра іграў на музычных інструментах. Вельмі істотна, што ВКЛ было апошнім на ўсходзе музычна-культурным арэалам увасаблення рэнесансавых муз. традыцый.

У эпоху барока (17-1-я пал. 18 ст.) храмы розных канфесій заставаліся гал. асяродкам муз. прафесіяналіз-му, развіцця кампазітарскай творчасці, выканальніцтва і адукацыі. Тут праходзілі штодзённыя набажэнствы, раз-гортваліся велічныя пазахрамавыя цырымоніі (паратэат-ральныя дзеі) з музыкай. Асабліва інтэнсіўна развівалася муз. жыццё сталіцы ВКЛ Вільні: пры двары вял. князёў дзейнічалі вакальна-інструментальныя капэлы,уякіхпра-цавалі высокапрафесійныя музыканты,ставіліся оперныя творы. Плённа працавала Віленская акадэмія, у якой ажыццяўляліся муз. адукацыя і выхаванне моладзі.

Важнымі асяродкамі развіцця музычнага мастацтва ВКЛ сталі школьныя тэатры, якія існавалі ў навучальных установах (калегіумах і канвіктах) у Вільні, Полацку, Ма-гілёве, Гародні, Берасці, Віцебску, Мсціславе, Нясвіжы, Менску, Оршы, Жыровічах і інш. гарадах. На школьных сцэнах сіламі выхаванцаўажыццяўляліся пастаноўкі мно-гіх драматычных твораў з музыкай.

У гэты час разгарнулася творчая дзейнасць кампазітара, выкладчыка і тэарэтыка Ж.Лаўксміна, які працаваў у Полацку, Вільні, Нясвіжы, віленскіх музыкантаў, аўтараў музычна-тэарэтычных і педагагічных прац С.Берэнта і М.Крэчмера, нясвіжскага арга-ніста, аўтара харавых шматгалосых кампазіцый і твораў для аргана А.Рагачэўскага, кампазітара і тэарэтыка, аўтара «Граматыкі мусікій-скай» МДылецкага. Многім помнікам тагачаснага рэлігійнага і свец-кага музычнага мастацтва (асабліва аўтарскім) уласцівы стылявыя рысы «высокага барока», якія адлюстраваліся і ў змесце кампазіцый, адзначаных яркімі, эмацыянальна-ўзнёслымі сакральнымі вобразамі, і ў іх музычнай мове, якая мае прыкметы барочнага пісьма (фактурная насычанасць, канцэртаванне, генерал-бас і г.д.). У спектаклях школь-нага тэатра шырока ўжываліся яктыпова барочная агульназмястоўная мадэль, так і канкрэтныя сродкі яе ўвасаблення (алегорыя, арна-ментыка, сімволіка, кантрастнае супастаўленне мастацкіх элементаў), што адбіваецца і на музычным афармленні дзей. У тэарэт.-пед. рас-працоўках адлюстроўваюцца многія прыкметы барока: апеляванне да тэорыі афектаў, асноў музычнай рыторыкі і інш.

Шэраг музычных помнікаў адносіцца да з'яў «нізкага барока», да музыкі бытавых песенна-танцавальных жанраў. Перш за ўсё гэта велізарны масіў кантаў - бытавых харавых песень свецкага (уласна кант) і рэлігійнага (псальма) зместу. Вельмі розныя па тэматыцы і жанравым складзе канты ўтварылі вял. пласт музычнага мастацтва, адлюстравалі важнейшыя гіст. падзеі і мастацкія рэаліі свайго часу. Вядомымі ўзорамі бытавой вакальнай і інструментальнай музыкі з'яўляюцца «Віленскі сшытак» (1600) і Ягелонскі (Астрамечаўскі) рукапіс, або «Полацкі сшытак» сярэдзіны 17 ст.

У эпоху класіцызму (2-я пал. 18 ст.) у музычным мастацтве ВКЛ адбываўся значны ўздым, укараняліся музычна-тэатральныя і кан-цэртныя формы музычнага жыцця, а ў музычнай творчасці пашыраліся нормы класіцысцкага стылю. У гэты час у гарадах і маёнтках,у сталіцах магнацкіх латыфундый было створана больш за 20 буйных і дробных прыватнаўласніцкіх музычна-тэатральных цэнтраў, якія аб'ядноўвалі оперна-балетныя тэатры, аркестры-капэлы і музычныя школы. Найб. значныя з іх: Нясвіжскі і Слуцкі Радзівілаў, Гарадзенскі А.Тызенгаўза, Слонімскі М.К.Агінскага, Дзя-рэчынскі Сапегаў. На сцэнах тэатраў ставіліся оперы і балеты вядучых еўрап. майстроў (Дж.Паізіела, Д.Чымарозы, А.Грэтры, К.В.Гпюка і інш.), а таксама мясцовых аўтараў (М.Радзівіла, М.К.Агінскага). На працу ў магнацкія цэнтры запрашаліся ў якасці выка-наўцаў, кампазітараўі выкладчыкаў музыканты з Беларусі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Італіі, Францыі, Германіі. Сярод іх мясц. музыканты Л .Сітанскі, Е. Бакановіч, Я. Цен ціловіч, П. Пётух, В.Казлоўскі; чэшскія кампазітары і выканаў-цы Я.Дусік, В.Жыўны (1-ы настаўнік Ф.Шапэ-на), а таксама Э.Ванжура, які пазней прасла-віўся як аўтар першых нац. рус. сімфоній на славянскія тэмы; італьянскія кампазітары К.Абатэ, А.Фінуцы, А.Данезі, Ф.Марыні і інш.

2-я пал. 18 ст. была адзначана таксама бурным развіццём аматарскага музіцы-равання і кампазітарскай творчасці. Сярод музыкантаў-аматараў вылучаюцца М.Радзівіл, Міхал Казімір і Міхал Клеафас Агінскія, Т.Касцюшка і інш. Творчасць тагачасных кампазітараў увасабляла рысы класіцызму, што адчуваецца як у вобразнай сферы, так і ў сродках музычнай выразнасці. Асабліва істотнае месца сярод музычных жанраў займала камічная опера, прадстаўленая нясвіжскімі творамі Голанда «Агатка, або Прыезд пана» (лібрэта М.Радзівіла), «Чужое багацце», «Войт Альбанскага паселішча» М.Радзівіла, «Сілы свету», «Становішча саслоўяў» Міхала Казіміра Агінскага і інш. Унікальным помнікам усх.-еўрап. школьнага тэатра была опера «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага (лібрэта М.Цяцерскага), пастаўленая ўЗабелах у 1789. Сімфоніі, канцэрты, уверцюры, дывертысменты пісалі Я.Сакалоўскі, Альберціні, Ванжура, А.Дураноўскі, Ю.Дашчынскі, М.Радзівіл, Ф.Яневіч і інш. 3 вакальных жанраў свецкай музыкі вылучаліся песня і раманс. Лірычныя і павучальныя, сентыментальныя і жартоўныя,яны прыцягвалі Голанда і Казлоўскага, Агінскіх. Вядомы таксама ананімныя лірычныя песні і канты (у т.л. з бел. тэкстамі). Сярод жанраў свецкай бытавой музыкі побач з песеннымі распаўсюджваліся і танцавальныя. Найб. колькасць звестак захавалася пра паланэз, які апынуўся ў цэнтры ўвагі як мясцовых кампазітараў-прафесіяналаў, так і аматараў. У іх творчасці выразна выявілася тэндэнцыя паэтызацыі жанру, ператварэння яго з танц. бытавой п'есы ў канцэртны твор. Найб. выразна гэта выявілася ў творах М.Радзівіла (паланэз «Паляванне»), Міхала Клеафаса Агінскага (шэраг лірычных паланэзаў), Голанда («Ваенны паланэз»), Казлоўскага (аркестравыя паланэзы).

Культавая сфера музычнага мастацтва ВКЛ захоўвала ў той час сваю спецыфіку: каталіцкія месы, рэспансорыі, аферторыі, як і раней, суіснавалі з правасл. і уніяцкімі стыхірамі, трапарамі і акафістамі, а пратэстанцкія харалы - з хасідскімі напевамі і мусульманскімі псалмодыямі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Музычнае мастацтва ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.