Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →



Манументальная скульптура ў 13-16 ст. на зем-лях ВКЛ практычна не існавала. Яна амаль цалкам належыць да эпохі барока (17-18 ст.) і развівалася як мемарыяльная і алтарная. Першыя скульптурныя надмагіллі (віленскага біскупа П.Гальшанскага і канцлера ВКЛ А.Гаштольда) з'явіліся ў Вільні ў 1560-я г. Канец 16 і 1-я пал. 17 ст. быў кароткім перыядам існавання мемарыяльнай скульптуры як запозненай з'явы рэнесансавай культуры (над-магіллі Радзівілаўу Нясвіжы, 1590-1608; Сапегаў, С.Радзівіла, Ю.Тышкевіча і С.Паца ў Вільні, Вольскіх у Крамяніцы, Агінскіх у Кронях). 2-я чвэрць 17 ст. адзначана імклівым развіццём драўлянай алтарнай скульптуры. У перыяд станаўлення майстры часта звярталіся да гатычных узораў («гатычнае барока»). У 1-й пал. 17 ст. створана мноства раннебарочных алтароў: у Воўпе (1634), Новай Мышы (1630-я г.), Крамяніцы (2-я чвэрць 17 ст.), Будславе (1649). На працягу 2-й пал. 17 ст. разная скульп-тура амаль згасла; развівалася манументальна-дэкаратыўная стукавая пластыка (кас-цёлы ў Міхалішках, Пятра і Паўла і трынітарыяўу Вільні, капліцы Казіміра ў Вільні, Ларэ-танская ў Гародні). У 1-й трэці 18 ст. фарміравалася Віленская школа разьбы, ствараліся алтарныя ансамблі ў Пінскім францысканскім (1712-23) і Гарадзенскім езуіцкім (1709-36) касцёлах. Адсутнасць знешняй дынамікі і напружанасці, ураўнаважанасць і стры-манасць - характэрныя рысы скульптуры бел. барока. Шырокае выкарыстанне ў сярэ-дзіне 18 ст. знайшоў паліхромны стука, які заметна выцесніў драўляную разьбу з храмаў вял. гарадоў у вясковыя храмы. У сярэдзіне 18 ст. разьбяры асвоілі дынаміку барока (касцёл у Вішневе). У 2-й пал. 18 ст. адначасова са стылем барока згасла і манумен-тальна-дэкаратыўная скульптура. Ствараліся адзіночныя шанаваныя скульптуры: «Укры-жаванне», «Ісус перад Пілатам», «Хрыстос засмучаны». Пашырылася культавая скульп-тура майстроў-самавукаў (нар. прымітыў). Спрошчаная ў пластычных адносінах, яна прыцягальная своеасаблівасцю вобразаўі іканаграфіі святых.

У14-16 ст. адбывалася інтэнсіўнае развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на характар якога моцна ўплывалі актыўныя гандлёвыя і куль-турныя сувязі з краінамі Зах. Еўропы. Тэхнічныя і мастацкія дасягненні зах.-еўрап. рамеснікаўтворча развіваліся і перапрацоўваліся мясцовымі майст-рамі, спалучаліся з традыцыямі Візантыі і Стараж. Русі, што давала тыпова мясцовыя варыянты розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вы-лучэнне рамесніцкай вытв-сці з інш. відаў працоўнай дзейнасці выклікала хуткі рост колькасці рамеснікаў. Пашырыўся працэс спецыялізацыі рамёст-ваў, расшчаплення асобных відаў рамесніцкай вытв-сці на больш вузкія спе-цыяльнасці, што вяло да ўдасканалення майстэрства, узбагачэння прыёмаў творчасці, павышэння мастацкіх якасцей вырабаў. Пісьмовыя крыніцы згадваюць каля 200 прафесій, сярод якіх пераважаюць метала- і дрэва-апрацоўчыя, выраб і рамонт зброі, швейная, апрацоўка скуры і інш. Цэнтрамі рамесніцкай вытв-сці станавіліся гарады, праз якія вёўся транзітны гандаль Рас. дзяр-жавы з гарадамі Польшчы і ўсх. Прыбалтыкі. Шмат рамеснікаў пражывала пры мана-стырах, замках, маёнтках.

Рост колькасці рамеснікаў выклікаў патрэбу ў спецыялізаваных прафесійных аб'яднаннях. Ужо ў 15 ст. ўзніклі першыя такія аб'яднанні зах.-еўрап. тыпу - цэхі. У 16 ст. яны канцэнтравалі асн. частку ра-меснікаў, аб'ядноўвалі майстроў адной або некалькіх роднасных пра-фесій. Цэхавая структура прадугледжвала высокую якасць прадукцыі з добрай сыравіны, што станоўча паўплывала на далейшае развіццё рамёстваў - як у якасных, так і ў колькасных адносінах. Так, у Магілёве ў 17 ст. цэхавыя аб'яднанні ўключалі больш за 80 рамесніцкіх спе-цыяльнасцей: саф'яннікі, паяснікі, нагайнікі, замшавікі, кафтаннікі, панчошнікі, капялюшнікі, збраяры, меднікі, печнікі, ганчары, ліцей-шчыкі і інш. Былі развіты разьба па дрэве з пазалотай, выраб высака-якаснага саф'яну, размаляваная золатам і каляровымі эмалямі кера-міка,ліццё гармат і званоў. Цан*гНнікі выраблялі фігурную кафлю для печаў, разьбяры - мэблю, архітэктурнае ўбранне, ткачы - розныя сук-ны, дываны. У колькасных адносінах сярод рамеснікаў пераважалі металаапрацоўшчыкі: кавалі, ювеліры, збраяры, ліцейшчыкі, меднікі, слесары, чаканшчыкі, гадзіншчыкі, замочнікі. 3 каляровых і каштоўных металаў яны выраблялі для палацаў і храмаў посуд, начынне, абклады абразоў і кніг, аздобленыя літым, чаканеным, гравіраваным арнаментам расліннага характару. У некат. вырабах адчуваецца ўплыў готыкі, з канца 16 ст. - рэнесансу.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 17-18 ст. раз-вівалася пад моцным уздзеяннем барока. Творы рамеснікаў набывалі дынамічную кампазіцыю, дэкаратыўную пышнасць, пластычнасць і экспрэсіўнасць форм. Плоскасны характар дэкору саступае месца аб'ёмнасці і шматпланавасці, шырока ўжываецца багаты раслінны арнаменту спалучэнні з дына-мічна выгнутымі ракавінападобнымі элементамі, вітымі ка-лонкамі, фігурнымі выявамі і інш. У аздабленні палацаў і хра-маў шырока выкарыстоўваецца рэльефная паліхромная кафля, мастацкае кавальства, чаканка і асабліва разьба па дрэве, якая дасягнула ў 17 ст. свайго росквіту. Бел. майстры, спалучыўшы лепшыя дасягненні зах.-еўрап. мастацтва і мяс-цовыя мастацкія традыцыі, стварылі свой тыпова бел. варыянт барочнай разьбы, якая атрымала назву беларуская рэзь. Да-сягненні майстроў ВКЛ набылі шырокую вядомасць у Маскоўскай дзяржаве, куды рамеснікаў масава перасялялі ў 2-й пал. 17 ст. для аздаблення палацаў і храмаў Масквы і наваколля. У 18 ст. шырока развівалася мануфактурна-вотчынная вытв-сцьусіх ві-даў мастацкіх вырабаў. Асн. кірунак быў узяты на развіццё мастацкіх рамёстваў, заснаваных на шматвяковым вопыце мясцовых рамеснікаў: мастац-кага шкла, дываноў, габеленаў, фаянсу, шаўковых тканін, зброі, мастацкага ліцця з металу, разьбянога і такарнага посуду і інш. Шыро-кую вядомасць у ВКЛ і за яго межамі набылі слуцкія паясы, карэліцкія габелены, урэцка-налібоцкае шкло, свержанскі і целяханскі фаянс. Многія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, мастацкае кавальства, кафлярства, ліццё з чорных металаў) разві-валіся ў рэчышчы патрэб архітэктуры, якая з 2-й пал. 18 ст. адчула ўплыў класіцызму. Дэкор станавіўся больш ясным і строгім, арна-ментальная аздоба канцэнтравалася на карнізах, фрызах, капітэлях, што выяўляла і падкрэслівала канструкцыйныя формы збудаванняў.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.