БЕЛАРУСЬ (последнее)
Грашовае абарачэнне ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Для ВКЛ вылучаюцца наступныя перыяды грашовага абарачэння: злітка плацежнага (13 ст., пачынаецца з 2-й пал. 11 ст.), пражскага гроша (14-15 ст.), нац. паўнавартаснай манеты (канец 15-сярэдзіна 17 ст.), крэдытнай манеты (2-я пал. 17-канец 18 ст.), папяровых грошай (скарбовых білетаў; канец 18 ст.). Крыніцамі даследаванняў гра-шовага абарачэння з'яўляюцца скарбы і адзінкавыя знаходкі манет, афіцыйныя пастановы і дакументы з рэальнага гаспадарчага жыцця.
Выпуск айчыннай манеты (дагэтуль былі вядомы толькі зліткі літоўскага, кіеўскага і наўгародскага тыпаў) у ВКЛ пачаўся ў 1380-я г. ў выглядзе дробных манет - пенязяў або дэнарыяў (фактычна фракцый пашыранага ў той час пражскага гроша). У канцы 14-пач.18 ст. было выпушчана каля 300 асн. тыпаў манет і 1200 іх варыянтаў у золаце, серабры, медзі. На тэр. ВКЛ абарачалася і вял. колькасць замежных манет - Багеміі (Чэхіі), італьянскіх дзяржаў, Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў, Свяшчэннай Рымскай імперыі, шматлікіх ням. княстваўі гарадоў, Прусіі, Рас. дзяржавы, правінцый Галандыі і інш.; найб. пашыранымі былі манеты Польскага каралеўства як бліжэйшага суседа ВКЛ. Пасля Люблінскай уніі 1569 яны сталі айчыннымі, а ў 1580 адбылася уніфікацыя манетуабедзвюхчастках Рэчы Паспалітай - Польскім каралеўстве і ВКЛ. 3 гэтага часу манеты былі адной стапы (колькасць выбітых з адзінкі вагі манет аднаго наміналу) і з агульнымі іканаграфічнымі рысамі. Аднак і праз чвэрць стагоддзя ў афіцыйных дакументах ВКЛ яшчэ сустракаўся лік на копы-грошы-пенязі, які быў уласцівы толькі ВКЛ і не стасаваўся да новых манет. Войны са Швецыяй і Маскоўскай дзяржавай у сярэдзіне 17 ст. выклікалі пэўны сепаратызм у ВКЛ, які адбіўся на афармленні манет, - яны чаканіліся ў гэты час толькі з гербам ВКЛ. Пазней цэнтрабежныя тэндэнцыі былі пераадолены, і да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) манеты выпускаліся з 2 дзярж. гербамі -«Пагоняй» і Белым арлом, да якіх традыцыйна дадаваўся родавы герб манарха. Да сярэдзіны 16 ст. манеты ВКЛ не неслі партрэтных выяў, пазней амаль усе манеты вял. памераў былі з выявай манарха (часам і дробныя манеты, калі гэта дазвалялітэхналагічныя параметры). Стылістычна партрэты адпавядалі пануючым у Еўропе тагачасным мастацкім стылям. Змена караля адбівалася і на непартрэтных манетах - у ле-гендзе пазначалася яго асоба, што выконвала таксама ідэала-гічныя функцыі. У час барацьбы за унію літ. траяк 1565 быў ужыты«партыяйулады»ўякасцілістоўкі супрацьпраціўнікаў уніі (яго легенда перасцерагала незадаволеных праектам аб'яднання дзяржаў).
Звестак пра размяшчэнне манетных двароў, на якіх біліся першыя манеты ВКЛ канца 14-15 ст., няма. Гал. манетным дваром дзяржавы з канца 15 ст. і да 1667 быў Віленскі манетны двор (так прынята называць шэраг двароў, дзейнасць якіх часам не была звязана пераемнасцю персаналу, памяшкання ці абсталявання), які знаходзіўся з пач.
15 ст. на тэр. Віленскага Ніжняга замка. У час панавання Жыгімонта Аўгуста [1548-72] Віленскі манетны двор быў агульнадзярж. манетным дваром Рэчы Паспалітай. У сярэдзіне 16 ст. нядоўгі часу ВКЛ дзейнічаў Тыкоцінскіманетны двор. У1579 двайны дэнарый ВКЛ быў выбіты на Мітаўскам манетным двары леннага герцагства Курляндыя. У сярэдзіне 17 ст. ў ВКЛ існавалі часовыя Берасцейскі манетны двор і Ковенскі манетны двор, на тэр. Кароны знаходзіліся яшчэ 3 часовыя прадпрыемствы ВКЛ па выпуску медных солідаў Яна II Казіміра [1648-68]: Уяздаўскі манетны двор, Аліўскі манетны двор, Мальбаркскі манетны двор. У пач. 18 ст. было прынята рашэнне па выпуску сярэбранага шасціграшовіка ў Гародні, але праект з-за падзей Паўн. вайны 1700-21 быў рэалізаваны на Кадашаўскім (Адміралцейскім) манетным двары ў Маскве. У 2-й пал. 18 ст. планавалася адкрыць Гарадзенскі манетны двор для вырабу медных манет Станіслава Аўгуста Панятоўскага [1764-95], але праект не быў рэалізаваны.
У ВКЛ суіснавалі 2 трохфракцыйныя сістэмы ліку грошай - на рублі (2-я пал. 15-16 ст.) і на копы (2-я пал. 15-пач. 17 ст.). Рубель змяшчаў ЮОгрошоўлітоўскіх, капа -60 грошаў літоўскіх, у грошы было 10 пенязяў. 3 канца 16 ст. ў ВКЛ пашыраецца трохфракцыйная сістэма ліку на злотыя. У злотым лічылася 30 грошаў польскіх, у грошы - 3 шэлегі (у апошняй трэці 17 ст.-пач. 18 ст. - 6, пазней 8 медных шэлегаў па рыначным курсе, што было афіцыйна пацверджана курсам рэдукцый 1676 і 1717). Уапошняй чвэрці 17 ст. з'явіўся лік на талеры-тынфы-грошы. Паралельнае выкарыстанне ліку на серабро і медзь афіцыйна зафіксавана ў 1766, калі вартасць асн. адзінкі - злотага - устаноўлена ў4 сярэбраныя грошы або 30 медных. Пры выкарыстанні прывычных зборных адзінак ліку і сістэм ліку маглі атрымлівацца розныя рэальныя сумы грошай, што робіць цяжкім параўнанне. Усё залежала ад «напаўнення» гроша або капы. Розніца адзінак пазначалася. Напр., «літоўскі злоты»ў 1-й пал. 17 ст. змяшчаў 35 грошаў польскіх. У залежнасці ад прынятага стандарту магла адрознівацца капа: замест 60 грошаў маглі выступаць 75 грошаў, а з улікам інфляцыі часам і болей. У канцы 18 ст. ўжываўся прын-цыпова новы, камбінаваны, трохфракцыйны лік на цвёрдыя грошы ў чырвоных злотых. У чырвоным злотым лічылася 18 злотых, у злотым - 30 грошаў. У канцы 18-пач. 19 ст. на землях ВКЛ, якія былі далучаны да Рас. імперыі, ужываўся падобны камбінаваны трохфрак-цыйны лік грашовых сум на цвёрдыя грошы ў рас. рублях серабром. У рублі лічылася б і 2/з злотага (злоты па 15 капеек серабром), у злотым - 30 грошаў меддзю (грош па Ц% капейкі серабром), ці на рубель серабром прыпадала 200 грошаў. У злотых і грошах лічыліся медныя манеты, пералік на цвёрдую манету адбываўся па асігнацыйным курсе. Сістэмы грашовага ліку ВКЛ у пэўнай ступені былі актуальнымі да сярэдзіны 19 ст., паколькі працягваў дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 і ў абарачэнні яшчэ знаходзіліся старыя манеты Рэчы Паспалітай і традыцыйна прынятыя замежныя манеты.
Першыя манеты ВКЛ немелі пазначэння наміналу,тамуўсеяныўмоўна называюцца дэнарыямі. Мяркуючы па іх масе, сярод іх былі ўласна дэнарыі-пенязі і наміналы, большыя за дэнарый. У час панавання Аляксандра [1492-1506] і Жыгімонта I Старога [1506-48] біліся дробныя манеты - дэнарыі, паўгрошы, грошы. Пры Жыгімонце II Аўгусце [1548-72] наменклатура манет значна пашырылася - біліся аболы, дэнарыі, двайныя дэнарыі, паўгрошы, грошы, двайныя грошы, траякі, чатырохграшовікі, шастакі, чвэрцькопкі, паўкопкі, дукаты, двайныя і трайныя дукаты, дзесяцідукатавікі (пар-тугалы), уводзілісяўабарачэнне контрмаркіраваныяіспанскія паўталеры і талеры (т.зв. «спадчына каралевы Боны»). У час панавання Стафана Баторыя [1576-86] у ВКЛ выпус-каліся дэнарыі, двайныя дэнарыі, соліды, грошы, траякі, шастакі, талеры, паўтараталеры, двайныя талеры, дукаты, дзесяцідукатавікі. Пры Жыгімонце III Вазе [1587-1632] -літоўскія двайныя дэнарыі, соліды, грошы, паўтаракі, траякі, дукаты, трайныя дукаты, пяці- і дзесяцідукатавікі. У часы панавання Уладзіслава IV Вазы [1632-48] манеты ВКЛ не выпускаліся (адзінае выключэнне - партугал 1639). Пры Яне II Казіміру [1648-68] выраб манет у ВКЛ аднавіўся: біліся соліды, грошы, паўтаракі, траякі, шастакі, орты, талеры, паўдукаты, дукаты. Апошняя манета ВКЛ - шастак 1706-07,т.зв. «гарадзенскі», зроблены тэхнікай вальцоўкі, відаць, у Маскве. Не ўсе з пералічаных манет былі маса-вымі, у першую чаргу гэта тычыцца буйных сярэбраных манет (чвэрцькопкі, паўкопкі, талеры) і залатых манет, асабліва наміналаў, большых за дукат. Пісьмовыя крыніцы зафіксавалі назвы айчынных і за-межных манет аспра, асмак, грош, дэнар, дзесятнік, дунец, злоткавы, карабельнік, крыжак, лявок, ор-лік, орт, пенязь, паўтарак, патрой-ны, пятак, талер (таляр, тарэль), тынф, філіпок, фларэн, чырвоны, чэх, шаг, шастак, шэлег і інш. Большая частка з іх паходзіць ад наміналаў манет (грош, дэнар, злот-кавы, орт, пенязь, паўтарак, патройны, таляр, фларэн, шастак). Ад курсу манет утварыліся назвы асмак (у 2-й пал. 16 ст.
грош польскай стапыўвліт. пенязяў.у 2-й пал. 17 ст. грош у8 медных шэлегаў),дзесятнік (шасціграшовік коштам 10 грошаў у канцы 17 ст.), пятак (паўгрош літоўскі ў 5 пенязяў у канцы 16 ст., стары траяк у 5 грошаўу канцы 17 ст.). Некат. манеты атрымалі назвы па характэрных выявах (карабельнік, крыжак. лявок. орлік. філіпок) або па прыкметах матэрыялу (чырвоны злоты, шэлег грубы, талер біты). Ад прозвішча арандатара манетных двароў Рэчы Паспалітай Андрэя Тынфа паходзіць назва орт тынфовы, а пазней тынф, якая ў 18 ст. ператварылася ў афіц. назву наміналу і была запазычана суседзямі (Прусія, Расія). Пэўнай спецыфікай у назвах грошай вызначалася гар. яўрэйскае насельніцтва, якое канцэнтравалася ў зах. частцы ВКЛ. Адзін з самых характэрных яўрэйскіх тэрмінаў 17 ст. - закука серабра, якая адпавядала суме часам менш, часам больш за 10 злотых. Відаць, гэтым тэрмінам называліся сярэбраныя зліткі або набор манет з масай каля 200 г. Як адзінка вылічэння кагальнага падатку называецца пенік.
Адначасовае абарачэнне разнастайных манет розных часоў і дзяржаў аднаго наміналу, але рознай вартасці прымушала да іх ацэнкі - вальвацыі. Афіц. вальвацыі (напр., Жыгімонта Аўгуста 1567) не паспявалі за змяненнямі на рынку, і на ім маглі існаваць свае курсы, якія адрозніваліся па рэгіёнах. У канцы 15-18 ст. купцы ўжывалі шматлікія замежныя і айчынныя камерцыйныя вальвацыйныя табліцы. Насельніцтва карысталася ўмоўнымі агульнапрынятымі курсамі. Напр., 2 польскія паўгрошы 2-й пал. 16 ст., якія рэальна стаялі за лікавым асмаком, у параўнанні з 8 літоўскімі пенязямі змяшчалі значна больш серабра (прыблізна адпавядалі 11 пенязям), а зафіксаваны ў назве «асмак» курс адлюстроўваў суадносіны паміж літ. грошам і 2 польскімі паўгрошамі. Часам недахоп пэўных катэгорый манет падвышаў іх кошт, і ўтвараўся лаж на гэтыя манеты (напр., на соліды ў 2-й чвэрці 17 ст.). Часам рыначны курс хаваўся нібыта за асобным грашовым лікам. Так, лік на «рускі злоты» адрозніваўся тым, што тынф у ім ацэньваўся ў 45, а не ў 38 грошаў, як лічылася афіцыйна, шастак у 15, а не ў 12 і 2/3 гроша. Дзяржава вяла барацьбу са «шкоднымі» катэгорыямі замежных манет, але яна не была эфектыўнай, напр., некалькі дзесяцігоддзяў адклікаліся з абарачэння свідніцкія паўгрошы ў 2-й чвэрці 16 ст. У сярэдзіне 17 ст. такі ж лёс напаткаў «фальшывыя ва-лошскія шэлегі». Значныя рэдукцыі курсаў айчынных манет з-за працэсаў абясцэньвання пэўных наміналаў праводзіліся ў 1676 і 1717 (кошт базавага меднага соліда выпуску 1659-66 паніжаўся да 50% і 37,5% адпаведна). У выніку рэдукцыі 1717 была «за-кладзена» ва ўмоўны медны грош колькасць серабра, якая захавалася да канца 18 ст. Грашовая рэформа 1767 Станіслава Аўгуста Панятоўскага з адкліканнем з абарачэння старых манет вызначыла і іх афіцыйны абменны кошт, які мяняўся на працягу б месяцаў (ён быў нявыгадным для насельніцтва). Апошняе вызначэнне кошту літ. «манеты» адбылося ў 1831, калі рас. ўрад для пераліку грашовых штрафаў па Статуце 1588 вызначыў курс у 2 капейкі меддзю за грош Статута, што было актуальна да 1840 для жыхароў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губ.
Большая частка насельніцтва ВКЛ жыла ў сельскай мясцовасці, таму для яе адзіным спосабам зберажэння грошай было захаванне іх у зямлі, звычайна ў межах жылой або гаспадарчай пабудовы. Сезоннасць збыту прадукцыі і, адпаведна, плацяжоў выклікала патрэбу ў даволі значнай грашовай масе. Большасць насельніцтва краіны задаваль-нялася хуткасцю абароту асабістых грашовых сродкаў паўгода-год (пры абавязковых плацяжах рэнты 1-2 разы на год), а доўгатэрміновыя рэзервовыя зберажэнні яшчэ больш памяншалі сярэднюю хуткасць цыркуляцыі манет. Гар. жыхары таксама былі абмежаваны ў выбары спосабу захоўвання грошай - абоў зямлі у межах пабудоў на ўласным участку, або ў памяшканні (печ, сцены і г.д.). Гандлёвая частка мяшчанства магла лішнія грашовыя сродкі аддаваць у пазыку, тады захоўваўся толькі вэксаль (абліг, квіт), які мог пры неабходнасці ўключацца ў працэс абмену тавару на грошы спосабам перадачы або запісу і выконваць грашовую функцыю. Папяровыя вэксалі патрабавалі захоўвання ва ўмовах сухога паветра, таму іх трымалі ў скрынях у асабістых або грамадскіх памяшканнях. Гар. вярхі і шляхта маглі перадаваць грошы на захоўванне ў бяспечнае месца (ратушу, манастыр) або трымаць у спецыяльна пабудаванай скарбніцы.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Грашовае абарачэнне ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292072497 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций