БЕЛАРУСЬ (последнее)
Адзенне ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Старажытнымі матэрыяламі, з якіх выраблялі адзенне, былі воўна, скура і футра свойскай і дзікай жывёлы, тканіны з лёну і пянькі. У сялянскім адзенні гэтыя матэрыялы былі асноўнымі да пач. 20 ст. Сяляне апрацоўвалі сыравіну ў хатніх умовах, у гарадах гэтым займаліся спец. рамеснікі.
Рост рамеснай вытворчасці, гандлю, актывізацыя міжэтнічных сувязей спрыялі з'яўленню ў 1-й пал. 16 ст. новых відаў адзення (кабат, саян, андарак, армяк, даламан, кунтуш), некат. з іх былі запазычаны ў народаў інш. краін (Турцыі, Венгрыі і інш.). 3 сярэдзіны 17 ст. заможная шляхта і магнаты пе-раймалі зах.-еўрап. моду (пераважна французскую),у адзенні дробнай шляхты і мяшчан па-ранейшаму пераважалі традыц. формы. Адбывалася фарміраванне своеасаблівага гар. касцюма, які спалучаў у сабе традыц. і новыя элементы адзення. Новыя тэндэнцыі закранулі перш за ўсе святочнае адзенне, якое шылася з дарагіхтканін, багата ўпрыгожвалася і каштавала немалых грошай,у той час як хатняе адзенне нават заможных слаёў было даволі сціплым.
Форма адзення, каштоўнасцьтканіны і футра, з якіх быў пашыты касцюм, з'яўляліся сац. маркерам, сведчаннем заможнасці яго ўладальніка і яго месца ў структуры грамадства. Статусная роля адзення была замацавана заканадаўча: пастановамі соймаў Рэчы Паспалітай 1613, 1620 і 1665 асобам нешляхецкага паходжання забаранялася насіць адзенне з шоўку, аксаміту, каштоўнага футра, тканіны пурпуровага колеру, за нашэнне зброі тыпу «ардынкі», шабляў, мячоў, упрыгожанняў з серабра, золата, жэмчугу прадугледжваўся штраф.
У 2-й пал. 18 ст. быў заснаваны шэраг суконных мануфактур (фолюшаў), найб. вядомыя з якіх знаходзіліся ў Нясвіжы (належала Радзівілам) і Ружанах (належала Сапегам). Вырабы гэтых мануфактур рэалізоўваліся пераважна ў межах дзяржавы. Значная частка сукна прывозілася з-за мяжы. Імпартнае сукно часта наз. па месцы краіны ці горада-вытворцы: англ., чэшскае, фларэнскае, франц., гданьскае, гамбургскае, люнскае, мараўскае, ням., атаманскае, влоскае і г.д. 3 таннага імпартнага сукна (каразея, герліца, мараўскае, чэшскае, мухаяр і інш.) і сукна мясц. вытв-сці адзенне шылі дробная шляхта, мяшчане і заможныя сяляне. Імпарт дарагога сукна (англійскага, шыфтуха) быў значна меншым па аб'ёме, яно ішло ў асн. на патрэбы магнатаў і заможнай шляхты.
У залежнасці ад якасці сукно мела розныя назвы. Фалюндыш (ці лундыш) - сукно сярэдняй якасці - карысталася вял. попытам у асяроддзі дробнай шляхты; мухаяр -тканіна з казінай воўны - выкарыстоўвалася ў асн. для пашыву жаночага адзення; кір -тоўстае сукно для верхняй вопраткі - з 17 ст. выкарыстоўвалася і сялянамі; камлот ці чамлет - тканіна з воўны, часам напалову з шоўкам; каўтраш, хаба, сярмяга - грубыя гатункі сукна; з сярмягі пераважна шылі світы, сярмягі і інш.; шарак - тканіна з воўны і лёну, з яго шылі адзенне сяляне і дробная шляхта; хаба - тоўстае белае сукно; кала-майка; капіца; сібірка і інш.
Шаўковыя тканіны з-за высокага кошту былі даступныя толькі заможным магнатам. Мяшчане і дробная шляхта куплялі шоўк для ўпрыгожвання святочнага адзення, пашытага з больш танных тканін. Найб. распаўсюджаная шаўковая тканіна - адамашак («адамасок», «адомаска», «одомашка») - аднакаляровая ці з узорамі тканіна з 2 правымі бакамі. Назва паходзіць ад месца вырабу - г. Дамаска. Шырока вядомы быў аксаміт, які ішоў на выраб адзення каралёўі магнатаў. Вельмі дарагой тканінай,якая закуплялася нават для каралёў у абмежаванай колькасці, быў атлас (фларэнційскі, венецыянскі, каляровы, кармазінавы і г.д.). Каралеўскія і княжацкія плашчы шыліся з павалокі пурпуровага колеру. У16 ст. ў дакументах часта згадваецца алтабас - тканіна, шчыльна ператканая золатам ці серабром, яе называлі таксама златагловам ці срэбрагловам. Больш танным быў франц. бракат, які толькі месцамі быў ператканы залатымі і сярэбранымі ніткамі.
У дакументах 16-18 ст. згадваюцца значныя па колькасці запасы палатна. Палатно было неад'емнай часткай пасагу дзяўчат усіх саслоўяў. Выкарыстоўвалі палатно мясц. вытв-сці і імпартнае - коленскае (ням. з г. Кёльна ці чэшскае з г. Коліна) і камбру -тонкае, добра апрацаванае палатно. Мясц. палатно, часта даматканае, выкарыстоўвалася вышэйшымі саслоўямі ў якасці падкладкі да верхняга адзення, для пашыву бялізны (у т.л. пасцельнай і сталовай). У залежнасці ад якасці адрознівалі палатно кужэльнае (з добра апрацаванага лёну), зрэбнае (з дрэнна апрацаванага лёну з дамешкам пакулля ці пянькі) і самае грубае з адходаў пры апрацоўцы лёну.
Абавязковым элементам як мужчынскага, так і жаночага касцюма ўсіх саслоўяў была кашуля ці сарочка з імпартнага палатна ў багатых саслоўяў і з даматканага - у мяшчан і сялян. Часам сяляне рабілі каўнер, манжэты і верх кашулі з кужэльнага палатна, а
ніз - са зрэбнага. Мужчынскія і жаночыя кашулі шылі доўгія, на іх апраналі пле-чавое і паясное адзенне. Мужчынскія сял. кашулі выкарыстоўваліся як паў-сядзённае і як святочнае адзенне. Больш багатыя саслоўі ў асн. насілі сарочкі ў якасці бялізны, але часам мужчынскія кашулі ўпрыгожвалі вышыўкай, золатам, серабром. Такія кашулі выкарыстоўваліся і прывілеяванымі саслоўямі ў якасці свя-точных. Звестак пра ўпрыгожванне жа-ночых кашуль няма. Сяляне апраналі 2 кашулі, у такім выпадку другая была ка-рацейшая за першую.
Абавязковым элементам мужчынска-га касцюма былі таксама порты, порткі, сподні. У шляхецкім асяроддзі - гэта споднія штаны з даматканага палатна, на якія апраналіся верхнія штаны, пераваж-на з сукна, ці шырокія, сшытыя з адамашкі ці інш. тканін шаравары (ад перс. зеіуаг). У сялян порткі былі адзіным відам паяснога мужчынскага адзення.
Адным з відаў жаночага плечавога адзення былі сукні з рукавамі і каўняром, даволі доўгія і прасторныя. У дакументах наз. сукні верхнія і споднія, шыліся яны пераважна з сукна, а таксама з воўны, шоўку і аксаміту.
Вельмі пашыраным у 16-18 ст. відам адзення шляхецкага саслоўя быў саян (ад італьян. хаіопе кафтан). Даныя пра гэты тып адзення даволі супярэчлівыя. Асабліва падкрэсліваецца «жаноцкі саян». Гэта сведчыць пра тое, што ён - тып як мужчынскага, так і жаночага адзення. Саянам наз. плечавое адзенне накшталт курткі, жаўнерскае плацце з поясам, жаночы плашч. Яго шылі з фалюндышу, аксаміту, фаі, люнскага сукна і г.д. Часам саян меў аксамітны ліф з 2 падцяжкамі для падтрымкі сукенкі на плячах. У пазнейшы час у сял. насельніцтва саянам на-зывалася жаночая спадніца з прышыўным ліфам. Гэты тып адзення блізкі да рус. сарафана.
У прывілеяваных саслоўяў былі андаракі (ад ням. ііпіеггоск спад-ніца) - жаночае даволі вузкае паясное адзенне. Яны шыліся з да-рагіх імпартных ваўняных тканін - адамашкі, мухаяру і інш., часам падшываліся футрам ці ўпрыгожваліся золатам. 3 жаночага паяснога адзення вядомы таксама прасціцы і фартухі. Прасціца - гэта спадніца з хатняга вырабу сукна ці палатна. Але былі і даволі дарагія, якія цаніліся даражэй за кашулі і сярмягі. Сваю назву, відаць, атрымалі ад крою, які быў больш просты ў параўнанні са складанымі сукенкамі прывілеяваных саслоўяў. Фартух (хвартух) шылі з даматканага ці коленскага палатна.
У17 ст. ў комплекс мужчынскага і жаночага касцюма ўваходзяць безрукаўныятыпы адзення. Комплекс з безрукаўкай пашырыўсяўЗах. Еўропе з 15 ст., адтуль трапіў на тэр. ВКЛ спачатку як адзенне замож-ных слаёў насельніцтва, а на працягу 18-19 ст. зацвердзіўся і ў сял. асяроддзі. Адзначаюцца безрукаўныя кафтанік, жупіца, кабат, шну-роўка. Кабат у 16 а. сустракаецца і як доўгае адзенне з рукавамі, і як жаночая камізэлька без рукавоў. Шыліся з сукна, адамашкі, футра. Жаночыя шнураваліся наперадзе, вырабляліся часам са златаглова. Часта насілі як састаўную частку шля-хецкага касцюма. Шнуроўка - пераважна жаночае адзенне накшталт гарсэта.
3 плечавога адзення 16-18 ст. вядомы таксама жаночыя летнік і юпка. Летнік -доўгая сукенка з рукавамі і каўняром з адамашкі ці інш. тканін, сустракаецца і як назва жаночай спадніцы. Юпа ці юпка - адзенне з рукавамі да локця ці да кісці, ззаду мела фалды ці была прыталеная і спераду зашпілялася на гузікі. Шылі юпкі з той жа тканіны, што і спадніцы, і насілі з ёй у камплекце. Летнія падшываліся палатном, зімовыя - футрам гарнастая ці вавёркі. У18 ст. суконныя юпкі пачалі насіць і сялянкі, часам з футравым каўняром.
Выключна мужчынскім відам адзення быў жупан - найб. папулярнае адзенне шля-хецкага саслоўя. Шылі жупаны з дарагога сукна, атласу, аксаміту жоўтага, чырвонага, блакітнага і інш. колераў, падшывалі палатном. Яны зашпільваліся на металічныя, сярэбраныя ці залачоныя гузікі або на аплікі, кроіліся двубортнымі, прамымі ці з пры-таленай спінаю, вял. адкладным каўняром ці каўняром-стойкай і вузкімі рукавамі, якія шыліся трохі задоўгімі і ўтваралі дэкар. складкі. Упрыгожваліся каляровымі шнуркамі, залачонымі кнеблікамі і падпяразваліся прыгожымі паясамі. У 17 ст. распаўсюдзіліся даламаны (далманы, даломы). Назваі пакрой паходзілі адтурэцкіхянычарскіх плашчоў. Гэта вельмі доўгае адзенне з вузкімі рукавамі, сцягнутымі каля локцяў; шыліся з сукна, летнія - з атласу. Даламаны - ваенныя плашчы вядомы шматлікім еўрап. народам. Ваен. даламаны, што апраналіся на даспехі, шыліся кароткімі і былі падобныя на жупаны. Разам з жупанамі ў шляхецкай модзе прынята было апранаць кунтушы, якія пашырыліся з сярэдзіны 17 ст. Звычай насіць жупан з кунтушом захаваўся ў асяроддзі шляхты да сярэдзіны 19 ст. Гэты тып адзення запазычаны ад венграў (венг. кбпг.65), а да венграў ён трапіў з Усходу, дзе так называлі адзенне турэцкіх саноўнікаў. Кунтушы былі пера-важна святочным адзеннем, шыліся доўгімі, ніжэй за калена, але ў сярэдзіне 18 ст. сустракаюцца і ўкарочаныя - чэхманы. Вырабляліся кунтушы з шоўку, аксаміту, сукна яркіх колераў, але цямнейшых за колер жупана. Зімовы кунтуш падбіваўся футрам.
Доўгія рукавы разразаліся да пляча і ззаду закладваліся за пояс, але гэты прывілей мелі толькі знатныя асобы. Насілі яго незашпіленым, каб быў відаць жупан. Кунтуш аздабляўся сярэбранымі, залатымі ці шаўковымі шнурамі, падпяразваўся адмысловымі паясамі, з 18 ст. стаў модным звычай падпяразваць кунтушы слуцкімі паясамі, што па-спрыяла арганізацыі і росту вытворчасці апошніх. Кунтушок з адкіднымі рукавамі быў таксамаі жаночым адзеннем. У18 ст. замест кунтушоўуякасці ваен. мундзіраапраналі катанку (ад венг. каг_опа салдат). Катанку насілі і як цывільную вопратку,ут.л. і жанчыны.
Разам з кунтушом увайшла ў шляхецкую моду ферэзія (фярэзья, феразь, фаразея, фаразія, феразыя) - лёгкае мужчынскае і жаночае адзенне свабоднага крою з шырокімі рукавамі і доўгім каўняром ці без каўняра. Яно не падпяразвалася, спераду зашпільва-лася на гузікі (часам залачоныя ці зробленыя з каштоўных камянёў). Шылі ферэзію з розных тканін яркага колеру, пераважна чырв. ці блакітнага, падбівалі футрам рысі, собаля, ліса.
Вельмі распаўсюджаным мужчынскім адзеннем быў кафтан ці кафтанік. Шыліся кафтаны з шоўку, скуры, сукна, кітайкі і інш. Гэта было кароткае адзенне з доўгімі рука-вамі, якое зашпільвалася спераду на гузікі ці аплікі. Насілі кафтаны замест жупана пад кунтушом.
Мужчынскае і жаночае плечавое адзенне мела шмат агульнага. Яго шматлікія віды (сарочкі, ферэзіі, катанкі і г.д.) амаль не мелі адрозненняў нетолькі ў назве (мужчынскі кунтуш, жаночы кунтушок), але і ў кроі. Асн. адрозненні паводле палавой і сац. пры-належнасці былі ў паясным адзенні, а ў плечавым - толькі ў колеры і аздабленні вопраткі.
Верхняе адзенне выраблялася з больш тоўстых і грубых гатункаў палатна і сукна. Узімку вельмі папулярным было адзенне з футра. Вядома больш за 40 назваў верхняга адзення 16-18 ст.: аднарадка, епанча, мятлік, капеняк, армяк, дэлія, ферэзія, чуга, бурка, кафтан, бекеша, плашч, газука, дэлюра, даламан, зіпун, сукман, катанка, ахабень, лакатуха, казакін, цегіляй, тарлоп, венгерка, чамара, кірэя, шуба, кажух, тулуп, сярмяга і інш.
Епанча («епонча», «апонча», «опанча») - плашч з сукна, часам без рукавоў, у час паходаў да яго прышываўся башлык. Епанча блізкая да кірэі і буркі. Кірэя таксама сукон-ны плашч, назву атрымала ад тканіны (кіры), з якой выраблялася. Кірэя з башлыком называлася буркай. Сял. адзенне аналагічнага крою і матэрыялу называлася чуяй, чуй-кай. Таксама вядомая аднарадка - аднабортнае адзенне з рукавамі без каўняра, якое шылася з імпартных тканін і было ў асноўным адзеннем шляхты сярэдняй заможнасці. Чамара - доўгая адзежына з рукавамі (часам кароткімі), шылася з сукна і ўпрыгожвалася на грудзях і на поясе шнуркамі. Чаркеска - кароткая да каленяў адзежына з адразной спінкай, з сабраным у фалды нізам.
Адзенне сялян выраблялася з матэрыялаў, якія можна было атрымаць з сял. гаспа-даркі. Гэта найперш даматканае палатно, сукно і аўчыны. I мужчыны, і жанчыны насілі світку (капоту) - суконную доўгую адзежыну з рукавамі і каўняром-стойкай. Світкі былі белага, сіняга, бурага колеру, жаночыя шыліся з адкладнымі каўнярамі і ўпрыгожваліся вышыўкай і каляровымі шнуркамі. У дрэннае надвор'е апраналі насоў - адзежыну накшталт плашча, пашытую з грубага палатна.
I шляхта, і сяляне насілі армякі, сярмягі, аднарадкі, латухі, катанкі, казакіны, кафтаны. Адрозніваліся яны якасцю матэрыі, з якой шыліся, і ўпрыгожаннямі. Калі сял. вопратка была ў асн. з даматканых тканін, то шляхецкая - з тканін імпартных. Армяк (ермяк, ормяк, кгермяк, гіермяк; ад тур. ту агтак) - доўгая адзежына з воўны ці сукна. Сярмяга - пераважна сял. адзенне шэрага (адкуль і назва) ці карыч-невага колеру з тоўстага сукна. Латуха спачатку была вял. хусткай, якую насілі жанчыны ў непагадзь, але з цягам часу яна наблізілася ў кроі да світы.
Клімат ВКЛ абумовіў нашэнне цёплага, найчасцей футравага адзення ўзімку. У сял. асяроддзі гэта быў звычайна кажух, які шылі з аўчыны футрам уніз, з рукавамі і адкладным каўняром. Жаночы кажух быў карацейшы за мужчынскі і прыталены. Шуба (ад тур. сігіірре)-футравае адзенне больш заможных слаёў насельніцтва, шылася з больш каштоўных відаў футра і пацягвалася тканінай рознага колеру і гатунку. З'явілася ўЗах. Еўропе ў час крыжацкіх паходаў. Мужчынскія і жаночыя шубы адрозніваліся даўжынёй і кроем (жаночыя былі прыталеныя), жаночыя шубы наз. шубка, паўшубак. Зашпільваліся на аплікі ці гузікі, часам сярэбраныя ці залачоныя. Ад часоў Стафана Баторыя ў асяроддзі шляхты ВКЛ пайшла мода на турэцка-венгерскі варыянт футра, т.зв. дэлію (дэлея, дылея, дылія). Дэлія была часткай комплексу ваен. абмундзіравання, апраналася паверх рыцарскіх даспехаўі таму шылася без рукавоў ці з кароткімі рукавамі, што было зручна пры валоданні зброяй. У адрозненне ад шуб дэліі шыліся кароткімі для зручнасці пры верхавой яздзе, зверху абшываліся рознымі тканінамі яркіх колераў (пурпуровага, пунсовага і г.д.), мелі вял. футравы каўнер. Дэлію прынята было насіць накінуўшы на плечы ці прасунуўшы ў рукаў адну руку, зашпіленай на шыі на вял. гузік. Жанчыны з заможнай шляхты насілі тарлопы - адзенне з каштоўных відаў футра: куніц, гарнастаяў, сабалёў.
Абавязковым дапаўненнем камплекта адзення, асабліва мужчынскага, былі паясы -скураныя, плеценыя, тканыя. Скураныя паясы ўпрыгожваліся метал. бляшкамі, спраж-камі, часта аздобленымі каштоўнымі камянямі. На поясе насілі зброю, кашалі (каліты), упрыгожанні (цаты), нажы, крэсіва і г.д. У 18 ст. вял. папулярнасць у шляхецкіх колах набылі слуцкія паясы, якімі падпяразвалі кунтушы. Слуцкія паясы былі 2-баковыя, пры-чым бакі мелі розны колер. Набываць слуцкія паясы маглі толькі заможныя слаі на-сельніцтва, таму яны былі своеасаблівым паказчыкам багацця і месца іх уладальніка ў грамадстве.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Адзенне ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292072096 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций