Харчаванне ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Харчаванне ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →



Ва ўмовах дэфіцыту мясной ежы важнай крыніцай бялку былі бабовыя - боб, гарох, сачавіца, з 18 ст. фасоля («нямецкі гарох»). Улюбёнай стравай многія стагоддзі быў вараны гарох са смажанымі скваркамі, гарохавы і аўсяны кісель. Самай папулярнай гароднінай была капуста, якую назапашвалі на зіму (салёную, квашаную), а таксама караняплоды (рэпа, буракі, морква, бручка, пастарнак), агуркі. Бульба з'явілася ў 1-й трэці 18 ст., але пашырэнне атрымала ў апошнія гады існавання ВКЛ. Істотнай рысай кулінарыі ўсіх народаў Рэчы Паспалітай было спажыванне вял. колькасці часнаку і цыбулі. Грыбы (салёныя, сушаныя, у парашку) ужываліся як неабходны араматычна-смакавы дадатак да супоў, соусаў, мясных і рыбных страў, сезонна як самастойная страва.

Да 16 ст. меню шляхты, мяшчанства і сялянства не паспелі істотна разысціся. Заможныя пласты грамадства ў асн. спажывалі тыя самыя прадукты харчавання, што і нізы, толькі лепшай якасці і больш рэгулярна; імпартаваныя прадукты (віно, цукар, спецыі) спажываліся эпізадычна. У далейшым сарматызм спрыяў захаванню ў меню нават магнатаў значнай колькасці вельмі простых страў, што забяспечвала пэўную агульнасць кулінарных традыцый розных сац. пластоў.

3 канца 16 ст. ў Рэчы Паспалітай, у т.л. і ВКЛ, гал. крыніцай нац. даходу стаў экспарт збожжа праз балтыйскія парты. Узмацненне сац. дыферэнцыяцыі ў 16 ст. зменшыла магчымасці збіральніцтва, палявання і рыбалоўства для непрывілеяваных саслоўяў. У выніку штодзённае меню пераважнай большасці насельніцтва, сялян звялося пераважна да расліннай ежы, у першую чаргу да хлеба і інш. мучных страў, а таксама кашаў.

Кухня шляхты і гар. патрыцыяту ВКЛ з 16 ст., асабліва пасля Люблінскай уніі 1569, трапіла пад уплывы польскай кухні, якая ў сваю чаргу шмат запазычыла з італьянскай (асабліва зеляніну, салаты), ням., венг., пазней франц. кулінарыі. У выніку да 17 ст. сфарміравалася т.зв. «старапольская кухня»; асн. комплекс яе страў, прыёмаў прыгатавання і рытуалаў спажывання быў адзіным на ўсёй культ. прасторы Рэчы Паспалітай, але ў ВКЛ меўтаксама свае асаблівасці, якія карэніліся ў больш архаічным гасп. ладзе ўсх. славян і літоўцаў, большай даступнасці дзічыны і прадуктаў збіральніцтва, рэгіянальным патрыятызме, часткова ва ўплывах суседняй Маскоўскай дзяржавы, правасл. царквы, літ.-бел. татараў, караімаў і г.д. Асобным каналам рэцэпцыі кулінарных інавацый была яўр. кухня. Гал. рысамі «старапольскай кухні» былі: празмерная тлустасць страў; надзвычай востры і кіслы смак (праз выкарыстанне вял. колькасці спецый, воцату і г.д.), часта ў спалучэнні з салодкім; імкненне не так да вытанчанага смаку, як да вял. колькасці ежы, якая мусіла сведчыць пра сац. статус гаспадара. Нават ніжэйшыя пласты грамадства намагаліся імітаваць гэтыя рысы, асабліва ў час найбольшых царк. і сямейных свят.

Афіц. царкоўны каляндар са складанай сістэмай пастоў (у каталіцкім календары поснымі былі да 192 дзён у годзе, з іх 51 дзень складалі шчырыя пасты), а таксама архаічная паганская абраднасць накладалі істотныя абмежаванні на структуру харча-вання ў канкрэтныя перыяды года і дні тыдня. Правасл. пасты былі яшчэ больш шчырымі і прадугледжвалі адмову не толькі ад мясных, але і ад малочных прадуктаў і яек, а ў вялікі пост - і ад рыбы. Рацыён істотна вагаўся у залежнасці ад сезона: найб. сытным перыядам у годзе быў прамежак паміж Калядамі і Масленіцай (мясаед), калі спажывалася найб. колькасць мясных прадуктаў. Такі рытм у пэўным сэнсе дапамагаў прыстасавацца да дэфіцыту асн. прадуктаў харчавання. Вясной запасаў ежы бракавала, у меню дабаўлялі шчаўе, крапіву, лебяду, карэнне заячай капусты, бацвінне, маладыя парасткі хвоі, «мязгу» - яшчэ не зацвярдзелую абалонку асіны і бярозы. Голад быў звычайнай з'явай у жыцці прыгоннай вёскі, а ў часы неўраджаяў, войнаў, эпідэмій - таксама ў гарадах.

Фрукты і ягады спажываліся амаль выключна мясцовыя (яблыкі, грушы, слівы, вішні, парэчкі), з 17 ст. на сталах магнатаў, пазней - сярэдняй і дробнай шляхты, мяшчан з'явіліся цытрусавыя. 3 пач. 18 ст. іх вырошчваюць у мясц. аранжарэях, вырабляюць ліманады, аранжады.

Малочных прадуктаў спажывалася значна меней, чым сёння (менш за 100 л на чала-века за год у пераліку на цэльнае малако). Мясц. «чырвоная» парода буйной рагатай жывёлы не вызначалася высокімі надоямі, а значную частку статка складалі валы. Асн. сродкам кансервацыі і гал. формай спажывання малака быўтварожны сыр, які елі пера-важна ў святы. Сыр высушваўся да крамянасці, яго крышылі нажом і смакталі як цукеркі. Больш распаўсюджаным, чым сёння, быў сыр з казінага малака. Ферментаваны (сычуж-ны) сыр быў да 18 ст. экзатычным артыкулам імпарту (з Прусіі, Галандыі, Францыі, Італіі), мала вядомым нават прывілеяваным саслоўям. Яго мясц. вытворчасць пачалася толькі ў 19 ст. Яшчэ менш, чым сыру, спажывалася смятаны і масла, якімі, як і цэльным малаком, забельвалі супы, кашы і інш. стравы. Больш спажывалася расліннага тлушчу ў форме алею (ільнянога і канаплянага, у вышэйшых класаў часам і аліўкавага). Алеем штодзённа запраўлялі кашы, прыпраўлялі селядцоў. Канаплянае насеннетаксама пражылі (у познія часы з бульбай).

Сярод мясных прадуктаў асн. месца займалі вырабы са свініны, значна меней (але больш,як сёння) спажывалася бараніны,яшчэ менш - ялавічыны. Свіней забівалі пера-важна ў ліст.-студзені, а таксама вясной; найб. часта перад Калядамі (старажытны, яшчэ з паганскіх часоў, звычай). 3 мяснога фаршу выраблялі каўбасы; з пячонкі, крыві з дадаткам мукі, круп - кішку (літ. уёсіагаі), свіныя страўнікі таксама начынялі фаршамі (т.зв. 5кіІапс1І5 або шкалондза, ці каўбух); выраблялі студні, сальцісоны, рулеты, вэндзілі шынкі (свіныя лапаткі са скурай), кумпякі (сцёгны і лапаткі, з якіх здымалі скуру, каб засаліць разам з салам), рэбры, галёнкі (верхнія часткі ног, аддзеленыя ад шынак і кумпякоў), свіныя вушы. Салілі сала, ператоплівалі здор. Вэнджанне было больш пашырана ў этнічнай Літве, асабліва ўЖамойці, для Беларусі больш характэрна засолка і вяленне мяса.

Са свойскай птушкі найб. звыклымі былі куры, качкі, гусі; у 16 ст. з'явіліся індыкі. Асн. мэтай гадоўлі птушкі было атрыманне яек. У сял. рацыёне птушынае мяса было рэдкасцю, яго спажывалі пераважна як дыетычную ежу пры хваробах, часцей прадавалі на рынку ці выплачвалі ў якасці натуральнай даніны. Традыцыйным далікатэсам былі вэнджаныя «паўгускі», вяленыя качкі. Гусей было прынята забіваць у пач. лістапада (асабліва на св. Марціна - 11 ліст., згодна з агульнаеўрап. звычаем); вытоплівалі гусіны шмалец, які лічыўся найб. далікатэсным тлушчам. Печаная ці смажаная гусь з грыбамі ці фаршыраваная кашай - традыц. бел. і літ. страва, вядомая з многіх літаратурных крыніц.

Соль, неабходная для кансервацыі мясных і рыбных прадуктаў, у ВКЛ не вывар-валася: у паўн. і цэнтр. вобласці дзяржавы яна прывозілася з Балтыкі па Нёмане і Дзвіне, з Польшчы; на поўдзень - з Крыма т.зв. «чумакамі». Разам з соллю прывозілі селядцоў (галандскіх, нарвежскіх, шатландскіх), якія з'яўляліся адным з гал. артыкулаў імпарту. Як самастойны прадукт увозіўся таксама лёк (селядзечны расол). Селядцы былі амаль адзінай марской рыбай, даступнай, хаця б на святы,усім пластам грамадства. Замож-ныя жыхары ВКЛ часам спажывалі і траску. Ікра («кавіёр»), вустрыцы і інш. распаў-сюдзіліся пад франц. уплывам у 18 ст. толькі сярод магнатаў. Адносна даступнай была рачная рыба (ліні, асятры, шчупакі, ментузы,ляшчы,акуніі г.д.), зякой варылі юшку, рыбныя клёцкі (галкі), а таксама вэндзілі, салілі.

Істотнай рысай магнацкай і шляхецкай кухні 17-18 ст. было ўжыванне вял. коль-касці разнастайных спецый - перцу, шаф-рану, маярану, базіліку, карыцы, карда-мону, анісу, міндалю. Частка спецый і пры-праў мясц. паходжання была даступнай і адносна шырокім пластам грамадства -кмен, каляндра, бабкі (лаўровы ліст), гар-чыца, ядловец, вішнёвае і дубовае лісце і г.д.

3 салодкіх прадуктаў з глыбокай старажытнасці быў шырока вядомы мёд. Трысняговы цукар пачалі імпартаваць у 16 ст. з Зах. Еўропы («канар») і Асманскай імперыі («кан-дыс»). Ён быўзначна даражэйшы за мёд і недаступны абсалютнай большасці. Сялянеў якасці дэсерту ўжывалі саладуху, кулагу - стравы з соладу, мукі, ягад, часам з дабаў-леннем мёду.

Самымі стараж. алкагольнымі напіткамі і славян, і балтаў былі піва і мёд. Піва выраблялася толькі верхняй ферментацыі, звычайна малога мацунку (2-3 аб'ёмныя %), але спажывалася ў вял. колькасці, замяняючы шляхце і мяшчанам прахаладжальныя напіткі (што тлумачылася і недаверам да пітной вады, якая ва ўмовах нізкай гігіены часта служыла крыніцай захворванняў). Піва было нетрывалае, але яго варылі (асабліва ў фальварках) даволі часта, таму натуральным лічылася мець вял. запасы соладу. У параўнанні з сучаснасцю значна больш распаўсюджаным было піва цалкам ці часткова з пшанічнага соладу («белае»). Піўныя поліўкі (з жаўткамі,тварагом, смятанай) да 19 ст. замянялі сярэдняму класу каву і гарбату. Пітны мёд у залежнасці ад прапорцыі мёду і вады і ступені перагонкі (паўтарак, двайняк, трайняк) меў мацунак ад 12 % да 50 %; асабліва цаніўся мёд, які сыцілі ў Коўне. У адрозненне ад Рас. дзяржавы вытворчасць і спажыванне алкагольных напіткаў былі істотна дэцэнтралізаваныя. Хаця сяляне мусілі набываць іх толькі ў корчмах, што належалі іх панам (гл. Прапінацыя), яны маглі вы-рабляць пэўную колькасць самастойна на гал. царк. святы або на вяселле; магдэбургскія гарады мелі прывілеі ад вял. князёў на выключнае права вытворчасці і продаж напіткаў у корчмах, што належалі магістратам; існавалі таксама адмысловыя мядовыя брацтвы, сябры якіх мелі права самастойна вырабляць пэўную колькасць напіткаў напярэдадні вял. свят.

Віно ўжывалася ў літургічнай практыцы правасл. і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам раскошы. Яно імпартавалася з Малдовы (царкоўныя кагоры), з Грэцыі (мальвазія), з 16 ст. найб. папулярнасць сярод шляхты набыло венг. віно (асабліва такай). У17-18 ст. пашырылася мода на рэйнскія (у Рэчы Паспалітай іх пілі з цукрам) і франц. віны.

Гарэлка («внно горелое») з'явілася ў ВКЛ у канцы 15 ст. і па меры змяншэння вы-даткаў на яе вытворчасць паступова выцясняла піва і асабліва мёд, з канца 17-пач. 18 ст. заняла месца асн. алкагольнага напітку. У залежнасці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак вагаўся ад 15-20 % (т.зв. простая) да 70 % (акавіта). Папулярнымі напіткамі шляхты былі розныя лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дабаўленнем зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру - зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка і г.д. Такія напіткі,

_ а таксама цукар, кава, гарбата, спецыі і інш. звычайна захоўваліся ў т.зв.

«прыемнай аптэчцы» - адмысловай шафе, ключы ад якой мела толькі гас-падыня заможнага дому.

3 неалкагольных напіткаў для ВКЛ былі характэрны бярозавы і кляновы сокі, якія нарыхтоўвалі ў сакавіку, спажывалі не толькі ў свежым, але і ў зброджаным выглядзе: злівалі ў кадку, дадавалі дрожджы, некалькі галінак парэчак для паляпшэння смаку і насыпалі авёс, які, прарастаючы на паверхні, ахоўваў сок ад пылу. Такі напітак мог захоўвацца да сенакосу; у Польшчы «бярозавая юшка» служыла аб'ектам сталых кпінаў надлітоўцамі і беларусамі. Інш. традыцыйным напіткам быў хлебны квас, які ў ВКЛ выраблялі досыць салодкім. I квас, і бярозавы сок летам выкарыстоўвалі для прыгатавання халаднікоў. Папулярнымі былі адвары розных зёлак (ліпавага цвету, дзіванны, збіцень і інш.), узвары з яблыкаў, груш.

Кава распаўсюдзілася ў Рэчы Паспалітай з канца 17 ст. (традыцыйна лічыцца, што 1-я буйная партыя трапіла як трафей пры перамозе над туркамі ў Венскай бітве 1683). Вельмі хутка яна набыла вял. папулярнасць сярод шляхты і мяшчан і пачала лічыцца адным з «сармацкіх» нац. сімвалаў; ніжэйшыя саслоўі імітавалі каву з пражаных жалудоў, ячменю, цыкорыі. 3 гарбатай шляхта пазнаёмілася ў сярэдзіне 18 ст., але да падзелаў дзяржавы яна так і не набыла папулярнасці, мела рэпутацыю толькі аптэчнага сродку.

Бел. і літоўскія кулінарныя традыцыі не былі паслядоўна асэнсаваныя і стандар-тызаваныя. Асн. сродкамі перадачы традыцыі была карчомная, дваровая і хатняя прак-тыка. На працягу стагоддзяў каралям польскім і вял. князям літоўскім пад час іх побыту ў Гародні гатавалі кухары-сяляне з вёсак Гарадзенскай эканоміі, чые вольнасці і абавязкі былі спадчыннымі. У ВКЛ амаль не выдаваліся практычныя дапаможнікі па гаспадарцы, былі распаўсюджаныя польск. выданні («Эканоміка» Я.Гаўра вытрымала некалькі выдан-няў у 17-18 ст.). У1673 у Слуцку выдадзены «Абшарнік, або Гаспадар ліфляндскі» І.Гер-мана, які змяшчаў элементарныя звесткі пра піваварства і інш. Першыя польск. кулі-нарныя кнігі - «Сотрепсііііт тегсіііошт» кухмістра С.Чарнецкага (1682), «Кухар даска-налы» В.Вялёндкі (1786) - мелі адносна шырокае распаўсюджанне і ў ВКЛ. Развіццю прафес. кулінарыі перашкаджала вузкасцьунутранага рынку. Большасць сялян купляла на рынку мінімум прадуктаў (соль, селядцы), гараджане яшчэі мясц. вырабы,якія рэдка набывалі агульнакраёвую вядомасць (як смаргонскія «абаранкі» і г.д). Мала было рамесных цэхаў па вытворчасці харчовых прадуктаў (за выключэннем рэзнікаў, сала-доўнікаў, алейнікаў, пекараў). Спробы зафіксаваць і сістэматызаваць традыцыі прыга-тавання і спажывання ежы і пітва ў ВКЛ пачаліся толькі ў 19 ст. - «Літоўская гаспадыня» Г.Цюндзявіцкай (1848),«Кухарка літоўская» В. Завадскай (1874). Аднак многія стравы ВКЛ, якія пачаткова лічыліся ў Польскім каралеўстве «варварскімі», у 18-19 ст. заваявалі высокую рэпутацыю ў польскай кулінарыі і такім чынам набылі больш шырокую міжнар. вядомасць (халаднікі, калдуны, моцна вэнджаная шынка «па-літоўску» і г.д.). У 19 ст. маніфестацыя вернасці традыц. кулінарыі была адным са сродкаў захавання культ. ідэнтычнасці адукаваных пластоў грамадства.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Харчаванне ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.