Сельская гаспадарка ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Сельская гаспадарка ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →



Сацыяльна-эканамічнай асновай феад. грамадства была сельская гаспадарка, а адносіны, што ўзнікалі ў сферы дачыненняў да асн. сродка вытворчасці - зямлі, былі гал. фактарамі, якія вызначалі стан эканомікі ў дзяржаве. У ВКЛ асн. формы феад. землеўладання, адпаведныя катэгорыі феадалаў, асн. віды сял. землекарыстання і катэгорыі феад.-залежнага насельніцтва склаліся ў 13-14 ст. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі ў ВКЛ лічыўся вял. князь (гаспадар). Яму належалі і т.зв. гаспадарскія землі (велікакняжацкі дамен), якія ў сярэдзіне 16 ст. складалі амаль палову тэр. краіны. Велікакняжацкі дамен фарміраваўся ў выніку далучэння да старых вотчын Гедзімінавічаў заваяваных і канфіскаваных земляў, вымарачных маёнткаўі інш. У 2-й пал. 16 ст. гэтыя землі набылі статус дзяржаўных. Адна іх частка (сталовыя эканоміі і стараствы) заставаліся ў падпарадкаванні гаспадарскага скарбу, даходы з іх ішлі на карысць вял. князя і ўтрыманне двара, астатнія аддаваліся ў часовае трыманне феадалам за выкананне пэўнай дзярж. службы ці за заслугі перад дзяржавай з выплатай скарбу чацвёртай часткі даходаў - т.зв. кварты. Да канца 16 сг. існавала практыка раздачы гаспадарскіх земляў феадалам не толькі ў часовае трыманне, але і ва ўласнасць у якасці велікакняжацкіх падараванняў за вайсковую і інш. службу. Значную, а з 16 ст. пераважную (каля 65%) удзельную вагу ў структуры феад. землеўладання на Беларусі мела прыватнае зем-леўладанне - уласнасць свецкіх феадалаў (шляхты). Састаўной часткай феад.-аграрнай структуры была таксама ўласнасць царк. устаноў, якую ў асноўным складалі маёнткі каталіцкай, правасл. і уніяцкай цэркваў. Буйным землеўласнікам з'яўлялася каталіцкая царква, якой належалі такія значныя ўладанні, як Стрэшынская, Сожыцкая, Брашэвіцкая, Ігуменская, Убарцкая воласці, інш. маёнткі.

3 часу ўтварэння тэр. ВКЛ у адносінах да цэнтр. улады характарызавалася падзелам на 2 часткі: цэнтр., або галоўную, куды ўваходзілі цэнтр. і зах. землі Беларусі, і землі мяжуючыя, або «прыслухоўваючыя» (з бел. земляў - гэта Падняпроўе і Падзвінне). Падзел паміж імі праходзіў прыблізна па лініі Орша-Барысаў-Менск-Слуцк-Пінск. Пераважная колькасць прыватных уладанняў знаходзілася ў цэнтр. і зах. частках Беларусі, дзе былі больш урадлівыя глебы і добра развітыя шля-хі зносін. Усх. землі Беларусі, напр. Полацкае княства і Віцеб-скае княства, мелі своеасаблівы статус, з 15 ст. яны кіраваліся ў асноўным намеснікамі вял. князя, ваяводамі і старастамі. Тут была большая частка дзярж. уладанняў і гаспадарскіх земляў. Такое ста-новішча ў многім паўплывала на далейшае эканам. развіццё гэтых рэгіёнаў, захоўваючы іх своеасаблівасць як па відах феад. землеўладання, так і па формах сял. землекарыстання. У канцы 15-1-й пал. 16 ст. адбываўся значны ўздым сельскай гаспадаркі на Беларусі. Рост попыту на збожжа на Захадзе стымуляваў вытворчасць с.-г. прадукцыі на продаж, што выклікала неабходнасць змен у арганізацыі аграрных адносін. Т.зв. двары, якія існавалі ў многіх дзярж. уладаннях, некат. прыватных і царк. маёнтках і гал. прызначэннем якіх была вытворчасць прадукцыі для асабістых патрэб феадалаў і ўтрымання адміністрацыі, пачалі пера-тварацца ў фальваркі, арыентаваныя на вытворчасць таварнай прадукцыі. Яны ствараліся пераважна на тэрыторыі басейнаў сплаўных рэк Нёмана і Дзвіны, пазней пашырыліся і на інш. землі Беларусі. Стварэнне фальваркаў прывяло да істотных змен у арганізацыі бел. вёскі, ва ўвядзенні новых адзінак падаткаабкладання і вымярэння зямлі, а ў павіннасным абкладанні сялянства - да пераходу ад даніны і чыншу да паншчыны. Аграрныя пераўтварэнні, мэтаю якіх былі больш поўны ўлік і больш ра-цыянальнае размеркаванне зямлі, уніфікацыя сял. павіннасцей, распачатыя ў 1530-40-я г., атрымалі назву валочнай памеры. У Падняпроўскіх і Падзвінскіх гаспадарскіх валасцях у якасці асн. адзінкі падаткаабкладання была «служба», памерамі блізкая да валокі. Асн. павіннасцямі сялян тут заставаліся чынш і даніна розных відаў. На 3 і ў цэнтры Беларусі асн. відам сял. трымання і павіннаснага абкладання стала валока (21,36 га), а пераважнай павіннасцю - паншчына.


Адносіны сялянства да зямлі не былі аднолькавымі на працягу ўсёй феад. гісторыі Беларусі. Напачатку на Беларусі,якіўінш. краінах,існавалаўласнасць сялян на зямлю. Пазбаўленне сялян гэтай уласнасці звязана з працэсам феад. запрыгоньвання сялянства. Права ўласнасці на зямлю ў якасці манаполіі класа феадалаў было заканадаўча за-мацавана Статутамі ВКЛ 1529,1566 і 1588.

2-я пал. 17-1-я пал. 18 ст. ў гісторыі Беларусі характарызуецца значным эканам. заняпадам, выкліканым шматлікімі войнамі і звязанымі з імі стыхійнымі бедствамі. Найб. страты мелі дзярж. ўладанні, у некаторых мясцовасцях пуставала больш за палавіну ворных земляў. Выкарыстанне запушчаных надзелаў магло забяспечыць сялянам толькі існаванне сям'і і выплату рэнты феадалу. Памеры гэтых надзелаў былі невялікія, таму што недахоп рабочых рук і цяглавай жывёлы, занядбанасць глебы і даволі высокія памеры чыншу не дазвалялі сялянам пашыраць сваю гаспадарку. Каб палепшыць эканам. сітуацыю, дзяржава і прыватныя ўласнікі пачалі выкарыстоўваць самыя разнастайныя формы гаспадарання. 3 мэтаю зацікавіць сялян браць дадатковыя зямельныя надзелы ўводзіліся розныя льготы; валокі, што пуставалі, здаваліся сялянам на ўмовах аблег-чанага чыншу, памеры якога былі меншыя, чым з асн. надзелу. Гэта спрыяла пашырэнню пазанадзельнага землекарыстання, якое называлася па-рознаму: прыёмныя землі, бакавыя, наезныя, лазовыя. Вядомы выпадкі, калі землеўласнікі нават прымушалі сялян браць дадатковыя надзелы. Але аднаўленчы працэс у розных відах феад. уладанняў ішоў па-рознаму. У буйных дзярж., прыватныхі царк. маёнтках практыкавалася раздача сялянам зямлі на ўмовах грашовай рэнты-чыншу. Большасць уцалелых фальваркаў ліквідавалася з-за недахопу рабочых рук, цяглавай жывёлы для апрацоўкі вял. палёў. Былыя цяглыя сяляне пераводзіліся на чынш. Фальваркі захоўваліся толькі паблізу сплаўных шляхоў і былі арыентаваны гал. чынам на вываз збожжа за мяжу. У невял. маёнтках гаспадарка вялася пад кіраўніцтвам самога ўладальніка або трымальніка, які сам і вызначаў, па якім шляху пойдзе аднаўленне: праз развіцце фальварка ці праз ачыншванне. Агульным правілам было тое, што пасля гасп. аднаўлення землеўласнікі пачыналі наступ на сялян-ства - павышалі нормы павіннасцей, абмяжоўвалі правы сял. грамады, дзейнасць якой у гады заняпаду нават стымулявалі, і г.д. і У цэлым паступовае аднаўленне і развіццё сял. гаспадаркі, якое было ў многім абумоўлена льготамі для сял. землекарыстання, зрабілі дабратворны ўплыў на гаспадарчы стан феад. маёнткаў, эканоміку ўсёй краіны. У сярэдзіне 18 ст. ў асобных маёнткахузровень эканам. развіцця нават перавысіў даваенны. Сярэдні памер зямельнага надзелу сялян, які значна скараціўсяўчас войнаўі разбурэнняў, дасягнуўда канца аднаўленчага перыядуўзроўню 1-й пал. 17 ст. і склаў каля паловы валокі. У буйных дзярж., прыватных і царк. уладаннях пераважалі чыншавыя сяляне, у дробных маёнтках - цяглыя. Адначасова ва ўсіх уладаннях павялічылася колькасць змешаных надзелаў з цяглай і чыншавай або прыёмнай доляй, што сведчыла аб імкненні землеўласнікаў выкарыстоўваць розныя формы павіннаснага абкладання сялян ад чыншу да паншчыны.

У 2-й пал. 18 ст. пачаўся новы перыяд у гісторыі Беларусі і Літвы - разлажэння феадалізмуі зараджэння капіталіст. адносін. Аднаўленне панскай і сял. гаспадаркі ў асноўным завяршылася да 1750-х г. Хуткі рост насельніцтва станоўча адбіўся на развіцці таварна-грашовых адносін і ўнутранага рынку. С.-г. вытворчасць усё больш набывала таварны характар. Ішла спецыялізацыя асобных раёнаў, развіваліся шляхі транспартных зносін. Гаспадарчая палітыка дзяржавы была накіравана на пошук шляхоў павелічэння даходнасці дзярж. уладанняў. Імкнучыся павялічыць рэнтааддачу сялянства, скарб зноў пайшоў па шляху пашырэння фальварковай гаспадаркі. Ініцыятарам правядзення новых аграрных пераўтварэнняў стаў надворны падскарбі ВКЛ А.Тызенгаўз (гл. Лызенгаўза рэформа). Рэзкі паварот ад традыцыйнай палітыкі збору чыншу да аднаўлення фальваркова-паншчыннай сістэмы ў каралеўскіх эканоміях і адпаведнай рэарганізацыі сял. землеўладання і землекарыстання разам з увядзеннем новых відаў павіннасцей дазволіў скарбу павялічыць даходы ад сваіх уладанняў. У стараствах і дзяржавах, дзе гэта рэформа не была праведзена, працягвалася практыка выкарыстання тых форм гаспадарання, якія былі больш выгаднымі ў дадзенай мясцовасці, найчасцей паншчына ў спалучэнні з грашовай і натуральнай рэнтай. Падобным чынам ішло развіццё ў пры-ватных і царк. уладаннях. Фальваркова-паншчынная сістэма была больш пашырана на 3 і ў цэнтры Беларусі, на У пераважаў чынш. Але ў маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты і некаторых царк. уладаннях пераважала менавіта фальваркова-паншчынная сістэма, што даказвае яе ўсеагульнасць для феад. уладанняў Беларусі 2-й пал. 18 ст.

Гал. галінамі сельскай гаспадаркі ў ВКЛ былі земляробства і жывёлагадоўля, якія развіваліся сінхронна і адлюстроўвалі агульны стан эканам. развіцця краіны. На працягу 13-18 ст. у земляроб-стве выкарыстоўваліся розныя сістэмы захавання ўрадлівасці глебы: аблога, лядна-агнявая сістэма, 2- і 3-полле. Аблога, калі ралля пасля страты ўрад-лівасці глебы пакідалася без апрацоўкі для ад-пачынку на 3-10 гадоў, шырока выкарыстоўвалася на ранніх этапах гісторыі ВКЛ і ў 2-й пал. 17-пач. 18 ст. для апрацоўкі пустуючых земляў. Да сярэ-дзіны 16 ст. (пазней толькі для распрацоўкі новых палеткаў) інтэнсіўна выкарыстоўвалася лядна-агня-вая сістэма, калі ўчастак лесу высякаўся і выкар-чоўваўся, высахлае дрэва спальвалася і поле ўзор-вала*ся (попел выкарыстоўваўся як угнаенне). На такіх участках атрымлівалі высокія ўраджаі на пра-цягу 4-8 гадоў, пасля ўчастак закідваўся. Да канца 15 ст. пераважала 2-полле, калі палова ворыва адпачывала пад папарам, а другая палова ў роўных долях засявалася азімымі і яравымі культурамі. 3 16 ст. стала дамінаваць 3-полле, калі трэць ворыва засявалася азімымі, трэць - яравымі, трэць заставалася пад папарам. Асн. пасяўнымі культурамі былі збожжавыя: азімае і яравое жыта (да паловы пасеваў), авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, пэўную долю займалі гарох, лён, каноплі і інш. культуры. У структуры севазвароту панскіх і сял. гаспадарак не існавала жорсткай рэгламентацыі, гал. быў прынцып мэтазгоднасці і прыбытковасці. Нормы высеву былі даволі стабільнымі: на 1 морг (0,71 га) высявалася 0,25 віленскай бочкі азімых, 0,5 бочкі яравых. Ураджайнасць залежала ад агратэхнікі, урадлівасці глебы, угнаення і г.д. і вагалася ад сам-2 да сам-7 (найб. распаўсюджанай была ўраджайнасць сам-2,5-3). 3 сярэдзіны 18 ст. пачалася інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі: паляпшалася апрацоўка глебы (у панскіх гаспа-дарках стала пашырацца шматполле з травасеяннем; у севазварот уключаліся збожжавыя, бабовыя і тэхн. культуры,ужывалася трохразовае аранне папару, шырока сталі выкарыстоўваць меліярацыю і ўгнаенне глебы - у сярэднім 1/3-2/3 участка пад папарам). Сельская гаспадарка ўсё больш набывала таварную накіраванасць, вызначылася яе рэгія-нальная спецыялізацыя: зах. рэгіёны ВКЛ спецыялізаваліся на выро-шчванні збожжавых культур, а ўсходнія - тэхн. культур (лён, каноплі). Павысілася сярэдняя ўраджайнасць да сам-4-6; фальваркі сталі пера-тварацца ў шматгаліновыя гаспадаркі. Неад'емнай часткай сельскай гаспадаркі былі агародніцтва і садаводства. Агародніцтвам займаліся ў панскіх дварах, фальварках, гаспадарках мяшчан і сялян. Асн. агароднымі культурамі былі цыбуля, агуркі, капуста, буракі, рэпа, морква, мак, часнок, пятрушка, пастарнак, хмель (на Кіеўшчыне - вінаград) і г.д. У 2-й пал. 18 ст. як агародная культура ў панскіх фальварках пашыраліся бульба, трускалкі, фасоля, кальрабі, бручка, шпінат. Садаводства было развіта слаба: у асноўным вырошчваліся яблыні, грушы, вішні, а з 2-й пал. 18 ст. ў фальварках распаўсюдзіліся чарэшня, слівы, агрэст, парэчкі. Рэдкія віды пла-довых і дэкаратыўных дрэў і кустоў (апельсіны, персікі, вінаград і інш.) выро-шчваліся ў магнацкіх парках і аранжарэях.

У земляробстве выкарыстоўвалі разнастайныя прылады працы. Аралі плугам, сахой. Плуг каштаваў дорага, таму асн. ворыўнай прыладай была саха, якая забяспечвала добрую якасць апрацоўкі глебы і была простай і таннай. Баранавалі глебу бараной-пляцёнкай, бараной-сукаваткай, з 2-й пал. 18 ст. ў фальварках на захадзе ВКЛ з'явіліся бароны з жалезнымі зубамі. Выкарыстоўвалі і ручныя прылады працы: матыкі, рыдлёўкі. Для ўборкі ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы і косы. Сеялі ўручную, збожжа малацілі драўлянымі цапамі. Збожжа захоўвалі ў гумнах, клецях, спец. ямах, драўляных бочках і г.д. Зерне таўклі ў ступах, малолі ручнымі жорнамі, на вадзяных млынах, з 18 ст. шырока распаўсюдзіліся ветракі.

Важнай галіной сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. У панскіх і сял. гаспадарках гадавалі буйную рагатую жывёлу, авечак, свіней і ў невял. колькасці коз. Валы выкарыстоўваліся як асн. цяглавая сіла ў сял. і панскіх гаспадарках на 3 і Пд ВКЛ, а на ПнУу якасці цяглавай сілы пераважалі коні. Жывёлагадоўля грунтавалася на мясц. пародах. У 1-й пал. 17 ст. і ў 2-й пал. 18 ст. ў панскія фальваркі завозіліся высока-прадукцыйныя пароды з Зах. Еўропы (буйная рагатая жывёла галандскіх і галштынскіх парод, танкарунныя авечкі). Летам жывёлу выпасвалі на пашах (перыяд выпасу складаў каля 160 дзён), зімой выкарыстоўвалася стойлавае ўтрыманне. Асобнай галіной жывёлагадоўлі было каняводства. Яно шырока развівалася на Украіне і на 3 ВКЛ. У панскіх і сял. гаспадарках займаліся птушкагадоўляй, у асноўным вырошчвалі гусей, курэй, качак, індыкоў.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Сельская гаспадарка ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.