БЕЛАРУСЬ (последнее)
Духавенства ў ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Духавенства ВКЛ складалася з прафесійных служак культу правасл., рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай (уніяцкай), пратэстанцкіх, іудзейскай і мусульманскай канфесій. На чале правасл. духавенства ВКЛ стаяў кіеўскі мітрапаліт, якому былі падначалены архіепіскапы і епіскапы - кіраўнікі епархій; усе яны павінны былі быць манахамі. Прыходы ўзначальвалі настаяцелі, якія былі белымі (жанатымі) святарамі і мелі сем'і. Белае духавенства пераважала. Падобную структуру мела і уніяцкае духавенства. Паводле падлікаў даследчыкаў, у ВКЛ у 14-16 ст. было некалькі тысяч правасл. прыходаў, а агульныя больш-менш дакладныя звесткі адносяцца да 1-й чвэрці 17 ст. Паводле рэляцыі папскага нунцыя Торэса, у Рэчы Паспалітай у 1621 было 2169 уніяцкіх і 1089 правасл. цэркваў. У 2-й пал. 17-18 ст. уніяцкія цэрквы пераважалі на Беларусі і ў ВКЛ. Паводле звестак люстрацыі падымнага за 1790, у 14 бел. паветах ВКЛ налічвалася 1199 уніяцкіх прыходаў, 143 правасл., 83 рымска-каталіцкія і 16 каль-вінісцкіх, а ва ўсім ВКЛ толькі ў гарадах зафіксавана 345 рымска-каталіцкіх прыходаў, 201 уніяцкі, 56 праваслаўных. Большасць невял. правасл. цэркваў, што абслугоўваліся адной ці некалькімі духоўнымі асобамі, знаходзіліся ў сёлах і мястэчках. У апісаннях прыгранічных валасцей Полацкага пав. ў 1560-я г. зарэгістравана 41 царква, у рэвізіях сярэдзіны 16 ст. адзначана 14 цэркваў у Пінску, 10 у Новагародку, па 9 у Берасці і Полацку, 7 у Віцебску, па 6 у Гародні і Слоніме, па 5 у Магілёве, Клецку і Слуцку. У Вільні ў 1-й пал. 16 ст. было 17 правасл. цэркваў. Многія з іх заснаваны самімі святарамі «на сыром коренн», некаторыя - мясц. феадаламі, мяшчанамі і сялянамі. Пасада сельскага ці местачковага святара нярэдка станавілася традыцыйна сямейнай «яко ж ест обычай в Русп», а ў гаспадарскіх маёнтках пацвярджалася велікакняжацкімі прывілеямі або лістамі мясц. адміністрацыі. Заканадаўства ВКЛ дазваляла духоўным асобам у свецкіх судах абараняць свае ўласныя і абшчынныя інтарэсы, калі яны выходзілі за межы царк. юрысдыкцыі. Жыццёвы ўзровень многіх святароў пры невял. цэрквах амаль не адрозніваўся ад становішча паспалітага люду, і яны нярэдка былі вымушаны займацца таксама с.-г. працай.
У канцы 13-сярэдзіне 16 ст. на тэр. Беларусі заснавана каля 40 правасл. манастыроў. На іх чале стаялі ігумены і архімандрыты. 17 манастыроў дзейнічалі ў Полацкім, 7 у Новагародскім, па 5 у Аршанскім, Пінскім, па 4 і менш у Ашмянскім, Берасцейскім, Браслаўскім, Віцебскім, Гарадзенскім, Мазырскім, Мен-скім, Мсціслаўскім, Слонімскім паветах. Пераважалі адносна дробныя манастыры з чорным духавенствам (нярэдка да 10 манахаў). Некалькі бел. і ўкр. манастыроў, што знаходзіліся пад асаблівай апекай мітра-палітаў,епіскапаў, феадалаў, гараджан, ператварыліся ў цэнтры царк.-рэліг. жыцця, асветы, пісьменства, іканапісу, валодалі значнымі ма-ёнткамі, пастаўлялі асн. кадры царк. іерархіі: Троіцкі ў Вільні, Кіева-Пячэрская лаўра, Дабравешчанскі ў Супраслі, Троіцкі ў Слуцку, Ле-шчанскі каля Пінска і інш. Уніяцкай мітраполіі ў першыя дзесяцігоддзі 17 ст. належала 15 манастыроў; пазней іх былі дзесяткі (гл. Базыль-яне).
На чале рымска-каталіцкага духавенства ВКЛ стаяў гнезненскі арцыбіскуп і мітрапаліт, прымас Рэчы Паспалітай. Яму былі пад-началены біскупы віленскі, луцкі, жамойцкі. Яны ўваходзілі ў сенат Рэчы Паспалітай. Права закладаць каталіцкія прыходы (парафіі),да-ваць ім нерухомую маёмасцьі даходы належала вял. князю. Каля 1388 віленскі біскуп атрымаў гаспадарскі прывілей, які дазваляў яму за-сноўваць касцёлы ў сваёй дыяцэзіі. Паводле падлікаў Е.Ахманскага, з канца 14 да сярэдзіны 16 ст. ў Віленскай дыяцэзіі ўзнікла 259 парафій, якія абслугоўваліся значнай колькасцю белага духавенства (ксяндзамі, плябанамі, парохамі, вікарыямі і інш.), якое ў рымска-каталіцкай царкве цалкам з'яўляецца бясшлюбным,хоцьі не лічыцца манаствам. Вышэйшае духавенства каталіцкай царквы фарміравалася пераважна з прывілеяваных колаў і ў сваёй большасці напачатку было польскага паходжання. Некалькі віленскіх біскупаў былі князямі, магнатамі, а Ян з князёў літоўскіх і Павел Гальшанскі знаходзіліся ў сваяцкіх адносінах з велікакня-жацкай дынастыяй. Біскупы мелі памочнікаў - суфраганаў і сваю курыю (канцылярыя, духоўны суд, прыватны двор) з духоўных і свецкіх асоб. Пры біскупах існавала рада -капітул.
Уканцы 14-15 ст. на БеларусііўЛітвеўзніклі першыя кляштары каталіцкіхманаскіх ордэнаў, непасрэдна падначаленых рымскай курыі і незалежных ад мясц. біскупаў: францысканцаў, аўгусцінцаў, бернардзінцаў. Паводле падлікаўЯ.Н.Мараша,у 16-18 ст. на тэр. Беларусі былі заснаваны кляштары 18 мужчынскіх і 7 жаночых каталіцкіх ордэнаў. Пасля Люблінскай уніі на першы план вылучыўся ордэн езуітаў, які ў сваёй дзейнасці абапіраўся на шырокую сістэму місій, рэзідэнцый і калегіумаў. Значная коль-касць каталіцкага духавенства атрымала падрыхтоўку ў шматлікіх езуіцкіх калегіумах, Віленскай акадэміі, духоўных семінарыях, за мяжой. Колькасць манахаў у кляштарах звычайна абмяжоўвалася некалькімі дзесяткамі асоб, якія праводзілі актыўную гасп., царк.-рэліг., місіянерскую дзейнасць, выкладалі ў школах.
У пратэстанцкіх цэрквах няма прынцыповай розніцы паміж духавенствам і свецкімі асобамі ні ў веравызнальных, ні ў прававых адносінах, таму і тэрмін «духавенства» тут мае адносна ўмоўны характар. У кальвінісцкай царкве ВКЛ адсутнічала пасада най-вышэйшага духоўнага іерарха. Справамі Літ. правінцыі апекавалася калегія куратараў, якая выбіралася штогод на правінцыяльных сінодах. На гэтых сінодах старшынствавалі духоўны і свецкі сіньёры (старшыні), пасля 1618 - толькі свецкі. Кальвінісцкія абшчыны ўзначальваліся суперінтэндантамі, ім дапамагалі міністры і казнадзеі (прапаведнікі).
Духавенства ў іудаізме не мела разгалінаванай структуры. Яўрэйскія абшчыны выбіралі рабінаў, якія ажыццяўлялі асн. духоўныя функцыі: вялі богаслужэнне, казалі пропаведзі,тлумачылі Біблію, выконвалі рэліг. абрады,а таксама ўзначальвалі ешыботы (школы), юрыд. ўстановы, уваходзілі ў кіраўніцтва абшчыны. Гал. рабіны ўзначальвалі абласныя абшчыны.
Мусульманскае духавенства складалася з мулаў (імамаў), якія ажыццяўлялі духоў-ныя і адм. функцыі ў прыходах, і іх памочнікаў - муэдзінаў. Старшым мусульманскім суддзёю з пэўнымі рэліг. функцыямі ў ВКЛ быў кады.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Духавенства ў ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292071588 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций