Сялянства ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Сялянства ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-11
Источник: http://library.by →

Селяне в ВКЛЖыццё сялян, самага шматлікага саслоўя ў ВКЛ, уяўляла сабой цэласны комплекс асабістых, сваяцка-суседскіх, бытавых, прыродных, эканамічных, сацыяльных, прававых, ваенна-палітычных, рэлігійных, светапоглядных фактараў.

У дакументах 14-1-й пал. 16 ст. сялян ВКЛ звычайна называлі «людзі», «смерды», «мужыкі», «падданыя», «хлопы» (апошнія 2 назвы сталі асноўнымі ў 17-18 ст.); у Жа-мойціў 13-16 ст. -«лаўкінінкі»,«коймінцы»,«велдамы». Паводле прыналежнасці зямлі, якой карысталіся сяляне,існавалі дзяржаўныя (велікакняжацкія, гаспадарскія),баярскія (шляхецкія), царкоўныя (духоўныя) сяляне. У сярэдзіне 16 ст. амаль 50% зямлі належала дзяржаве, 45% - шляхце, 5% - царкве, нязначная колькасць зямлі, на якой жылі сяляне, належала гарадам. Асновай сял. гаспадаркі быў ворны зямельны надзел, за карыстанне якім сяляне плацілі рэнту. Да канца 15 ст. асн. формай рэнты была даніна мёдам, футрам, збожжам, мясам і інш. Сяляне, асн. формай рэнты якіх была даніна, называліся даннікамі, яны былі асн. катэгорыяй сялянства ў 15-пач. 16 ст. У гэты часужыцці сялян вял. ролю адыгрывалі промыслы: паляванне, бортніцтва, рыбалоўства. Даннікамі былі і дольнікі, якія плацілі трэцюю або чацвёртую долю ўраджаю (іх было шмат на Падзвінні ў 1-й пал. 16 ст.). Даннікі выконвалі і дадатковыя павіннасці (дзякла, мезлева і інш.). 3 канца

15 ст. ў сувязі з развіццём панскай гаспадаркі (двароў, фальваркаў) феадалы сталі інтэнсіўна ўводзіць адработачныя павіннасці і грашовую рэнту. У рэгіёнах, дзе перава-жалі даннікі (Жамойць, Падзвінне, Падняпроўе, Севершчына, Кіеўшчына, Палессе, Ва-лынь) роля натуральнай даніны была зменшана, а плацяжы грашыма (як эквівалент натуральнага падатку) павялічыліся. На захадзе ВКЛ сталі пераважаць чыншавыя сяляне (асн. іх павіннасцю быў грашовы чынш) і цяглыя сяляне (выконвалі пераважна пан-шчыну). У пач. 16 ст. памер паншчыны са службы быў 1 дзень у тыдзень, у сярэдзіне

16 ст. - 2 дні. Асобную катэгорыю сялянства складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павін-насці па абслугоўванні панскага маёнтка, неслі вайсковую службу ці службы, выкананне якіх патрабавала адпаведнай кваліфікацыі. Сяляне-слугі поўнасцю ці часткова вызва-ляліся ад інш. павіннасцей. Да сялян-слуг адносіліся: ваенныя сяляне (панцырныя ба-яры, путныя баяры, паседскія баяры, служкі, выбранцы, шчытныя слугі, ардынскія слугі і інш.; у 15-16 ст. доля ваенных сялян-слуг была вялікая сярод сялянства Жамойці, Полаччыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Севершчыны, Кіеўшчыны, Валыні); адм.-гаспа-дарчыя сяляне (старцы, сотнікі, войты, падвойскія, цівуны і інш.); дваровыя сяляне-слугі (кухары, пекары,адверныя, півавары); прамыславікі (асочнікі,бортнікі,баброўнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы, псяры і інш.); вясковыя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калеснікі, кушняры і інш.). Асобную катэгорыю вясковага насельніцтва складала чэлядзь нявольная. Сяляне, найперш дзяржаўныя, выконвалі і дзярж. павін-насці (у 14-16 ст. - будаўніцтва і рамонт абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, перавозка дзярж. грузаў і службовых асоб, стацыя) і плацілі падаткі на ваенныя мэты (сярэбшчына, ардыншчына, пагалоўшчына).

Паводле ступені асабістай залежнас-ці ад феадалаў у 15-16 ст. адрозніваліся людзі пахожыя, якія мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога, людзі непа-хожыя (айчызныялюдзі, отчычы), якія та-кога права не мелі, закупы. Закупамі стана-віліся тыя сяляне, якія бралі ў доўг грошы ці маёмасць і заставаліся ў крэдытора ў якасці работніка да часу выплаты ці адпра-цоўкі пазыкі. Закупніцтва было распаўсю-джана да сярэдзіны 16 ст. Пачатак юрыд. афармлення прыгоннага права ў ВКЛ па-клаў прывілей 1447, які абавязваў феа-далаў не прымаць у свае маёнткі збеглых сялян. Статуты ВКЛ 1529 і 1566 развілі нормы прыгоннага права, якое канчаткова аформлена Статутам ВКЛ 1588. У15-16 ст. адбываўся інтэнсіўны працэс запрыгонь-вання пахожых сялян, ператварэння іх у отчычаў. Гэты працэс ішоў поруч з анала-гічным у Цэнтр. і Усх. Еўропе і ў гіста-рыяграфіі атрымаў назву «другое выданне прыгонніцтва», у ходзе якога сяляне трап-лялі як у пазямельную, суд.-адм., так і аса-бістую залежнасць ад феадала. Асноўным юрыд. прынцыпам запрыгоньвання ў ВКЛ быў працяглы час пражывання селяніна ў аднаго пана. Напачатку прыкметай даўнас-ці было спадчыннае валоданне надзелам. Пасля прыняцця Статута ВКЛ 1529 людзі пахожыя, якія пражылі ў аднаго пана 10 і больш гадоў («засядзелі земскую даўнасць»), трацілі права на выхад і ператвараліся ў непахожых. Оюй пахожых людзей устойліва існаваўіў 17-18 ст.,асабліва значным ён быўу Жамойці.

Селянін быўуласнікам рухомай маёмасці і прадукцыі сваёй гаспадаркі, якімі ён мог распараджацца па сваёй волі. Статут ВКЛ 1566 абмежаваў права селяніна на вольнае распараджэнне рухомай маёмасцю яе трэцяй часткай, дзве трэці павінны былі застацца ў гаспадарцы. Нерухомая маёмасць (зямельны надзел, будынкі на ім) належалі пану (надзел лічыўся спадчынным трыманнем селяніна). У канцы 14-сярэдзіне 16 ст. сяляне свабодна куплялі і прадавалі свае на-дзелы, але гэта з'ява ніколі не абапіралася на закон. Распараджацца нерухомай маё-масцю сяляне маглі толькі з дазволу пана. Самастойна распараджацца зямлёй сяляне працягвалі і ў 17-18 ст., але такія аперацыі не мелі юрыд. сілы. Сяляне маглі даваць ссуды, браць крэдыты без дазволу пана, але не больш як 120 грошаў, маглі паручыцца за суму не больш як 240 грошаў. Селяніна нельга было непасрэдна прыцягваць да суд. адказнасці, а неабходна было звяртацца для «ўчынення справядлівасці» да яго пана ў вотчынны суд, які быў узаконены прывілеем 1447. Сяляне маглі выступаць сведкамі ў крымінальныхі маёмасных справах, быць панятымі, прызнавалася сіла іх прысягі. 3 канца 16 ст. сяляне выступалі ў судах пераважна ў якасці асістэнтаў сваіх паноў - як сведкі ў справах аб межахуладанняў, наездах і інш. Сяляне цалкам знаходзіліся пад уладай вот-чыннага суда,толькі ў 1768 з яго кампетэнцыі было выключана права смярот-нага пакарання. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі сяляне былі ў копных судах.

Адзінкай абкладання павіннасцямі ў 14-1-й пал. 16 ст. былі дым, служба (на Палессі дварышча). У ходзе валочнай памеры павіннаснай адзінкай і аб'ектам землекарыстання стала валока (21,36 га). Валочная памера змяніла агульны падзел сялянства паводле характару іх гал. павіннасцей. Асн. катэгорыямі сталі асадныя сяляне, цяглыя сяляне, сяляне-слугі. Сяляне сталі выконваць павіннасці адпаведна колькасці зямлі і якасці глебы. Устава на валокі 1557 строга рэгламентавала сял. павіннасці. У дзярж. і часткова прыватныхуладаннях чэлядзь нявольная была надзелена невял. зямельнымі ўчасткамі і ператворана ў агароднікаў. Замест валасной структуры на чале са старцамі ўтвораны войтаўствы як гасп.-тэр. адзінкі на чале з войтамі.

Сял. гаспадарка (дым, двор) звычайна складалася з адной сям'і ў 5-9 чал. (3-7 працаздольных). У16-18 ст. на адну сял. гаспадарку ў сярэднім прыпадаў надзел у 0,5 валокі (10,68 га), што ў той час было дастаткова для вядзення паўнацэннай гаспадаркі. Рэальна існавалі заможныя (надзел у 1 валоку і больш) і бедныя сял. гаспадаркі (менш за 0,5 валокі). Была і праслойка маламаёмных сялян (бабылі, кутнікі, каморнікі, парабкі), якія не вялі разгалінаванай гаспадаркі, бо не мелі неабходных сродкаў вытворчасці і існавалі за кошт выпадковых заробкаў. У 1-й пал. 17 ст. ў выніку прыросту насельніцтва і з-за індывідуалізацыі сял. сям'і адбываўся працэс памян-шэння колькасці гаспадарак з надзелам у 1 валоку і больш (на Беларусі сярод цяглых сялян іх мелі 7,5%, сярод чыншавікоў -17%, а ў канцы 16 ст. -адпаведна 34,8% і 39,6%). Затое павялічылася колькасць гаспадарак з на-дзелам менш за 0,5 валокі (сярод цяглых сялян 48%, сярод чыншавікоў42%, утой час яку канцы 16 ст. - адпаведна 13,5%і 10%). У канцы 16-пач. 17 ст. ўзнікла сістэма змешаных зямельных надзелаў (цяглы і чыншавы, вольны і чыншавы і г.д.). Яна шырока выкарыстоўвалася ў 2-й пал. 17-пач. 18 ст. ў ходзе аднаўлення гаспадаркі пасля працяглых войнаў. Найб. пашыранымі сталі камбінацыі чыншавай ці цяглай долі надзелу з прыёмнай. Сяляне ка-рысталіся таксама агульнымі ўгоддзямі - лясамі, пашамі, выганамі, сена-жацямі і інш.

У 17-18 ст. сяляне акрамя асн. павіннасцей (паншчыны, чыншу) вы-конвалі дадатковыя: будаўніцтва дарог, мастоў, грэбляў, млыноў, панскіх фальваркаў, начная варта, гайнае, запісное, згоны, талокі, куніца, падвод-ная павіннасць, пастожнае і інш. 3 дзярж. падаткаў сяляне плацілі падым-нае, а дзярж. сяляне - і гіберну. Феадалы для павышэння даходнасці сваіх маёнткаў імкнуліся павялічыць павіннасці сялян, асабліва адработачныя, пры гэтым захоўвалася адносная стабільнасць натуральнай і грашовай рэнты. У 2-й пал. 17-пач. 18 ст. для больш хуткага аднаўлення разбуранай войнамі гаспадаркі ў дзярж. і частцы магнацкіх уладанняў назіраўся перавод цяглых сялян у чыншавыя. 3 сярэдзіны 18 ст. адбываўся адваротны працэс пераводу чыншавых сялян у цяглыя (гл. Тызвнгаўза рэформа), па-вышаўся памер паншчыны (у 2-й пал. 18 ст. - 8-16 дзён у тыдзень з валокі), шырока выкарыстоўвалася прыгонная праца ў лясных промыслах, вотчынных мануфактурах.

Становішча сялянства было нялёгкім. Сяляне цярпелі шкоды ад эпідэмій, войнаў (асабліва ад набегаў крымскіх татараў у канцы 15-16 ст., у ходзе антыфеадальнай вайны 1648-51, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67, Паўн. вайны 1700-21), разарала сялян і практыка здачы ў арэнду маёнткаў у 16-18 ст. Абцяжарвалі жыццё сялян сеньярыяльныя манаполіі (саляная, вінакурства) і баналітэты (млынавы).

Сяляне імкнуліся захаваць сваё становішча стабільным, што вылілася ў барацьбу за «старыну» (традыцыйнае становішча), асабліва ў 15-16 ст. і ў барацьбу за зямлю сярод гаспадарскіх сялян. Своеасаблівасцю барацьбы сялянства ВКЛ быў пераважна мірны яе характар. Звычайна намаганні сялян былі накіраваны супраць узмацнення эксплу-атацыі, за захаванне традыцыйных павіннасцей. Асн. формы барацьбы: просьбы заха-ваць павіннаснае становішча праз яго пацвярджэнне ў граматах уладальнікаў; скаргі на павелічэнне старых і ўвядзенне новых павіннасцей, на злоўжыванні мясц. адмініст-рацыі маёнткаў; ухіленне пад рознымі легальнымі падставамі ад выканання поўнасцю ці часткова павіннасцей; утойванне аб'ектаў абкладання павіннасцямі; просьбы аб па-мяншэнні павіннасцей у сувязі са стыхійнымі бедствамі, рабаваннямі войскамі і інш. выключнымі абставінамі; пераход сялян ад аднаго пана да другога; уцёкі сялян на Укра-іну і інш. Часам справа даходзіла да адкрытага невыканання новых павіннасцей, а то і да ўзброенага выступлення (паўстанні ў Жамойці ў 1418 і 1536-37, у Аўкштайціі ў 1545, антыфеад. вайна 1648-51, Крычаўскае паўстанне 1743-44, Камянецкае паўстанне 1754-56, Шаўліскае паўстанне 1769). Пераважнай формай барацьбы сялян за асабіс-тую волю ў 15-16 ст. былі скаргі ў суды на незаконнае прылічэнне да прыгоннага стану, у выніку якой многім сялянам удавалася захаваць ці аблегчыць сваё павіннаснае ста-новішча, даказаць сваю свабоду. У некат. грамадска-паліт. падзеях сялянства прымала ўдзел як даволі самастойная сіла: антыфеад. вайна 1648-51, вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 (партызанскія атрады Дз.Мурашкі і інш.), атрады касінераўу паўстанні Т.Касцюшкі і інш.

Асн. тыпам сял. паселішча была вёска (сяло), хоць сустракаліся і паселішчы хутарскога тыпу, асабліва на Украіне, Палессі,Усх. Беларусі. Сяляне адной вёскі скла-далі абшчыну (грамаду), а некалькі суседніх абшчын -воласць. У 15-18 ст. становішча абшчыны мянялася. Яна адыгрывала вял. ролю ў жыцці сялян ва ўладаннях з нязначным кантролем над сялянамі з боку феадала. У сувязі з гэтым пазіцыі абшчыны былі больш моцныя ў 14-16 ст., у дзярж. уладаннях, ва ўсх. Беларусі, на Украіне, сярод чыншавых сялян і ў перыяды аднаўлення гаспадаркі. У кампетэнцыю абшчыны ўваходзілі пытанні валодання і карыстання агульнымі ўгоддзямі, рэгулявання адносін паміж членамі аб-шчыны і інш. Паступова яе функцыі мяняліся: у 14-сярэдзіне 16 ст. ў дзярж. уладаннях грамада выконвала ролю мясц. самакіравання, несла адказнасць за належнае выкананне павіннасцей, а ў сярэдзіне 16-18 ст. яна была ў боль-шай ступені механізмам сял. узаемадапамогі. Феадалы імкнуліся падпарад-каваць сабе абшчыну і выкарыстоўваць яе для больш эфектыўнай эксплуатацыі сялян.

Сял. гаспадарка грунтавалася на натуральнай сістэме гаспадарання, са спалучэннем сельскай гаспадаркі і дамашніх промыслаў. Сялянства імкнулася само забяспечыць сябе як харчаваннем, так і рэчамі побыту, адзеннем, прыладамі працы і інш. Таму разам з земляробствам, жывёлагадоўляй, са-даводствам, агародніцтвам сяляне займаліся рыбалоўствам, бортніцтвам, паляваннем, збіральніцтвам, цяслярствам, бондарствам, ткацтвам, ганчарствам і інш. 3 часам земляробства і жывёлагадоўля займалі ўсё больш дамінуючае становішча ў жыцці сялянства, а з пашырэннем феад. сервітутаў, асабліва з 16 ст., заняткі сялян паляваннем, рыбалоўствам і г.д. абмяжоўваліся.

Пры ўсёй шматаблічнасці сялянству ВКЛ розных часоў была ўласціва прыхільнасць да традыцый у гаспадаранні, побыце і, асабліва, у света-ўспрыманні, светапоглядзе, свядомасці. Усе бакі жыцця сялян былі падпарадкаваны адной мэце - забяспечыць устойлівую жыццядзейнасць і ўзнаўленне сваёй сям'і. Агратэхнічныя веды сялянства назапашвала праз практычны вопыт і перадавала з пакалення ў пакаленне. У іх цесна перапляталіся веды пра свет, прыродныя з'явы з іх гадавымі цыкламі. Сяляне ведалі і добра выкарыстоўвалі даныя астраноміі (асаблівай увагай карысталіся Сонца і Месяц), метэаралогіі, батанікі, заалогіі для прадказання надвор'я на блізкі і аддалены час, для вызначэння аптымальнага тэрміну выканання пэўнай працы. Светапогляд сялянства быў надзвычай цэльным і непасрэдным, з прак-тычнай накіраванасцю. Жыццё селяніна пастаянна рэгламентавалася нар. земляроб-чым календаром, які быў адаптаваны хрысціянскім царк. календаром і меў выпрацаваны вякамі комплекс традыцыйных свят, звычаяў, абрадаў. Найб. значнымі і святамі ў земляробчым календары былі Каляды (перыяд зімовага сон-цастаяння), Грамніцы, Саракі (дзень вясновага раўнадзенства), дні вяс-новага і восеньскага Юр'я, вясновага і зімовага Міколы, Вялікдзень, Ку-палле (дзень летняга сонцастаяння), зажынкі і інш. Жыццё сялян было запоўнена разнастайнымі прыкметамі, абрадамі, прымхамі і забабонамі, варажбой,якія выконвалі ахоўную функцыю як адзін са сродкаў гал. мэты існавання сял. сям'і: забяспечыць яе захаванне і аднаўленне. Гэтай жа мэце служылі пакланенне сілам прыроды, культ продкаў. У выпадку хва-робы ці ран сяляне ў большасці займаліся самалячэннем з дапамогай фітатэрапіі. Шырока ўжываліся настоі, адвары, націранні, кампрэсы, пры-мочкі, інгаляцыя, крынічная і свянцоная вада, гліна, абкурванне, замовы і інш. віды знахарства. Сялянства было асн. носьбітам нар. культуры: мовы, павер'яў, легенд, казак, бытавых і абрадавых песень, танцаў і г.д.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Сялянства ў ВКЛ

Источник: http://library.by →

Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.