БЕЛАРУСЬ (последнее)
ВКЛ пасля Люблінскай уніі (з 1569 да 1795)
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста польскім каралём і вял. князем літоўскім выбраны Генрык Валезы [1573-74] (брат французскага караля Карла IX), які прабыў на троне некалькі месяцаў і, даведаўшыся аб смерці брата, у ноч на 19.6.1574 уцёк у Францыю, дзе стаў каралём Генрыхам III. Новым каралём польскім і вял. князем літоўскім выбраны князьТрансільваніі Стафан Баторый [1576-86]. Выкарыстаўшы нестабільнасць паліт. становішча ў Рэчы Паспалітай, Іван IV Грозны пачаў наступленне ў Інфлянтах, рас. войскі занялі тэрыторыю ад Дынабурга да Рыгі. У ліп. 1579 40-тысячнае польскае і бел.-літ. войска Стафана Баторыя разам з венгерскімі і ням. наёмнікамі, адрэзаўшы рас. войскі ў Інфлянтах ад Расіі, рушыла да Полацка. Перадавыя бел.-літ. атрады пад камандаваннем гетмана вялікага М.Радзівіла Рудога і яго сына гетмана польнага К.Радзівіла занялі замкі Казяны, Сітна і Красны. Пасля 26-дзённай аблогі быў вызвалены Полацк, 4 вер. ўзяты замак Сокал, а праз месяц - Суша. У наступную кампанію войскі Баторыя занялі Усвят, Веліж, увосень 1580 - Вял. Лукі, Невель, Завалочча, Азярышча, а ў канцы года -Холм і Старую Русу. У 1581 рас. войскі спустошылі ваколіцы Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва і Мсціслава. 26.8.1581 войскі Баторыя ўзялі ў аблогу Пскоў, але безвынікова. 15.1.1582 Рэч Паспалітая і Расія падпісалі Ям-Запольскае перамір'е 1582 на 10 гадоў, паводле якога Расія адмаўлялася ад Інфлянтаў, Полаччыны і Веліжа, а Рэч Паспалітая вяртала ёй заваяваныя крэпасці на рас. тэрыторыі. Пасля смерці Баторыя каралём польскім і вял. князем літоўскім быў выбраны шведскі каралевічЖыгімонтIII Ваза [1587-1632], які імкнуўся мець падтрымку літ.-бел. магнатаўі шляхты. 28.1.1588 ён выдаў прывілей, якім зацвярджаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Пасля смерці бацькі Юхана III (1592) Жыгімонт заняў і шведскі трон. У сваёй палітыцы ён намагаўся знішчыць у Рэчы Паспалітай рэфармацыю і вярнуць былыя пазіцыі каталіцкай царкве пры падтрымцы ордэна езуітаў. У 1599 шведскія пратэстанты скінулі Жыгімонта з трона, а ў 1604 абвясцілі яго дзядзьку Карла каралём Швецыі Карлам IX. У час абвяшчэння Верасцейскайуніі 1596Жыгімонт падтрымаў іерархію і царкоўны сабор уніятаў Беларусі і Украіны. Як шчыры католік, Жыгімонт усяляк падтрымліваў ідэю уніі і дапамагаў ажыццяўляць яе, але як палітык і кіраўнік дзяржавы вымушаны быў лічыцца з рэальным становішчам у краіне і за яе межамі, таму ён далучыўся да пастаноў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631, якія гарантавалі правы праваслаўных. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29 польскае і літ.-бел. войска на чале з Я.К.Хадке-вічам ушчэнт разбіла шведскае войска ў Кірхгольмскай бітве 1605, аднак выкарыстаць вынікі перамогі Жыгімонт не здолеў. Актыўная знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у пач. 17 ст. была прыпынена Зэбжыдоўскага рокашам 1606-09, калі частка магнатаў і шляхты на чале з кракаўскім ваяводам М.Зэбжыдоўскім і падчашым ВКЛ Я.Радзі-вілам падняла зброю супраць Жыгімонта III, каб не даць яму ўста-навіць абсалютнуюўладу і дэтранізаваць яго. Рокаш пацярпеў няўдачу, але і кароль быў вымушаны адмовіцца ад рэформы ўлады на сваю карысць. Пазней Жыгімонт III захапіўся новым планам, прапанава-ным групай магнатаў і шляхты, - далучыць Маскоўскую дзяржаву да Рэчы Паспалітай у якасці члена федэрацыі або заключыць саюз, але з каралевічам польскім у якасці цара. 3 гэтай мэтай кароль разам з магнатамі і шляхтай падтрымаўІлжэдзмітрыя І,а потым Ілжэдзміт-рыя П, але, калі апошняму не ўдалося захапіць Маскву, Жыгімонт пачаў рыхтавацца да вайны. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18 польскае і бел.-літ. войскі, разбіўшы рас. войска каля Клушына (пад Гжацкам), падышлі да Масквы, дзе адбыўся пераварот, і сын Жыгімонта каралевіч Уладзіслаў быў абвешчаны рас. царом. У 1610 польскае і бел.-літ. войскі занялі Маскву. Жыгімонт не адпусціў сына ў Расію, ён больш схіляўся да дзярж. уніі Рэчы Паспалітай з Расіяй. 22-26.10.1612 апалчэнне пад кіраўніцтвам К.Мініна і Дз.Пажарскага вызваліла Маскву, а ў лют. 1613 земскі са-бор выбраў на царскі трон Міхаіла Фёдаравіча Раманава. У 1617-18 каралевіч Уладзіслаў, які меў тытул цара мас-коўскага і ўсяе Русі, сам узначаліў паход на Маскву, рас. ваяводы здавалі «на імя царскае» гарады, але вычарпаныя баявыя рэсурсы і вял. страты ў людзях прымусілі абодва бакі пайсці на перагаворы. ПаворреДэулінскагаперамір'я 1618 да ВКЛ адышлі землі Смаленшчыны з гарадамі Смаленск, Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, а таксама Старадуб і Трубчэўск, да Польшчы - Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў, Лебядзін і Ахтырка на Украіне. Каралевіч Уладзіслаў захаваўтытул рас. цара, але і Міхаіл Фёдаравіч застаўся на троне.
Адной з прычын няўдалых паходаў у Расію была пастаянная напружанасць ва ўзаемаадносінах з Аўстрыяй, Малдовай, Крымам і Турцыяй. Вяліся кровапралітныя войны Рэчы Паспалітай з Турцыяй 17ст. (1620-21,1667,1672-76,1683-99). У1620 у бітве каля Цацоры на р. Прут польскае войска было разбіта турэцка-татарскай арміяй, апеўХацінскай бітве 1621 турэцкае войска вымушана было адступіць. Пасля смерці Жыгімонта каралём польскім і вял. князем літоўскім выбраны яго сын УладзіслаўIV Ваза [1632-48]. Выкарыстаўшы між-уладдзе ў Рэчы Паспалітай, цар Міхаіл Фёдаравіч пачаў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632-34. Рас. войскі ўзялі ў аблогу Смаленск, але горад яе вытрымаў. Маскоўская армія была акружана польскімі і бел.-літ. войскамі на чале з каралём і капітулявала. Палянаўскі мір 1634 пацвердзіў умовы Дэулінскага перамір'я аб пераходзе Смаленскага ваяв. ў склад ВКЛ. Кароль Уладзіслаў быў вымушаны адмовіцца ад тытула рас. цара.
У канцы 16-пач. 17 ст. ўскладнілася становішча на Украіне. Інкарпарацыя ўсх. укр.
ваяводстваў Польшчай стварыла магчымасці для пранікнення на Украіну польскай шляхты і каталіцкага духавенства, што прывяло да запрыгонення дзесяткаў і соцень тысяч укр. сялян, узмацнення нац. прыгнёту і рэлігійных супя-рэчнасцей. Няўстойлівая пазіцыя правасл. царквы і яе аўтарытэт сярод сялян, мяшчан і казакоў са-дзейнічалі канфрантацыі, асабліва з боку ка-зацтва, якое было абмежавана ў правах і ха-цела пазбавіцца кантролю з боку польскіх улад. У канцы 16 ст. адбыўся шэраг казацкіх выступленняў і паўстанняў, да якіх далучаліся найб. смелыя, актыўныя і вольналюбівыя сяляне. Казакі выступалі як абаронцы «прос-тага народу» («людзей паспалітых») - сялян і мяшчан. Але нярэдка, асабліва калі вярталіся з паходаў у Прыбалтыку праз Беларусь, яны рабавалі і забівалі насельніцтва, палілі дамы. Адным з самых буйных антыфеад. казацка-сялян-скіх выступленняў на Украіне і паўд. Беларусі было Налівайкі паўстанне 1595-96. Адступаючы пад націскам 7-тысячнага войска рэестравых (запісаных на каралеўскую службу) казакоў, паўстанцы адышлі на Палессе, дзе да іх далучыліся мясц. сяляне, мяшчане і дробная шляхта, захапілі Петрыкаў і Слуцк. Пасля паражэння пад Капылём 2-тысячны атрад казакоў і сялян заняў Магілёў, але пасля Буйніцкай бітвы 1595 паўстанцы зноўадступілі на Палессе і праз Тураўі Пінск адышлі на Валынь. Пасля задушэння польскімі войскамі некалькіх казацка-сялянскіх паўстанняў (1625,1630,1635, 1637 і 1638) на Украіне настала зацішша, якое шляхта называла гадамі «залатога спакою». У 1638 сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў «Ардынацыю войска запарожскага рэестравага на службе Рэчы Паспалітай», вызначыўшы рэестру 6 тыс. казакоў з ільготамі і прывілеямі да іх. У казацкім руху адбыўся раскол, таму казацка-сялянскія паўстанні былі накіраваны не толькі супраць казацкай старшыны, а часам і супраць рэестравага казацтва. На Беларусі не было такой выбуховай сітуацыі, як на Украіне. Казацкія загоны, што прыходзілі з Украіны, станавіліся каталізатарамі паўстанцкага руху, які спыняўся, калі казакі адыходзілі назад.
У апошнія гады жыцця кароль Уладзіслаў распрацоўваў планы вял. вайны супраць Турцыі і Крымскага ханства. Ён разлічваў на саюз з Расіяй і на ўкр. казацтва, але гэта
выклікала незадавальненне магнатаў і заможнай шляхты, якія абвінавацілі караля ў падрыхтоўцы дзярж. перавароту. Уладзіслаў вымушаны быў адмо-віцца ад планаў вайны з Турцыяй. А казакі тым ча-сам працягвалі рыхтавацца да вайны.толькі супраць польскай шляхты. У студз. 1648 гетманам запарож-скага войска быў выбраны Б.Хмяльніцкі, які заклю-чыў саюзны дагавор з крымскім ханам і на чале казацкага войска і 4-тысячнага атрада крымскіх татараў разграміў польскія войскі каля Жоўтых Водаў і Корсуня, што стала сігналам для нар. паўстання па ўсёй Украіне. У Беларусі пачалася антыфеадальная вайна 1648-51. 20.5.1648 памёр кароль Уладзіслаў. Скарыстаўшы перыяд міжулад-дзя, казацкія войскі занялі ўсю Левабярэжную Украіну. 20.11.1648 новым каралём польскім і вял. князем літоўскім быў выбраны малодшы брат Ула-дзіслава Ян IIКазімір Ваза [1648-68], які заключыў з Хмяльніцкім перамір'е.
У дачыненні да Беларусі ў Хмяльніцкага былі асобныя планы. Ён хацеў адцягнуць ад наступлення на Украіну бел.-літ. войска і звязаць яго ваеннымі дзеяннямі на тэр. Беларусі, а пры спрыяльнай сітуацыі далучыць частку Беларусі (асабліва Палессе і Падняпроўе) да Украіны пад эгідай правасл. царквы. Улетку 1648 на Пд Беларусі паявіліся казацкія загоны Я.Галавацкага, А.Нябабы, Крывашапкі, І.Гаркушы, Міхненкі, Паддубскага і інш., якія рабавалі панскія маёнткі, касцёлы і кляштары, знішчалі фінансавыя дакументы, забівалі каталіцкіх святароў і манахаў. Да казакоў далучаліся сяляне і частка гараджан, паўстанцы захапілі Гомель, Лоеў, Брагін, Мазыр, Тураў, Пінск, Бабруйск. У канцы 1648 у раёне Берасця сабралася ўрадавае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана польнага Я.Радзівіла, якое, рухаючыся ўздоўж Прыпяці на У, авалодала Туравам, Мазыром, Бабруйскам, Рэчыцай. Вясной 1649 на Беларусь зноў былі накіраваны казацкія атрады І.Галоты, С.Падбайлы, Гаркушы, цераз Дняпро пераправіўся вял. казацкі атрад М.Крычэўскага, да якога далучыліся сяляне. У Лоеўскай бітве 1649 аб'яднанае казацка-сялянскае войска Крычэўскага было акружана, але з вял. стратамі (загінуў і сам Крычэўскі) часткова выйшла з аблогі. У 1650 у паўд. раёнах Беларусі адбываліся адзінкавыя сялянскія паўстанні. У 1651 зноў пачаліся паўстанні ў раёнах Мсціслава, Прапойска, Чачэрска і Горваля, якія былі задушаны бел.-літ. войскам, бо на дапамогу ім ужо ніхто не прыйшоў. У ліп. 1651 войска Радзівіла накіравалася на Украіну, па дарозе ў Лоеўскай бітве 1651 разграміла 15-тысячнае казацкае войска М.Нябабы (сам Нябаба загінуў) і заняло Кіеў. На Украіне яшчэ адбываліся бітвы ў 1652 і 1653, у кастр. 1653 земскі сабор у Маскве прыняў пастанову аб далучэнні Левабярэжнай Украіны да Расіі, а 18.1.1654 Пераяслаўская рада зацвердзіла гэту пастанову.
Улетку 1654 пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67. Маскоўскі цар старанна рыхтаваўся да вайны, таму выставіў 80-83 тыс. чал. супраць 10-тысячнага польскага і бел.-літ. войска. Рас. армія заняла Дарагабуж, Рослаў, Мсціслаў, Шклоў, Оршу, абла-жыла і праз 3 месяцы ўзяла Смаленск, пасля працяглага супраціў-лення - Дуброўну. Казакі І.Залатарэнкі занялі Гомель, Чачэрск, Новы Быхаўі аблажылі Стары Быхаў, 3 вер. здаўся Магілёў. На Пн Беларусі армія В.П.Шарамецева заняла Невель, Полацк, Дзісну, Друю, Усвят, у ліст. 1654 - Віцебск. Рас. войскі наступалі таксама ў Інфлянтах і на Украіне разам з укр. казакамі. У канцы 1654-пач. 1655 войскі Я.Радзівіла, А.Гасеўскага, П.Я.Сапегі, Е.К.Гля-бовіча, С.Аскеркі перайшлі ў наступленне: у снеж. 1654 знята абло-га Старога Быхава і ў горад уведзены новыя падмацаванні, вызва-лены Копысь, Дуброўна і Орша, зроблена спроба заняць Магілёў. Улетку 1655 рас. войска і казакі Залатарэнкі правялі паспяховае наступленне на Беларусі і ўЛітве: была занята ўся цэнтр. і значная частка зах. Беларусі. Зноў былі захоплены Дуброўна, Орша, Копысь, у ліпені мяст. Свіслач (пры сутоках Свіс-лачы з Бярэзінай), Барысаў, Менск, у жніўні Вільня, Гародня і Коўна, казацкія атрады занялі Панямонне. Армія А.М.Трубяцкога не здолела авалодаць Старым Быхавам і Слуц-кам, затое рэйдам прайшла па Беларусі, заняла і спаліла Клецк, Ляхавічы, Мыш, Сталавічы, Слонім, Новагародак, дзе злучылася з казацкім атрадам В.Залатарэнкі, а на зваротным шляху спаліла Нясвіж, Капыль, безвынікова імкнулася авалодаць Слуцкам. На Пд атрад Валконскага захапіў, абрабаваў і спаліў Тураў, Давыд-Гарадок, Столін і Пінск. У час ваенных дзеянняўбылі разрабаваны і спалены многія гарады і вёскі, шматлюдзей загі-нула або трапіла ў палон, дзесяткі тысяч сялян, тысячы гараджан былі вывезены ў Расію.
Летам 1655 пачалася Паўночная вайна 1655-60. Армія шведскага караля Карла X Густава напала на Польшчу і неўзабаве амаль уся тэр. Польшчы і Жамойці была занята шведамі. Шведскі кароль прапанаваў цару Аляксею Міхайлавічу план падзелу Рэчы Паспалітай, аддаючы яму ўкр. землі ад Галіча або Львова праз Луцк да Прыпяці, далей тэрыторыі па лініі Слуцк-Менск-Докшыцы-Дзісна, але цар адмовіўся ад гэтага плана, бо рас. войскі паспяхова захапілі бел. землі і на 3 ад прапанаванай шведскім каралём лініі. Частка феад. знаці вырашыла захаваць дзяржаўнасць ВКЛ у саюзе са Швецыяй. 20.10.1655 Я.Радзівіл, яго стрыечны брат Б.Радзівіл з вял. групай паноўі шляхты (гал. чынам зЖамойці) заключылі Кейданскі дагавор 1655 аб уніі ВКЛ са Швецыяй, прызнаючы караля Карла X Густава вял. князем літоўскім. Шляхце і каталіцкай царкве пакі-даліся ранейшыя прывілеі. Частка шляхты выказа-лася за Аляксея Міхайлавіча ў якасці вял. князя літоўскага, частка шляхты працягвала барацьбу з рас. і шведскімі войскамі, выступаючы за захаванне дзярж. уніі з Польшчай. Рыхтуючыся да вайны са Швецыяй за Прыбалтыку, рас. цар заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір'е 1656. У гэты ж час Швецыя, Трансільванія, Брандэнбургска-Пруская дзяржава і гет-манская Украіна заключылі Радноцкі дагавор 1656 аб падзеле тэрыторыі Рэчы Паспа-літай і нават пачалі зноў ваенныя дзеянні (захоп Берасця). Аднак з-за шэрагу прычын саюз дзяржаў супраць Рэчы Паспалітай распаўся ў 1657.
На захопленай тэр. Беларусі была ўстаноўлена рас. адміністрацыя, у буйныя гарады былі прызначаны рас. ваяводы. Шляхце, якая прысягнула цару, рас. ўрад захаваў маёнткі і саслоўныя правы. Тыя шляхціцы, што аказвалі супраціўленне ў час абароны або былі ўзяты ў палон, пазбаўляліся маёнткаў. За правасл. царквой захоўваліся ўсе ўладанні і правы. Была забаронена дзейнасць рымска-каталіцкай і уніяцкай цэркваў, зачынены касцёлы і кляштары, каталіцкія навуч. ўстановы. Гарады Беларусі, разрабаваныя і абяз-люджаныя, атрымалі граматы на дазвол рамесніцка-гандлёвай дзейнасці, маскоўскі ўрад на час вайны нават захаваў у гарадах з магдэбургскім правам самакіраванне і гар. суд, але пад кантролем рас. ваявод. Значна пагоршала становішча сялян у выніку захопу іх для адпраўкі ў маёнткі Расіі, а таксама на продажу рас. гарадах або на вываз у азіяцкія краіны. Сяляне, якіх раздавалі шляхце, абкладаліся дадатковымі павіннасцямі - так новыя гаспадары імкнуліся кампенсаваць свае страты ў час вайны. Украінская старшына намагалася далучыцьусх. частку Беларусі да гетманскай Украіны. Казацкія войскі ўзна-чальваў І.Нячай, пасля Гадзяцкага дагавора 1658 ён з казакамі перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і заняў значную частку ўсх. Беларусі (Быхаў, Чавусы, Мсціслаў, Рослаўі інш.) і паўд. раёны. 14.2.1659 рас. войскі штурмам узялі Стары Быхаў, дзе знаходзіўся апорны пункт казакоў Нячая, і жорстка расправіліся з кіраўнікамі казацкіх атрадаў. I толькі па просьбе новага гетмана Украіны Ю.Хмяльніцкага Нячай быў памілаваны і высланы ў Табольск.
Увосень 1659 на Беларусь была кінута моцная рас. армія пад камандаваннем І.А.Ха-ванскага, якая ў снежні авалодала Гародняй, а 13.1.1660 заняла Берасце, у сак. 1660 узяла ў аблогу ўмацаваную крэпасць П.Я.Сапегі - Ляхавічы. Аб'яднанае войска ВКЛ пад камандаваннем Сапегі і польскае войска пад камандаваннем С.Чарнецкага 28.6.1660 атрымалі перамогу над арміяй Хаванскага ў Палонкаўскай бітве 1660. 3.7.1660 войскі Сапегі і Чарнецкага занялі Менск, была вызвалена тэр. Беларусі на 3 ад Бярэзіны. Хаванскі з рэшткамі войска пацярпеў паражэнне ў Чарэйскай бітве 1660 і адступіў у Полацк. 8.10.1660 аб'яднаныя бел.-літ. і польскае войскі сустрэлі рас. войска Ю.А.Дал-гарукага каля Чавус і не дапусцілі аб'яднання яго з войскамі Хаванскага, Далгарукі адступіў да Смаленска. 11.2.1661 гараджане Магілёва за адну ноч знішчылі 3-тысячны гарнізон стральцоў (гл. Магілёўскае паўстанне 1661), такія ж паўстанні адбыліся ўДзісне, Себежы, Гомелі і інш. гарадах. 2.12.1661 была вызвалена Вільня. Потым ваенныя дзеянні прыпыніліся на 2 гады, 6о больш чым палова войска не атрымала аплаты. У гэты час таксама адбыўся Любамірскага рокаш 1665-66, скіраваны супраць рэформ дзярж. ладу. Але Расія ўжо не магла скарыстаць сітуацыю. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 Расія захавала Смаленшчыну, Левабярэжную Украіну і Кіеў. Расія не змагла ўтрымаць ўсё заваяванае, а Рэч Паспалітая не здолела вярнуць усе свае землі. Вайна 1654-67 стала нац. трагедыяй бел. народа. Большасць гарадоў, вёсак і мястэчак была разрабавана і зруйнавана, сельская гаспадарка, рамёствы і гандаль прыйшлі ў заняпад. Колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася напалову (у 1650 на Беларусі жыло 2,9 млн. чал., у 1667-73 - 1,4 млн. чал.). Расчараваны няўдачамі кароль
Ян II Казімір 16.9.1668 адрокся ад трона і выехаўу Францыю. Каралём польскім і вял. князем літоўскім быў выбраны Міхал Вішнявецкі [1669-73], вылучэнец прааўстрыйскай групоўкі магнатаў і шляхты. Паводле пастановы сойма 1673, кожны трэці сойм (акрамя тых, якія выбіралі караля) збіраўся ў ВКЛ у Гародні. У 1660-1-й пал. 1670-х г. у ВКЛ найбольшага паліт. ўплыву дамагліся Пацы, прыхільнікі шляхецкай прааўстрыйскай гру-поўкі. Яны прызначаліся каралём на найбольш важныя дзярж. пасады. Пасля смерці Міхала Вішнявецкага каралём польскім і вял. князем літоўскім выбраны палкаводзец Ян ІП Сабескі [1674-96], якога пад-трымлівалі магнаты і шляхта прафранцузскай арыентацыі,таму супраць кандыдатуры караля спачатку вельмі моцна выступала «літоўская гру-поўка» на чале з Пацамі.
Ян Сабескі давёў вайну з Турцыяй і яе васалам - Крымам - да перамогі. Паводле перамір'я 1676 да Польшчы (на тэр. Украіны) былі далучаны Бела-царкоўская і Павалоцкая акругі, Падолле засталося ў туркаў. У выніку новай вайны з Турцыяй 1683-99 Падолле і частка Правабярэжнай Украіны вернуты Поль-шчы. «Вечны мір» 1686 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй замацоўваў дзярж. граніцу паміж краінамі (Кіеўі Смаленск пакідаліся Расіі) і ствараўумовы для сумесныхдзеянняў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Аднак тлумачэнне 9-га артыкула дагавора рас. бокам, дзе гаварылася, што правасл. цэрквам, манастырам і брацтвам «ніякага ўціску і да веры рымскай і да уніі прымусу» не будзе, давала царскаму ўраду права пастаянна ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай на працягу 18 ст. Гэты дагавор быў сустрэты непрыхільна і ратыфікаваны толькі ў 1710, калі рас. войскі знаходзіліся на тэр. Рэчы Паспалітай. Пасля выбрання каралём Яна Сабескага Пацы ўзначалілі супраць яго апазіцыю. Ян Сабескі падтрымаў Сапегаў і Агінскіх, якія выступалі супраць Пацаў. Сапегі атрымалі ад караля высокія пасады. Умацаваўшы сваё становішча,яны выступалі супраць караля, маючы намер узначаліць самастойнае ВКЛ. Сваю палітыку Сапегі пра-водзілі феад. мерамі, з гвалтам і задушэннем апазіцыі, і прайгралі. Супраць Сапегаў у 1697 пачалася адкрытая барацьба бел. і літ. шляхты, якую ўзначаліў вял. харужы ВКЛ Р.Агінскі (гл. Феадальная вайна 1697-1702). ВыкарыстаўшысмерцьЯнаСабескага (17.6.1696), Агінскі падтрымаў прэтэнзіі на трон сям'і Сабескіх. Утварылася канфедэрацыя. Шляхце ВКЛ удалося правесці на элекцыйным сойме 25.6.1697 канчатковае ўраўнаванне яе правоў з правамі польскай шляхты (гл. «Ураўнаванне правоў» 1697). Гэтай жа пастановай замест афіцыйнай бел. мовы ў дзярж. установах ВКЛ уводзілася польская мова. Каралём польскім і вял. князем літоўскім быў выбраны Аўгуст II Моцны [1697-1733], кур-фюрст Саксоніі, падтрыманы Расіяй і Аўстрыяй. Ён імкнуўся прымірыць варожыя бакі на Беларусі, але канфлікт паміж Са-пегамі і большай часткай шляхты («рэспубліканцамі») набыў характар адкрытай вайны. 18.11.1700 пад Алькенікамі (каля Вільні) у рашаючай бітве атрады шляхты разбілі войскі Сапе-гаў. Прыхільнікі караля на чале з Агінскім прапанавалі пра-ект аддзялення ВКЛ ад Польшчы і стварэння спадчыннай ма-нархіі для Аўгуста II і яго нашчадкаў. Гэта скарыстаў Аўгуст II і ўвёў у ВКЛ саксонскія войскі для «прымірэння бакоў», а таксама быццам бы для аховы гэтых земляў ад шведаў.
Аўгуст II уступіў у Паўночную вайну 1700-21 як саюзнік цара Пятра I у якасці курфюрста Саксоніі, Рэч Паспалітая спачатку ў вайне ўдзелу не прымала. Пасля разгрому рас. арміі пад Нарвай у ліст. 1700 шведскі кароль Карл XII накіраваў свае войскі і ў межы Рэчы Паспалітай, у пач. 1702 яны разрабавалі Вільню і Гародню з навакольнымі вёскамі і мястэчкамі, потым пайшлі ў Польшчу. У ВКЛ працягвалася барацьба паміж большай часткай шляхты і Сапегамі, якія перайшлі на бок шведаў. Сапегі арганізавалі казацка-сялянскія атрады на чале з Юрэвічам, Більдзюкевічам і Хмарай, што дзейнічалі ва ўсх. частцы Беларусі (Дуброўна, Галоўчын, Быхаў), пакуль не былі разбіты ў лют. 1702. Прадстаўнікі шляхты ў 1702 падпісалі дагавор з Расіяй, паводле якога Пётр I абяцаў ваенную і грашовую дапамогу
ВКЛ. Скліканая вясной 1703 генеральная канфедэрацыя ВКЛ абвяс-ціла саюз з Расіяй. У Польшчы была створана Сандамірская канфе-дэрацыя супраць шведаў. Карл XII арганізаваў канфедэрацыю, якая 13.7.1704 выбрала каралём польскім і вял. князем літоўскім пазнан-скага ваяводу Станіслава Ляшчынскага. Увосень 1704 60-тысячная рас. армія пад камандаваннем А.І.Рапніна ўступіла ў Беларусь, да лета 1705 частка арміі заняла Гародню, другая частка размясцілася каля Менска. Карл XII вярнуўся з Польшчы і ўзяў у аблогу Гародню, але рас. войску ў сак. 1706 удалося вырвацца з Гародні і праз Берасце адысціў Кіеў. Шведскае войска разам з атрадамі К.Я.П.Сапегі прайшло па цэнтр. Беларусі, руйнуючы маёнткі шляхты. Пацярпеўшы пара-жэнне, Аўгуст II паводле ўмоў Альтранштацкага дагавора 1706 адмо-віўся ад кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, на бок якога перайшлі магнаты Радзівілы, Пацы, Вішнявецкія і частка шляхты. Ад-нак Сандамірская канфедэрацыя і канфедэрацыя ВКЛ не прызналі гэтага дагавора,іх падтрымліваў Пётр I. У студз. 1708 шведскія войскі зноўуступілі на Беларусь, занялі Гародню і рушылі на Смаргонь. У ноч на 15.7.1708 каля мяст. Галоўчын (Аршанскі пав.) адбылася бітва паміж рас. і шведскімі войскамі, у выніку якой корпус Рапніна быў разбіты, а сам ён разжалаваны ў радавыя салдаты. 9.10.1708 каля в. Лясная армія Пятра I разграміла шведскі корпус графа А.Левенгаўпта. Пасля перамогі рас. войск пад Палтавай 8.7.1709 ваенныя дзеянні на тэр. Беларусі адбываліся паміж рас. войскамі і канфедэратамі і прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага. Аўгуст II вярнуўся ў Польшчу і зноў заключыў саюз з Пятром I. Вайна прычыніла вял. страты Беларусі, шмат якія гарады былі спалены, колькасць насельніцтва зменшылася (з 2,2 млн. чал. да вайны да 1,5 млн. пасля вайны). Неўзабаве пасля вяртання Аўгуста II на Беларусі пачалася барацьба паміж прыхільнікамі Л.К.Пацея,які фактычна сканцэнтраваўу сваіх рукахуладуў ВКЛ,і прыхільнікамі караля на чале з польным гетманам С.Э.Дэнгафам. Пацея падтрымлівалі Агінскія і інш. магнаты, караля - Расія і Прусія. Створаная ў 1716 Віленская канфедэрацыя выступіла супраць абсалютысцкіх планаў караля. Аднадзённы «нямы» сойм 1.2.1717 абмежаваў уладу караля і гетманаў, пацвердзіў права «ліберум вета», польская армія скарачалася да 18 тыс. чал., войска ВКЛ - да б тыс. чал. 1.2.1733 памёр Аўгуст II, 12.9.1733 шляхта выбрала каралём польскім і вял. князем літоўскім Станіслава Ля-шчынскага, стаўленіка Францыі, але гэта не адпавядала інтарэсам Расіі. На тэр. Рэчы Паспалітай былі ўведзены рас. войскі, рас. вай-скоўцы і дыпламаты арганізавалі новыя выбары, і 5.10.1733 новым каралём польскім і вял. князем літоўскім быў выбраны Аўгуст III [1733-63], курфюрст Саксоніі, сын Аўгуста II. У час яго кіравання адбывалася далейшае паглыбленне паліт. крызісу Рэчы Паспалітай, соймы пастаянна зрываліся, што паралізавала дзейнасць цэнтр. улады. Пасля рэформы рас. правасл. царквы і царкоўнага расколу ў раёне Веткі пасялілася шмат рас. стараабраднікаў. У1735 па загадзе рас. імператрыцы Ганны Іванаўны 5 палкоў рас. войск гвалтоўна ўварваліся на Беларусь, манастыры, цэрквы і жылыя будынкі стараабраднікаў былі спалены, а больш за 13 тыс. чал. выселены ў Сібір, у 1764 па загадзе Кацярыны II акцыя паўтарылася, у Сібір былі выселены 20 тыс. стараабраднікаў. У сярэдзіне 18 ст. адбыўся шэраг сял. хваляванняў у Беларусі і Літве (Крычаўскае паўстанне 1743-44, Камянецкае паўстанне 1754-56, Шаўліскае паўстанне 1769). Ся л. рух на Пд Беларусі быў звязаны з паўстаннем гайдамакаў на Права-бярэжнай Украіне.
Пасля смерці Аўгуста III па прапанове Кацярыны II апошнім каралём польскім і вял. князем літоўскім быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі [1764-95], які пачаў праводзіць палітыку памяркоўных рэформ дзярж. ладу, што выклікала незадаволенасць Расіі і Прусіі. Карыстаючыся правамі абароны праваслаўныху Рэчы Паспалітай, Кацярына II і прускі кароль Фрыдрых II, які да яе далучыўся, выставілі праект ураўнавання ў правах шляхты - ды-сідэнтаў (некатолікаў) з каталіцкай шляхтай, але сойм адхіліў гэты праект. Тады рас. войскі былі зноў уведзены ў Рэч Паспалітую. Пры падтрымцы рас. пасла М.В.Рапніна дысідэнты ў 1767 стварылі пратэстанцкую канфедэрацыю ў Торуні і кальвінісцка-праваслаў-ную Слуцкую канфедэрацыю, якія імкнуліся ўраўнаваць правы дысідэнцкай шляхты з каталіцкай. Канфедэраты адразужбылі пры-няты пад пратэкцыю Кацярыны II, якая прыслала ім на дапамогу 40-тысячную армію. Сойм пад націскам Расіі ў 1768 згадзіўся прыняць пастанову аб ураўнаванні правоў некаталіцкай шляхты з каталіцкай. Былі зацверджаны Кардынальныя правы, якія захоўвалі выбарнасць караля, права «ліберум вета», пануючае становішча шляхты. Кардынальныя правы,якія спынілі правядзенне рэформ, былі ўключаны ўдагавор 1768 з Расіяй. Такім чынам, Кацярына II станавілася гарантам неправядзення рэформ у Рэчы Паспалітай. Патрыятычна настроеная шляхта і праціўнікі прадастаўлення правоў некатолікам арганізавалі Барскую канфедэрацыю, якая выступіла за цэласнасць і незалежнасць дзяржавы. Атрады канфедэратаўдзейнічалі ў Берасцейскім і Мсціслаўскім ваяводствах, Ашмянскім, Аршанскім, Браслаўскім і Ваўкавыскім паветах. У кастр. 1768 рас. войскі разграмілі канфедэратаў пад Дзярэчынам (Слонімскі пав.) і занялі Нясвіжскую і Слуцкую крэпасці. У1769 атрад канфедэратаў перамог рас. войскі пад Бераставіцай, Слонімам, Мышшу. У чэрв. 1770 з Літвы на Беларусь перайшоў атрад Ш.Касакоўскага,ён дзейнічаўу раёне Мядзела, Радашковіч, Менска. Зноў узнялася на барацьбу шляхта ў Ашмянскім і Браслаўскім паветах, у Мсціслаўскім і Полацкім ваяводствах. Неўза-баве атрад Касакоўскага быў разбіты пад Новагародкам. У вер. 1771 на бок канфедэратаў перайшоў вял. гетман ВКЛ М.К.Агінскі, але яго 3-тысячны атрад быў разбіты А.В.Суворавым пад Сталавічамі. Раз-гром барскіх канфедэратаў даў магчымасць суседнім дзяржавам прыступіць да першага падзелу Рэчы Паспалітай. 5.8.1772 у Пе-цярбургу была падпісана сакрэтная канвенцыя паміж Расіяй і Прусіяй, да якой пазней далучылася Аўстрыя. Прусія атрымала паўн.-зах. частку Польшчы, Аўстрыя - паўд. частку Польшчы і большую частку зах. Украіны са Львовам. Расіі адышлі тэрыторыі,якія яна намагалася ўзяцьяшчэў 1763 - землі ўсх. і паўн. Беларусі да Дзвіны, Друці і Дняпра, а таксама Інфлянцкае ваяводства.
Ва ўмовах акупацыі тэр. дзяржавы рас. і прускімі войскамі адбыўся сойм 1773-75, на якім быў зацверджаны 1-ы падзел Рэчы Паспалітай. Адначасова былі праведзены некат. рэформы. У1773 створанаАдукацыйная камісія.у 1775 - Пастаянная Рада (урад) на чале з каралём, якую абраў сойм. У 1770-80-я г. ўрад Рэчы Паспалітай правёў нека-торыя рэформы, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Патрыятычныя колы правялі на Чатырохгадовым сойме 1788-92 некалькі хоць і палавінчатых, але наспелых рэформ. У1791 сойм змяніў адм. падзел у дзяржаве (з 34 паветаў ВКЛ 20 было на тэр. Беларусі). Была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791, якая захавала правы і прывілеі шляхты, аднак падкрэслівала неабходнасць збліжэння яе з мяшчанствам. Ся-лянскае саслоўе абвяшчалася пад заступніцтвам закона, але пры існаванні дагавору сялян з панам прыгоннае права не адмянялася. «Ліберум вета» і канфедэрацыі скасоўваліся, усе рашэнні на сой-ме павінны былі прымацца боль-шасцю галасоў. Канстытуцыя аб-вяшчала ўтварэнне унітарнай дзяржавы, аднак у ВКЛ захоўва-ліся асобныя дзярж. пасады, пра-цягвала існаваць асобнае войска. У склад войска ВКЛ былі ўключа-ны войскі магнатаў. Канстытуцыя мела прагрэсіўны характар, яна ліквідавала феад. анархію і стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталістычных адносін. Рэак-цыйныя колы магнатаў, якіх падтрымала беззямельная шляхта, што была пазбаўлена выбарчых правоў, звярнуліся да Кацярыны II з просьбай аб дапамозе ў барацьбе супраць Канстытуцыі 3 мая. У Пецярбургу пад наглядам імператрыцы 27.4.1792 быў складзены акт канфедэрацыі, і да граніцы з Рэччу Паспалітай перакінуты рас. войскі. Калі акт Таргавіцкай канфедэрацыібыўапублікаваны ў пагранічным мяст. Таргавіца на Украіне, адразу група канфедэратаў разам з рас. войскамі перайшла граніцу Рэчы Паспалітай (Прусія таксама ўвяла свае войскі). У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 на працягу мая-ліпеня былі заняты Браслаў, Ушачы, Бабруйск, Нясвіж, Новагародак, Слонім і Гародня. Баі адбываліся каля Опсы (пад Браславам), каля Міра 10-11.6.1792 быў разбіты корпус Ю.Юдзіцкага,4ліп. адбылася бітва падЗэльвай, Юліп. - падМсцібавам. Пасля бітвы пад Берасцем (23 ліп.) войска ВКЛ адступіла за Буг, 24 ліп. да Таргавіцкай канфедэрацыі далучыўся кароль. У пач. верасня абедзве канфедэрацыі ў падтрымку Таргавіцкай (польская і ВКЛ) аб'ядналіся. Канстытуцыя і інш. рэформы Чатырохгадовага сойма адмяняліся. Таргавіцкая канфедэрацыя фактычна падрыхтавала другіпадзел Рэчы Паспалітай. 23.1.1793 у Пецярбургу была падпісана новая канвенцыя паміж Расіяй і Прусіяй. Апошняя атрымала зах. частку польскіх земляў з гарадамі Познань, Торунь, Плоцк і Каліш. Расія ўзяла сабе цэнтр. частку Беларусі з гарадамі Барысаў, Менск, Бабруйск, Слуцк, Пінск і Мазыр, а таксама Правабярэжную Украіну. У Рэчы Паспалітай засталася частка польскіх земляў, зах. Беларусь, Валынь, Падляшша, Літва і Курляндыя. Гарадзенскі сойм 1793 прыняў рашэнне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Асн. маса магнатаў, шляхты і духавенства прысягнулі Кацярыне II, аднак патрыятычныя колы шляхты і мяшчан, шматлікая дробная шляхта, прагрэсіўнае афіцэрства і духавенства зрабілі спробу захаваць незалежнасць дзяржавы, вярнуць страчаныя тэрыторыі і пра-цягваць прагрэсіўныя рэформы.
24.3.1794 на кракаўскім рынку быў абвешчаны акт паўстання 1794, начальнікам якога стаў генерал І.Касцюшка, па паходжанні бел. шляхціц з Берасцейскага пав. У кра-савіку да паўстання далучыліся Літва і Беларусь. 16.4.1794 у Шаўлях паднялі паўстанне часці войска ВКЛ,у ноч на 23 крас. паўстанне пачалося ў Вільні, тут дзейнічала тайная паўстанцкая арга-нізацыя - т.зв. «віленскія якабінцы». 23 крас. ўтворана НайвышэйшаяЛітоўская рада - рэва-люцыйны ўрад Літвы і зах. Беларусі. Спачатку паўстанне мела некаторы поспех, 28 крас. ў Гародні было створана мясц. кіраванне,у крас-маі ўстаноўлена паўстанцкая ўлада ў Берасці, Ваўкавыску, Слоніме, Новагародку, Пінску, Аш-мянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе. У маі да паў-стання далучылася значная частка шляхты, вял. падскарбі ВКЛ М.К.Ап'нскі далучыўся да паў-стання разам з узброеным пяхотным палком. Сяляне верылі Найвышэйшай радзе, якая абяцала скасаваць прыгон, прымалі ўдзел у паўстанні або дапамагалі паўстанцам. 7.5.1794 Паланецкім універсалам Касцюшка абвясціў сялян свабоднымі, але зямлю пакідаў панам, ператвараючы сялян у арандатараў. Асн. маса заможнай шляхты сабатавала гэты уні-версал, што адштурхнуласялян ад паўстання.УЛітвеі зах. Беларусі рас. генералыабвяс-цілі амністыю сялянам-паўстанцам, каб адцягнуць іх ад паўстання. Ім таксама абяцалі перадаць маёнткі паноў - удзельнікаў паўстання. Сялянскіх рух і тут паменшаў. Акрамя
таго, паміж Касцюшкам і Найвышэйшай Літоўскай радай, больш радыкальнай, чым Найвышэйшая на-цыянальная рада ў Варшаве, узніклі супярэчнасці. Касцюшка абвінаваціў Раду ў дзеяннях супраць «уніі братніх народаў», распусціў яе і ўтварыў Цэнт-ральную дэпутацыю Вялікага княства Літоўскага, якая складалася з больш памяркоўных элементаў (са жніўня да кастрычніка знаходзілася ў Гародні). У чэрв.-жн. 1794 найбольш актыўныя дзеянні адбы-валіся на Гарадзеншчыне і Віленшчыне. 25.6.1794 войска ВКЛ пацярпела паражэнне пад Соламі (Аш-мянскі пав.), рас. войскі авалодалі ініцыятывай. Ужніўні атрад С.Грабоўскага прабіўся ў Менскую губ., але ў час Любанскага бою 1794 быў разбіты і капітуляваў. Разгром паўстання на Беларусі давяр-шыў корпус Суворава (12 тыс. чал.), які нанёс паражэнне 17 вер. корпуса К.Серакоўскага і атраду К.Князевіча (5 тыс. чал.) у час Крупчыцкага бою 1794. Для мабілізацыі шляхты і мяшчан 30 вер. ў Гародню прыбыў Касцюшка, тут было сфарміравана новае войска, але лёс паўстання быў прадвырашаны. 10 кастр. Сувораў нанёс паражэнне паўстанцам у Мацяёвіцкай бітве 1794, дзе паранены Касцюшка трапіў у палон. Паўстанне 1794 скончылася паражэннем, Рэч Паспалітая была акупіравана рас, прускімі, потым і аўстрыйскімі войскамі. 24.10.1795 у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Расія далучыла да сваіхуладанняў землі зах. Беларусі, частку Літвы (на Пн ад Нёмана) і Курляндыю. Мазовія з Варшавай, Падляшша (з Беластокам і Бельскам) і частка Літвы (на Пд ад Нёмана) былі аддадзены Прусіі. Аўстрыя атрымала Малую Польшчу з Кракавам і Люблінам і паўд. частку Падляшша, а таксама зах. частку Берасцейскага ваяводства. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25.11.1795 адмовіўся ад трона і быў пераведзены ў Гародню. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе - ВКЛ і Польшча - спынілі сваё дзярж. існаванне. ВКЛ было кан-чаткова далучана да Рас. імперыі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ВКЛ пасля Люблінскай уніі (з 1569 да 1795)
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292070638 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций