Люблінская унія 1569 г

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Люблінская унія 1569 г. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-21

Перадумовы уніі.

3 пачаткам Інфлянцкай вайны Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў надзвычай цяжкім становішчы. Вайсковая дэзарганізацыя, недахоп фінансавых сродкаў абумовілі няўдачы ў ваенных дзеяннях, якія з 1562 г. ужо вяліся на тэрыторыі Беларусі. Быў страчаны кантроль над значнай часткай Інфлянтаў, здадзены Полацк. Безупынна раслі падаткі, закладаліся гаспадарскія маёнткі, што, аднак, не прыносіла жаданых вынікаў. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Княства не можа. Такая сітуацыя вымушала палітычную эліту ВКЛ ісці на больш шчыльныя кантакты з Каралеўствам Польскім. Паступова ідэю моцнай уніі падтрымаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. У 1560-я гг. адбыўся шэраг сеймаў, як супольных, так і асобных у ВКЛ і Польшчы, на якіх абмяркоўваліся ўмовы будучага унітарнага саюзу.

У верасні 1562 г. з'езд шляхты ВКЛ, што адбыўся пад Віцебскам, вылучыў асноўныя пастулаты уніі з Польшчай: правядзенне супольных сеймаў для абрання будучага караля і вялікага князя, арганізацыя сумеснай абароны, збліжэнне дзяржаўна-прававога поля дзвюх краін.

Перамовы аб уніі.

Hi шляхта ні магнаты не хацелі інкарпарацыі ў склад Каралеўства Польскага, яны хацелі толькі дзяржаўнага саюзу з агульным манархам і сеймам для вырашэння абаронных і іншых агульных спраў. Страта 15 лютага 1563 г. Полацка ў ходзе Інфлянцкай вайны яшчэ больш выразна паказала неабходнасць для ВКЛ моцнага саюзу з Польшчай. У маі-чэрвені гэтага года адбыўся сейм Княства ў Вільні. Літвіны згадзіліся на перамовы аб уніі і накіравалі на сейм у Варшаву дэлегацыю ад паноў-рады, шляхты і г. Вільні ў складзе 28 чалавек. Віленскі сейм распрацаваў інструкцыю, на якіх умовах ВКЛ магло заключыць унію.Такімі ўмовамі былі заключэнне пастаяннага саюзу дзвюх дзяржаў,якія мелі агульнага манарха, выбіранага са згоды абодвух бакоў, а таксама: вальныя сеймы дзеля вырашэння агульных спраў. У той жа час панам захоўваліся ўсе правы і вольнасці ВКЛ, заставаліся асобыя сеймы і суды, заканадаўства, войска. Палітычная эліта Княства падкрэслівала,што перамовы аб уніі патрэбны, каб атрымаць польскую дапамогу ў ліфлянцкай вайне.

Падчас перамоў на сейме ў Варшаве, які адбыўся на мяжы 1561-1564 гг., з усёй выразнасцю выявіліся супярэчнасці ў поглядах на характар будучага унітарнага саюзу паміж палякамі і літвінамі. Пальскі бок фактычна настойваў на інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы. Літвіны ж хацелі ісці болей за саюз з агульным манархам і супольнай знешняй палітыкай. Час цягнуўся ў бясплённых спрэчках, а пасля перамогі войска ВКЛ над маскоўцамі 26 студзеня 1564 г. ў бітве пад Улай дэлегацыя Княства на чале з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным увогуле 22 лютага гэтага ж года пакінула Варшаву і сарвала перамовы.

Ужо без літвінаў на Варшаўскім сейме былі прыняты два важныя для будучай уніі рашэнні. 13 сакавіка 1564 г. Жыгімонт Аўгуст саступіў Польшчы свае спадчынныя правы на ВКЛ. У той жа дзень былі зацверджаны ўмовы аб'яднання Княства і Каралеўства (фактычна інкарпарацыя Польшчай ВКЛ).

Саюз грунтаваўся на акце Мельніцкай уніі 1501 г. Такім чынам, польскі бок вызначыўся з умовамі будучай уніі. Падобна, што і Жыгімонт Аўгуст больш схіляўся да польскага варыянту аб'яднання дзвюх дзяржаў. Увогуле, у гэты час ен выступау актыўным прыхільнікам аб'яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага. Як правіла, вылучаюць дзве галоўныя прычыны такой пазіцыі Жыгімонта Аўгуста: разуменне, што толькі разам краіны могуць перамагчы ў Інфлянцкай вайне і прадчуванне згасання дынастыі Ягелонаў, пасля чаго быў магчымы разрыў нават персанальнай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.

3 1564 г. палітычная эліта ВКЛ усяляк імкнулася адцягнуць абмеркаванне уніі. Гэтаму садзейнічала змена ходу Інфлянцкай вайны, звязаная з некаторымі поспехамі, дасягнутымі войскам Княства, а таксама абвастрэннем адносін Маскоўскай дзяржавы з Крымскім ханствам. Акрамя таго, шмат часу займалі рэформы дзяржаўнага ладу ВКЛ. Таму безвынікова закончыліся сеймы ў Парчове (лета 1564 г.) і Пётрыкаве (сакавік 1565 г.).

У 1564-1566 гг. у ВКЛ былі праведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рэформы. Быў уведзены зразумелы, агульны для ўсёй краіны дзяржаўны лад. У паветах склікаліся сеймікі, на якіх выбіралася па два дэпутаты на вальны сейм. Увогуле, роля сейма ў дзяржаўным жыцці значна пашыралася. Быў зацверджаны новы Статут. Рэформа судаводства абмежавала судовыя паўнамоцтвы магнатэрыі, што было адной з прычын яе палітычнай магутнасці. Магнатэрыя Княства пайшла на рэформы 1564-1566 гг. пад уплывам Жыгімонт Аўгуста, які быў прынцыпова настроены на аб'яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага і праводзіў палітыку, скіраваную на адаптацыю польскіх форм дзяржаўнага ўладкавання ў Княстве. Таксама праз пашырэнне сацыяльна-палітычных правоў павятовага шляхецтва магнаты ВКЛ спрабавалі атрымаць саюзніка ў сваёй палітыцы зацягвання уніі і іных перамоў.

Перамовы аб уніі былі працягнуты ў 1566 г. На сейме ў Берасці (красавік-жнівень 1566 г.) літвіны яшчэ раз вызначылі сваё бачанне аб'яднанай краіны: адзіны манарх, які абіраецца разам ВКЛ і Каралеўствам Польскім, супольныя сеймы збіраюцца ў абедзвюх дзяржавах па чарзе адзіная знешняя палітыка, але законы, кіраванне і межы - асобныя.Па сутнасці, пазіцыя палітычнай эліты Княства ў адносінах да ўмоў уніі заставалася той жа, што і ў 1563 г. Такім чынам, і шляхта, і магнаты імкнуліся да персанальнай уніі, ваенна-абарончага саюзу з захаваннем самастойнасці Княства. 3 гэтымі ўмовамі дэлегацыя ВКЛ накіравалася ў ліпені 1566 г. у Люблін на сейм Каралеўства Польскага, але толькі для азнакамлення палякамі з пазіцыяй ВКЛ, а не для заключэння уніі. Урэшце, Люблінскі сейм 1566 г. скончыўся безвынікова. Аднак у канцы 1567 г. неабходнасць уніі стала відавочнай для ўсяго палітычнага народа ВКЛ. Перамовы з маскоўскім пасольствам, якія праводзіліся ўлетку гэтага года ў Гародні, зайшлі ў тупік. Умовы, вылучаныя пасламі Маскоўскай дзяржавы, былі непрымальнымі для літвінаў.У той жа час буйная ваенная кампанія, арганізаваная ў ВКЛ (агульная колькасць войска разам з паспалітым рушэннем, наёмнікамі і польскім атрадамі налічвала каля 50 тыс. чалавек), скончылася безвынікова.Правал так званай радашковіцкай выправы, нягледзячы на асабістую прысутнасць у войску Жыгімонта Аўгуста, яскрава паказаў неабхонасць для ВКЛ знешняй дапамогі ў паспяховым вядзенні Інфлянцкай вайны. Гэта ў сваю чаргу падштурхнула Княства да актывізацыі перамоў з палякамі аб уніі.

Увогуле, ідэя саюзу з Польшчай была досыць распаўсюджана сярод шляхецтва. Напярэдадні Люблінскага сейма 1569 г. жамойцкі сеймік даў сваім паслам наказ - без заключэння уніі назад не вяртацца. Крыху пазней, у маі 1569 г., такі наказ атрымалі і берасцейскія паслы. Паслы Валыні, Падляшша і Жамойці атрымалі ад сваіх выбарцаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў справе уніі. У 1566 г. паслы Віцебскага ваяводства прасілі хутчэй склікаць сейм з Каралеўствам Польскім, бо апасаліся захопу маскоўскімі войскамі.

Зразумела, што шляхта больш за магнатаў цярпела ад вайны і была зацікаўлена ў заключэнні саюзу з Польшчай. Аднак развіццё падзей у 1560-я гг. паказвае, што шляхта ішла ў фарватэры палітыкі магнацкіх груповак (Радзівілаў ці Хадкевічаў) і не была самастойнай палітычнай сілай, у тым ліку ў пытанні заключэння уніі. Тым больш няма аніякіх падстаў сцвярджаць, што шляхта ВКЛ падтрымлівала польскі варыянт аб'яднання. Як магнатэрыя, так і шляхецтва выступалі за раўнапраўны саюз дзвюх дзяржаў з адзіным манархам, агульнай знешняй палітыкай і супольнай абаронай пры захаванні шырокай унутранай аўтаноміі ВКЛ.

Люблінскі сейм пачаў працу 10 студзеня 1569 г.,дзе і адбылося падпісанне акта уніі.

Цяжкія вынікі вайны былі выкарыстаны Польшчай, каб прымусіць ВКЛ пайсці на падпісанне Люблінскай уніі

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Люблінская унія 1569 г


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.