БЕЛАРУСЬ (последнее)
Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г на Беларусі
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Прывілей 1492 года заканадайча пацвердзіў абавязковы характар мясцовых прававых звычаяў. Урад быў абавязаны даваць дзяржаўныя пасады і маемасць у кіраванне і трыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. На пасады павінны былі прызначацца асобы найбольш дастойныя і тыя, хто зрабіў дзяржаве найбольшую карысць.
У прывілеі абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары, судзейская неаб'ектыўнасць. Вызначаліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самым гэты канстытуцыйны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства.
Класавая і саслоўная накіраванасць прывілея асабліва выразна была выказана ў арт. 25, згодна з якім урад абавязваўся не ўзвышаць простых людзей над шляхтай. 3 мэтай недапушчальнасці пераходу маёнткаў у рукі іншаземцаў вызначаліся правіла, па якіх у выпадку выхаду жанчыны замуж за мяжу Вялікага княства яна павінна была прадаць або іншым спосабам пакінуць нерухомую маёмасць. У прывілеі абвяшчалася нязменнасць усіх раней выдадзеных грамат, якія заставаліся ў сіле на вечныя часы. Прывілей 1492 г. быў своеасаблівай феадальнай канстытуцыяй, якая замацавала асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага становішча класа феадалаў і яго вярхоў паноў.
Прывілей з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў цывільнага, сямейнага, крымінальнага, адміністрацыйнага права. Асабліва важнае дзяржаўнаправавое значэнне мелі нормы, якія замацавалі абмежаванне ўлады гасудара і фактычна вызначылі яго прававое становішча не як гасудара вотчыніка, а як вышэншай службовай асобы ў дзяржаве. Выключнае дзяржаўнаправавое значэнне гэтаму акту надавалі і сучаснікі, называючы яго «генеральным прывілеем».
Канстытуцыйны характар прывілея 1492 г. становіцца яшчэ болып выразным і дакладным з тымі дапаўненнямі і ўдакладненнямі, якія былі зроблены ў Гарадзенскім прывілеі ад 7 снежня 1506 г. У ім былі пацверджаны ўсе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. і больш дакладна выказана яго агульнадзяржаўнае значэнне.

Опубликовано 21 ноября 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г на Беларусі
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290330867 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.

По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации

Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций