I Ўсебеларускі зезд

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему I Ўсебеларускі зезд. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

На з'езд прыбыло 1872 дэлегаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Колькасць дэлегатаў складалася з дзвюх амаль роўных частак. Адна з іх падтрымлівала Вялікую беларускую раду, а другая - Беларускі абласны камітэт. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аддзялення яе ад Савецкай Расіі. Дэлегаты, якія падтрымлівалі Беларускі абласны камітэт, выступалі за захаванне Беларусі ў складзе Расіі. Прапанаваныя імі праекты рэзалюцый не былі прыняты з'ездам. З'езд адобрыў кампраміснае рашэнне, стварыўшы часовы вышэйшы орган улады - Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які павінен быў замяніць арганізаваныя пасля перамогі рэвалюцыі органы савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Усебеларускаму Савету даручалася падрыхтаваць і склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было вызначыць дзяржаўны лад на Беларусі.

З'езд не паспеў абраць Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Ён абраў толькі выканаўчы орган - Савет з'езда - у складзе 43 дэлегатаў, абавязаўшы яго праводзіць у жыццё ўсе рашэнні з'езда. Пад шырмай абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце СНК Заходняй вобласці і фронту 18 снежня 1917 г. сваім рашэннем распусціў з'езд і прапанаваў яго прэзідыуму пакінуць межы вобласці і фронту.

Роспуск з'езда прызнавалі справядлівым сяляне Раснян-скай воласці Чавускага павета, Мілаславіцкай воласці Клімавіцскага павета, в. Межлессе і в. Ольніцы Бабруйскага павета, сялянскія з'езды Аршанскага і Слуцкага паветаў, IV Магілёўскі губернскі з'езд сялянскіх дэпутатаў, Віцебскі губернскі з'езд Саветаў. У рэзалюцыях сельскіх, валасных, павятовых і губернскіх з'ездаў было выражана імкненне падтрымаць савецкую ўладу і непарыўны саюз Беларусі з Савецкай Расіяй.

Гэта вымушаны былі прызнаць і лідэры беларускага нацыянальнага руху. У пісьме ад 17 снежня 1917 г. адзін з іх, К. Езавітаў, пісаў: “З'езд цягнуўся ўжо 12-ы дзень. Усе стаміліся, амаль няма ўздыму. 11 дзён ідзе ўпартая барацьба за самое існаванне з'езда. Вядзецца ўпартая кампанія, мэтай якой з'яўляецца зрыў з'езда, незалежна ні ад якіх абставін. Спачатку рабілі гэта бальшавікі, якія трапілі на з'езд для “прывітання”...- цяпер бальшавікоў няма, але злосць, унесеная імі, засталася і пусціла глыбокія карэнні. У сялянскую масу нацыянальны рух яшчэ не трапіў, а таму на іх абапірацца нельга”.

У тэлеграме Беларускаму абласному камітэту пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў ад 18 студзеня 1918 г. Я. Мамонька пісаў: “Да гэтага часу ні Крыленка, ні Мяснікоў, ні Ленін, ні рэдакцыі газет не атрымалі матэрыялаў, якія б прымушалі іх штотыднёва адчуваць, што ў Расіі акрамя ўкраінцаў, велікаросаў і інш. ёсць яшчэ і беларусы. Вось чаму Крыленка і Мяснікоў заявілі мне, што яны беларускага руху не бачаць і не адчуваюць. Заява гэта... мае пад сабой падставу” [7]. Такім чынам, лідэры нацыянальнага руху вымушаны былі прызнаць адсутнасць у Беларусі шырокай сацыяльнай базы для ліквідацыі савецкай улады і адрыву яе ад Расіі.

Нягледзячы на адабрэнне многімі сходамі і з'ездамі сялян дзеянняў СНК Заходняй вобласці і фронту, што прывяло да роспуску з'езда, пытанне аб правамернасці зробленага усё яшчэ застаецца без адказу. Нам уяў-ляецца, што аб'ектыўна ў Беларускага з'езда такога фінішу не павінна было быць. Чакаць ад такога стракатага па складу з'езда, на якім у ліку дэлегатаў пераважалі сяляне, салдаты і інтэлігенцыя, на якім адсутнічалі рэвалюцыйныя рабочыя, бальшавікі, прыняцця іншых рашэнняў падстаў не было. На з'ездзе не было той сілы, якая б змагла аб'яднаць у адно цэлае разрозненыя групы дэлегатаў.

Чаму на з'ездзе не было бальшавікоў, рабочых? Адказваючы на гэтае пытанне коратка, трэба сказаць, што Абласны камітэт РСДРП(б) і Аблвыкомзах ухіліліся ад выканання пагаднення, заключанага паміж Народным камісарыятам па справах нацыянальнасцей РСФСР і Беларускім абласным камітэтам аб скліканні з'езда сумесна з Саветамі ў Мінску. Выклікае здзіўленне, чаму Мяснікоў, які атрымаў тлумачэнне ў Сталіна аб нацыянальнай палітыцы савецкай улады, не прыняў мер да яе правядзення ў жыццё. Яшчэ да адкрыцця Беларускага з'езда Абласны камітэт РСДРП(б) адкрыта праявіў да яго негатыўныя адносіны.

Прычыны гэтага трэба шукаць глыбей. Па-першае, Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі згадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. Аб'яднанне вобласці і фронту ў адзіную дзяржаўную адзінку, як гэта адбылося ў Беларусі (Заходняя вобласць і Заходні фронт), не мела прэцэдэнту. Гэта было адзінае ў Расіі ваенна-грамадзянскае дзяржаўнае ўтва-рэнне. 3 часу Кастрычніка тут дзейнічалі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, Выканком Саветаў вобласці і фронту і Саўнарком вобласці і фронту. Усе гэтыя органы ў адзін і той жа час былі абласнымі, але больш франтавымі. Па свайму складу ў пераважнай большасці яны былі ўкамплектаваны ваеннымі работнікамі, цывільных асоб у іх не было.

Па-другое, пытанне аб самавызначэнні Беларусі ў значнай меры рабілася актуальным таму, што, як мы адзначалі вышэй, фарміраванне Заходняй вобласці не было завершана. Такія беларускія губерні, як Віцебская і Магілёўская, у яе склад не ўваходзілі. Заходняя вобласць у 1917 г. пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі аб'яднала тэрыторыю толькі Мінскай і часткі Віленскай губерняў. Неакупіраваныя паветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў былі ўключаны ў Заходнюю вобласць толькі ў 1918 г., калі пасля пачатку германскай інтэрвенцыі фактычна сфарміравалася новая вобласць з цэнтрам у Смаленску. У патрабаванні аб самавызначэнні Беларусі кіраўніцтва вобласці бачыла толькі імкненне ВБР, Белнацкома ліквідаваць вобласць, што шмат у чым накладвала свой адбітак на развіццё працэсу ўтварэння нацыянальнай беларускай рэспублікі. Гэтым можна раслумачыць і той факт, што ўрад БНР меў кантакт з Савецкай Расіяй, але з Заходняй вобласцю ніякіх адносін не было.

Па-трэцяе, Ваенрэўком, Аблвыкомзах і Саўнарком вобласці і фронту займаліся пераважна справамі Заходняга фронту, які пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі фактычна расфарміроўваўся. Такім чынам, ім трэба было ўдзяляць шмат увагі стварэнню ўзброенай сілы, здольнай абараніць рэвалюцыю, і таму не было магчымасці займацца правядзеннем рэвалюцыйных пераўтварэнняў у вобласці. А работа гэта з'яўлялася неадкладнай, практычна яна магла садзейнічаць замацаванню перамогі рэвалюцыі.

Па-чацвёртае, партыйнае і савецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваенных рускай, украінскай, латышскай, армянскай, яўрэйскай і інш. нацыянальнасцей. Беларусаў сярод іх не было. А пытанні, якія трэба было б рашаць, закраналі беларускую нацыю. Беларускія нацыянальныя арганізацыі ставілі пытанне аб самавызначэнні, што вынікала з рашэнняў II Усерасійскага з'езда Саветаў і іншых дакументаў РКП(б) і Савецкага ўрада. Але кіраўнікі абласных партыйных і савецкіх ррганаў не прызнавалі беларускую нацыю і таму патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі ўспрынялі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае. 3 такіх “тэарэтычных” домыслаў вынікалі практычныя дзеянні, якія вялі не да ўзаемаразумення і супрацоўніцтва, а да канфрантацыі.

Бачачы, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва не пачыналася, і, асцерагаючыся, каб германскія, польскія, украінскія і літоўскія буржуазна-памешчыцкія сілы не паквапіліся на “безгаспадарчую” тэрыторыю Беларусі, беларускія нацыянальныя арганізацыі актыўна павялі лінію на ўтварэнне беларускай дзяржавы

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: I Ўсебеларускі зезд


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.