АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ У БССР НА ПРАЦЯГУ 20-Х ГАДОЎ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ У БССР НА ПРАЦЯГУ 20-Х ГАДОЎ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-20

Створаны на аснове НЭПа гаспадарчы механізм спрыяльна ўплываў не толькі на захаванне савецкага ладу, але i на стваральную працу народа, у тым ліку земляробаў. Веска хутка аднаулялася i мацнела. Адпаведным чынам змяняўся i стан сельскай гаспадаркі.
Адным з важнейшых было пытанне землеўпарадкавання - прыстасаванне зямельных плошчаў да новых арганізацыйна-вытворчых задач, якія стаялі перад сельскай гаспадаркай. Яно уключала ў сябе як пераадоленне беззямелля i малазямелля ў сялян (так званае "аграрнае перанасяленне"), так i распаўсюджанне перадавых прыёмаў агракультуры з мэтай павелічэння ўраджайнасці i прадукцыйнасці працы земляробаў.
Важнае месца у вырашэнні гэтага пытання адводзілася надзяленню зямлёй беднаты за кошт абрэзкі так званых кулацкіх гаспадарак. Справа у тым, што, нягледзячы на праведзенае размеркаванне нацыяналізаваных прыватнаўласніцкіх зямель, сярэдняя забяспечанасць беларускага двара зямлёй не перавышала былую, дакастрычніцкую. Большасць размеркаваных зямель былых буйных прыватных уласнікаў паглынулі 117 тыс. нанава створаных гаспадарак з зямельнай плошчай у 2-2,5 дзесяціны, не здольных весці, паводле вызначэння тагачаснага наркома земляробства Беларускай ССР Зм. Прышчэпава, "нават спажывецкую гаспадарку". Уся група малазямельных гаспадарак дасягала 20-25%. Апрача таго, у вёсцы налічвалася 45,4 тыс. беззямельных двароў.
Для таго каб выправіць становішча, дзяржавай рабіліся захады па надзяленню ix зямлёй не толью з дзяржаўнага фонду (рэзервовага запасу), але i шляхам перадачы ўгоддзяў, абрэзаных у заможных гаспадарках, даводзячы ix да дырэктыўна ўстаноўленых у 1925 г. тыповых норм землекарыстання двара: прыкладна ў 5-6 дзесяцін (5,5-7,6 га) i 9-13,8 дзесяціны (9,8-15,1 га) у залежнасці ад якасці зямлі, наяўнасці членаў сялянскай сям'і i фактычнага карыстання. Пэўнае павелічэнне максімальных норм дапускалася толькі для нешматлікай групы культурна-паказальных гаспадарак.
Трансфармацыя гаспадарак у адпаведнасці з выпрацаванымі нормамі ўстойлівага сялянскага землекарыстання (мінімальных і максімальных) разглядалася таксама ў якасці меры, якая спрыяла паступоваму пераходу да вытворчай кааперацыі праз стварэнне адпаведных умоў, у тым ліку пасялковай формы землекарыстання і рассялення, а таксама развіўўя невытворчых відаў кааперацыі (забеспячэнска-збытавых, машынных, меліярацыйных, крэдытных, спажывецкіх). Прычым, паводле афіцыйных установак, пасялковая форма землекарыстання і рассялення - аб'яднанне 10-20 сялянскіх двароў з агульнай сядзібнай аселасцю і агульным шматпольным севазваротам, які ўстанаўліваўся пры пазямельна-гаспадарчым уладкаванні, лічылася найбольш адпавядаючай іх вырашэнню.
Між тым адміністрацыйнае імкненне да ўраўняльнасці ў землеўпарадкаванні не спрыяла развіўўю рыначных адносін. На гэтым фоне разгараліся спрэчкі паміж рознымі па ўзроўню сацыяльна-эканачічнага развіцця сялянскімі гаспадаркамі, ускладнялася развіўўе адносін найму - здачы сродкаў вытворчасці і рабочай сілы ў часовае карыстанне.
Створаны ў перай палове 1925 г. спецыяльны дзяржаўны зямельны фонд для дадатковага надзялення бяднейшага сялянства Беларускай ССР у памеры 587,6 тыс. дзесяцін уключаў 154,7 тыс. дзесяцін абрэзаных у больш заможных гаспадарак (без уліку зямель, выдзеленых пад земленадзяленне яўрэяў). У выніку за 1926-1928 гг. было землеўпарадкавана 42 тыс. бядняцкіх гаспадарак, а 91,7 тыс. - пашырылі землекарыстанне. Пры гэтым колькасць зямлі, адрэзанай ад буйных сялянскіх гаспадарак, перасягнула 200 тыс. дзесяцін.
Аднак землезабяспечанасць сялянства не пераўзыходзіла дарэвалюцыйную, што тлумачыцца не толькі вялікім прыростам новых гаспадарак, але і абрэзкай шматзямельных двароў. У пачатку 1928 г. у БССР налічвалася 23,1% гаспадарак з пасевам да 2 дзесяцін, 4365 сялянскіх сем'яў зусім не мелі зямлі.
Адначасова з работай па земленадзяленнню праводзілася землеўпарадкаванне гаспадарак незалежна ад сацыяльнай прыналежнасці землекарыстальнікаў. Па меры завяршэння аднаўленчага працэсу землеўпарадкавальная практыка ўсе больш засяроджвалася на ўладкаванні тых форм землекарыстання, якія палягчалі працэс кааперавання і далейшае іх абагульненне, а таксама стваралі спрыяльную структуру ўгодзяў для развіўўя жывелагадоўлі і рацыянальнага выкарыстання тэхнікі. У гэты лік уваходзілі пасёлкі, калгасы, саўгасы, участкі грамадскага карыстання. Тэмпы распаўсюджання такой практыкі былі настолькі імклівымі, што землеўладкаванне гаспадарак у нідывідуальным парадку было зведзена да мінімуму ўо ў канцы 1928/29 гаспадарчага года. Сярэдні памер выделеных пасёлкаў у дадзеным годзе склаў 30 двароў супраць распаўсюджанага раней у 10-15.
Амаль поўнасцю было спынена выдзяленне хутарскіх і дробна-пасялковых гаспадарак. Сярод землеўпарадкаваных зямель сельскагаспадарчага карыстання на працягу 1928/29 гаспадарчага ода землі хутароў і адрубоў склалі 1,4%, а ў красавіку-верасні - 0,1%. Каморнікамі асаблівая ўвага звярталася "на адабранне лішкаў ад хутарскіх шматзямельных кулацкіх гаспадарак і поўнае заканчэнне гытай работы па БССР" - канстатавалася ў справаздачы Наркамзема. Менавіта таму пры правядзенні работ па землеўпарадкаванню ў шасці акругах былі адабраны "лішкі" зямлі ў 2842 заможных гаспадарак (без звестак па Магілёўскай і Гомельскай акругах).
Такая тэндэнцыя землеўпарадкавальнай практыкі не толькі абмяжоўвала магчымасці павышэння эфектыўнасці дробнай індывідуальнай гаспадаркі, але вяла да нівеліравання форм гаспадарання праз рост сацыяльнай напружанасці ў вёсцы, ва ўсім грамадстве. Тым больш што афіцыйная думка аб неперспектыўнасці існуючых форм арганізацыі дробнай сялянскай гаспадаркі не ўспрымалася многімі сялянамі. Выкарыстоўваючы права на свабодны выбар форм землекарыстаня, яны ўпарта імкнуліся да хутарской і дарубной гаспадаркі, прычым у нечаканы для ўладатрымальнікаў памерах. Пры гэтым на 1 студзеня 1925 г. у БССР налічвалася 133 177 хутарскіх (20,3% усёй колькасці сялянскіх двароў) і 26 254 адрубных (4%) гаспадарак. Асабліва бурна гэты працэс працякаў у Віцебскай і гомельскай губернях. У першай з іх удзельная вага хутароў і адрубоў сярод сялянскіх двароў дасягала ў сярэднім 45,7%, а ў шэрагу паветаў - 70-80%. Паводле выбарачнага перапісу 1927 г., хутарскія гаспадаркі складалі каля 20% наяўных двароў ва ўсёй БССР. І гэта нягледзячы на традыцыйную недаацэнку ўладай дадзенага жадання сялян, карысці самога па сабе гытага фактара ў эканамічным развіцці.
Так, у сакавіку 1925 г. старшыня СНК БССР Я. Адамовіч на I Усебеларускім з'ездзе зямельных работнікаў, арыентуючы іх на першачарговы ўлік інтарэсаў сацыялістычных форм гаспадарання, тлумачыў: "Мы павінны выхаваўь нашага селяніна так, каб ён не лічыў сябе замкнёным дваром, як пры хутарской форме гаспадаркі". Нарком земляробства ЗМ. Прычэпаў, аддаючы перавагу гаспадарча ўладкаваным пасёлкам як "мінімум у 10 двароў" ставіў задачу: "...Рашуча змагацца са стварэннем хутарскі воўчых двароў, якія садзейнічаюўь толькі драбленню гаспадаркі". Такія падыходы вышэйшых кіраўнікоў рэспублікі да рэчаіснасці правакавалі многіх странных вытворацаў ставіўўа да дзейнасці органаў улады насцярожана.
У той жа час гэта было яшчэ не безагляднае адмаўленне сялянам у праве выбару форм землекарыстання. Сярод індывідуальных гаспадарак да канца 20-х гг. падтрымліваліся так званыя культурна-паказальныя гаспадаркі. Частка з іх вызвалялася ад абрэзкі пры землеўпарадкаванні, другая - захоўвала павышаую норму зямлі (не больш як у 1,5 раза). Адначасова яны мелі льгтоы на пракат машын, забеспячэнне крэтытамі, па сельскагаспадарчаму падатку.
У пачатку 1929 г. такіх гаспадарак у рэспубліцы налічвалася да 300. Аднак з сярэдзіны гытага ж ода адносіны ўлады да іх рэка зямліліся, бо яны былі аднесены да рассаднікаў кулацкіх гаспадарак, насаджаных "правымі ўхілістамі" на чале з наркомам земляробства Зм. Прышчэпавым і "кандрацьеўцамі-кіслякоўцамі". Зразумела, што гыэта рабілася пад прыкрыццём клопатаў аб інтарэсах беднякоў і маламоцных сераднякоў.
Ва ўмовах пасоранага падыходу да вырашэння задач рканструкцыі эканомікі на аснове індустрыязізацыі і калектывізацыі да ліку "культурных" сталі першачаргова адносіць саўгасы і калгасы. Тым самым нібыта павышалася іх роля ў жыцці вёскі.
Правядзенне землекарыстання і землеўпарадкавання спалучалася з арганізацыяй матэрыяльна-фінансавай і агранамічнай дапамогі сялянскім гаспадаркам. Гэта праўлялася ў забеспяэнні гаспадарак крэдытамі, нарошчванні тэмпаў пастаўкі ў вёску сродкаў вытворчасці, закладцы там вопытна-паказальных участкаў, арганізацыі пракатных пунктаў сельскагаспадарчага інвентару, распаўсюджанні сельскагаспадарчых ведаў (аграпрапаганды) і інш. частка такога роду дапамогі маламоцным групам сялян аказвалася на льготных умовах, а то і бясплатна.
На працягу 1923/24-1926/27 гаспадарчых гадоў асноўная сума дзяржаўнага і кааператыўнага сельскагаспадарчага крэдыту накіроўвалася ў прыватны сектар. Толькі ў 1925/26 гаспадарчым годзе 139,2 тыс. сялян-аднаасобнікаў атрымалі крэдыты на развіццё сваіх гаспадарак. Разам з тым доля аднаасобнікаў у агульнай суме крэдыту з году ў год памяншалася за кошт павелічэння пазык для абагуленага сектара. Калі ў 1923/24 гаспадарчым годзе ў яго было накіравана 10% вытворчых крэдытаў, то ў 1926/27 гаспадарчым годзе - 46. З 1927/28 гаспадарчага года ў адпаведнасці з дырэктывамі аб першачарговым умацаванні калгасна-саўгаснага сектара яго роля ў крэдытах стала асноўнай, хаця патрэба ў іх пераважнай масы аднаасобных сялянскіх гаспадарак з-за нізкай прыбытковасці заставалася незвычайна актуальнай.
Дробныя гаспадары, калгасы і саўгасы мелі вострую патрэбу ў складаным інвентары і сельскагаспадарчых машынах. Тэмпы росту аснашчанасці гаспадарак інвентаром не паспявалі за тэмпамі земленадзяленя. Трактары толькі пачалі пранікаць у вёску, прычым у распараджэнне абагуленага сектара. З 1921 па 1927 г. пераважна ў саўгасы і калгасы былі завезены першыя 132 трактары. У сельскай гаспадарцы на аднаго занятага ў ёй прыпадала 0,006 конскіх сіл механічных рухавікоў і 0,36 конскіх сіл рабочай жывёлы.
Па забяспечанасці сельскай гаспадаркі машынамі Беларуская ССР некалькі адставала ад суседніх раёнаў УССР і РСФСР. а па насычанасці дробным ворыўным івентаром і цяглавай сілай апярэджвала. Пераважная большасць складаных прылад працы і машын канцэнтравалася ў больш-менш эканамічна развітых гаспадарках, якія з'яўляліся асноўнымі вытворцамі прадукцыі. Недастатковая забяспечанасць імі кампенсавалася звяртаннем сялян да выкарыстання сродкаў вытворчаці дзяржаўна-кааператыўных пракатных ці зернеачышчальных пунктаў і абозаў або арэнды ў больш забяспечаных суседзяў.
Асноўная частка простых машын і інвентару, насення і мінеральных угнаенняў ішла на задавальненне патрэб індывідуальнага сектара. Захаванне тэндэнцыі росту забяспечанасці дробных сялянскіх гаспадарак прыладамі працы сведчыла аб наяўнасці магчымасцей для іх развіцця. Гэта адбывалася нягледзячы на мэтанакіраваную палітыку найбольшага спрыяння калгасна-саўгаснаму сектару ў выкарыстанні ім новых, асабліва больш дасканалых сродкаў вытворчасці пры нізкай яго ролі ў сельскагаспадарчай эканоміцы.
Нарастанне ўздзеяння класавага прынцыпу, абумоўленае рашэннямі XIV i XV з'ездаў ВКП(б), прадвызначыла пашырэнне аб'ектаў падаткаабкладання i далейшы пераклад яго цяжару на заможныя пласты вёскі (пераважна з даходам звыш 400-500 руб. на сям'ю). Распаўсюджванне сістэмы грашовага падаткаабкладання дазволіла па сутнасці завяршыць у 1926 г. стварэнне прагрэсіўна-падаходнага сельскагаспадарчага падатку на ўсе даходы сялянства (пры пэўным уліку эканамічнай разнастайнасці гаспадарак). Пры вызначэнні памеру падатку пачалі ўлічвацца даходы не толкі ад асноўных крыніц, але i ад другарадных галін сельскай гаспадаркі, неземляробчых заняткаў i промыслаў. Нормы падаткаабкладання ўсё часцей пачалі вызначацца без належнага ўліку рэальных даходаў асноўных вытворцаў, якія забіралі ўвесь гадавы даход, а то i больш. Не ўлічваўся належным чынам i той факт, што выкананне падатковых абавязацельстваў гаспадаркамі ўсё часцей дасягалася шляхам уладкоўвання на дадатковыя заработкі іншых членау сям'і (нярэдка падлеткаў). У 1927/28 гаспадарчым годзе 75,7% гаспадарак з даходамі да 300 руб. выплацілі 43,5% сумы сельгаспадатку, а 24,3% гаспадарак з даходамі, якія перавышалі 300 руб., - астатнія 56,5%.
Адначасова раслі іншыя віды плацяжоў (па акладному страхаванню, паявых узносах у спажыўкааперацыю, абавязковаму выкупу дзяржаўных займаў i інш.). У 1926/27 гаспадарчым годзе доля ўскосных падаткаў у даходзе дзяржаўнага бюджэту СССР перавысіла ўзровень 1923/24 гаспадарчага года амаль у 2,3 раза i склала 24%. У 1926/27 гаспадарчым годзе ўскосныя падаткі ў Беларускай ССР склалі 30,7% ycix бюджэтных даходаў. У 1927 г. аднесеныя да кулакоў сяляне Беларусі плацілі падаткаў на 50% больш, чым у 1926 г.
Да таго ж падтрымлівалася практыка абавязковых хлебанарыхтовак (замест харчпадатку) у сувязі з немагчымасцю ўлады гарантаваць забеспячэнне горада харчаваннем. 3 1924/25 гаспадарчага года сістэмай нарыхтоўчых органаў устанаўліваліся нізкія лімітныя (дырэктыўна-фіксаваныя) закупачныя цэны на збожжа (абавязковыя для ўcix дзяржаўных нарыхтоўшчыкаў), што стала адным са сведчанняў той дзяржаўнай палітыкі, якая мела мала агульнага з далучэннем сялянскай гаспадаркі да сапраўды рыначных адносін. Больш таго, быў устаноўлены неабкладаемы мінімум даходу з мэтай поўнага вызвалення ад падатку да 30% бядняцкіх гаспадарак.
Імкнучыся ўмацаваць сваю сацыяльную апору ў вёсцы, улада ўжывала яго на працягу ўcix астатніх 20-х гг. Пастановай ЦБК i CHK БССР ад 9 сакавіка 1929 г. "Пра адзіны сельскагаспадарчы падатак" ад падатку ў 1929/30 гаспадарчым годзе вызвалялася 35,5% сялянскіх гаспадарак i найбольш аслабленыя сельскагаспадарчыя камуны i арцелі (абкладаемы даход якіх не перавышаў 30 руб. на едака). Аднак, як паказаў час, такі падыход адпавядаў уяўленню аб селяніне як аб эканамічна залежным ад улады. Пры гэтым "страты" ад такога роду падатковых ільгот i скідак у пэўнай ступені кампенсаваліся павелічэннем у два-шэсць разоў ставак абкладання гаспадарак, у якіх раслі даходы. Гэта аслабляла эканамічныя магчымасці апошніх, развівала тэндэнцыю выраўноўвання (нівеліравання) сацыяльна-класавых груп i супрацьстаяння паміж iмi.
Найбольшым радыкальным сродкам вымагання грашовых накапленняў у жыццяздольных гаспадарак стала распаўсюджанне з 1924 г. "добраахвотнага самаабкладання" вяскоўцаў (на ўнутраныя сацыяльна-культурныя патрэбы мясцовасці, на карысць грамадскіх арганізацый). Яно праводзілася ў выканане дырэктывы пастановай агульнага сходу сялян i ўстанаўлівалася прапарцыянальна суме сельгаспадатку, якая аплачвалася гаспадаркай (да 35% яго велічыні ў 1927/28 гаспадарчым годзе), пад кантролем сельсавета. Апошні меў права павышаць устаноўленую норму "самаабкладання" да 50% для найбольш заможных гаспадарак i зніжаць яе на столькі ж для маламоцных. Найбольш бедныя сялянскія гаспадаркі прыцягваліся да "самаабкладання" толькі ў форме асабістай працы. Нярэдкімі былі выпадкі, калі бядняцка-серадняцкія масы імкнуліся на сходах перакласці асноўны цяжар "самаабкладання" на заможную частку вёскі. Таму нядзіўна, што ў 1927/28 гаспадарчым годзе па Мінскай i Магілёўскай акругах 4% гаспадарак, даход кожнай з якіх складаў звыш 5 тыс. руб., выплацілі 27% усёй сумы самаабкладання. Па тэмпах росту плацяжоў самаабкладанне апярэдзіла абкладанне сельгаспадаткамі [5, с. 147-153].
Паказальна i тое, што выкачванне сродкаў у сялян праз "звычайныя" падаткі дапаўнялася "звышпадаткам", г. зн. у выглядзе пераплат імі за прамысловыя тавары i ў форме недаатрымання выручкі ад продажу сельгаспрадукцьй па заніжаных цэнах ("нажніцы цэн" - паводле выразу Л.Троцкага). У 1926-1928 гг. сярэднія рыначныя цэны ў цэлым не пакрывалі затрат на вытворчасць прадукцыі сераднякоў. Прынятая 8 верасня 1926 г. пастанова СНК СССР патрабавала максімальнага ўзмацнення абкладання капіталу, пераходу да адзяржаўлення дробнай вытворчасці i гандлю, што абумовіла павелічэнне падатковага цяжару. Ужо ў 1926/27 гаспадарчым годзе падаткі прыватных прадпрыемстваў складалі 45% ад ix даходау, а з улікам падатку на звышпрыбытак i іншых плацяжоў - 65-70% (у 1924/25 гаспадарчым годзе доля максімальнага падаткаабкладання не перавышала 25%) [8, с. 87-88].
Зразумела, гэта прыводзіла да росту ліку вытворцаў з прыгнечанай вытворча-інвестыцыйнай актыунасцю, хто не спрауляўся з падатковымі плацяжамі. У выніку фактычна павялічвалася колькасць разбураных жыццяздольных суб'ектаў гаспадарання, "загасалі" тэмпы развіцця сялянскай эканомікі, згортвалася індывідуальнае прадпрымальніцтва ў прамысловасці і гандлі, абвастралася сацыяльна-палітычная сітуацыя ў грамадстве. Аднак у лідэраў палітычнай эліты было свае ўяўленне аб створаным у краіне ладзе. Каб паскорыць яго ажыццяўленне, яны ўсё больш станавіліся на шлях увасаблення ў жыццё намеру І.Сталіна аб ператварэнні калгасаў i саўгасаў у надзейны інструмент па перанакіроўванню рэсурсаў, атрымання дадатковага падатку з сялян на прынцыпах харчразвёрсткі, без рынку i пад жорсткім дзяржаўным кантролем [5, с. 153-154].
Сукупнасць захадаў улады як эканамічнага, так i адміністрацыйнага парадку (пры перавазе першых) спрыяла агульнаму паляпшэнню стану спраў у сельскай гаспадарцы. Да 1926 г. на аснове дробнай сялянскай гаспадаркі сельскагаспадарчая вытворчасць БССР была ў цэлым адноўлена, але пераважна за кошт экстэнсіўных фактараў.
Да сярэдзіны другой паловы 20-х гг. выявілася замаруджванне тэмпаў развіцця раслінаводства. Нізкая ўраджайнасць у спалучэнні з запушчанымі пасяўнымі плошчамі не спрыяла надежным чынам развіццю кармавой базы, патрэбы ў якой павялічваліся з-за апераджальнага росту жывёлагадоўлі. У рэшце рэшт гэта акалічнасць не магла не паўплываць на скарачэнне пагалоўя, што назіралася ў другой палове 20-х гг.
На працягу 1925-1928 гг. сярэдняя ўраджайнасць збожжавых дасягнула 7,3 ц з га супраць 6,5 ц у 1910-1915 гг., бульбы - 87,3 i 74 ц.
Адпаведна зрухам у пасяўных плошчах i ўраджайнасці змяняўся аб'ём валавой прадукцыі раслінаводства. У 1925 г. у БССР валавы збор збожжавых склаў 18 592,9 тыс. ц, а ў 1928 г. ён раўняўся 17 314,2 тыс. ц. Больш спрыяльным было становішча ў вытворчасці бульбы, хаця ў 1928 г. яе валавыя зборы (364 660 дэкатон) былі ніжэйшымі за папярэднія два гады. Некалькі лепшым было становішча ў вытворчасці сена, але i тут пры няухільным росце валавых збораў у 1928 г. назіралася ix змяншэнне. Зборы тэхнічных культур таксама часам падалі.
Значна болыныя зpyxi назіраліся ў аднаўленні жывёлагадоўлі. У 1928 г. колькасць жывёлы ў аднаасобных гаспадарках рэспублікі перавысіла пагалоўе 1916 г.: буйной рагатай - на 45,9%, свіней - на 27,6, авечак - на 100,9, коней - на 26%. Аднак у параўнанні з 1916 г. сярэдняя забяспечанасць жывёлай сялянскіх сем'яў стала ніжэйшай. Калі ў 1916 г. на адзін двор прыпадала 4,4 галавы (у пераліку на буйную жывёлу), то ў 1927 г. - 4,2. Гэта сведчыла як аб агульным аслабленні эканамічнага патэнцыялу асобна узятых гаспадарак, так i аб больш раўнамерным размеркаванні экспрапрыіраванай маёмасці сярод аслабленых гаспадарак.
Апераджальныя тэмпы развіцця жывёлагадоўлі ў адносінах да раслінаводства не толькі ўказвалі на паглыбленне жывёлагадоўчай спецыялізацыі гаспадаркі, але i на ўзрастанне шчыльнасці нагрузкі жывёлы на адзінку плошчы. Kaлi ў 1916 г. на 100 дзесяцін пасеву ў рэспубліцы мелася 100,4 галавы жывёлы ў пераліку на буйную, то ў 1927 г. - 109,1. Гэта у рэшце рэшт станавілася стрымальным фактарам далейшага пашырэння статка. З 1927 г. пачалося затарможванне ў развіцці жывёлагадоўлі.
Скарачэнне прадукцыйнага статка ў большай ступені адбілася на буйной рагатай i дробнай жывёле. Разам з тым назіралася паляпшэнне якасці статка. За 1926/27 гаспадарчы год надоі малака павялічыліся на 2,7%, вага тушы свіней - на 6%. Не зніжаўся аб'ём вытворчасці малака, хаця заставаўся нізкім. Сярэднегадавы надой малака ў сялянскіх гаспадарках складаў 800-900 кг. Прычым у бядняцкіх гаспадарках на адну карову надойвалася 610,1 кг, у серадняцкіх - 915 кг i ў заможных - 965 кг малака. У саўгасах гэты паказчык быў на 30-50% большым.
У 1926/27 гаспадарчым годзе ў складзе валавой i таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі першае месца замацавалася за жывёлагадоўляй. У наступным годзе, паводле папярэдніх даных, таварная прадукцыя жывёлагадоўлі склала 57,1% усёй таварнай масы сельскай гаспадаркі.
Аднак пры перавышэнні ў цэлым даваенных памераў сельскагаспадарчай вытворчасці таварнасць яе прадукцыі стала меншай у 2,5-3 разы. Тут выяўляліся як рост спажывецкага тыпу гаспадарак, павелічэнне спажывання прадукцыі самімі вытворцамі, так i недасканалая сістэма падаткаабкладання. Галоунымі вытворцамі таварнай прадукцыі сталі серадняцкія i часткова бядняцкія гаспадаркі. Яны давалі 67,7% усёй таварнай вытворчасці сельскай гаспадаркі. Разам з тым рыначны збыт прадуктаў меў тэндэнцыю да зніжэння (20% у 1922 г., 23,9 - у 1923 г. i 13,2% (даныя папярэднія) у 1928 г. Гэта не магло не адбіцца на правядзенні нарыхтоўчых кампаній.
Усё гэта сведчыла аб неабходнасці ўдасканалення эканамічных адносін як у самой вёсцы, так паміж ёю i дзяржавай. Пры гэтым трэба было лічыцца з вялікай жыццяздольнасцю прыватнай сялянскай гаспадаркі, якая на той час не тое што не вычарпала cвaix рэсурсаў, а нават не змагла ix як след выявіць у супярэчлівых умовах рэчаіснасці [5, с. 156-157].
Па-ранейшаму важным элементам народнагаспадарчага комплексу выступала кааперацыя. Пры пэўным адыходзе ўлады ад арганізацыйных форм уздзеяння на яе да сярэдзіны 1920-х гг. было сфарміравана пяць асноўных відаў кааперацыі: спажывецкая, сельскагаспадарчая, крэдытная, жыллёвая, прамысловая (уключаючы інвалідную). На чале кожнага з ix знаходзіўся, як правіла, адпаведны цэнтр або саюз, які абапіраўся на сетку перыферыйных саюзаў з таварыствамі.
Гэтыя віды, дапаўняючы адзін другога, пры выкарыстанні пэўных прававых i эканамічных умоў, але на аснове нарастаючага адміністрацыйна-каманднага ўздзеяння партыйна-дзяржаўных органаў, усё шырэй i глыбей ахоплівалі жыццё грамадства i стваралі ўмовы для новай сістэмы сацыяльна-эканамічных адносін. Кааператыўны рух канца 20-х гг. стымуляваўся таксама ўвядзеннем нарміраванага i картачнага размеркавання дэфіцытных тавараў: тыя, хто не з'яўляўся членам кааперацыі, часцей за ўсё пазбаўляўся магчымасці набыць ix.
Дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці кааперацыі дасягалася шляхам размеркавання ў ёй заказаў, узмацнення цэнтралізаванага кантролю за дагавоpaмi, заключанымі паміж прадпрыемствамі i гандлёвымі арганізацыямі. Аднак гэта адбывалася шляхам устанаўлення цвёрдых цэн на прадукцыю, перавышэнне якіх, асабліва ў прыватным i кааператыўным сектарах эканомікі, каралася. Так, у 1925/26 гаспадарчым годзе дзяржава ўстанавіла прынцыпы вызначэння цаны на нарыхтаванае прыватнымі асобамі зерне i ў пачатку 1927 г. адміністрацыйным шляхам яны былі зніжаны ў прыватным гандлі.
Сітуацыя ўскладнялася тым, што кааперацыя, дзякуючы няухільнаму пашырэнню дзяржаўнай матэрыяльна-фінансавай дапамогі, перадачы ей функцый нарыхтовак сельгаспрадукцыі па цвёрдых цэнах (працэс пачаўся з 1926 г.) ператварылася ў дзейсны сродак абмежавання інтарэсаў прыватніка (асабліва эканамічна развітай яго часткі), тым больш што гэтаму спрыяў рост падатковага ціску на прадпрымальніцкую, індывідуальную дзейнасць саматужнікаў, рамеснікаў i гандляроў (да 1930 г. у 5-10 разоў) [5, с. 154].
Нягледзячы на істотную структурную ломку з-за перапрафіліравання на пачатковым этапе, сістэма спыжывецкай кааперацыі заставалася найбольш маштабнай па колькасці членаў, бо ахоплівала як гарадское, так i вясковае насельніцтва. У 1928 г. яна аб'ядноўвала 794 тыс. чалавек (30% дарослага насельніцтва, пераважна вясковага), больш як 55% сялянскіх гаспадарак. Найбольш важкі ўклад гэта сістэма ўносіла ў забеспячэнне насельніцтва таварамі, выцісканне з рынку прыватнага гандляра на аснове дыскрымінацыйнай палітыкі да яго савецкай улады [8, с. 98].
Сельскагаспадарчая кааперацыя развівалася ў напрамку збыту, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, а таксама крэдытавання. Пры гэтым яе таварыствы (у адрозненне ад некаапераванага насельніцтва) актыўна выкарыстоўвалі перавагі ў атрыманні грашовых крэдытаў, падатковых ільгот, забеспячэнні прыладамі працы, сродкамі вытворчасці i г.д. Ва ўмовах нарастання цэнтpaлiзaвaнaга матэрыяльна-фінансавага i арганізацыйнага ўздзеяння дзяржавы яе шарэнгі моцна раслі. Калі на 1 кастрычніка 1925 г. рознымі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі было ахоплена 18,2% сялянскіх гаспадарак, то на 1 кастрычніка 1929 г. - 69%. Па колькасці пайшчыкаў першае месца займалі найбольш простыя формы кааперацыі, у першую чаргу сельскагаспадарчыя крэдытныя таварыствы. Разам з развітай спажывецкай i растучай саматужна-прамысловай кааперацыяй яны дастаткова поўна i эфектыўна кантралявалі несацыялістычныя элементы ў гандлі i на вытворчасці.
Асноўным носьбітам сельскагаспадарчай кааперацыі выступала сярэдняе i бяднейшае сялянства, якое няўхільна выціскала з кааператываў эканамічна больш моцныя гаспадаркі, што адпавядала палітыцы ўлады па ix разбурэнню [5, с. 155].
Ва умовах нарастаючага адзяржаўлення кааперацыі развіваліся яе больш складаныя формы - калектыўныя гаспадаркі. Пры істотным скарачэнні сеткі калгасаў у пачатку 20-х гг., выкліканым эканамічнымі цяжкасцямі i пераарыентацыяй часткі сялян-калектывістаў на аднаасобную гаспадарку, з сярэдзіны гэтага ж дзесяцігоддзя выявілася тэндэнцыя да яе пашырэння i ўмацавання. Адчуваліся захады ўлады па вызваленню калгасаў ад арэнднай платы за зямельныя плошчы, забеспячэнню ix інвентаром i жывёлай, прадастаўленню падатковых ільгот, а то i поўнаму вызваленню ад падатку. У выніку калгасы ў цэлым хутчэй за сялянскія гаспадаркі нарошчвалі вытворчасць, частка з ix з'яўлялася прыкладам вядзення буйной грамадскай вытворчасці, аказвала дапамогу сялянам навакольных вёсак у наладжванні гаспадаркі, імкнулася пераконваць ix у перавагах новага шляху развіцця.
У канцы 1927 г. найбольш распаўсюджанай формай калектыўнай гаспадаркі з'яўлялася арцельная. Аднак нягледзячы на актыўную падтрымку дзяржавы, забяспечанасць калгасаў буйной рагатай жывёлай была на 50% ніжэй, чым разліковая. У калгасах адсутнічалі пастаянныя формы арганізацыі, уліку i аплаты працы. На 1 ліпеня 1929 г. колькасць калгасаў у рэспубліцы дасягнула 1543. Яны аб'ядноўвалі 1,6% ycix сялянскіх гаспадарак. Сярод калгаснікаў стала больш значнай доля сярэдняга сялянства.
Бачнае месца займалі блізкія ў сацыяльна-эканамічных адносінах да калгасаў дзяржаўныя гаспадаркі-саўгасы. Пры моцнай падтрымцы дзяржавы яны таксама нярэдка дэманстравалі перавагі буйной сельскагаспадарчай вытворчасці перад індывідуальнай. Сялянства, нават бедная яго частка, нягледзячы на рэалізуемы курс па актыўнаму стымуляванню калгаснай формы кааперацыі пры ўшчамленні больш дзеяздольных гаспадарак у атрыманні крэдытаў i іншых сродкаў эфектыўнай арганізацыі вытворчасці, атрыманні з ix павялічаных падаткаў, не спяшалася ўключацца ў калгасна-саўгаснае будауніцтва. Але ў партыйна-дзяржаўнай улады былі іншыя намеры [8, с. 98-101].
Такім чынам, 20-ыя гады вызначыліся ў жыцці сялян i развіцці сельскай гаспадаркі ў БССР завяршэннем размеркавання зямлі, правядзеннем землеупарадкавання, паспяховым аднаўленнем сельскай гаспадаркi i павышэннем вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі, шырокім развіццём сельскагаспадарчай кааперацыі. Гэта стварыла магчымасць для паспяховай эвалюцыі сельскай гаспадаркі па шляху добраахвотнага вытворчага кааперавання. Аднак фарсіраванне масавай калектывізацыі ў другой палове 1929 г., ігнараванне эканамічных умоў i волі большасці сялян парушала гэты працэс i вяло да ўзмацнення негатыўных з'яў у далейшым развіцці сельскай гаспадаркі i становішчы вёскі.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ У БССР НА ПРАЦЯГУ 20-Х ГАДОЎ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.