публикация №1292164034, версия для печати

Гарадзельскі прывілей 1413


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292164034)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ →
Источник: (c) http://library.by →




Гарадзельскі прывілей 1413, заканадаўчы акт,які юрыдычна замацоўваў Гарадзельскуюунію 1413, выдадзены ад імя караля Польшчы Ягайлы i вял. князя літоўскага Вітаўта. Меў на мэце ўмаца-ванне i пашырэнне каталіцызму ў ВКЛ. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ «далучаецца,уклю-чаецца, злучаецца, перадаецца» Поль-скаму каралеўству. Усе касцёлы i каталіцкі клір забяспечваюцца ўсімі правамі i свабодамі згодна ca звычаямі Польскага каралеўства. Паны, шляхта i баяры ВКЛ, якія прымуць каталіцкую веру i атры-маюць гербы, могуць карыстацца прыві-леямі i падараваннямі, як i польскія паны i шляхта, пацвярджаліся ix правы на свабоднае распараджэнне сваёй маё-масцю i атрыманне спадчыны. Гаранта-валіся правы жанчын на валоданне ўласнымі маёнткамі. Паны i шляхта ВКЛ павінны былі захоўваць пастаянства і вернасць каралю Ягайлу i вял. князю Вітаўту. Г.п. прадугледжваў увядзенне пасадваяводыікашталянаўВільніДроках i інш. месцах. Асабліва важнае значэнне меў артыкул, у якім замацоўвалася правіла, што пасля смерці Вітаўта паны i шляхта ВКЛ не павінны былі выбіраць сабе вял. князя без згоды Ягайлы i польскіх феадалаў, a тыя пасля смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без згоды Вітаўта, паноў i шляхты ВКЛ. Гэты артыкул,якіўпершыню заканадаўча замацоўваў выбранне вял. князя, супярэчыў i абвяргаў змест першага артыкула,у якім пацвярджалася зліццё ВКЛ з Польшчай, бо калі выбіраўся асобны вял. князь, то захоўвалася самастойнасць дзяржавы. A канстатацыя факта, што караля Польшчы павінны былі выбіраць толькі са згоды Вітаўта i феа-далаў ВКЛ, сведчыць аб раўнапраўным становішчы ВКЛ i Польскага каралеўства. Прывілей прадугледжваў магчымасць склікання агульных соймаў феадалаў Польшчы i ВКЛ. Сцвярджэнне, што ўсе некатолікі,у асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасць насельніцтва княства), не павінны былі дапускацца на дзярж. пасады i засядаць у панскай радзе, мела ідэалагічны, a не практычны характар,бо большасць мясц. кіраўніцтва i значная частка паноў-рады належалі да правасл. веры. A ўсе напышлівыя фразы аб зліцці, злучэнні, далучэнні i ўключэнні ВКЛ у склад Польшчы не мелі ўтой час рэальнага значэння,ботрадыцыя ўзаемаадносін паміж Польшчай i ВКЛ, якая склалася на аснове асабістай (персанальнай) уніі, не мянялася.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292164034 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Гарадзельскі прывілей 1413

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network