Радыяцыя дапамагла

Белорусский САМИЗДАТ: книги, рассказы, фельетоны и пр.

NEW САМИЗДАТ: ПРОЗА


САМИЗДАТ: ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

САМИЗДАТ: ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Радыяцыя дапамагла. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2012-02-11
Источник: http://portalus.ru

Праз хісткую заслону перадсвітальнага сну да Ніны данесліся нечыя асцярожныя крокі. Яна расплюшчыла вочы і ледзьве не войкнула ад здзіўлення: яе новая суседка па нумары Сабіна Раманаўна, у пакамечанай “начнушцы”, з падушкай пад адной і коўдраю пад другой пахаю, крадком, як здалося Ніне, прабіралася ад дзвярэй да свайго ложка. Ніна зірнула на гадзіннік. Дзесяць хвілін на шостую. Нішто сабе! І дзе ж гэта так забарылася гэтая, па яе ж словах, “бабуля трох унукаў”? Няўжо і яна… А зрэшты, нічога дзіўнага: у санаторыі раманы пасівелых “рамэа” і “джульет” – справа звычайная. Хаця якія там раманы і якія рамэа – джульеты? Распусныя гулі страпёраў, ачмурэлых ад пачуцця няхай сабе і нядоўгай, але ўсё ж свабоды ад сямейных аковаў. Але калі ты, шаноўная, паспела? Учора ж толькі пасялілася! Праўда, Ніна заўважыла, што за вячэраю на Сабіну Раманаўну час ад часу пазіраў таўсматы ружовашчокі мужчына гадоў шасцідзесяці, які сядзеў за сталом насупраць. Ніна яшчэ пажартавала: маўляў, ці не ў кавалеры мерыцца?
--У маім узросце ўжо не да кавалераў, – няшчыра прамовіла Сабіна Раманаўна. – І ўвогуле, я вяртухаю ніколі не была, я жанчына сур’ёзная.
Вось табе і сур’ёзная! Спакусіў яе, відаць, той самы ружовашчокі. Але яна што – са сваёй коўдрай ды падушкаю на спатканне хадзіла? Уявіўшы такое, Ніна з усяе моцы сціснула вусны, але яны здрадліва задрыжэлі і расцягнуліся ў непажаданую ўсмешку.
--Так, – сярдзітым шэптам азвалася Сабіна Раманаўна, папраўляючы пасцелю, – яна ж яшчэ і смяецца! Я з-за яе ноч прамучылася, а ёй хаханькі! Што ты глядзіш такімі вачыма? Я з-за твайго храпу мусіла ў ванне спаць. Пад раніцу змерзла, што тая костка. Як толькі твой мужык такое цярпець можа?
--Няўжо праўда? – сумелася Ніна. – Раней жа за мною такога граху быццам бы не было. Хіба толькі калі на спіну лягу. Ну, дык вы мяне тады штурхніце ў бок, і я перастану.
І суседка пачала добрасумленна выконваць Нініну просьбу – штурхала яе ў бок. Разоў па дзесяць за ноч.
Праз тры дні Ніна сядзела ў холе на канапе і, утаропіўшы ў супрацьлеглую сцяну бясцямны позірк пачырванелых ад бяссонніцы вачэй, думала, як пазбавіцца напаткаўшай яе бяды.
--Жанчына, вам блага? – пачулася побач, і на канапу прысела вабная маладая жанчына ў цёмна-сінім спартыўным касцюме.
Выслухаўшы Нінін роспавед, Святлана (так звалася новая знаёмая) засмяялася і, зразумеўшы недарэчнасць свайго смеху, растлумачыла:
--Ды тваю Сабіну Раманаўну ўжо ўсе тут ведаюць. Яна за тыя два тыдні, што знаходзіцца ў санаторыі, ужо ці не пяць разоў з нумара ў нумар перабрацца паспела. То ёй парфума нечая не спадабалася, то празмерна гучны, на яе думку, голас, то яшчэ што-небудзь. З ёй ужо ніхто не хоча суседнічаць.
--Вось яно як! – пахітала галавою Ніна. – Нездарма ж яна ажно рукамі замахала, калі я прапанавала ёй памяняцца з кім-небудзь месцамі. Дык можа мне самой папрасіцца?
--Паслухайце, – Святлана пасунулася бліжэй, – вы ж, здаецца, з Брагінскага раёна?
--Так.
--Тады я падкажу вам выйсце. Скажыце ёй вось што…
Святлана азірнулася і схілілася да Нінінага вуха.

Вечарам, калі Сабіна Раманаўна ўлеглася, Ніна падышла да яе:
--Прабачце, калі ласка, але вы мяне больш не будзіце ноччу. Мне ўрач сёння сказаў, што храпсці мне вельмі карысна: праз храп радыяцыя выходзіць хутчэй, чым пры звычайным дыханні.
Сабіна Раманаўна ўсхапілася з ложка, і яе маленькія чорныя вочкі сталі круглымі, бы гузікі:
--Якая радыяцыя?! Адкуль яна выходзіць?!
--Ну якая? Звычайная радыяцыя. – паціснула плячыма Ніна. – Я, пакуль нас на новае месца перасялілі, ведаеш колькі яе нахапалася?! Столькі гадоў мінула, а яна з майго арганізма яшчэ не ўся выйшла. Але цяпер, калі я храпсці пачала, справа хутчэй пойдзе.
--І многа вас тут такіх… радыёактыўных?..
--Ды хапае. У гэтым санаторыі ўсе перасялецы аздараўляюцца.

Назаўтра, прачнуўшыся, Ніна ўбачыла, што ні Сабіны Раманаўны, ні яе рэчаў у нумары не было. Толькі з-пад ложка сіратліва выглядаў чаравік, відаць, у спешцы забыты гаспадыняю. Не было Сабіны Раманаўны ні за снеданнем, ні за абедам, ні за вячэрай. Казалі, што яна зусім з’ехала з санаторыя.
__________

Новые статьи на library.by:
САМИЗДАТ: ПРОЗА:
Комментируем публикацию: Радыяцыя дапамагла

© Кадетова Валентина () Источник: http://portalus.ru

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

САМИЗДАТ: ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.