Герб Республики Беларусь

ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ГИМН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

утвержден указом Президента Республики Беларусь от 2 июля 2002 года №350

БЕЛОРУССКАЯ ВИРТУАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА | СПЕЦПРОЕКТЫ

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
02.07.2002 № 350


Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь

***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
02.07.2002 № 350

ПАЛАЖЭННЕ
аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь


1. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь з`яўляецца сiмвалам дзяржаўнага суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных дадзеным Палажэннем. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца ў аркестровым, харавым, аркестрова-харавым або ў iншых вакальных цi iнструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца гука- i вiдэазапiс, а таксама сродкi тэле- i радыётрансляцыi. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь павiнен выконвацца ў адпаведнасцi з зацверджанымi тэкстам i музычнай рэдакцыяй (нотамi).

2. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца:
- пры ўступленнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на пасаду - пасля прыняцця iм прысягi;
- пры адкрыццi i закрыццi сесiй Палаты прадстаўнiкоўт Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
- у час афiцыйнай цырымонii ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь i iншых афiцыйных дзяржаўных цырымонiй;
- у час цырымонiй сустрэч i провадаў кiраўнiкоў замежных дзяржаў, кiраўнiкоў урадаў замежных дзяржаў, калi яны наведваюць Рэспублiку Беларусь з афiцыйнымi вiзiтамi, афiцыйных прадстаўнiкоў замежных дзяржаў, а таксама кiраўнiкоў мiждзяржаўных i мiжурадавых арганiзацый - у адпаведнасцi з дыпламатычным пратаколам;
- пры правядзеннi воiнскiх рытуалаў - згодна з агульнавоiнскiмi статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца:
- пры адкрыццi помнiкаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыццi Рэспублiкi Беларусь, у гонар знакамiтых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх i ваенных
дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукi i культуры;
- пры адкрыццi i закрыццi ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублiкi Беларусь;
у час урачыстых сходаў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi, органамi мясцовага кiравання i самакiравання, а таксама iншымi арганiзацыямi.
Заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь могуць прадугледжвацца iншыя выпадкi выканання Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.

3. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь транслiруецца дзяржаўнымi тэлевiзiйнымi i радыёвяшчальнымi арганiзацыямi:

  • штодзённа - напачатку i напрыканцы вяшчання, а пры кругласутачным вяшчаннi - у 6 i 24 гадзiны;

  • у навагоднюю ноч - пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзiны.

4. Выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь пры правядзеннi Рэспублiкай Беларусь афiцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыях замежных краiн ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi, устаноўленымi Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, з улiкам традыцый дзяржавы знаходжання.

5. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца пры афiцыйных цырымонiях у час спартыўных спаборнiцтваў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi - у адпаведнасцi з правiламi арганiзацыi гэтых спаборнiцтваў.

6. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы, мужчыны - без галаўных убораў.

7. Выкарыстанне i выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь з парушэннем дадзенага Палажэння, зневажанне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.