М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ЯН [БІСКУП З КНЯЗЁУ ЛІТОУСКІХ, МЕЦЭНАТ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ]

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 77%

 



Біскуп Ян з князёў Літоўскіх - мецэнат Францішка Скарыны

 Віленскі біскуп Ян (Януш) з князёў Літоўскіх (1496—1538) быў адной з важных постацяў Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове ХУІ стагоддзя, суаўтар касцёльных і дзяржаўных рэформаў сваёй эпохі, гуманіст, мецэнат мастацтва і навукі, вопытны дыпламат. Дарэмна шукаць яго біяграфію ў савецкіх і нават у постсавецкіх працах па гісторыі Беларусі. Ідэалогія вынесла яму прысуд забыцця, а яго прозвішча ўзгадвалася толькі ў сувязі з тым, што сакратаром гэтага біскупа быў не хто іншы, як сам Францішак Скарына.

Ян быў пазашлюбным Сынам Жыгімонта Ягелончыка (будучага караля Польшчы і Вялікага Княства) і Катажыны Охстат з Цельніцаў, што на Маравіі. Нарадзіўся ён у Кракаве 8.01.1496г., а ўжо ў 1505г. разам з маці знаходзіўся побач з Жыгімонтам ў Глогаве, дзе Жыгімонт быў намеснікам чэшскага караля. Гэты сваяцкі саюз з чэхамі ў будучым звяжа Яна з Францішкам Скарынам. У 1516г. Ян з князёў Літоўскіх, полацкі канонік, вывучаў юрыдычнае права ў Балоніі. У 1519г. памёр віленскі біскуп Войцах Радзівіл, і папа Леў Х па просьбе караля Жыгімонта прызначыў Яна кіраўніком віленскага біскупства, уладу над якім ён павінен быў атрымаць пасля 27-гадовага ўзросту. Ян актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча Казіміра. У 1521г. папа Леў Х абвясціў Казіміра святым. Літва атрымала свайго першага апекуна. Вільня трыумфавала, а мошчы святога з урачыстай працэсіяй перанеслі з капліцы Св. Тройцы ў Гаштольдскую капліцу. У гэтым самым годзе з блізкай для Яна Прагі ў Вільню вярнуўся Францішак Скарына, які пры дапамозе біскупа заснаваў у горадзе каталіцкую друкарню касцёльных кніг, якая выдавала іх на старабеларускай мове (у 1522 г. выйшла "Малая падарожная кніжка", у якой Скарына змясціў Псалтыр, Часасловец, Саборнік і інш.; у 1525г. — "Апостал"). У 1522г. Ян з Літоўскіх князёў склаў біскупскую прысягу. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў 1531г., пасля канчатковага святарскага пасвячэння.

Пасля прыезда ў Вільню ў 1519г. стаў фактычным намеснікам Вялікага князя на Літве. Пракаралеўская палітыка маладога біскупа сутыкнулася з апазіцыяй часткі магнатаў, якія нават спрабавалі зрабіць замах на яго жыццё (22.ХІ. 1522г.). Па просьбе караля Ян распачаў актыўную акцыю, якая гарантавала ягелонскую пераемнасць, што прывяло да прысягі, якую склала літоўская рада склала Жыгімонту Аўгусту як наступніку трона 4.ХІІ. 1522г., а пазней, 18.Х.1529г., да каранацыі. 3 мэтаю далейшага ўмацавання дынастыі Ян разам з Юрыем Радзівілам прапанаваў на варшаўскім з’ездзе 1526г. праект прызнання Літвы як ка-ралеўства, аднак гэтаму рашуча супрацьстаялі польскія паны. Не ўдаўся таксама праект жаніцьбы Яна з мазавецкаю князёўнаю Ганнай і аддання Мазоўша пад уладу Літвы. Ян у той час праводзіў адпаведна ад імя караля і па жаданні Боны, з якой яго яднала сардэчнае сяброўства і ўся палітыка Літвы, не выключаючы нават дыпламатычных адносінаў з прускім Альбрэхтам (туды ў 1530г. з місіяй ад біскупа паехаў Францішак Скарына) і Фердынандам І і, выступаючы пасрэднікам паміж Жыгімонтам І і малдаўскім гаспадаром, Пятром Рарэшам. Ян цікавіўся таксама справамі абароны Літвы ад татараў і настойліва падтрымліваў умацаванне межаў. Як член літоўскай рады ён прымаў таксама актыўны ўдзел у яе абрадах і пасяджэннях літоўскага сейму, звычайна знаходзіўся побач з каралём падчас яго побыту на Літве. Юрыст па адукацыі, біскуп Ян падтрымліваў ідэю кадэфікацыі (сістэматызацыі) законаў і быў адным з "айцоў" 1 Літоўскага Статуту 1529г. У тым жа 1529г. Віленскім афіцыялам быў Ян Sylvіus Аmalus, доктар абодвух законаў і свабодных навук, пробашч Віцебскі і Лідскі, пісар Апостальскай Сталіцы, дасведчаны ў замежных мовах, настаўнік Жыгімонта Аўгуста.

Як чалавеку грунтоўна адукаванаму, біскупу Яну не былі чужымі заходне-еўрапейскія ўзоры гаспадарчага развіцця. Ён кіраваў біскупамі месцамі на Літве, купляў цагельні і вапнавыя заводы. У 1525г. пабудаваў за Вільняй першы на Літве шклозавод . Быў уладальнікам саляных і васковых сховішчаў на Валыні. Пера-важна асабіста займаючыся ўпраўленнем сваімі маёнткамі, стаў выдатным адміністратарам (ужо ў 1521-22г. ён быў суўладальнікам пінскіх маёнткаў каралевы Боны) і таму часта выступаў арбітрам у спрэчках, што тычылася маёмасці і пасрэднікам у трансакцыях.

Ян клапаціўся пра рэформу ўласнай дыяцэзіі. Ён узмацняў дысцыпліну сярод духоўных асобаў. У 1526г. Ян склікаў у Вільні першы ў гісторыі Літвы дыяцэзіяльны сінод і надрукавау ягоныя статуты праз два гады. Ян клапаціўся пра развіццё рэлігійнага друку. Упарадкаваў літургічную службу ў катэдры. У віленскай капітуле ўстанавіў кантараў і схаластыкаў, раўняючыся тым самым да іншых катэдральных касцёлаў Еўропы. Пасля пажару віленскай катэдры (1530г.) актыўна заняўся яе адбудоваю, даручаючы працу вядомаму рымскаму дойліду Бернардзіно дэ Джаноціс. На тэрыторыі дыяцэзіі Ян стварыў шэраг новых парафій і кансэкраваў некалькі касцёлаў. Ён апекаваўся шпіталямі св. Іова і Марыі Магдалены ў Вільні.

Нягледзячы на дамінуючае становішча Яна ў палітычным жыцці Літвы, нядобразычлівасць да яго літоўскіх магнатаў (асабліва Радзівілаў і Гаштольдаў), не аслабла (толькі з двума — Янам Забжэзінскім і біскупам жмудскім Мікалаем Радзівілам ён падтрымліваў сардэчныя адносіны). Гэта прымусіла Яна адмовіцца ад біскупства ў Вільні (19.V.1536г.). Прыкладна ў той час пакінуў Вільню сакратар біскупа — Францішак Скарына, які накіраваўся ў Прагу. Кароль Жыгімонт назначыў Яна Познаньскім біскупам, аднак толькі ў сакавіку 1537г. Ян атрымаў уладу над новай дыяцэзіяй. На жаль, незадоўга пасля прыбыцця ў новую сядзібу, ён захварэў на ліхаманку, якая трымалася чатыры дні , што стала прычынай яго смерці. Памёр біскуп Ян 18-11.1538г. у Познані. Перад смерцю прасіў пахаваць яго ў Вільні, бо вельмі да яе прывязаўся. Эпітафія ў віленскай катэдры была знішчана ў ХУІІ стагоддзі. Жыццё гэтага біскупа (асабліва яго сувязь з Францішкам Скарынам) усё яшчэ чакае даследвання.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 15 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.