Пад націскам
энцыклапедыстаў, варожых да езуітаў, а таксама
каралеўскіх бурбонскіх двароў Клімент XIV брэвэ
ад 21 ліпеня 1773 года забараніў ордэн езуітаў. У
паасобных дзяржавах дэкрэт уступаў у сілу з
моманту яго абвяшчэння на дадзенай тэрыторыі.
Кацярына ІІ супрацьстала абвяшчэнню касацыйнага
брэвэ ў Расеі. Так езуіты засталіся ма Беларусі.
На момант забароны Таварыства было ў сваім
росквіце. На Беларусі тады налічвалася 178 членаў,
якія абслугоўвалі калегіі ў Полацку ( фундаваў у
1580г. Сцяпан Батура), Оршы (1618), Дынабургу (1638),
Віцебску (1670), Магілеве (1682), Мсціславе (1690) і
некалькі дзесяткаў меншых пляцовак, у тым ліку 6
місійных школ. Вестка аб захаванні Таварыства на
Беларусі прыцягнула на гэтыя землі шмат езуітаў
з Заходняй Еўропы што дало штуршок да развіцця
полацкай школы, а ў 1812г. яна атрымала статус
Акадэміі.
Наступнік
Клімента XIV, Пій VI, зацвердзіў ордэн, захаваны на
Беларусі, і дазволіў прымаць кандыдатаў у
навіцыят, а Пій VII булай ад 7 жніўня 1814г. аднавіў
Таварыства ва ўсім свеце.
Беларусь сталася
не толькі зямлёй трывання, але таксама і
асяродкам далейшай экспансіі ордэна згодна з
жаданнем Хрыста «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц
28, 19). У 1801г. езуіты адкрылі гімназію ў Санкт-Пецярбургу
і атрымалі касцёл св. Кацярыны. Яны адправіліся
таксама на тэрыторыі, размешчаныя па-за
Цэнтральнай Расеяй. Заклалі пляцоўкі ў Саратаве
(1803), Адэсе (1804), Астрахані (1805), на Каўказе ў
Маздоку (1805), у Іркуцку (1811) і Томску (1811), адкуль
атулялі душпастырскай апекай не толькі Томскую
губерню, але штогод аб’язджалі таксама
Табольскую, Енісейскую губерні і кіргізскія
стэпы.
Першым з
беларускіх езуітаў у ЗША патрапіў кс. Норберт
Корсак, малады прафесар філасофіі і матэматыкі з
Полацка. Спачатку яго накіравалі на місію ў Кітай.
Паколькі патрапіць туды было праблематычна, у 1805г.
яго адправілі ў штат Мэрылэнд, ЗША, каб ён
разгарнуў духоўную апеку над польскімі
працоўнымі, якія ў пошуках хлеба выехалі на
эміграцыю.
Хутка пасля выезду
кс. Корсака генералам ордэна стаў кс. Тадэвуш
Бжазоўскі. Ён распачаў планавую акцыю папаўнення
Паўночнай Амерыкі святарамі з Беларусі. Для
гэтага ён выкарыстаў інтэлектуапьна
падрыхтаваныя сілы, якія прыбылі з Заходняй
Еўропы. Усяго ў 1805-1820гг. у ЗША прыбыло 13 святароў
Таварыства, якія належалі або паходзілі з
беларускай правінцыі: 4 французы (П’ер Эпінэт,
Фідэль Грывэль, Жан Анры. Жан Мэнэ); 4 беларусы (Францішак
Дзеражынскі (нар. у Оршы), Вільгельм Файнэр (нар.
у Полацку), Норберт Корсак (нар. у Віцебску).
Баніфацы Крукоўскі (з Дынабургу); 2 немцы (Антон
Кольман. Максіміян Ранцаў), 2 бельгійцы (Франсуа
Малевэ, П’ер Малю) і адзін італьянец (Джавамі
Грасі). Дзевяць з іх былі прафесарамі Полацкай
Акадэміі (Дзеражымскі, Эпінэт, Файнэр, Грасі,
Грывэль, Корсак, Крукоўскі, Мэнэ, Сацкі), тры
вучылі ў школах, залежных ад ПолацкайАкадэміі (Малю:
Магілеў, Орша, Віцебск; Малевэ: Астрахань; Ранцаў:Санкт-Пецярбург).
Першымі для працы
ў ЗША былі прызначаны Анры і Малевэ. Яны прыехалі
ў Злучаныя Штаты ў камцы ліпеня 1806г. Працавалі
сярод індзейцаў у Ілінойсе і Кентакі.
Ксёндз Анры,
француз. які адбыў навіцыят у Дынабургу, пасля
курса ангельскай мовы ў Джорджтаўне стаў
вандроўным місіянерам сярод каталіцкага
насельнщтва, расцярушанага па невялікіх хутарах.
Ксёндз Малевэ,
бельгіец, які таксама паступіў у Дынабургу, у
Джорджтаўне навучаў ангельскай мове і праводзіў
рэкалекцыі ў навакоплі. 31808 г. працаваў у Ньютане
і адпраўпяуся з місіямі ў бліжэйшыя сялібы. У 1809г.
адкрыў школу ў Фрэдэрык. Таксама вёў місіі ў
штатах Мэрылэнд і Вірджынія. Ягоная жыццёвая
энергія, нягледзячы на слабое здароўе,
дапамагала яму быць вельмі актыўным.
Эльзасец Кольман у
Джорджтаўне стаў прафесарам філасофіі і
кіраўніком студыяў. На амерыканскую глебу ён
перанёс беларускія звычаі. Наведваў католікаў,
расцярушаных па штатах Мэрылэнд, Вірджынія і
Пэнсільванія. Восенню 1808г. ён быў накіраваны ў
Нью-Ёрк, дзе прысвяціў сябе парафіяльнай працы
пры касцёле Святога Пятра, кіраваў парафіяльнай
школкай для 400 бедакоў. Карыстаўся вялікай
пашанаю сярод пратэстантаў. Стаўшы
адміністратарам нова-ўзніклай Нью-Ёркскай
дыяцэзіі, у 1809г., адчуваючы неабходнасць адкрыцця
школы, купіў пляц пад будаўніцтва калегіі, а пры
катэдры св.Патрыка заклаў «New York Lіtterary Іnstіtutіon».
Таксама адкрыў інтэрнат для моладзі, як
каталіцкай, так і пратэстанцкай. У 1820г. перавёўся
ў Вашынгтон. Дзякуючы яму там узнік «Gonzaga СоІІеgе»
і стаў вядучай навучальнай установай сталіцы. А
Эпінэт у Джорджтаўне навучаў французскай мове і
лаціне, а таксама выкладаў філасофію.
Пасля старту
першых полацкіх езуітаў, якія вызначаліся
вялікай актыўнасцю і здольнасцю выконваць
даручаную ім справу, амерыканская місія чакала
далейшай персанальнай падтрымкі з Беларусі.
Аднак у 1807-1809 гг. не прыехаў ніхто, бо дзяржаўныя
ўлады не давалі патрэбнага дазволу. Толькі ў два
наступныя гады тры езуіты атрымалі дазвол на
выезд: у 1810г. выпусцілі Грасі, а ў 1818г. - Ранцава і
Малю.
Італьянец Грасі
спачатку навучаў італьянскай і французскай мове
ў Джорджтаўне, а з 1813г. - матэматыцы. Вучэльню ён
узбагаціў фізічнымі і астранамічнымі прыборамі,
якія прывёз з сабой. У 1812г. ён стаў рэктарам
найстарэйшай каталіцкай вучэльні ў ЗША ў
Джорджтаўне. Рэарганізаваўшы студыі, ён убярог
каледж ад заняпаду і лічыўся яго другім
заснавальнікам. Пры ягоным кіраванні школа
атрымала такую славу, што туды пасылалі сваіх
сыноў нават кангрэсмены. У 1815г. Кангрэс даў згоду
на атрыманне ў капеджах навуковых ступеняў. У 1819г.
Грасі апублікаваў у Мілане працу, дзе апісаў стан
Касцёла ў ЗША ў першыя гады ХІХ стагоддзя.
Немец Ранцаў
уступіў у ордэн 29 лістапада 1808г. будучы святаром.
Ён стаў прафесарам нямецкай мовы ў пецярбургскім
канвікце. У 1811 г. выехаў у Штаты. Малю працаваў ў
Нью-Ёрку і Джорджтаўне.
Указам цара
Аляксандра І ад 27 жніўня 1820г. езуіты былі выгманы
з Расейскай імперыі. Калі яны пакінулі Беларусь,
выезд полацкіх езуітаў у ЗША спыніўся. |