М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ У XVII СТ. І ЯЕ ДЗЕЁНАСЦЬ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 77%

 



 У пачатку ХVІІ стагоддзя Уніяцкая Царква мела адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру, якую захавала ад Праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай пасьля Брэсцкай царкоўнай уніі. На чале Уніяцкай Царквы стаяў мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, якому падпарадкоўваліся епіскапы. На тэрыторыі Беларусі і Літвы існавала мітрапалітальная епархія з центрам у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. У склад яе ўваходзілі Віленскае ваяводства, паўднёвая частка Троцкага (з Гродна), Менскае, Наваградскае і Кіеўскае на Украіне. Архіепіскапу Полацкаму належала вялікая епархія, куды ўваходзілі Полацкае, Віцебскае і Мсьціслаўскае ваяводствы (са значнай адміністрацыйнай аўтаноміяй) з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай і Магілё-вам. Меншымі па тэрыторыі, але з вялікай колькасьцю вернікаў, былі Пінская епархія (Пінскі павет Брэсцкага ваяводства) і Луцкая (на Валыні), куды ўваходзіў Брэсцкі павет. У 1625 г. была заснавана уніяцкая архіепіскапская кафедра ў Смаленску. Пасьля ўзнаўленьня ў 1620г. Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі і прызнаньня яе афіцыйна ў 1632г. каралём Уладзіславам ІУ у Рэчы Паспалітай суіснавалі, акрамя Рымска-Каталіцкага Касьцёлу, дзьве царквы візантыйскага (усходняга) абраду — Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) і Грэка-Праваслаўная, але на Беларусі праваслаўных тады засталося мала (толькі ў раёнах Магілёва, Слуцка, Пінска і яшчэ Віцебска).

Вялікае значэньне для пашырэньня ўплываў Уніяцкай Царквы мела рэарганізацыя кіраваньня Аланастырамі Базыльянскага Ордэна, які аб’ядноўваў уніяцкія манастыры і быў падпарадкаваны мітрапаліту. Статут Ордэна Сьвятога Базыля (Васіля) Вялікага быў падрыхтаваны ў 1617г. Кангрэгацыі Базыльянскага Ордэна адбываліся звычайна ў Жыровіцкім манастыры (які быў уніяцкім), альбо ў Наваградку ці Вільні ў кляштары Сьвятой Тройцы (Базыльянскія муры).

У першай палове XVIIст. ранейшыя праваслаўныя брацтвы аўтаматычна пасьля царкоўнай уніі сталі уніяцкімі і працягвалі сваю рэлігійна-дабрачынную і грамадска-культурную дзейнасьць. У гэтыя аб’яднаньні ўваходзілі галоўным чынам мяшчане-рамесьнікі, гандляры, купцы, духавенства, зрэдку — шляхта. Паколькі на чале гарадскіх магістратаў стаялі купецка-цэхавыя вярхі, то уніяцкія брацтвы былі часткаю сістэмы гарадскога самакіраваньня па магдэбургскаму праву. Гэта дазваляла гарадскім уладам уздзейнічаць на боль-шасьць гараджанаў не толькі юрыдычна, але маральна і ідэйна. Брацтвы дапамагалі школам, якія былі прыпісаны да іх, распаўсюджвалі рэлігійную літаратуру, якая выдавалася на беларускай і царкоўна-славянскай мовах. Былі зроблены спробы аб’яднаць Уніяцкую і Праваслаўную Цэрквы на Беларусі і Украіне з выбраньнем агульнага патрыярха, падпарадкаванага Рымскаму папе. Такі план быў прапанаваны уніяцкім мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім на нарадзе епіскапаў Уніяцкай Царквы ў Наваградку, потым такая спроба паўтарылася, прычым іерархі Уніяцкай Царквы пагаджаліся абраць патрыярхам праваслаўнага архімандрыта Кіева-Пячэрскага манастыра (лаўры) Пятра Магілу (з 1632г. праваслаўны мітрапаліт кіеўскі). Аднак супраць аб’яднаньня Цэркваў выступілі праваслаўная шляхта і казацтва Украіны, з аднаго боку, і кангрэгацыя Прапаганды веры ў Рыме, з другога боку. Потым паспрабаваў аб’яднаць абедзьве Цэрквы візантыйскага абраду польскі кароль і вялікі князь літоўскі і рускі Уладзіслаў Ваза. Ён прапанаваў правесці у Варшаве аб’яднаўчы царкоўны Сабор з выбраньнем патрыярха пад вяршэнствам Рымскага папы. Аднак і на гэты раз кангрэгацыя Прапаганды веры выступіла супраць гэтага праекту.

У сярэдзіне XVIIст. Уніяцкая Царква займала трывалыя пазіцыі ў Літве і на Беларусі. Але падчас вызваленчай вайны ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам гетмана Багдана Хмельніцкага і вайны 1654-1 ббУгг. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай наступіў крызіс Царквы, асабліва пасьля акупацыі расійскімі і казацкімі войскамі большай часткі тэрыторыі Беларусі, а таксама часткі Літвы (1654-1655). На акупаванай тэрыторыі дзейнасьць Уніяцкай Царквы была забаронена, а уніяцкія сьвятары і манахі рэпрэсаваліся акупантамі. Расійскія ўлады падтрымлівалі на тэрыторыі Беларусі толькі Праваслаўную Царкву (пад кантролем маскоўскага патрыярха, а не канстанці-опальскага патрыярха, як было дагэтуль).

У апошняй чвэрці XVIIст. у рэлігійнай па літыцы дзяржавы і Каталіцкай Царквы можна заўважыць наступныя тэндэнцыі. Па-першае, каралеўская ўлада намагалася палагодзіць адносіны паміж уніятамі і праваслаўнымі для захаваньня спакою ў дзяржаве і для заключэньня саюзу з Расіяй супраць султанскай Турцыі і Крымскага ханства. Па-другое, адбывалася пэўнае збліжэньне паміж Рымска-Каталіцкай і Уніяцкай Цэрквамі. Гэта азначала павышэньне юрыдьганага і грамадскага статуса Уніяцкай Царквы. Па-трэцяе, ішоў адток, у асноўным шляхты і мяшчанаў, ад Праваслаўнай Царквы ў абедзьве Каталіцкія — лацінскага і візантыйскага абрадаў. Усё гэта, разам узятае, стварала новую сітуацыю.

Рэлігійныя канфлікты зменшыліся. Каталіцкі бок намагаўся цяпер аб’яднаць абедзьве царквы візантыйскага абраду. Аднак з-за палітычных абставінаў, нягледзячы на падтрымку караля Яна Сабескага і сойму, гэтая спроба аб’яднаньня не ўдалася. Кароль двойчы намагаўся сабраць аб’яднаны сінод у Любліне ў 1630г. і ў Варшаве ў 1631г., аднак праваслаўныя манахі адмовіліся ўдзельнічаць у паседжаньнях. У 1682г. Ян ІІІ Сабескі зноў вярнуўся да плана аб’яднаньня Праваслаўнай і Уніяцкай Цэркваў з абраньнем у Кіеве (што знаходзіўся з 1667г. у складзе Расіі) агульнага патрыярха, аднак з падпісаньнем "вечнага міру" паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (1636г.) кіеўскі праваслаўны мітрапаліт быў падпарадкаваны маскоўскаму патрыярху. Таму аб’яднаньня абедзьвюх Цэркваў ужо быць не магло.

У другой палове XVIIст. уніяцкія мітрапаліты праводзілі пасьлядоўную палітыку захаваньня і пашырэньня ўплываў Уніяцкай Царквы як на Беларусі, так і на Украіне. Прэстыж Уніяцкай Царквы на Беларусі ўзрастаў, дзякуючы дзейнасьці гэтай Царквы па падтрымцы нацыянальна-культурных традыцый, шырокаму выкарыстань-ню падчас багаслужэньня і ў казаньнях беларускай мовы, дзякуючы друкаваньню кніг і брашураў на гэтай мове. У XVIIст. уніятамі была выдадзена шматлікая літаратура на беларускай мове: рэлігійныя і палемічныя творы мітрапалітаў Іпація Пацея, Іосіфа Вельяміна Руцкага і архіепіскапа Полацкага Язафата Кунцэвіча. Віленская і Супрасльская уніяцкія друкарні забясьпечвалі сваю Царкву богаслужэбнымі кнігамі.

Значнымі асяродкамі беларускай нацыя-нальнай культуры былі уніяцкія кляштары. У гарадах існавалі шпіталі, якія стварыла і ўтрымлівала Уніяцкая Царква. У Менску ў XVIIст. існавалі з 1616 да 1633 і з 1651г. два шпіталі уніятаў за кошт узносау брацтва, ахвяраваньня феадалаў і даходаў духавенства.

У пачатку XVIIст., напрыклад, у Менску ўзьнікла уніяцкая школа пры Казьмадзямянскім кляштары. У гэты час у школе налічвалася некалькі дзесяткаў вучняў, якія займаліся ў розных класах. Вучні малодшых класаў называліся "лапятамі", старэйшых — "вырасткамі". Настаўнікамі былі манахі-базыльяне. У 1630г. кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза даў прывілей манахам базыльянскага ордэна ў Менску, які дазваляў ім вучыць дзяцей усім навукам і мовам: грэцкай, лацінскай, царкоўнаславянскай, беларускай і польскай. На уніяцкую школу распаўсюджваліся ўсе ільготы, якімі карысталіся каталіцкія школы. У 1653г. гэты прывілей быў пацьверджаны каралём Янам Казімірам. Такое ж становішча з асьветай было ў іншых гарадах Беларусі.

Уніяцкая Царква ў XVIIст. заняла важнае месца ў рэлігійным жъщьці і культуры беларускага народа, стварыўшы трывалыя традыцыі ў яго гісторыі. 

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 15 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.