М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ПОЛЬСКАЯ МОВА У XIV-XVIII СТСТ. І КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У ВКЛ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 77%

 



 У гэтым дакумантальным аглядзе мы закранаем адну з балючых справаў нашай гісторыі: праблему "палянізацыі шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім і ролю ў гэтай палянізацыі каталіцкага Касьцёла. 3 аднаго боку расейская, а з другога боку — польская літаратуры распаўсюдзілі погляд, быццам жаніцьба Ягайлы з Ядзьвігай у 1386 г. ды вунійнае злучэньне Польшчы з Літвою адчыніла шырока дзьверы ў Літву (Беларусь у сучаснай тэрміналёгіі) для палянізацыі верхніх слаёў нашага народу, галоўным чынам цераз каталіцкі Касьцёл. Погляд гэты часта паўтарае й нашая пубпіцыстыка, пераносячы падзеі ХІХ і ХХ стст., калі палянізацыя верхніх слаёў нашага народу замацавалася на часы раньняй гісторыі Вялікага княства Літоўскага, пачынаючы адЯгайлы.

У часы Ягайлы і Ягайлавічаў (1386—1572) ды і пазьней да канца 17 ст. польская мова ў самой Польшчы была мовай вясковага насельніцтва і дробнай шляхты, мовай "мужыцкай" ("хлопства"), нягоднай для вышэйшых слаёў: паноў, магнатаў, багацейшай шляхты, ані нават для мяшчанства. Такой мовайдзяржавы, Касьцёла, адміністрацыі, караля і князёў, судоўніцтва, школьніцтва й навукі ды асьвечаных кругоў была ЛАЦІНА, а ў гарадох — нямецкая мова.

Першы голас за ўвядзеньне ў пісьменнасьць польскай мовы — мовы плебсу — заяўляе лацінская праца рэктара Кракаўскага універсітэту Якуба з Журавіцы аб упарадкаваньні польскай графікі і правапісу. У гэтай працы пішацца, што разумна робяць некаторыя народы, пішучы ў сваёй мове сваю гі’сторыю, акты й дзеяньні, бо кожны зацікаўлены можа прачытаць ды зразумець без перакладчыка. Пераклад заўсёды ёсьць ненадзейны, бо можа зыначыць думкі дакуманту. Таму да абавязку грамадзяніна належыць бараніць роднай мовы.

Мацнейшы голас за польскую мову ў Польшчы падае каля 1475 г. Астрарог.   Ён дамагаецца, каб у польскіх местах казаньні для вернікаў гаварыліся не па-нямецку, але па-польску: "Што за крыўда й няслава для ўсіх палякаў, — абураецца аўтар, — у многіх мясцох у сьвятынях нашых вядуцца казаньні па-нямецку, і то з галоўнай і аздобнай амбоны. Іх слухаюць адна або дзьве

жанчыны, а натоўпы палякаў таўкуцца недзе ў куце з сваім казаньнікам... Напамінаю, каб у гэтай мове (нямецкай) не навучалі. Хай вучыцца па-польску той. уто хоча жыць у Польшчы... Хачу таксама, — прадаўжае Астрарог, — каб усякія ўмовы й дзеяньні пісаліся па-польску.."

Дамаганьні дамаганьнямі, а барацьба за польскую мову казаньняў у рэпрэзэнтацыйным касьцеле ў Кракаве, у Марыяцкім касьцеле, скончылася толькі ў 1537 г., калі на просьбу паслоў шляхоцкіх на Сойме, Жыгімонт Стары загадаў увясьці польскую мову ў казаньнях у касьцеле Марыяцкім. Пад дзеяньнем гэтага здабытку ў 16 ст. пачаўся рух у Кракаве за ліквідацыю нямецкай мовы з самаўраду, царквы ды з штодзённага жыцьця. Рух гэты ў Кракаве закончыўся толькі ў 1600 г, калі Гарадская Рада Кракава вынясла пастанову, каб прысяжныя мескага суду ўрадава пачыналі справы па-польску. У іншых польскіх гарадох палянізацыя ў канцы 16 веку ішла туга, калі наогул можна аб ёй гутарыць. Зрух у бок польскай мовы быў зроблены ў сярэдзіне 16 веку з ініцыятывы нямецкага пратэстантызму ў Каралеўцы. Пайменна кн. Альбрэхт там адкрыў пратэстанцкую акадэмію, у якой рыхтаваліся кадры з веданьнем народных моваў: нямецкай, польскай, літоўскай (крывіцк.) і жамойскай, каб рэфармацыяй зламаць асновы каталіцкага Касьцёла, які базаваўся на лаціне. Супраць рэфармацыйнага руху ў Польшчы ў польскай мове ажывілася дзейнасьць каталіцкага Касьцёла, такім чынам у часы Жыгімонта Аўгуста наступіла некаторая пульсацыя польскай мовы ў літаратуры, Касьцёле ды публічным жыцьці Польшчы, што некаторыя называюць "залатым векам". Хутка гэты саламяны агонь згарэў і наступіў паварот да старых парадкаў. У 1586 г. самаўрад Торуня скасаваў польскае школьніцтва на карысьць нямецкага. У 1591 г. тая ж Гарадская Рада Торуня выдала забарону прыкладаць гарадскую пячаць пад дакумантамі ў польскай мове. Нямеччына панавала й у іншых гарадох, як у Познані, Гданьску, Вроцлаве.

Пад дзеяньнем Рэфармацыі ў Польшчы, удараючай у лаціну, апору каталіцкага Касьцёла, падымаецца польская шляхта ў сваёй барацьбе за шляхоцкую дэмакратызацыю правоў у дзяржаве. Пераломнай датай быў 1543 пэд. У гэтым годзе Жыгімонт Стары выдаў распараджэньне, каб запісы, позвы й прысуды былі пісаныя па-польску ў Польшчы, а лаціна аставалася урадавай моваи судоу аж да 1792 году. Ад 1543 году абвяшчаліся па-польску сеймавыя канстытуцыі. На соймах 1562,1563, 1565 былі прынятыя пастановы аб’ перакладзе з паціны на польскую мову статутау у Польшчы. Як бачым, ад Ягайлавай жаніцьбы з Ядзьвігай, прайшло каля 200 гадоў, калі польская мова ў самой Польшчы пачала прызнавацца ды ўводзіцца ў публічнае карыстанне.

У той час, калі ў судова-сеймавых дачыненьнях шляхта дабілася ў сярэдзіне 16 ст. некаторага ўвядзеньня польскай мовы ў Польшчы, то найбольшы супраціў на ўвядзеньне польскай мовы ў Польшчы тварыў каталіцкі Касьцёл у той жа Польшчы. Перад рэфармацыяй дазволена было простанародзьдзю гаварыць пацеры: "Ойча наш", "Прывітана будзь Марыя" (Аvе Маrіа) і "Веру" (Сгеdо) па-польску, але не магло быць гутаркі адносна літургічных малітваў і тэкстаў царкоўнай навукі. У 1455 г. быў абвінавачаны ў гусытызьме настаўнік Станіслаў з Пакосьці на той аснове, што ў яго нехта бачыў польскія кніжкіды між імі Эвангельля, мабыць, па-чэску. У 1562 г. — гэта прыблізна 100 год пазьней — Станіслаў Гозьюш (1504—1579), кардынал і галава каталіцкага Касьцёла ў Польшчы, гэтак выказваўся супраць увядзеньня польскай мовы ў касьцельнае карыстаньне, абасноўваючы беднасьцю польскай мовы: "Калі ўжо перакладаць царкоўныя тэксты, то на славянскую або на далмацкую мову.. ад якой вышла наша мова, прытым тая ёсьць ад усіх найчысьцейшая. Тожусім ведама, што ў службе Божай некалі (у нас) ужывалі гэнай мовы (славянскай). Далей ён даводзіць шкадпівасьць перакладаў сьв. Пісьма на народныя мовы, бо цяпер, кажа, ня толькі рамесьнікі, але і жанчыны прысабечылі "функцыі навучаньня" ды часта адводзяць сваіх мужоў ад каталіцтва.

Гэты самы Гозьюш у лісьце да Холмскага біскупа Якуба Уханскага з 2 лістапада 1555 г. робіць Уханскаму дакор, што напісаў да яго ліст па-польску. Ён павучае:

каталіцкі біскуп павінен пісаць да католіка ў каталіцкай мове, г.зн. на лаціне. Дае пры гэтым навуку аб вышэйшасьці лаціны ад польскай мовы".

Буйнае разьвіцьцё рэфармацыі ў Польшчы і Літве ў трэцяй чвэрці 16 ст. з польскай мовай у сьвятынях, літаратуры і школах уключна з акадэміямі (сацыянаў, кальвінаў, арыянаў і інш.) надало польскай мове характар рэфармацыйнай "навінкі", мовы моднай, якую падтрымоўвалі шляхоцкія нізы ды вольнадумныя вярхі (Жыгімонт Аўгуст, польскія й літоўскія магнаты) разам з рэфармацыйным рухам. Шляхоцкія нізы дамагаліся польскай мовы ва ўрадах, у Касьцёле, у літаратуры, бо былі малапісьменныя ў лаціне, каб карыстацца гэтай мовай. Тлумач "Эпістоля" з 1543 г. у перакладзе на тагачасную польскую мову гэтак выясьняў патрэбу спольшчаньня: "...сярод шляхты рэдка каго можна

знайсьці, хто б добра разумеў лацінскую мрву’"'. Адначасова ён сьцьвярджае нявырабленасьць тагачаснай польшчыны. Магнаты зноў, асабліва літоўскія, падтрымоўвалі рэфармацыю ў польскай мове з дзьвюх прычынаў: 1) дзеля аслабленьня ці разьбіцьця каталіцкага Касьцёла — уласьніка вялізных зямельных уладаньняў, высьлізнуўшага з-пад іхняга кантролю і 2) каб быць правадырамі рэвалюцызуючай шляхоцкай масе, а гэта значыць не згубіць над ёй кантролі. У гэтым духу дзейнічаў Жыгімонт Аўгуст, стараючыся ўсякімі спосабамі апанаваць унутраную сытуацыю, вытвараную рэфармацыяй і шляхоцкім рухам да "дэмакрацыі".

Не значыць гэта, што як магнаты, так і Жыгімонт Аўгуст "паланізавалі" Літву разам з падтрымкаю рэфармацыйнага руху. Калі паслы шляхты з Падлясься ў сваіх петыцыях дамагаліся ў Жыгімонта Аўгуста ў гадох 1565 і 1568, каб лісты з канцылярыі ВКЛ, пісаныя да іх, былі па-лаціне, або па-польску, бо нібы яны "русінскай" (зн. сёньня — беларускай) мовы не разумеюць, кароль (ён жа і Вялікі Князь Літ.) іх просьбы адкінуў, а толькі даў у канцылярыю ВКЛ інструкцыю, каб да "рускіх" лістоў для Падляскай шляхты далучаліся пераклады па-лаціне (не па-польску).

Іншая рэч, што гэты самы Жыгімонт Аўгуст праводзіў "палянізацыю" самой Польшчы ды талераваў польскую мову ў Літве. Так у лацінскай інструкцыі, да-дзенай паслу ў Рым да папы Паўла ІУ у 1555 г., кароль выказвае пажаданьне, "каб рэлігійны культ, выконваемы ўсьвятынях публічна, адбываўся ў мове народу краіны". Пры гэтым даваўся прэцэдэнс апостальскага дазволуў сваім часе баўгарам, а палякі таксама славяне. Мабыць, Жыгімонт Аўгуст спольшчаньнем каталіцкага Касьцёла ў Польшчы хацеў падарваць вялізныя посьпехі рэфармацыйнага руху. 3 гэтага часу маем інструкцыю Кракаўскай капітулы на сынод 1551, дзе выразна гаворыцца, таму што гэрэтыкі прыцягваюць да сябе людзей, шырачы сваю веру па-польску, дык трэба супраць дзейнічыць тэрэтыкам таксама ў польскай мове. Сам Жыгімонт Аўгуст на вальным сойме ў Пятркове ў 1562—63 гт. ужо вёў (першы раз) нарады па-польску, за што яму дзякаваў правадыр пратэстанцкай польскай шляхты — Мікалай Сяньніцкі.

У тым самым часе ў Трыдэнце адбываўся каталіцкі Сабор, які прыняў рад рэформаў для аздараўленьня каталіцкага Касьцёлады супрацьдзеяньня рэфармацыі. Дэкрэтам з 11 ліст. 1563 г. наказвалася катахізацыя насельніцтва ў мове народнай, а таксама казаньні ў нядзелі і ў сьвяточныя дні. Гэта таксама падбадзёрвала элемэнты, якія побач сэктантаў, дамагаліся палянізацыі публічнага жыцьця ў Польшчы.

На сойме элекцыйным у Варшаве ў лістападзе і сьнежні 1575 г., выступалі ўжо цьвёрда прамоўцы з дамаганьнем, каб кандыдат на караля ведаў польскую мову. На сынодзе біскупаў у Варміі 1575 кардынал Гозьюш пагаджаецца на сьпеў некаторых песьняўу Касьцёле па-польску. Акрамя ўсяго, новыя каралі пасьля Жыгімонта Аўгуста, як француз Гэнрык Валёіз, вугорац Стэфан Баторы, швед Жыгімонт Ваза зусім ня ведалі польскай мовы, ды яна зноў заняпала, а верх узяла лаціна, якую пашыралі езуіты і іншыя законы.

Так выглядае ў агульных рысах тая расхваляна польшчына, якая расьцьвіла была маленькімі букецікамі ў выніку рэфармацыі ды палянізацыйнай акцыі Жыгімонта Аўгуста ("залаты век") ды зноў завяла пасьля ягонай сьмерці. А што было ў пару Ягайлы, Казіміра, Аляксандра, Жыгімонта Старога, хай яшчэ сьведчаць далейшыя факты.

* * *

Сам Уладыслаў Ягайла, апрача сваёй роднай крывіцкай мовы і царкоўна-славянскай, іншых моваў ня ведаў і не жадаў ведаць. Мова Вялікага княства Літоўскага ўжо ад часоў Казіміра Вялікага была побач лаціны мовай дыпляматычных зносін Польшчы з Літвой, Рускай Галіцкай, Малдавіяй, Маскоўшчынай. Такім чынам у Кракаве Ягайла чуўся, як у сябе дома, а будучы чалавекам набожным ды не хочучы мяняць свайго ўсходне-славянскага абраду на рыма-лацінскі, ён разам з Ядзьвігай, якая была часткова выхаваная ва ўсходнім абрадзе яе маткай Альжбетай, з паходжаньня Басьняцкай, дзе гэты абрад быў пануючы, заснавалі ў 1394 г. у Кракаве, на прадмесьці Клепарскім каля р. Рудавы вялікі манастыр і царкву для бэнэдыктынцаў усходняга абраду. Сюды былі запрошаныя бэнэдыктынцы з Прагі (Чэсхай) ды дзейнічалі аж да 17 ст. Яны мелі для Ягайлы й Ягайлавічаў таксама капліцу на Вавэлі ва ўсходнім абрадзе. Як бачым, прыняцьце так званага "лацінскага" хросту Ягайлам у 1386 г. нічога не зьмяніла ў рэлігійных дачыненьнях Ягайлы і Ягайлавічаў. Яны надалей жылі сваім незалежным духовым жыцьцём.

Традыцыі незалежнага духовапэ жыцьця адзначаў Сымон Тэафіл Турноўскі ў кніжыцы: "Адлюстраваньне хрысціянскага набажэнства ў Польшчы і ў Літве", Вільня, 1604: "Ягайла выклікаў з чэхаў у Кракаў сьвятароў, якія не на лацінскай мове, але на славянскай зразумелай мове адпраўлялі набажэнства ў 1394 г.

Польская мова пачынае пакрысе прабівацца сярод пануючай у Польшчы чужаземшчыны (нямецкай мовы, чэшскай, лаціны, славянскай) толькі ў 16 ст. У брашуры С.Фалімера з 1534 г. чытаем: "Карона, не маючы ніякіх кніг на сваёй мове, была такою беднаю, што зь яе дзівіліся і насьміхаліся іншыя народы...

Марцін Бельскі ў дэдыкацыі П.Кміце ("Жыціі філосафаў") 1535, пісаў: "Рэкамедую яе для пашырэньня польскай мовы, на якой перадтым ня шмат пісалася па прычыне яе цяжкасьці, так каб кожны, каму прыдзецца яе чытаць і хто на гэтай зямлі народжаны, ні ў якім разе роднаю моваю не пагарджаў".

Выхаванец кн. Альбрэхта Каралевіцкай Акадэміі Ян Сэклюцьян у прадмове да Катахізму, Каралевец, 1547, піша па-польску, бо дасюль ксяндзы глумілі польскую мову: "Бог захацеў па сваёй ласцы адкрыць нам польскую мову, на якой выдаюцца кнігі і гучыць слова Божае, якое было зглумлена і сьвятарамі занядбана".

Названы вышэй Марцін Бельскі ў сваёй "Хроніцы ўсяго сьвету", Кр. 1551,16 гадоў ад свайго першага выказу аб неахайнасьці палякаў да свае мовы, не знаходзіць ніякага поступу: "Многія палякі пагарджаюць сваёю моваю, асабліва сьвятары, якія не толькі самі не чытаюць, але і іншым забараняюць чытаць Сьвятое Пісаньне па-польску, хаваюць яго ад простага чалавека, што ідзе супроць Бога, супроць людзей і звычаю".

У іншым месцы Бельскі піша: ’Русіны (г.зн. сёньняшнія беларусы) нашмат больш за нас маюць, бо на сваёй роднай мове пішуць і чытаюць, а мы _ чужаземнаю, лацінскаю.., якая не можа ісьці кожнаму з нас на паслугу, як у касьцёлах, у праве, так і ў іншых месцах, бо не кожны гэтую лаціну разумее і не кожны на ёй піша...; менавіта для іx я гэту працу здзейсьніў...таму што ў ва мне жыла любоў да Айчыны".

Мікалай Рэй, пачынальнік попьскай мастацкай літаратуры, кальвін, выхаванец Каралевецкай акадэміі, у сваім творы "Вобраз’, 1560, таксама выказвае сваё абурэньне, што польсхая мова ў пагардзе ў саміх палякаў:

"Няма больш нядбалых людзей чым палякі, якія б менш за іх любілі сваю мову". У творы "Зьвярынец" Рэй супраць усялякай пагарды кідае вядомую фразу:

"А няхай народы ўсе чужыя знаюць, Што палякі не гусі, што сваю мову маюць".

Той самы Рэй у прадмове да перакладу Апакаліпсу, Кракаў, 1565, дае шырэйшы выклад, як палякі самі зглумілі й патапталі сваю мову (а што ўжо казаць быццам яна на экспарт!) (...)

Міма некаторай выпрацоўкі польскай літаратурнай мовы ў другой палове 16 веку, што сьцьвярджаў Рэй, аднак каталіцкі Касьцёл непрыхільна ставіўся да польскай мовы. Вось як Бэнэдыкт Гэрбэст у кніжаццы:

"Навука сапраўднага хрысьціяніна", Кракаў, 1566, аргумантуе, чаму ён быў прымушаны пісаць па-польску:

"Са сьвятарскіх вуснаў (не з кніжак) просты люд павінен шукаць Божай волі".

Гэта сама сьцьвярджае Якуб Вуек, перакладчык Сьв. Пісьма на польскую мову У "Каментары да Сьвятога Пісаньня", 1584, ён вучыць, каб вернікі лепш слухалі казаньняў, чымся чытаць рэлігійныя кніжкі. Ён прымушаны Пастыльлю выдаць па-польску, каб супрацьдзеіць уплывам рэфармацыйных кніжкаў, пісаных па-польску".

Галава Езуітаў Пётра Скарга ў "Казаньні аб сакрамантах" Кракаў, 1600, бароніць лаціну як мову Касьцёла. Ён кажа, што народныя мовы хутка зьмя-няюцца, а старыя мовы, як лаціна, грэка й гэбраіка не зьмяняюцца. У палеміцы з Арыянамі (1608) Скарга зноў падае прычыну пісаньня каталіцкіх кніжак па-польску:

"Ерытыкі пальшчызнаю найбольш простых людзей спакушаюць; супрацьпаставіцца ім трэба тою ж моваю".

Можна было б працягваць выказваньні многіх польскіх аўтараў ХУІІ і ХУІІІ стст. аб адсталасьці, бед-насьці польскай мовы ды вышэйшасьці лаціны, якую нанава ўвялі ў школах езуіты, піяры, бэрнардыны і інш. законы, але гэта спрычыніцца да лішняга загружаньня нашага нарысу У агульнасьці скажам, што ў ХУІІ—ХУІІІ стст. школьная лаціна ўжо ня здолела заглушыць прабуджанай у ХУІ веку польскай мовы ў пісьме, кніжках і публічным жыцьці, але спрычынілася да вытварэньня свайго роду моўнай трасянкі польска-лацінскай.

* * *

А вось гістарычныя факты, калі польская мова ў Польшчы пачала ўводзіцца ў дзяржаўным жыцьці. Не сталася гэта за Ягайлы і першых Ягайлавічаў!

1. Крыштоф Шыдлавецкі, кракаўскі стараста дзеля не валоданьня добра лацінай у 1522 г. упісаў у кнігі а) універсалы, склікаючыя сойм і соймікі па-польску".

2. Жыгімонт Стары дэкрэтам з 1521 г. загадваў радным у Кракаўскім магістраце, каб не рабілі ніякай розьніцы між палякамі і немцамі ды нікога ня крыўдзілі за тую ці іншую мову.

3. Першы акт караля ў польскай мове з загалоўкам лацінскім — гэта дэкрэт Жыгімонта Старога ў 1525 г. аб правядзеньні попісу войска ў Польшчы".

4. 15 красавіка 1526 Жыгімонт Стары распараджаецца, што суд у Касьцяне мае адбывацца ў мовах нямецкай і польскай.

5. У 1528 г. быў перакладзены з лаціны статут дпя армянаў.

6. 2 чэрвеня 1531 кракаўскія рамесьніцкія цэх пастанаўляюць пераход з нямецкай мовы на мову польскую.

7.1532 г. Жыгімонт Стары пастанаўляе, каб радныя м. Кракава ведалі мовы нямецкую і польскую.

8. На сойме ў Кракаве 1536 шляхта дамагапася каб кароль у будучыні ставіў на абатаў і прыёраў   манастырох толькі палякаў шляхоцкага паходжаньня з веданьнем польскай мовы.

9.19 лютага 1537 Жыгімонт Стары пастанаўляе, каб казаньні і сьпевы ў касьцеле Марыяцкім у Кракаве адбываліся па-польску, а нямецкія ў касьцеле сьв. Барбары.

10. На сойме 1539 г. польская шляхта дамагалася ад караля, каб статуты, позвы і лісты былі пісаныя па-польску, а не па-лаціне ці па-нямецку.

11. Першы раз былі абвешчаныя канстытуцыі кракаўскага сойму ў 1543 г. па-польску.

12. У тым-жа самым 1543 г. Жыгімонт Стары пацьверджвае, што запісы, позвы і прысуды судоў МОГУЦЬ быць пісаныя і па-польску.

13. Найстарэйшы дыярыюш (урывак) з нарадаў польскага сойму ў Пятркове (1547-48) напісаны па-польску.

14. СтаніслаўАжахоўскі апісвае вялікае абурэньне многіх э прычыны мовы біскупа Мацееўскага ў 1548 г. на паховінах Жыгімонта Старога, сказанай па-польску.

15. Жыгімонт Аўгуст на сойме ў Пятркове 1562-63 гт. вёў нарады па-польску.

16. Дыярыюш сойму з 1569 адзначае звадкі, калі маршалак Чарнкоўскі пачаў гаварыць па-лаціне, пасол Шафранец закрычаў: "Гавары, ягамосьць, па-польску, паколькі тут усе палякі".

17. Дыпламат францускі Кароль Огер, які быў прысутны ў часе прыезду С.Баторага ў Польшчу, успамінаў, што біскуп Вармійскі (Марцін Кромэр) вітаўяго па-польску, што не спадабалася Батораму ды ён сказаў:

"хоць ты духоўнік, але не навучыўся па-лаціне".

18. Праграма езуіцкіх школаў з 1599 г. прадбачвала навучаньне польскай мовы ў школах толькі ў дзьвюх пачатковых клясах, як прадмету. Усе іншыя прадметы і вышэйшыя клясы абавязаны вучыцца па-лаціне.

Абагулім сказанае. Як бачым з прыведзеных шматлікіх гістарычных фактаў, што да 1515—20 г. у самой Польшчы не было аб’яваў змаганьня за ўвядзеньне польскай мовы ў публічнае карыстаньне. Мова польская лічылася мовай плепсу, простага народу, недастойнай для пануючай клясы. Такой мовай была лаціна, а ў гарадох — нямецкая. 3 хвілінай канчатковага зламаньня крыжацкага закону ў вайне 1519—1521, што скончылася ў 1525 г. так зв. "голдам прускім" кн. Альбрэхта на рынку ў Кракаве, а таксама пад дзеяньнем рэфармацыі — пачаўся ў Польшчы ў нізох рух антынямецкі. Адзеля таго, чло рэфармацыя выкінула кліч народных моваў супраць каталіцкай лаціны, дык нізы (дробная шляхта, мяшчане), не знаючыя лаціны, пачалі рух за польскую мову супраць нямецкай мовы і лаціны. Мова гэтая ані была апрацованай, ані ўзгоднена, але ў выглядзе пляменных дыялектаў, поўная народнага прымітывізму, якой нельга было перадаць вышэйшыя паняцьці з касьцельнай навукі ці дзяржаўна-праўныя. Патрэба жыцьця аднак змусіла першых энтузіястаў польскай мовы ў Польшчы да паступовага адшліфаваньня сырой гаворкавай мовы простага народутак, што за Жыгімонта Аўгуста прыняла яна выглядлітаратурнай мовы.

Паказьнікам на ПАЧАТАК руху за польскую мову могуць быць першыя эдыкты Жыгімонта Старога ў гадох 1520, 1522, 1525 супраць пачынаючай рэфармацыі ў Польшчы. Эдыкты ня здолелі яе затрымаць, а разам з гэтым і фармацыі польскай мовы ў Польшчы. Міма ўсяго, гіа працягу 16 веку польская мова ў самой Польшчы мела аграмадны супраціў з боку каталіцкага Касьцёла, магнатаў і асвечаных вярхоў. Такім чынам гаварыць аб палянізацыі ЛІТВЫ за Ягайлы і ягоных першых наступнікаў ня мае ніякіх асноваў.

 Цяпер падышлі мы да пытаньня галоўнага: калі ў ЛІТВЕ (Беларусі) распаўсюдзілася польская мова, якія прычыны й дзейнікі ўспамагалі гэты працэс?

Першыя гістарычныя весткі абтым, што ў Літве, у Наваградку і ў Вільні, знаходзілася насельніцтва з польскай простай мовай у пару Гедыміна, сьведчыць ліст Гедыміна з 26 травеня 1323 году да нямецкіх францішканаў саскай правінцыі, каб прыслалі чатырох ксяндзоў, умеючых гаварыць па-’’руску", па-польску, ды па-жэмгальску.

Шго гэта было за насельніцтва з польскай мовай, для якога трэба было духоўнікаў з веданьнем польскай мовы (перш за ўсё для споведзі) названы дакумант ані іншыя з пары Гедыміна не гавораць. Выглядае з дакуманту, што і раней былі прысыланыя францішкане з веданьнем мовы польскай, мабыць пры Вітэні. Дасьледнікі згодныя з тым, што польскае насельніцтва ў Літве, пачынаючы ад Мендаўга аж да Ягайлы, — гэта палонныя палякі, узятыя Літвой падчас частых наездаў. В.Абрагам палічвае ад 1246 да 1383 гадоў на аснове крыніцаў 20 вялікіх наездаў Літвы на Польшчу, якія канчаліся, апрача разбурэньняў і пажараў, рабункам усякіх вартасьцяў і вывадам многіх тысячаў палонных, мужчын, жанчын і цэлых сем’яў.

Варта мець перад вачыма гэтыя напады Літвы на Польшчу, каб пазбыццалегенды, быццам Польшча прад-стаўляла пагражальную небясьпекудля Літвы ці нейкую вышэйшую культурную арганізацыю.

1246 Напад Літвы на Малапольшчу пад сам Кракаў, Мон. Пол. гіст. ІІ, 564,838, 877.

1260 на Плоцку Мазуршчыне, МПГ ІІ, 586;

1262 на Мазуршчыну, МПГ, ІІ 807, 839. Іпат. Лет. 565. "Полона много взяша".

1273 наЛюблін.МПГ, 11,842.

1277 на Лэнчыцу ў цэнтральнай Польшчы МПГ, ІІ, 843, ІІІ, 176, узята ў палон 40.000 насельніцтва.

1294 зноў на Лэнчыцу, МГП, ІІ, 852, ІІІ, 43. Дусвурх, Хроніца 1. с. ІІІ, 250, СРП, І, 156, падае, што ліцьвіны, якіх было 800, вялі з сабой па 20 палонных.

1295 на Гнойно, МПГ, ІІ, 853, 883;

1299 на Добрынскую зямлю, Дусбург, ІІІ, 277; СРП, 1,165;

1307 на Каліскую зямлю, МПГ, ІІІ, 45;

1323 на Добрускую зямлю, МПГ, Ш, 45, 119, 229;

Дусбург, ІІІ, 346; СРП, І, 188: " 3 польскіх крыніцаў вынікае, шго было палонена каля 10 тыс.

1324 на Мазуршчыну.Дусбург, 111,277, СРП, 1,191;

Сэмковіч, Крытычны аналіз гісторыі Яна Длугаша, Кр. 1887,344, аспрэчвае весткі Длугаша аб тым, быццам у 1325 г. з нагоды шлюбу дачкі Гедыміна Альдоны з Казімірам Вялікім, Літва зьвярнула 20.000 палонных палякаў. Гэтага факту не пацьверджвае ніякая тагачасная крыніца.

1326 на Любускую зямлю, МПГ, ІІІ, 45,229;

1338 на Мазуршчыну.МПГ, 111,119;

1350 на Люкаў, Сандомір і Каліш, МПГ, ІІ, 630;

1368 на Рултуск, МПГ, ІІ, 631;

1376 на Малапольшчу, МПГ, П, 675, ІІІ, 201, 212:

 — 23.000 палонных.

1383 напад Ягайлы на Мазуршчыну, вяртаньне Літве Падлясься, спусташэньне Сандоміршчыны, МПГ, ІІ.734 ды палон насельніцтва.

Другой крыніцай палонных былі паходы Літвы на Лівонію супраць нямецкіх мечаносцаў, адкуль прыводзілася жэмгальскае насельніцтва (сёньня латышы). Палонныя, як ваенная дабыча ўдзельнікаў паходу, тварыла так званую чэлядзь нявольную ў панскіх дварох і гарадох, ды ўтрымалася аж у глыб 16 ст. Першы Літоўскі Статут (1529) у раздз. ХІ, 13, выразна кажа, што чэлядзь нявольная ("нявольнікі") "маюць быці чэцьверакіх прычын: первые, каторые здаўна ў няволі знаходзяцца або нарадзіліся з нявольных; другіе, каторые ПАЛОНАМ заведзены з зямлі непрыяцельскае..." Няволя гэткая называецца "вечнай", гэта ёсьць пераходзячая на патомства. Пётра Дусбург (І, 4, б. 156) такжа сьцьвярджае, што палонныя ў Літве траплялі "у вечную няволю з сваім родам". Маюцца сьведчаньні і ў іншых крыніцах. Звольненыя з палону называліся "лібэры", "лібэртыны", "чэлядзь вольная".

Вось-жа "чэлядзь нявольная" была галоўнай працоўнай сілай на панскіх і шляхоцкіх дварох і гарадскіх пасёлках. Яна тварыла прыдворную службу, займалася рамесьніцтвам на карысьць пана, гародніцтвам і інш. Беручы пад увагу, што галоўны кантынгент палонных перад 1386 годам паходзіў з Польшчы, дык зразумелым становіццца, чаму на вялікапанскіх дварох і дварох замажнейшай шляхты найбліжэйшае асяродзьдзе было польскамоўнае, штодавала магчымасьць і гаспадаром чэлядзі навучыцца па-польску Мы ведаем, што Вітаўт, Скіргайла, Гаштаўты і іншыя князі й магнаты пачаткуХУ ст. гутарылі і польскай мовай. Паводле летапісу Быхаўца (ПСРЛ т. 17,500) яшчэ пры Альгердзе Пётра Гаштаўт перайшоў на рыма-каталіцтва, сьцягнуў з Польшчы 14 францішканскіх манахаў ды збудаваў для іх кляштар пад

імем Маці Божай на сваёй уласнасьці ў Вільні. Відаць, была патрэба як Гедыміну, так і Альгерду ў каталіцкіх сьвятарох дзеля абслугоўваньня каталіцкага насельніцтва ў Вільні і ваколіцах, прычым у францішканскай хроніць маецца вестка, што названы Пётра Гаштаўт быў у тым часе (1368) Віленскім біскупам. Гэтую вестку пацьвярджае запіс у старых папскіх манускрыптах у Авіньёне з датай 24 сак. 1359 аб бытнасьці ў папы Пётра, Віленскага біскупа. Як бачым, яшчэ перад "Ягайлавым хростам" існавала ў Вільні біскупства лацінскага абраду з сваім біскупам, якое абслугоўвала каталіцкае насельніцтва, сярод якога вялікую групу тварыла "чэлядзь нявольная" польскага паходжаньня.

Мова польская, як мова часткі "чэлядзі нявольнай" у дзяржаўна-публічным, рэлігійным ды ў культурным жыцьці нашага народу ня мела ніякага значэньня. Яна станавілася толькі зародышам цераз мімавольнае ўспрыняцьце яе з малку (ад чэлядзі) панамі і буйнейшай шляхтай, калі пачнецца РЭФАРМАЦЫЯ ў другой чвэрці 16 ст. На працягу 150 гадоў ад Ягайлавай жаніцьбы з Ядзьвігай (1386) у Літве няма ніякіх сьлядоў у дакумантах, летапісах, літаратуры, каб ужывалася ў публічным жыцьці ці ў прыватнай перапісцы польская мова. Такой мовай была лаціна й літоўская, званая "рускай". Гэта адносіцца і да каталіцкага Касьцёла. Адным з довадаў (апрача касьцельных дакумантаў Віленскай і Медніцкай дыяцэзіяў) была спроба Казіміра Ягайлавіча ў 1453 г, пасьля сьмерці Віленскага біскупа Мацея, паставіць у Вільне выдатнага тэолага паляка Судзівоя з Чэхла. Рэфармацыя ў сваёй барацьбе з каталіцкім Касьцёлам заўсёды выступала супраць лаціны — мовы папскай дамінацыі — за мовы нацыянальныя. Такім чынам у Літве (Беларусі) прыбыўшыя прапаведнікі шыраць на розных мовах: сярод нямецкіх выхадцаў — па-нямецку — лютэранізм, сярод славянскага насельніцтва — кальвінізм і антытрынітарства (арыянства) — па-літоўску, гэта значыць па-русінску (па-беларуску) і па-польску. Пазьней дайшлі яшчэ мовы: жамойцкая (сёньня літоўская) і расейская (Ф.Касы, Курбскі, Арцемій).

3 каталіцкага боку першым водгукам для супрацьдзеяньня "гэрэтыцкім навінкам" быў загад Яна, Віленскага біскупа (няшлюбны сын Жыгімонта Ста-рога) да ўсіх сьвятароў у 1528 г. аб парадку ў Касьцёле, дзе ёсьць таксама гутарка аб мове пры выкананьні духоўных абавязкаў. Так ён пастанаўляе: навука ў парафіяльных школах, пры выкладзе Эвангеліі і Лістоў сьв. Паўла, павінна адбывацца па-літоўску (беларуску) і па-польску.

Тут маем, так сказаць, "прэвэнцыю" для каталіцкай моладзі перад рэфармацыйнымі кніжкамі і прапаведнікамі з польскай мовай. Адначасова ў названым статуце рабіўся націск, каб сакральныя формулы, як напр., пры хрышчэньні, вымаўляліся не ў народнай мове, але па-лаціне. Дзеля гэтага статут адхіляў дасюль існуючы звычай вымаўляць хросную формулку "мовай літоўскай, інакш беларускай", а наказваў вымаўляць па-лаціне, каб ня было прэцэдэнсу для іншых мовау.

Пасьля гэтага аб польскай мове запанавала маўчаньне ў дакумантах ды ўсякіх крыніцах адносна Літвы. У гэтым часе прыціхла ў Польшчы й Літве Рэфармацыя з прычыны даволі вострых мераў Жыгі-монта Старога.

Новая хваля рэфармацыі пачалася каля 1550 году пасьля сьмерці Жыгімонта Старога (1548) і пасьля выпуску сваіх гадунцоў з Каралевіцкай Акадэміі кн. Альбрэхтам. Польшча тады атрымала Рэя, Маджэўскага, Ажахоўскага, Яна Каханоўскага і іншых, што паканчалі нямецкія унівэрсітэты ў Каралеўцы ці ў іншых гарадох. 3 Каралеўца прыбывалі рэфарматары й у Літву. Новы кароль і вялікі князьЖыгімонт Аўгуст адразу выявіў талеранцыю да рэфармацыйнага руху, сэктанства, якое шчапілася надрабнейшыя групы. У Літве, апрача Радзівілаў і Кішкаў, у кальвінізм і антытрынітарства перайшлі Хадкевічы, Валовічы, Дарагастайскія, Глебавічы, Сапегі, Нямерычы, Пронскія, Пузіны і інш., пакідаючы каталіцтва ці праваслаўе. Ужо ў 1553 г. паўстала ў Вільні вялікая кальвінская грамада пад пратэкцыяй Радзівіла Чорнага. Гэты апошні купіў у 1577 г. у Валовіча т.зв. Гарнастаеўскі дворды перадаў ягокальвінам у Вільні. Сам Валовіч падараваў у Вільні для кальвінаў далейшую маёмасьць. Тут паўстала кальвінская акадэмія, шпіталь, друкарня, дом малітвы, магільнік і інш. уладжаньні. У хуткім часе кальвінскія грамады творацца пад пратэк-таратам магнатаўу Віцебску, Берасьці, Менску, Слуцку, Несьвіжы, Біржах і многіх іншых гарадох. Антытрынітары (арыяне) шырыліся сяроддробнай шляхты, а іх апекуном быў Ян Кішка, ідэйным правадыром —Сымон Будны. Пётр Скарга пісаў, што ў адным На-ваградзкім ваяводзтве антытрынітары захапілі ў праваслаўных 650 цэркваў, а з 600 шляхоцкіх сем’яў пры праваслаўі асталося 16.

Пратэстанты мелі многа друкарняў ды выдалі ў 1555—1565 гадох шмат кніжак на беларускай і польскай мовах. Перахаваліся толькі некаторыя, кнігі Цяпінскага й Буднага. Усе іншыя былі спаленыя каталікамі пасьля перамогі над рэфармацыяй. Першае публічнае спаленьне гэрэтыцкіх беларускіх кніжак адбылося ў 1581 г. пры Сьцяпане Баторым. Віленскі біскуп Юры Радзівіл зьнішчыў Несьвіскую друкарню ды нямала выдаў грошай на скуп гэрэтыцкіх кніжак дзеля зьнішчэньня. Віленскі біскуп А.Грахоўскі разбурыў друкарню Данілы з Ленчыцы ды спаліў дысыдэнцкія кнігі.

Пратэстанты розных напрамкаў мелі свае школы. У Вільні, апрача кальвінскай акадэміі, існавала лютаранская пад кіраўніцтвам Абрама Кульвы, ліцьвіна (беларуса), вучонага эўрапейскай славы, вучня унівэрсітэтаўу Кракаве, Віттэмбэргу, у Сене. У 1542 г. Кульва перад прасьледам уцёку Каралевец, дзе быў рэктарам унівэрсытэту. Каля 1550 г. у Вільні існавала другая лютэранская школа з Янам Вінглерам (немцам) на чале, а ўспамаганая купцом Марштакам. Былі лютэранскія школы ў Віцебску і Мэрэчы.

Кальвінскія школы, апрача Вільні, існавалі ў Слуцку, Вазьнякох, Смаргоні, Наваградку і Біржах. Арыяне мелі свае асяродкі ў Ракаве, Лоску й Семятычах.

У першай фазе дзейнасьці сэктанцкіх школаў, сярод іншых гуманітарных дысцыплінаў, была навука родных моваў, у тым ліку й беларускай. Адсюль Сымон Будны разам з Мацеям Кавечынскім і Лаўрэнцім Крышкоўскім зьвяртаўся ў дэдыкацыі, зьмешчанай у КАТАХІЗІСЕ (1562), да апякуна пратэстанцтва — Мікалая Радзівіла Чорнага з заклікам "бы сіе тэж вашы княжацкія міласьці і таго здаўна слаўнага языка славенскага разьмілаваці і оным ся бавіці рачылі. Слушна бо рэч ест, абы вашы княжацкія міласьці таго народу язык мілаваці рачылі, у каторам даўныя прэдкі і... атцы вашых княжацкіх міласьці слаўне прад-нейшыя прэлажэнства нясуць..." Васіль Цяпінскі ў прадмове да Эвангэльля на славянскай і літоўскай (беларускай) мовах (1570) таксама цешыўся, што выдаў Эвангэльле "ўласным языком рускім". Аднак агульны рэфармацыйны цёк паліўся польскім руслом. Масавая пратэстанцкая літаратура ў польскай мове, якая друкавалася ў Польшчы й Літве, прапаведнікі пратэстантызму, гаворачыя ў бальшыні польскай мовайды й іх пратэктары Радзівілы й іншыя магнаты запэўнівалі перамогу польскай моўнай стыхіі. Поль-скай мовай сталі карыстацца і праціўнікі рэфармацыі так каталікі, як і праваслаўныя.

Якія ж тады іншыя прычыны спрыялі перамозе польскай мовы?

1) Трэба мець на ўвазе, што ў пару новага ўспыху рэфармацыі ў 1563 г. выбухла зацяжная вайна з Масквой за Лівонію, якая ў 1561 г. у Вільні прыняла пратэктарат Літвы й Польшчы, а Латгалія была да-лучаная да Літвы. 15.11.1563 г. Іван Люты (Грозны) заняў Полацак ды наблізіўся да Вільні. Вайна цяг-нецца з перарывамі да 1582 г, а за гэты час тэрыторыя Літвы становіцца ваеннай прасторай, на якой у ваенных табарах сутыкаецца польская шляхта з літоўскай. Тут жа адбываецца агітацыя палякаў за цясьнейшую вунію з Польшчай, за супольнае змаганьне, за лепшыя правы для шляхты, за дэмакратызацыю і "экзэкуцыю правоў". Польская мова станавілася супольнай мовай. Ужо ў гэтым часе падляская шляхта двойчы дамагалася (1565 і 1568) ў Жыгімонта Аўгуста, каблісты з канцылярыі ВКЛ былі пісаныя да яе па-польску, або па-лаціне, бо рускага пісьма не разумее. Жыгімонт Аўгуст абодвыя разы адкінуў гэтыя дамаганьні ды даваў інструкцыю ў канцылярыю ВКЛ, каб да лістоў, пісаных "па-руску", да-лучаны быў пераклад па-лаціне. Як бачым, яшчэ сам Вялікі Князь супраціўляўся перад самай Люблінскай вуніяй на ўвядзеньне польскай мовы ў Літве, тым ня менш ішоў моцны фэрмэнт у кірунку польскай мовы.

2) Другой спрыяльнай умовай для шырэньня польскай мовы ў Літве была кірыліца і традыцыйны царкоўна-славяна-рускі правапіс са скаротамі, тытламі, з традыцыйнымі слоўцамі і канчаткамі, якія былі мала зразумелыя, а нефанэтычны правапіс рабіў з народнай мовы нейкае пакалечаньне. Узяўшы пад увагу, што моладзь паноў і шляхты ў пару Жыгімонта Аўгуста вучылася ў каталіцкіх пачатковых школах па-лаціне, а пасьля прадаўжала навукі за граніцай у той жа лаціне, дык "рускае пісьмо" сапраўды было нялёгкім да чытаньня й разуменьня, тым больш, цгго і друк кірыліцай імітаваў традыцыйнае рукапіснае пісьмо. Для зразуменьня сказанага. хай чьпачзаптяне да тагачаснага кірылічнага рукапку й друку, а пераканаецца, што трэба доўгай прывычи, каб магчы бегла чытаць таму, хто прывык да лацінскіх знакаў і фанэтычнай артаграфіі. Нічога дзіўнага, што падляская шляхта дамагалася не прысыланьня ёй гэтых неразборлівых лістоў. Самай вялікай памылкай Пранцыся Скарыны ды нашых культурнікаў 16 стагоддзя было тое, што яны, арганізуючы друкарства, не ўпросьцілі кірылічных літараў (што зрабіў на пачатку 18 ст. Капіевіч, "гражданку") ды не ўвялі фа нэтычнага правапісу. Гэта можна тады было зрабіць, гледзячы на рэформы лацінскага друку ды фанэтычнага пераказу гукаў. Вінаватая ў гэтым праваслаўная царкоўная закасьцянеласьць і абмежаванасьць. якой патуралі і нашыя асьвечаныя культурнікі. Трэба проста дзівіцца, што ніхто не заняўся ўпарадкаваньнем літаратурнай нашай мовы ды напісаннем свае ГРАМАТЫКІ з ПРАВАПІСАМ. За прыклад маглі служыць узоры моваў заходніх: лацінскай, нямецкай, польскай. Палякі ўжо мелі першую

спробу польскай артаграфіі Якуба Паркашовіча ў 1440г. Станіслаў Забароўскі ўжо друкам выдаў рад выданьняў.Якуб Гэнрыхманн у 1532 друкам выдаў у двух томах. Выдаваліся і пазьней польскія траматыкі і правапісы розных аўтараў. Такім чынам нельга наракаць на недахоп адпаведных узораў. Калі "славяна-русы" (Курбскі і яго школа) малпуючы каталіцкі паваротда лаціны, сталі агітаваць за паварот славяна-рускай мовы, дык пачалі ад Граматыкі і Лямантара. Так Л.Зізані выдаў у 1596 г. у Вільні граматыку царкоўна-славянскай мовы пад назовам “Грамматика словенска" і лямантар: "Наука ку читаню і разуменю пісма словенского". Сёньня савецкая прэса выхваляе, быццам гэта быў першы лямантар беларускай мовы, а ў запраўднасьці гэта быў лямантар царкоўна-славянскай або славяна-рускай мовы з беларускім загалоўкам, паясьненьнямі ды кароткім слоўнікам нязразумелых царкоўна-славянскіх словаў. У 1613 г. Мялецій Сматрыцкі выдаў "Грамматику словенскую" ўжо без беларускіх тлумачэньняў. Другое выданьне вышла ў Іўі ў 1619 г., а ў 1648 г. яна была перавыдана ў Маскве.

Цікава зьвярнуць увагу на спробы замяніць кірыліцу беларускага пісьма лацінскімі літарамі, на жаль, паўтараючы традыцыйны нефанэтычны правапіс (зусім недарэчна!).

Гэтаксама лацінскімі літарамі напісаны ліст Боны да Паноў Рады ВКЛ з 4 красавіка 1548 г, толькі іншым пісарам. Лацінскімі літарамі пісалі і ў 17-18 стст, аднак недахоп правапісу і граматыкі ствараў нейкую штучную і пакалечаную мову. Тамуто польская мова, якая ў канцы ХУІ стагоддзя набрала аглады і граматычнай стройнасьці, а пры гэтым у слоўніцтве не так далёкая ад беларускай, здавалася нашай шляхце найбольш падходнай. Гэтая акалічнасьць спрыяла хуткаму пераняцьцю польскай мовы перадусім у пісьменнасьці і літаратуры канца 16 ст. ды далейшых. Вынікам гэтага было ўвядзеньне ў 18 ст. польскай мовы ўдзяржаўна-рэлігійнае карыстаньне.

Падамо цяпер рад гістарычных фактаў дзеля насьвятленьня працэсу карастаньня польскай мовы ў карыстаньні ў Літве (Беларусі).

1551 Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў рэгулямін мескай Рады  — першы дакумант па-польску.

1559 Мікалай Радзівіл дамагаецца ў сваім лісьце да папскага легата Ліпамана дазволу на ўвядзеньне літургіі ў польскай мове.

1563 Коштам Радзівіла выходзіць у Берасьці пераклад Бібліі на польскую мову.

1564 Мікалай Радзівіл (Рыжы) выдае першыя друкі па-польску.

1572 Сымон Будны выдае ў Несьвіжы польскую Біблію. Крытыкуе ранейшыя пераклады ды хваліць чысьціню польскай мовы.

1572 Віленскі біскуп Валер’ян Пратасевіч выдаў першы дакумант па-польску, гэта ёсьць акт фундацыі парафіяльнага касьцёла ў Шэшолах.

1619 Выданьне Мамонічам польскага перакладу Статугу Літоўскага 1588 г. 1633 У Вільні выходзіць польскі лямантар DLA Dzіatek.

1696,1697 Гэнэральная Канфэдэрацыя пасьля бязвынікавага выбарчага сойму пастанавіла, каб пісар земскага ваяводскага суду, дзе будуць адбывацца Галоўныя Трыбунальскія Суды, запісваў пастановы па-польску, а не па-руску. Сойм вальны з 1697 пацьвердзіў у агульнасьці гэты праект, не закранаючы бліжэй справы мовы ў ВКЛ, а толькі ў "пактах конвента" паміж усімі станамі Каралеўства й Літвы з аднаго боку, а каралём Фрыдрыхам Аўгустам з другога, сказана:

"У справах і пасольствах ад Рэчыпаспалітай мы, згодна даўных законаў, ня будзем карыстацца сваёй пакаёвай пячаткай або сыгнэтам, і абяцаем выдаваць усе лісты. справы і пубпічныя легацыі толькі на мове польсхай і лацінскай, а ня іншай.»

З гэтых дакумантаў зусім не выцякае забарона літоўскай (бел.) мовы ўЛітве ў лакальным карыстаньні ці ў Касьцёле, але польская мова, побач лацінскай, мела стацца публічнай мовай цэнтральных ворганаў дзяржаўнай улады. 

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 15 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.