М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

МАРАЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ РАННЯГА ХРЫСЦІЯНСТВА І ЖАНЧЫНА

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 83%

 



Вольга Лянцэвіч,

аспірантка гістарычнага факультэта БДУ

Цяпер, калі пройдзены не адзін этап развіцця, сучасная заходняя тэхнагенная цывілізацыя адчувае вострую неабходнасць у адраджэнні духоўнасці грамадства. Асабліва імкнуцца да гэтага жанчыны, якія інстынктыўна адчуваюць духоўны вакум. Такая сiтуацыя паўтаралася ў гісторыі неаднойчы, але найбольш яскравае яе праяўленне супала з перыядам фармавання новай сістэмы каштоўнасцяў, новага ладу жыцця, новага погляду на чалавека і сусвет увогуле. Адным словам, з перыядам зараджэння хрысціянства. Ролю гэтай рэлігійнай дактрыны ў жыцці шматлікіх цывілізацый цяжка пераацаніць: пачынаючы з эпохі сярэднявечча, яна праходзіла разам з грамадствам усе этапы станаўлення буржуазных адносін і не страціла значэння і цяпер. У перыяд існавання Рымскай імперыі хрысціянская ідэя стала сапраўдным выклікам усёй эпосе старажытнасці з яе аджылымі прынцыпамі і нормамі жыцця і прынесла з сабой новы, ачышчаны ад старых догмаў, духоўны свет. Дазволю сабе нагадаць, што эпоха позняй Рымскай імперыі вызначалася разгулам, анархіяй, рабаўніцтвам і забойствамі, што былі звязаны з бесперапыннымі ваеннымі паходамі. У сталіцы квітнее «старажытнейшая прафесія», горад запоўнены дамамі цярпімасці, вялікай папулярнасцю карыстаюцца грамадскiя тэрмы-лазні, куды можа зайсці любы жадаючы, і не толькі для таго, каб памыцца... Не натхнялi грамадзян Рыма на дабрачыннае жыццё нават жонкі імператараў: пра родную сястру Актавіяна Аўгуста Актавію, пра яго трэцюю жонку Лівію, пра жонку імператара Траяна Плоціну гаварылі шмат, але рэдкія жанчыны кіраваліся іх прыкладам. Найчасцей на вуснах былі імёны дачкі Актавіяна Юліі, якая ўражвала сваімі прыгодамі, уладалюбнай Агрыпіны, маці Нерона, жорсткай Папеі Сабіны, якія паказвалі народу прыклад жыцця разбэшчанага і крывадушнага. Сітуацыю не змяніў нават шэраг законаў супраць пралюбадзейства, ад якіх пацярпелі нават дачка і ўнучка Актавіяна. Такім чынам, жанчына імператарскага Рыма, з аднаго боку, стала больш вольнай як у юрыдычным, так і ў эканамічным cэнсе. 3 другога боку, эмансіпацыя цела не прывяла да маральнай роўнасці і дасканаласці. Унутраная ж прырода жанчыны шукала той духоўны стрыжань, які, здавалася, быў страчаны. Менавіта ў такі час у Рыме, а пасля і ў аддаленых яго правінцыях, з'яўляюцца паслядоўнікі яшчэ невядомага Ісуса Хрыста, якія сцвярджалі, што іх боскі Настаўнік і быў Месіяй, тым Выратавальнікам, які прыйшоў на Зямлю, каб сваёй смерцю загладзіць усе грахі чалавецтва. У хуткім часе з'явіліся прыхільнікі новай ідэі. Сярод іх былі і жанчыны. Новы Запавет адзначае, што першай з іх у Еўропе стала гандлярка з Філіпаў Лідзя; гэта здарылася каля 50 - 60 гг. новай эры. (Дзеян. 16.14 - 15.) Пазней тут жа, у Македоніі, дзе сацыяльнае становішча жанчын было больш высокім, чым у навакольных абласцях імперыі, апосталы Павел і Сіла ў малітоўным доме «размаўлялі з жанчынамі, якія там сабраліся». (Дзеян. 16.13.). 3 болей позніх запісаў Новага Запавету нам сёння вядомыя таксама вучаніцы Паўла Яводзія і Сінціхія, што прапаведавалі хрысціянства разам са сваім настаўнікам. (Філ. 4.2.)

Вядомы і той факт, што жанчыны стваралі першыя хатнія цэрквы, дзе збіраліся прыхільнікі новага вучэння: у Іерусаліме падобны прытулак дала хрысціянам маці Іаана Марка Марыя (Дзеян. 12.12), а вельмі адукаваная жанчына свайго часу Прысцыла разам са сваім мужам Акілам арганізоўвала ў сваіх дамах у Рыме (1 Кар. 16.19), а затым у Эфесе (Дзеян. 18.26) першыя сходы хрысціян.

Дзівосная, не знаная раней ідэя любові, што агортвае ўвесь свет, ідэя пакаяння і даравання, іншыя высокія ідэі адразу ж прывабілі да сябе жаночыя сэрцы. Хрысціянства абяцае ўсім сваім вернікам пазбаўленне ад пакут і абсалютнай смерці. Гэта было Царства Гасподняе. Таму першыя хрысцiяне не палохаліся цялеснай смерці. Нам здаецца, што яны нават імкнуліся да гэтага. Болыш таго, найбольш пачэснай лічылася менавіта смерць за веру. І ў хуткім часе ў хрысціян з'явілася магчымасць праверыць сваю стойкасць. Першыя сутыкненні паслядоўнікаў Ісуса з уладамі адзначаюцца ўжо пры імператары Клаўдзіі (41 - 54 гг. н. эры). У духоўнай хрысціянскай іерархіі з'явіліся пакутнікі, з подзвігам якіх, на думку першых Айцоў Царквы, не магло параўнацца ні адно служэнне Госпаду. Сярод пакутнікаў сустракаецца таксама шмат жанчын. Разам з мужчынамі спальваюць на кастры хрысціянку Пергама Агафоніку, з дзіцем арыштоўваюць і садзяць у турму Перпетую. 3 Перпетуяю у турме знаходзіцца цяжарная Феліцыта. Жанчына нараджае дзіця перад самай смерцю. І смерць яе была страшнай: разам з Перпетуяй Феліцыту выштурхоўваюць на цыркавую арэну для бою з шалёнай цялушкай. Апісанні подзвiгаў першых хрысціянскіх пакутнікаў, якія пазней былі змешчаны ў Жыціі Святых, да гэтага насу ўшаноўваюцца каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі як прыклады найбольш вартага служэння Госпаду.

Літаратура:

1. Винничук Л. Люди, нравы и обычаи древней Греции и Рима. М.,1988.;Джемс У. Многообразие религиозного опыта. М.,1910.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 11 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.