М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

ПРАБЛЕМЫ МАЛОЙ ПРЫВАТЫЗАЦЫІ Ў РЭГІЁНАХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 84%

 



А.В.Караткоў

 Аўтар выказвае ўдзячнасць аддзелу ўпраўлення дзяржаўнай маёмасці і прыватызацыі Лідскага гарвыканкама за аказанае садзеянне і прадстаўленыя матэрыялы.

   Малая прыватызацыя – гэта пераход, як правіла, невялікіх прадпрыемстваў вытворчай сферы і сферы паслуг з камунальнай уласнасці (гарадской ці пасялковай уласнасці) ва ўласнасць фізічных аcобаў ( як грамадзян рэспублікі беларусь, гэтак і замежных грамадзян) і недзяржаўных юрыдычных асобаў. Калі прыватызацыя сярэдніх ды буйных прадпрыемстваў патрабуе значных высілкаў, вялікіх грашовых сродкаў і працяглага часу, то малая прыватызацыя можа быць праведзена адносна проста, хутка і без значных затрат, а вось аддача ад яе можа быць дастаткова высокай і своечасовай. Пры гэтым выгады, якія прынясе малая прыватызацыя, могуць мець не толькі колькасны паказчык ( сумма паступіўшых у бюджэт сродкаў), але галоуны – якасны паказчык, што на этапе пераходнага перыяду вельмі важна. На самой справе, прыватныя ўласнікі больш зацікаўлены ў прадстаўленні максімальнай колькасці рознастайных высокаякасных тавараў ды паслуг на рынак для таго, каб прыцягнуць пакупнікоў і атрымаць прыбытак. Таму малая прыватызацыя стварае больш рабочых месцаў і найбольш поўна задавальняе патрэбы спажыўцоў. Усё гэта паступова прыводзіць да росту тэмпаў развіцця мясцовай эканомікі і эканомікі дзяржавы цалкам, павышэнню жыццёвага ўзроўню насельніцтва, акрамя таго малая прыватызацыя з’яўляецца надзейнай крыніцай папаўнення мізэрных мясцовых бюджэтаў. Сродкі, атрыманыя ў ходзе малой прыватызацыі, можна выкарыстоўваць на сацыяльныя патрэбы, на патрэбы культуры, навукі, адукацыі, спорту і на іншыя, не менш высакародныя мэты.

   Працэс рэфармавання ўласнасці ў Рэспубліцы Беларусь пачаўся яшчэ ў 1991 г. прыватызацыйным “выпрабавальным палігонам” стаў напачатку Менск. Аднак, першыя доследы прыватызацыі былі баязлівымі і малаэфектыўнымі, таму што асутнічала моцная і разгорнутая нарматыўна-заканадаўчая база. Пасля выхаду Закона Рэспублікі Юеларусь “Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь “ ад 19 студзеня 1993 г., працэс прыватызацыі пайшоў хутчэй, шырэй і больш эфектыўна. Вызначыліся крэсленыя напрамкі і прыярытэты палітыкі дзяржавы ў гэтай вобласці. Ужо 16 чэрвеня 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў сваёй пастановай “Дзяржаўную праграму раздзяржаўлення і прыватызацыі”у мясцовых органах улады былі створаны спецыяльныя структурныя падраздзяленні, пакліканыя займацца праблемамі прыватызацыі.

   Менавіта з 1993 г. і пачалася планамерная і шырокамаштабная прыватызацыя на Беларусі, у тым ліку і малая, тэмпы якой увесь час павялічваюцца. У адрозненні ад іншых рэспублік былога СССР, дзе акцэнт быў зроблены на прыватызацыю буйных прадпрыемтсваў і ваўчарную прыватызацыю, у Рэспубліцы Беларусь малая правытызацыя адразу стала прыярытэтным напрамкам дзейнасці ўрада. аднак досвяду ў правядзенні прыватызацыйных мерапрыемстваў у мясцовых і рэспубліканскіх уладаў было яшчэ малавата. Каб не паўтараць памылак сваіх суседзяў па СНД у вобласці прыватызацыі і не дапусціць дыскрыдытацыі ў вачах насельніцтва гэтага важнага кірунку гаспадарчых рэформаў, было вырашана спрычыніцца да міжнароднага досведу правядзення прыватызацыі. Для гэтага яшчэ ў лістападзе 1992 г. Беларусь, першая з рэспублік былога СССР, уступіла ў Міжнародную фінансавую карпарацыю (МФК).

 Узровень прыватызацыі аб’ектаў гарадской камунальнай маёмасці.

Барысаў – 4 % Магілёў – 44 %
Наваградак – 24 % Орша – 50 %
Віцебск – 34 % Менск – 52 %
Гомель – 38 % Ліда – 53 %
Гародня – 39 % Кобрын – 54 %
Баранавічы – 43 % Бярэсце – 54 %
  Ваўкавыск – 71 %

   Міжнародная Фінансавая Карпарацыя ( International Finance Corporation – IFC) з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй, сябрам групы Сусветнага банка, які, у сваю чаргу, існуе ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Разам з МФК сябрамі групы Сусветнага банка з’яўляюцца такія міжнародныя арганізацыі, як Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (МБРР), Міжнародная асацыяцыя развіцця, Міжнароднае агенцтва па гарантыях і інвестыцыях і Міжнародны цэнтар па разглядванню інвестыцыйных спрэчак.

   МФК была заснавана ў 1956 г., з’яўляецца самастойнай арганізацыяй і існуе ў выглядзе акцыянернага таварыства са сваім уласным акцыянерным капіталам, Статутам і персаналам. Сабрамі МФК зараз з'яўляюцца больш за 180 краін. Дзейнасцю МФК кіруе Савет кіраўнікоў, які складаецца з прадстаўнікоў краін-сяброў. Усе краіны-сябры МФК маюць сваю долю ў акцыянерным капітале, і галасаванне праводзіцца згодна з колькасцю акцый, якія належаць той ці іншай краіне. Статутны фонд карпарацыі складае каля 2,45 мільярдаў долараў ЗША. Беларусі належыць больш за 5 тысяч акцый карпарацыі агульным коштам каля 5 млн. долараў ЗША. Рада кіраўнікоў МФК дэлегуе частку сваіх функцый Радзе дырэктараў, якая ў сваю чаргу складаецца з выканаўчых дырэктару МБРР, якія прадстаўляюць інтарэсы краін-сяброў МФК.

   Асноўнай задачай МФК з’яўляецца аказанне садзеяння станаўленню працэса раздзяржаўлення і прыватызацыі, галоўным чынам у краінах, якія знаходзяцца на стадыі развіцця, і краінах з пераходнай эканомікай. Праекты МФК здзяйсняліся больш чым у розных краінах МФК выдзяляе каля 4 мільярдаў долараў ЗША.

   Як правіла інвестыцыі МФК складаюць ад І да 100 млн. долараў ЗША. МФК здзяйсняе інвестыцыі ўласных сродкаў і квазінвестыцыі, выкарыстоўваючы аплочаны капітал і прыбыткі, атрыманыя ад здзяйснення інвестыцыйных праграмаў. Што тычыцца пазычаных сродкаў, то 80 % з іх МФК атрымлівае на міжнародных фінансавых рынках шляхам выпуску аблігацый, а тыя 20 %, што засталіся, прадстаўляюцца аблігацыі МФК маюць найвышэйшы рэйтынг ААА па сістэме Moodys & Standard & Poovs і карыстаюцца павышаным попытам.

Доля аб’ектаў гарадской камунальнай маёмасці прыватызаваных без удзелу МФК.

Барысаў – 0 %

Магілёў – 36 %

Наваградак – 5 %

Орша – 11 %

Віцебск – 26 %

Ліда – 15 %

Гомель – 25 %

Кобрін – 25 %

Гародня – 14 %

Бярэсце 37 %

Баранавічы – 12 %

Ваўкавыск – 51 %

Менск – 47 %

   У былых сацыялістычных краінах МФК дапамагае па ўсіх кірунках прыватызацыі: прыватызацыя буйных прадпрыемстваў, прыватызацыя камунальнай маёмасці, прыватызацыя транспарту і г.д. Напрыклад, на Украіне МФК здзяйсняе праекты малой прыватызацыі, масавай прыватызацыі, постпрыватызацыйнага развіцця, падтрымкі прыватнага прадпрыймальніцтва, прыватызацыі зямлі і рэарганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У Расіі большасць пералічаных прыватызацыйных праектаў ужо завершана, актыўна працягваецца справа па праекту прыватызацыі зямлі. Як і іншыя краіны-сябры МФК, Беларусь таксама атрымала магчымасць выкарыстоўваць давед і фінансасвыя сродкі карпрацыі ў тых сферах, якія звязаныя з развіццём прадпрамальніцтва.

   З мая 1993 г. па запрашэнню ўрада Рэспублікі Беларусь Міжнарожная фінансавая карпарацыя пасільна дапамагае нашай рэспубліцы ў правядзенні малой прыватызацыі ў рамках спецыяльнага праекту “Малая прыватызацыя ў Беларусі”. Патрэбна адзначыць, што дзякуючы фінансаванню праекта Агенцтвам ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID), гэтая праца здзяйсняецца безадплатна. Праект “Малая прыватызацыя ў Беларусі” мае форму правядзення кансультацый і аказанне арганізацыйна-тэхнічнай дапамогі гарадам рэспублікі пры правядзенні прывватызацыйных мерапрыемстваў, і ў камунальнай (мясцовай) уласнасці (распрацоўка дакументаў, пошук і падрыхтоўка аўкцыяніста, падбор і афармленне залы для правядзення аўкцыёнаў і г.д.) кансультацый па юрыдычных пытаннях забеспячэння, заключэння дамоваў куплі-продажу, прыёму заявваў на ўдзел у аукцыёне, семінараў для сяброў працоўных калектываў, прадпрыемстваў, якія прыватызуюцца і дапамогі ў развязванні спрэчных пытанняў. Асобны напрамак работы МФК у сувязі з прыватызацыяй – гэта дапамога ў арганізацыі мэтанакіраванай кампаніі па грамадскай інфармацыі: тлумачэнне насельніцтву сутнасці правадзімых рэформаў, інфармаванне магчыма большага ліку патэнцыйных пакупнікоў аб’ектаў, якія выстаўляюцца на аукцыён, дапамога ў арганізацыі і фінансаванні рэкламнай кампаніі, ініцыяванне правядзення апытанняў грамадскай думкі пра адносіны да прыватызацыі камунальнай уласнасці, інфармаванне насельніцтва пра работу прыватызаваных прадпрыемстваў і г.д.

   У пачатку супрацоўніцтва, у ходзе кансультацый з Міністэрствам па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь было вырашана, што месцам правядзення пілотнага праекта МФК “ Малая прыватызацыя ў Беларусі” стане горад Бярэсце. Месца правядзення пілотнага праекта было выбрана не выпадкова: па-першае выгаднае геаграфичнае становішча горада, а па-другое Бярэсце павінен быў стаць цэнтрам першай свабоднай эканамічнай зоны ў краіне. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь была распрацавана аўкцыённая мадэль прыватызацыі аб’ектаў камунальнай уласнасці. Рэалізацыя гэтай мадэлі пачалася 29 верасня 1993 года. Менавіта ў гэты дзень гарадскі выканаўчы камітэт Бярэсця правёў першы адкрыты аўкцыён. У ходзе гандлярстваў набылі новых уладальнікаў 6 прадпрыемстваў гандлю і гарадскога харчавання.

   Пасля паспяховага ажыцяўлення пілотнага праекта урад Рэспублікі Беларусь звярнуўся з просьбай да МФК дапамагчы ў падобнай рабоце іншым гарадам Беларусі. МФК ахвотна адгукнулася на гэтую просьбу. На гэты момант спецыяльныя дамовы пра супрацоўніцтва з МФК падпісаны яшчэ з 13 гарадамі рэспублікі. У сакавіку 1994 года МФК падпісала дамову аб супрацоўніцтве з горадам Гародняй. 29 верасня 1994 года была падпісана дамовва аб супрацоўніцтве з горадам Орша. Важным этапам работы МФК у Рэспубліцы Беларусь стала заключэнне дамовы аб супрацоўнцтве са сталіцай краіны – Менскам. Гэта адбылося 7 верасня 1995 года. У канцы 1995 года – пачатку 1996 года былі падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве яшчэ з шасцю гарадамі нашай краіны: 22 лістапада 1995 года – з Кобрынам, 5 снежня 1995 года – з горадам Баранавічы, 15 снежня 1995 года – з Віцебскам, 20 снежня 1995 года – з Лідай, 22 снежня 1995 года – з Наваградкам, а 25 студзеня 1996 года – з горадам Гомелем. У пачатку 1997 года ў лік гарадоў, што супрацоўнічаюць з праектам, увайшоў Ваўкавыск ( 18 лютага), 16 кастрычніка 1997 года да іх далучыўся Магілёў, а 28 лістапада – Барысаў. 14-м горадам, заключыўшым дамову з МФК стаў у 1998 годзе Салігорск.

   Супрацоўніцтва паміж мясцовымі ўладамі і МФК наладжваецца прыкладна па такой схеме. Пасля падпісання дамовы аб супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі ў горад накіроўваецца група кансультантаў для дапамогі ў вырашэнні ўсяго комплекса праблем, звязаных з прыватызацыяй камунальнай уласнасці. Аднак падпісанне згаданай дамовы не абазначае, што МФК бярэ на сябе ўсе функцыі па правядзенню малой прыватызацыі. Права ўласнасці на дзяржаўную маёмасць належыць мясцовым Саветам дэпутатаў. Мясцовыя Саветы, як правіла, дэлегуюць паўнамоцтвы па кіраванню і распараджэнню гарадской маёмасцю Гарвыканкамам, дзе для правядзення прыватызацыі ствараецца спецыяльны орган (аддзел), які непасрэдна займаецца ажыцяўленнем прыватызацыйнага працэса. Кансультанты МФК працуюць у тэсным кантакце з супрацоўнікамі органа прыватызацыі канкрэтнага горада і перадаюць ім свае веды і досвед у арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў на прадажу камунальнай уласнасці, дапамагаюць вырашаць праблемы, якіх заўжды бывае шмат у пачатку такой цяжкай справе.

 Асноўнымі спосабамі раздзяржаўлення і прыватызацыі на гэты момант з’яўляюца:

  • стварэнне адкрытага акцыянернага таварыства на базе дзяржаўнай маёмасці (сакцыянавання);
  • продаж аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці па конкурсу;
  • продаж аб’уктаў дзяржаўнай уласнасці на аукцыёне;
  • продаж акцый, што належаць дзяржаве, іншым уласнікам;
  • выкуп арэндаванай маёмасці арэндным прадпрыемствам.

Цікава прасачыць, як мяняецца склад спосабаў раздзяржаўлення і прыватызацыі за перыяд з 1991 года па 1997 год. Гэта наглядна можна ўбачыць па наступных дыяграмах.

У першай палове 90-х годоў пераважалі такія спосабы прыватызацыі, як:

  • выкуп арэндаванай маёмасці арэндным калектывам;
  • продаж прадпрыемстваў па конкурсу;
  • выкуп дзяржаўнай маёмасці працоўным калектывам.

   У 1991 годзе безумоўным лідэрам сярод спосабаў прывватызацыі быў выкуп арэндаванай маёмасці арэндным калектывам. Гэта тлумачыцца тым, што Закон аб арэндзе з’явіўся раней за іншыя падобныя законы і менавіта са страення арэндных прадпрыемстваў пачаўся працэс рэфармавання ўласнасці ў рэспубліках былога СССР.

   Аднак у далейшым доля гэтага спосаба прыватызацыі рэзка скарацілася з-за двух асноўных прычын: з-за адсутнасці сродкаў у арэндных калектываў і з’яўлення новых, больш эфектыўных спосабаў прыватызацыі. Хоць гэты спосаб існуе жа гэтага часу, яго доля не вялікая і хістаецца ў межах 15-20 %. Трэба ўлічыць яшчэ адзін фактар, а менавіта: тэрмін арэнды рана ці позна заканчваецца, а паводле іншага Заканадаўства прадленне дамоваў арэнды забаронена.

   Таму найбольш верагодны варыянт развіцця падзей – поўная замена гэтага спосаба прыватызацыі іншымі, і ў першую чаргу – акцыянаваннем.

   Яшчэ больш сумны лёс чакаў лідара 1992 года – выкуп дзаржаўнай маёмасці працоўным калектывам. Тыя невялікія сродкі, якія яшчэ меліся ў руках працаўнікоў прадпрыемстваў, якія жадалі стаць уласнікамі, з-за галопнай інфляцыі вельмі хутка ператварыліся ў нішто. Пра бесперпектыўнасць гэтага спосаба прыватызацыі вельмі хутка стала ясна на ўсіх узроўнях кіравання эканомікай і на сёння ён нават непрадугледжаны Заканадаўствам.

   Лідар 1993 года – продаж дзяржаўнай маёмасці па конкурсу. Прынцыпу папулярнасці гэтага спосабу трэба шукаць у тым што менавіта гэты спосаб у разгляданы перыяд забяспечваў больш высокі тэмп прыватызацыі з-за невялікіх тэрмінаў падрыхтоўкі і дастаткова простай працэдуры правядзення. Аднак конкурсны продаж дастаткова хутка страціў папулярнасць, т.ч. умовы конкурсаў для многіх прыватных інвастараў аказаліся непрымальнымі. 1993 год характэрны таксама тым, што ўпершыню быў паспрабаваны новы на той час спосаб прыватызацыі – продаж камунальнай маёмасці з аукцыёнаў. Аукцыён адразу ж стаў надзвычай папулярным і ўжо ў наступным, 1994 годзе выйшаў на першае месца, прычым яго адносная доля з тых часоў стала расці, займаючы лідарныя пазіцыі на працягу наступных гадоў. Толькі ў 1995 годзе яго пазіцыі некалькі пацясніў вельмі перспектыўны на мой погляд спосаб – акцыянаванне.

   Чаму менавіта на гэты перыяд прыйшоў пік акцыянавання? Па-першае, пачаўся працэс чэкавай прыватызацыі аснову якога і павінна было скласці акцыянаванне. Па-другое, стала больш простай сама працэдура акцыянавання, і па- трэцяе, як мы ўжо адзначалі, менавіта з гэтага перыяду пачалі заканчвацца тэрміны арэнды дзяржаўнай маёмасці арэнднымі калектывамі, што пры адсутнасці сродкаў у арэндных калектываў і наяўнасці велізарных запазычанасцяў выклікала,пэўна, адзіна разумнае выйсце з гэтай патавай сітуацыі – стаць на шлях акцыянавання.

   У выніку найбольш папулярным спосабам малой прыватызацыі на сёняшні дзень з’яўляецца продаж аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці з аукцыёна. Дзейныя нарматыўныя дакументы вызначаюць аукцыён, як набыццё маёмасці фізічнай ці юрыдычнай асобай ва ўласнасць на адкрытых гандляваннях, калі пераможцам гандлявання становіцца асоба, якая прапанавала максімальную цану. Адрозніваюць аукцыён без ўмоваў, калі ад пакупніка не патрабуецца выканання нейкіх асаблівых умоваў і аукцыён з умовамі, калі ад пакупніка патрабуецца выкананне адпаведных умоваў, што ўстанаўліваюцца органам прыватызацыі. Такімі ўмовамі могуць быць: захаванне прызначэння ці профілю аб’екта прыватызацыі, захаванне ці стварэнне працоўных месцаў, выкананне інвестыцыйных праграм, захаванне гістарычнага характару прыватызацыйнага аб’екта, які з’яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю. Высоўванне іншых умоваў пры аукцыённым продажы аб’екта прыватызацыі Заканадаўствам не дапускаецца.

   У чым прычына такой папулярнасці аукцыёна? Гэты спосаб малой прывватызацыі на думку большасці айчынных і замежных экспертаў – найбольш дэмакратычны спосаб, што мае шэраг істотных пераваг:

  • роўнае права ўдзелу ў прыватызацыі для ўсіх катэгорый гаспадарчых суб’ектаў, незалежна ад грамадзянства і формы ўласнасці;
  • справядлівасць гэтага спосаба прыватызацыі ў адносінах да працаўнікоў прыватызаваных прадпрыемстваў (у Дзяржаўнай праграме раздзяржаўлення і прыватызацыі прадугледжаны адпаведныя льготы для працоўных калектывваў, якія ўдзельнічаюць у аукцыёне: скідка з намiнальнага кошту прыватызаваных прадпрыемстваў можа дасягаць 20 %);
  • аукцыён дазваляе правесці прыватызацыю адпаведнага прадпрыемства ў кароткі час, пасля чаго пачынаюць дзейнічаць рынкавыя механізмы рэгулявання цэнаў на паслугі і тавары: канкурэнцыя вымушае ўласнікаў прыватызаваных прадпрыемстваў пастаянна пашыраць і абнаўляць асартымент тавараў і паслуг, і паніжаць на іх цэны;
  • у ходзе аукцыёна найбольш дакладна выяўляецца сапраўдная рынкавая цана прадпрыемства – бывае, што цана продажу перавышае ацэначны кошт у дзесяткі, а нават і ў сотні разоў, такім чынам пры прыватызацыі камунальнай уласнасці на адкрытых аукцыёнах ніхто не можа сказаць, што дзяржаўная маёмасць прадаецца за бясцэнак;
  • аукцыён дазваляе прадаць прадпрыемства, якое функцыянуе, г. зн. перадаць новаму ўласніку не толькі актывы, але і пасівы ( абавязкі прадпрыемства), не ліквідуючы само прадпрыемства і не звальняючы яго працаўнікоў;
  • сродкі ў гарадскі буджэт паступаюць хутчэй, чым ад другіх спосабаў прыватызацыі,а іх велічыня значна вышэй;
  • арганізацыя аукцыёнаў дастаткова простая, а выдаткі сродкаў на яго правядзенне мінімальныя ў параўнанні з іншымі спосабамі прыватызацыі.

   Аукцыён, як лічыць большасць спецыялістаў з’яўляецца найбольш аптымальным спосабам малой прыватызацыі. Ён дазвваляе правесці прыватызацыю голасна, адкрыта, не даючы асабліва шанцаў для ўзнікнення карупцыі сярод дзяржаўных чыноўнікаў. З моманту прыняцця рашэння аб прыватызацыі і да падпісання дамовы куплі-продажу любы чалавек, любая арганізацыя мае дастаткова свабодны доступ да інфармацыі аб аб’ектах, што выстаўляюцца на гандляванне, і аб працадуры іх ацэнкі і продажу. Кожная зацікаўленая асоба можа прыняць удзел у гандляванні ці проста папрысутнічаць на ім, выканаўшы неабходныя фармальнасці. Уваход на аукцыён практычна вольны. Максімальная адкрытасць гэтага спосаба прыватызацыі дазваляе і органу прыватызацыі, а таксама і іншым органам дзяржаўнай улады кантраляваць дзейнасць новага ўласніка і ў выпадку яго недобрасумленнасці, абараніць інтарэсы горада, яго жыхароў, спажыўцоў,а таксама працоўных калектываў прыватызаваных прадпрыемстваў.

   Менавіта аукцыён выяўляе патэнцыйна самага эфектыўнага новага ўласніка, які здольны ўкласці максімум сродкаў у прыватызаванае прадпрыемства. Як паказала практыка, продаж прадпрыемстваў камунальнай уласнасці на аукцыёнах становіцца своеасаблівым асновай для іх далейшага развіцця. Набываючы прадпрыемства на аукцыёне, новы ўласнік, як правіла, плануе сродкі і на яго развіццё. Пераўтвараючы сваё прадпрыемства, ён прыцягвае больш кліентаў, дзякуючы чаму хутчэй прадае тавар і атрымоўвае прыбытак. Такое прадпрыемства становіцца сур’ёзным канкурэнтам на мясцовым рынку тавараў і паслуг, што ў сваю чаргу, стымулюе паляпшэнне працы іншых прадпрыемстваў.

   Пры правядзенні малой прыватызацыі ў краіне высветлілася, што сур’ёзным фактарам, што тармозіць гэты працэс, з’яўляецца немагчымасць продажу разам з прадпрыемствам таксама і памяшканняў, занятых прыватызаванымі прадпрыемствамі, калі яны маюць некалькі ўласнікаў. У нашай краіне яшчэ не дастаткова распрацаваны нарматыўна-прававы механізм, які дазваляў бы, напрыклад, разам з магазінам і памяшканне, у якім ён размешчаны, калі гэтае памяшканне ўбудована ў жылы дом і не знаходзілася дагэтуль на балансе магазіна. Нажаль, прыватызаваўшы магазін, кавярню ці цырульню, новы ўласнік у большасці выпадкаў застаецца проста арэндатарам памяшкання, якое займае яго прадпрыемства. Уклаўшы немалыя грошы ў прыватызацыю, ён прадаўжае плаціць арэндную плату, стаўкі якой маюць уласцівасць пастаянна павышацца. Арэндная плата складае значную частку выдаткаў новых уласнікаў прыватызаваных прадпрыемстваў і знана паніжае магчымасці іх развіцця.

Каб даць патэнцыяльным уласнікам прадпрыемстваў, што прыватызуюцца, новы стымул для ўдзелу ў малой прыватызацыі, у гарадах краіны пачалі актыўна распрацоўваць нарматыўныя дакументы аб продажы аб’ектаў камунальнага нежылога фонду, якія арэндуюцца прыватызаванымі і падлеглымі прыватызацыі прадпрыемствамі. Такія нарматыўныя акты ўжо распрацаваны і пачынаюць паступова прымяняцца ў такіх гарадах як: Бярэсце, Гомель, Орша, Ліда, Наваградак, Кобрын, Баранавічы, Ваўкавыск і Магілёў. Гэтыя нарматыўныя палажэнні дазваляюць цэламу шэрагу прыватызаваных прадпрыемстваў купіць занятыя імі памяшканні ва ўласнасць, а значыць – больш упэўнена ўкладваць сродкі ў рамонт і рэканструкцыю, а таксама атрымаць магчымасць выкарыстоўвваць нерухомасць у якасці закладу для забеспячэння фінансавання. Гэтыя памяшканні паступаюць на баланс з прадпрыемства, г. зн. становяцца яго даўгатэрміновым актывам, што абараняе ўладальніка ад усемагчымых зменаў ставак арэнднай платы, пашырае яго магчымасці ў вобласці крэдытавання, а таксама дазваляе самаму прадпрыемству выступаць у ролі арэндадацеля, павялічваючы магчымасць фінансавання. Усё гэта надае прыватызаваным прадпрыемствам больш высокі ўзровень стабільнасці.

Звесткi

аб прыватызаваных прадпрыемствах гарадской

камунальнай маёмасцi

1991 год -----------

1992 год -----------

1993 год – 3 аб’екты:

  1. Кавярня “марожанае”, вул. Савецкая , д.35а;
  2. Кулiнарыя №2 па вул. Савецкая, д.37;
  3. Буфет № 13 па вул. Калiнiна.

1994 год - 7 аб’ектаў:

  1. Крама №41 па вул. Камунiстычнай, д.19;
  2. Цырульня №1 па вул. Савецкай;
  3. Цырульня №3 па вул. Мiцкевiча;
  4. Крама №5 па вул. Фрунзе;
  5. Крама № 44 па вул. Ламаносава;
  6. Кулiнарыя № ГПФ “Лiдчанка” па вул. Прытыцкага;
  7. Кавярня “Iвушка” ГПФ “Лiдчанка” па вул. Мiцкевiча.

1995 год - 2 аб’екты:

  1. Кулiнарыя № 4 ТПФ “Лiдчанка” па вул.Горкага;
  2. Крама № 13 па вул. Кiрава.
  3.  

1996 год – 18 аб’ектаў:

  1. Арачнiк ГПФ “Лiдчанка” па вул. Чэхава, д. 18;
  2. Кулiнарыя № 3 ГПФ “Лiдчанка” па вул. Таўлая;
  3. Пабудова па вул. Менжынскага;
  4. Крама №47 па вул. Акрэсцiна;
  5. Крама № 39 па вул. Р.Люксембург;

аб’екты былога Паўночнага вайсковага гарадка №1;

  1. Склад;
  2. Склад;
  3. ПТА;
  4. Заправачная;
  5. КТП;
  6. Гаспадарчая пабудова;
  7. Сховiшча Тэхнiкi;
  8. Сховiшча;
  9. КТП;
  10. Сховiшча Тэхнiкi;
  11. Сховiшча Тэхнiкi;
  12. Сховiшча недабудаванае;
  13. Заправачная;  

1997 год – 21 аб’ект:

  1. Сталовая в/г № 1 па вул. Крупскай;
  2. АП крама № 17 па вул. Варшаўскай;
  3. База ГПФ “Лiдчанка” па вул. Чэхава;
  4. Буфет №11 ГПФ “Лiдчанка” – гарадскi парк;
  5. Свiнаферма ГПФ “Лiдчанка” па вул. Чэхава;
  6. АП крама № 15 па вул. Рыбiноўскага ;
  7. Сховiшча тэхнiкi № 71 (в/г № 3) па вул. Неўскага;
  8. Склад № 64 (в/г № 3) па вул. Неўскага;
  9. Склад № 59 (в/г № 3) па вул. Неўскага;
  10. Будынак Павiльёна № 12 ГПФ “Лiдчанка” па вул. Мiцкевiча;
  11. Буфет № ГПФ “Лiдчанка” па вул. 8-га Марта;
  12. Склад № 33 (в/г № 3 ) па вул. Неўскага;
  13. Склад № 68 (в/г № 3) па вул. Неўскага;
  14. Сховiшча тэхнiкi № 70 па вул. Неўскага;
  15. Рэзервуары – 15 шт.;
  16. Лiнii электраперадач па вул. Нeўскага;
  17. АП крама № 27 па вул. Камсамольская, д.11;
  18. Кафейны бар ГПФ “Лiдчанка” па вул. Савецкай;
  19. Крама – кулiнарыя ГПФ “Лiдчанка” па вул. Савекцкай, д.11;
  20. Склады ГПФ “Лiдчанка” па вул.Фрунзе, д.18;
  21. АП крама № 30 “Сузорье” па вул. Фамiчова.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 14 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.