М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МАДЭЛЬ СВЕТУ Ў БЕЛАРУСАЎ І АДЛЮСТРАВАННЕ ЯЕ Ў РОЗНЫХ ПЛАСТАХ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 83%

 



I.             З’яўленне  мастацтва  ў  жыцці  чалавека   адносіцца  да  далёкага  перыяду   гісторыі,  калі  ён  пачаў  ствараць   прадметы  хатняга  ўжытку  і   прылады  працы.  У  працэсе   практычнай  дзейнасці  ў  нашага   продка  пачало  абуджацца  пачуццё   прыгажосці.  Яго  прыцягвала   гармонія  навакольнага  прыроднага   асяроддзя,  чалавечага  цела.  У   час  палявання  ён  любаваўся   грацыёзным  спрытам  звера.  Усё   гэта  не  магло  не  адбіцца  на   прадметах  быту,  якія  вырабляў   першабытны  чалавек.

Сведчанне   ранняй  рамеснай  дзейнасці  на   тэрыторыі  сучаснай  Беларусі - старажытныя  археалагічныя  помнікі.   Даследаванне  прылад  працы,   выяўленых  пры  раскопках,  паказвае:   гэта  не  толькі  прадметы  хатняга   ўжытку,  але  і  ў  пэўнай   ступені  творы  прыкладнога   мастацтва.  Першыя  прыкметы   ўзнікнення  выяўленчага  мастацтва  ў   Беларусі  адносяцца  да  эпохі   позняга  палеаліту­ ­- прыкладна  22 - 25  стст.  назад.  Пры  даслядаванні   стаянкі  першабытнага  чалавека  ў   вёсцы  Елісеевічы  Бранскай  вобласці   знойдзена  шмат  караляў  з   ракавінак  і  некалькі  пласцінак   з  біўня  маманта,  упрыгожаных   геаметрычным  арнаментам,  невялікая   пятнаццацісантыметровая,  выразаная   таксама  з  біўня  маманта,   статуэтка  жанчыны.  Формы  яе  цела   перададзены  выразна  і  пластычна,   што  сведчыць  аб  зарадженні  ў   першабытнага  чалавека  рэалістычнага   ўспрымання  навакольнага  свету.

У   эпоху  позняга  палеаліту  людзі   пачалі  актыўна  ўпрыгожваць  сваё   цела  і  адзення.  Магчыма,  у   гэтым  праявілася  натуральная   прагада  прыгожага.  На  стаянках   верхняга  Прыдняпроўя  сустракаюцца   падвескі  з  ракавін,  з   прасвідраваных  зубоў  лісіцы,  воўка,   пацерачкі  з  вапняковых  трубачак   марскіх  чарвячкоў.  Упрыгаженні   дапаўняліся  касцянымі  трубачкамі,   арнаментаванымі  падоўжанымі   нарэзкамі.  У  эпоху  неаліту (V-IV   тысячагоддзі  да  н. э.)  асноўнымі   дасягненнямі  першабытнага  чалавека   былі:  выраб  больш  дасканалых - са   шліфаванага  каменя - прылад  працы  і   зброі,  посуду  з  гліны,  пражы  з   валакністых  раслін.

З   разлажэннем  у  першым  тысячагоддзі   да  нашай  эры  першабытнабшчыннага   ладу  ва  ўсходніх  славян  пачынае   мяняцца  і  характар  іх   гаспадарчай  дзейнасці.  У  сувязі   з  развіццём  земляробства  вялікае   значэнне  набывае  вытворчасць   рамесных  вырабоў.  Здабыча  і   коўка  жалеза  адкрылі  вялікія    магчымасці  для  развіцця   кавальскага  і  ювелірнага  рамёстваў.   Удасканаленне  майстэрства  рамеснікаў   мела  вялікае  значэнне  для   развіцця  дэкаратыўнага - прыкладнога   мастацтва.  Тагачасныя  рамяство  і   мастацтва  былі  цесна  звязаны.   Нярэдка  ў  адной  асобе  выступаў   і  рамеснік,  і  мастак.

Да   часоў  першабытнаабшчыннага  ладу   адносіцца  зараджэнне  манументальнай   скульпуры.  Тэматыка  яе  вызначалася   язычніцкай   міфалогіяй. 

У   дрыгавічоў,  радзімічаў  і  крывічоў,   што  насялялі  тэрыторыю  сучаснай   Беларусі,  было  даволі  шмат   язычніцкіх  бажаствоў,  якім  яны   пакланяліся  і  прыносілі  ахвяры,   чые  скульптуры  стваралі.  На  жаль,   большасць  з  іх,  асабліва   драўляных,  не  захаваліся  да   нашага  часу.

З   прыняццем  старажытнай  Руссю   хрысціянства  ўсе  язычніцкія  ідалы   былі  знішчаны.  Да  нас  дайшло   літаральна  некалькі  каменных    выяў.  Прыгадаем  тыя,  што   ўяўляюць  найбольшую  цікавасць.   Чатырохтварны  ідал,  знойдзены  ў   1848 г.  у  раце  Збруч,  мае  выгляд   чатырохграннага  слупа,  завершанага   галавой  з  чатырма  тварамі.    Так  званы «шклоўскі  ідал»   знойдзены  ў  1963 г.  на  беразе   ракі  Серабранка  -  прытока  Дняпра.   Гэта  манументальная  скульптура  з   пясчаніка  мае  вышыню   120 см  і   вагу  250 кг.  Форма  яе   -   цыліндрычная.  Твар  старажытнага   бажества  ўзбуйнены  ў  параўнанні   з  фігурай.  Вельмі  абагульненыя   формы  надаюць  скульптуры    манументальнасць.  Такая   прымітыўная  апрацоўка,  напрыклад,   уласцівая  галаве  антрапаморфнага   ідала  з  каменя  -  ракушачніка   вышынёй  46 см,  знойдзенага  пры   раскопках  на  ўскраіне  Слоніма.

Язычніцкія   культавыя  выявы  людзей  і  жывёл   знойдзены  і  ў  іншых  месцах   Беларусі.  Так,  у  развалінах   старажытнага  будынка  ў  Віцебску    адшукана  залатая  статуя   язычніцкага  бога.  Другі  від   старажытных  манументальных  скульптур   -  каменныя  бабы.  Найбольш   цікавымі  сярод  іх  з’яўляліся    фігуры   жанчын,  знойдзеныя  у   Слонімскім  раёне.  Там жа  былі   выяўлены  каменныя  скульптуры   гусака,  гадзюкі  і  іншых  жывёлін.

Найбольш   старажытным  адлюстраваннем    першага  тысячагоддзя  да  нашай   эры  з’яўляецца  фігурка  з   абпаленай  гліны  вышынёй  3,5 см, якая   ўяўляе  старога   з  барадой,   зачасанымі  валасамі (знойдзена   паблізу  вёскі  Багушевічы   Бярэзінскага   раёна).  Першабытнае   мастацтва  мае  вялікае  пазнавальнае    значэнне  для  вывучэння  гісторыі   культуры   Беларусі.

II.     Разглядаючы  мастацтва  Беларусі   гэтага  перыяду,  неабходна   падкрэсліць  яго  непарыўную  сувязь   з  культурай  усёй            Старажытнай   Русі,  адзначыць  характэрныя   асаблівасці,  уласцівыя  менавіта   беларускаму   мастацтву,   своеасаблівасць  нацыянальных   помнікаў  дойлідства.

Агульнасць   культурных  сувязей  праўляецца  ў   адзінстве  будаўнічай   тэхнікі  і   архітэктуры.  Але  пры  едзінстве,   што  вынікае  з  традыцый   дойлідства  Старажытнай  Русі,   архітэктура  беларускіх  зямель   развівалася  ў  некалькіх   самастойных  напрамках.  Сведчанне   гэтага - помнікі  мясцовага   манументальнага  дойлідства,  якія   захаваліся  да  нашага  часу.

У   эпоху  Кіеўскай  дзяржавы  і   феадальнай  раздробленасці  на   тэрыторыі  сучаснай  Беларусі  шырока   развіваецца  горадабудаўніцтва.  Згодна   з  летапісам,  у  IX - XI  стст.   узніклі  гарады:  Полацк (862),  Тураў (980),  Заслаўе (канец  X ст.),  Мінск  і   Орша (1067).  У  іх  узводзяцца   збудаванні  самага  рознага   прызначэння:  княжацкія  харомы,   царквы,  манастыры.

Да   ліку  самых  старых  гарадоў   Беларусі  належыць  Полацк.  Ранняе   паселішча  ў  раёне  сучаснага   Полацка  ўзнікла  на  месцы   ўмацаванага  валамі  гарадзішча,   размешчанага   ў  нізоўях  прытока   Заходняй  Дзвіны - Палоты.  На  мяжы   X - XI  стст.  гэта  ўжо  быў  добра   ўмацаваны  горад,  плошча  дзяцінца   якога  дасягала  7  га.

Першым   з  ліку  выдатных  культавых   збудаванняў  Полацка  і  ўвогуле   заходніх  абласцей  Старажытнай  Русі   з’яўляецца  Сафійскі  сабор,   закладзены  паміж  1044  і  1066  гг.   Грэчаскае  слова  «сафія»  літаральна   азначала  «майстэрства,  веды,   мудрасць».  Але  хрысціянамі  сэнс   яго  тлумачыўся  больш  шырока  і   звязваўся, у  прыватнасці,  з  ідэяй   чалавечай  «аднадумнасці  і   супольнасці».

Узводзілі   сабор  усім  мірам.  Гэта  быў   галоўны  будынак  не  толькі   сталіцы,  але  і  ўсяго  княства.   У  вачах  жыхароў  Полацкай  зямлі   Сафійскі  сабор  сімвалізаваў  іх   аднадумнасць  і  еднасць.  Аб   першапачатковым  яго  выглядзе    захаваліся  супярэчлівыя  звесткі.   У  адных  крыніцах  храм  гэты   называецца  сямікупальным,  у  другіх - пяцікупальным.  У  нашы  дні  ад   старажытнага  сабора  засталіся   асобныя  часткі  падмуркаў,  тры   абсіды  (гранёныя  выступы  будынка),   склеп  і  часткі  ўнутраных  слупоў.   Фрагменты,  што  захаваліся,   дазваляюць  меркаваць,  што  ў   мінулым  гэты  помнік  архітэктуры   быў  ў  многім  падобны  на   Кіеўскую  Сафію,  але  меў  і   некаторыя  адрозненні.  Адной  з   арыгінальных  асаблівасцей   полацкакага  сабора  з’яўляюцца   гранёныя  абсіды.  Ні   ў    Кіеве,  ні  ў  Ноўгарадзе  такія   абсіды не  сустракаюцца.  Таксама   характэрная  рыса  храма  ў   Полацку - адсутнасць  абходных  галерэй   і  вежаў.  Дзякуючы  гэтаму  вонкавы   аб’ём  збудавання  выглядаў  больш   велічным  і  дынамічным.

У  XVIII   ст.  гэты  помнік  архітэктуры   поўнасцю  перабудавалі: зніклі  купалы,   з’явіліся  дзве  вежы  на  галоўным   фасаде.  Сабор  быў  пераўтвораны   ва  уніяцкую  базіліку.

Другі   славуты  архітэктурны  помнік   полацкай  зямлі - Спаса - Ефрасінеўская   царква,  пабудаваная  паміж  1128  і   1156 гг.  дойлідам  Іаанам.  Гэта   аднагаловая  пабудова  невялікага   памеру,  простага  плана.   Манументальнасць  яе  знешняму   выгляду  надае  ярусная  вонкавая   кампазіцыя.  Узведзена  царква  па   загаду  славутай  Ефрасінні  Полацкай.   Збудаванне  заняло  ганаровае  месца   ў  гісторыі  дойлідства  і  паклала   пачатак  распаўсюджанню  пірамідальна - шатровых  храмаў  у  Расіі,  на   Украіне  і  ў  Беларусі.

Выдатны   помнік  старажытнай  манументальнай   архітэктуры - Барысаглебская  царква  XII   ст.,  якая  дагэтуль  узвышаецца  на   Замкавай  гары   г. Гродна.  Сцены   невялікага  храма  выкладзены  з   чырвонай  цеглы.  У  іх  умураваны   паліраваныя  плоскія  цёмна - чырвоныя   камяні,  а  таксама  керамічныя   пліты,  пакрытыя  глазурай   жоўта - залатых  і  бірузова - зялёных  таноў.   Амаль  восемсот  гадоў  упрыгожваюць   яны  фасады  пабудовы,  але  не   страцілі  сакавітасці  і  чысціні   колеру.  Ствараецца  ілюзія   інкрустацыі  каштоўнымі  каменямі.  У   скляпенні  і  верхнія  часткі   ўнутраных  сцен  былі  ўмураваны   керамічныя  гаршкі - галоснікі.  Гэты   дойлідскі  прыём  змягчаў  гук,   забяспечваючы  тым  не  менш   добрую  акустыку.  Падлога  храма   была  пакрыта  керамічнымі  пліткамі   зялёнага,  жоўтага,  і  карычневага   колеру,  што  ўтваралі  арнаментальны   дыван  вялікай  мастацкай  выразнасці.   Барысаглебская  царква,  размешчаная   на  высокім  абрывістым  беразе   Нёмана,  захавалася  не  поўнасцю.   Скляпенні  яе  і  купал  зніклі   даўно,  паўднёвыя  і  частка   заходняй  сцяны  абваліліся  ў   выніку  апоўзня  1853 г.

Адным   з  найбольш  значных  помнікаў   дойлідства  раннефеадальнай  эпохі   на  тэрыторыі  Беларусі  была   Благавешчанская  царква  у  г. Віцебску (сярэдзіна  XII  ст.).  Гэты   аднакупальны,  трохабсідны  храм   размяшчаўся  на  левым  беразе   Заходняй  дзвіны.  Архітэктура  яго   была  простай,  але  выразнай: сцены   ажыўляліся  толькі  паўцыркульнымі   кіламі   і  вертыкальнымі   лапаткамі.  На  жаль,  зрайнаваны   ён  ужо  ў  наш  час.                                                               

III.    Да  XIII  ст.  звесткі  аб   мураваных  крапасных  збудаваннях  на   тэрыторыі  Беларусі  адсутнічаюць.    Але  ўжо  ў  перыяд  феадальнай   раздробленасці  і  распаду  Кіеўскай   дзяржавы  з’яўляюцца  першыя   мураваныя  збудаванні  тыпу  асобнай   магутнай  абарончай  вежы,  якая   абкружалася  землянымі  і  драўлянымі   ўмацаваннямі.  Падобныя  вежы - данжоны   ў  VIII - XIV  стст.  былі  пашыраныя   таксама  ў  Польшчы,  Скандынавіі,   Прыбалтыцы,  паўночна - заходняй  Русі,   на  Валыні.  З  розных  крыніцаў   вядома  пра  вежы  ў  Полацку,   Тураве,  Гародне,  Навагрудку,   Бярэсці.

У   раённым  центре  Камянец  Брэсцкай   вобласці  да  цяперашніх  дзён   захавалася  абаронна - вартавое   збудаванне,  вядомае  як  Белая   Вежа.  Летапіс  сведчыць,  што   ўзведзена  яна   майстрам  Алексай   пры  дапамозе  мясцовых  жыхароў  у   XIII  стагодзі  (паміж  1276  і  1288 гг.).   Вежа  круглая  з  вонкавым   дыяметрам  13,6 м  пры  таўшчыні  сцен   2,5 м.  Вышыня - 29,4 м.  Пяць  яе  ярусаў   злучаны  паміж  сабой  унутранай   лесвіцай.  А  з  трэцяга  яруса   можна  было  дабрацца  да  верхняй   пляцоўкі  таксама  і  па  каменных   прыступках,  што  знаходзіліся  ў   тоўстых  сценах.  Агульная  плошча   памяшканняў  на  ўсіх  паверхах   дасягала  300 кв. м.,  што  дазваляла   ў  час  абароны  размясціць  шмат   воінаў.  Змураваныя  з  цэглы  сцены   крыху  нахіленыя  ўнутр,  не  маюць   звонку  гарызантальных  чляненняў  і   завершаныя  буйнымі  зубцамі,   адпаведнымі  агульным  прапорцыям   вежы.  У  гэтым  помніку   спалучыліся  кампазіцыйныя,   канструктыўныя  і  дэкаратыўныя   прыёмы  раманскай  архітэктуры  з   раннегатычнымі.

У   другой  палове  XIII ст.  узнікла   новая  дзяржава - Вялікае  Княства   Літоўскае.  У  гэты  час  у   беларускім  дойлідстве  з’яўляецца   новы  тып  манументальнага   збудавання - замак,  які  спалучаў  у   сабе  жылыя  і  абарончыя  функцыі,   а  таксама  задачы  грамадскага   прадстаўніцтва.  Заходнія  рубяжы   ВКЛ  аперазаў  цэлы  ланцуг   мураваных  замкаў  у  Крэве,  Лідзе,   Медніках,  Троках,  Навагрудку,   Гародне  і  Вільні. 

Па   планіровачна - кампазіцыйным  вырашенні   адзначаныя  замкі  падзеляюцца  на   два  тыпы.  Замкі  ў  Крэве  і   Лідзе,  пабудаваныя  ў  першай   палове  XIV ст.,  уяўляюць  тып  замка - кастэлі   з  рэгулярнай  формай   плана  і  тучнымі  землянымі   ўмацаваннямі.  Яны  ўзведзеныя  на   нізіннай  мясцовасці  на  насыпным   узвышшы  і  абкружаныя  ровам  з   вадою.  Магутныя  мураваныя  сцены   (вышынёй  каля  12 м,  таўшчынёй  2,75 м)   утваралі  ў  плане  неправільны   чатырохвугольнік,  блізкі  да   квадрата.  Баявую  моц  сценаў,   якія  завяршаліся  крытымі  навяснымі   галерэямі  і  байніцамі,  узмацнялі   дзве  квадратныя  ў  плане   вуглавыя  вежы,  размешчаныя  па   дыяганалі  замкавага  двара.  Вежы   ўяўлялі  з  сябе  лаканічныя   прызматычныя  аб’ёмы  без  вонкавых   гарызантальных  гляненняў,  накрытыя   чатырохсхільнымі  шатрамі.  Унутры   яны  мелі  некалькі  ярусаў,   перакрытых  крыжовымі  і  нярвюрнымі   скляпеннямі.  Дапаможныя  службы   размяшчаліся  ў  драўляных  пабудовах   унутры  двара  ў  адрозненне  ад   рыцарскіх   замкаў - канветхаўзаў,   якія  мелі  па  перыметры  масіўныя   мураваныя  будынкі  з  развітай   сеткай  памяшканняў. 

Другі   архітэктурны  тып  уяўляюць   нерэгулярныя  замкі  ў  Навагрудку   і  Гародні,  якія  працягвалі   развіваць  традыцыі  ўмацаваных   гарадзішчаў  і  дзядзінцаў   старажытных  гарадоў.  Яны   размяшчаліся  на  натуральных   узвышшах  вышінёй  30 - 40 м  і  мелі   ў  плане  паліганальную  форму,   адпаведную  рэльефу.  Да  канца  XIV ст.  аснову  іх  складалі  драўляныя   сцены - гародні  ў  спалучэнні  з   адной  магутнай  мураванай  вежай,   якія  былі  ўзведзеныя  яшчэ  ў   XIII ст.

Пасля   разгрому  Тэўтонскага  ордэна  ў   Грунвальдскай  бітве  (1410 г)   будаўніцтва  замкаў   агульнадзяржаўнага  прызначэння   скарацілася,  але  беларускае   дойлідства  ў  цэлым  працягвала   захоўваць  абарончы  характар.  На   мяжы  XV - XVI  стст.  пашыралася   будаўніцтва  прыватных  замкаў.   Вышэйшым  дасягненнем  нацыянальнага   ваенна - інжынернага  мастацтва  пачатку   XVI ст.  з’яўляецца  замак  у  Міры,   які  належаў  старажытнаму   праваслаўнаму  феадальнаму  роду   Іллінічаў.  Магутныя  сцены,  якія   ўтвараюць  амаль  квадратны  замкнёны   двор,  і  пяць  шматярусных  вежаў   былі  ўзведзены  у  1506 - 1510 гг.  Замак   абкружалі  штучныя  земляныя   ўмацаванні - вал  і  роў,  праз  які   перакінуты  развадны  мост.  Сцены   мелі  тры  ўзроўні  бою.  У   ніжняй  частцы  сценаў  прарэзаны   амбразуры  для  гарматаў.  На   вышыні  8 м  унутры  сценаў  ішла   галерэя  з  ружэйнымі  байніцамі.   Завяршала  сцены  баёвая  пляцоўка,   пакрытая  зубчатым  парапетам.  Вежы   маюць  аднолькавы  прынцып   кампазіцыйнай  будовы.  Асаблівай   магутнасцю  вылучалася  шасціярусная   вежа - брама.  Дэкаратыўнае  аздабленне   помніка  заснавана  на  спалучэнні   адкрытай  цаглянай  муроўкі  з   украпінамі  камянёў  і  атынкаваных   арачных  нішаў,  раструбай  амбразур,   арнаментальных  паясоў.  Разнастайны   прапарцыянальны  лад  і  дэкор   вежаў  надаюць  замку  непаўторны   мастацкі  вобраз.

Падобныя   кампазіцыю,  дэкор  і   фартыфікацыйныя  элементы  мелі   абарончыя  царквы    канца  XV - пачатку  XVI  стст.  у  Полацку,   Супраслі,  Сынковічах  і  Мураванцы.   Заснавальнікам  гэтага  тыпу   культавых  будынкаў  з’явіўся,   верагодна,  Сафійскі  сабор  ў   Полацку,  які  ў  1495 - 1501 гг.  быў   перабудованы  і  набыў  абарончыя   абрысы.  Самабытная  архітэктура   цэркваў - крэпасцей  склалася  на   аснове  знітавання  структуры  руска - візантыйскага  крыжова - купальнага  храма   і  традыцыйных  прыёмаў  мясцовага   дойлідства.  Найбольш  выдатнымі   помнікамі  цэрквей - крэпасцей  лічацца   цэрквы  ў  Сынковічах  і  Мураванцы.

Акрамя   чатырохвежавых  храмаў - крэпасцей  да   беларускай  готыкі  належаць  яшчэ   некалькі  старадаўніх  культавых   будынкаў,  якія  не  маюць   выяўленых  абарончых  прыстасаванняў.   Гэта  найбольш  раннія  на   беларускай  зямлі  мураваныя  касцёлы    XV - XVI стст.  у  вёсках  Ішкалдзь,   Уселюб,  Гнезна,  а  таксама    Барысаглебская  царква  ў   Навагрудку.  Ім  уласцівыя  гатычная   канструкція  і  мысцовы  характар   дэкору:  нярвюрныя  скляпенні,   контрфорсы,  стральчастыя  прыёмы,   тоўстыя  сцены,  аздобленыя  ўзорам   з  атынкаваных  арачных  нішаў  і   цёмнай  перапаленай  цеглы.

Менавіта   два  помнікі  беларускага  абарончага   дойлідства:  замак  у  Міры  і   царква - крэпасць  у  Сынковічах   уключаныя  ў  каталог  шэдэўраў   сусветнай  архітэктуры.

Літаратура:

1.  «Народная  асвета»  № 5, 6, 7   / 1994 г.

2.  «Роднае  слова»  № 8, 9 / 1993 г.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В КОЛЛЕКЦИЮ: 11 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.