М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

АРЛОУ УЛАДЗІМІР

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 67%





Уладзімір   Арлоў,  аўтар  кніг  “Еўфрасіння   Полацкая”(1992)  і  “Рандэву  на   манеўрах”(1992),  гістарычнага  эсэ  “У   пошуках  украдзенага  скарбу”(1993),   засведчыў  сваю  адданасць  ісціне   пра  мінулае  беларусаў  яшчэ  на   пачатку  80-х  гг.,  калі  ў   мясцовым  і  тагачасным  саюзным   друку  публікаваў  артыкулы,  у   якіх  рэзка  крытычна  адгукаўся   на  5-томную  акадэмічную  “Гісторыю   БССР”  і  аднаіменны  школьны   падручнік,  называючы  прама   асноўную  іх  загану  --  свядомую   фальсіфікацію  мінулага  ваўгоду   афіцыйнай  гісторыяграфіі.  У   заснаванай  на  дакументальных   фактах  гісторыі  першага  вядомага   Еўропе  беларускага  горада  Полацка,   сталіцы  Полацкага  княства,  у   якім  жыла  ў  той  час  патранеса   і  заступніца Беларусі  Еўфрасіння   Полацкая,  У. Арлоў  выступае  як   майстар  празаічнага  слова,  а  ў   апавяданнях  і  аповесцях -- як  строгі   вучоны-прафісіянал,  які  ведае  цану   першакрыніцам  і  ўмее  іх   разглядваць  на  шырокім  фоне   мінулага  і  сучаснасці.  Гісторыю   ён  любіць  саму  па  сабе,  у   яе  першавытворнасці,  пазбягаючы   мадэрнізацыі,  калі  даўняу  ўсяго   толькі  ілюструе  счасныя  думкі   аўтара.  Сёняшнія  нашы  клопаты   прысутнічаюць  у  поглядзе   пісьменніка  на  даўнейшыя  падзеі.

       У  апавяданні   “Каля   дзікага  поля”,  дзе  ўзнаўляюцца   апошнія  хвіліны  жыцця  безыменнага   аўтара  слыннага  “Слова  аб  палку   Ігаравым”, адчуваецца,  напрыклад ,   цяперашняя  павышаная  цікаўнасць  да   нашай  гісторыі,  імкненне   пераасэнсаваць  многія  яе  старонкі   ў  сучасным  інфармацыйным  полі.   Як  вядома,  існуе  некалькі  версій   аб  аўтарстве  гэтага  твора.   Казахскі  пісьменнік  Алжас   Сулейманаў  адшукаў  у  тэксце  “Слова”   аргументы,  якія  сведчаць  на   карысць  якраз  казахскага   паходжання  аўтара  :  асобныя   словы  і  паняцці,  на  яго  думку,   мог  ведаць  толькі  усходні   чалавек,  жыхар  степаў.  У. Арлоў,   таксама  грунтуючыся  на  тэксце   слыннага  помніка,  знаходзіць   доказы  “полацкай  версіі” :   сімпатыі  невядомага  аўтара,   геніяльнага  старажытнага  песняра   да  Усяслава  Чарадзея,  які  “збіраў   крывічаў  пад  сваё  крыло, у  адну   дзяржаву”,  відавочныя,  а  невялікая   рачулка  Ула,  якую  ён  прыгадвае,   знаходзцца  “за  пяць  попрышчаў   ад  Дзвіны”.  Магчыма,  менавіта  на   гэтай  рачулцы  і  знаходзілася   родавая  вотчына  аўтара  “Слова”.   Што  да службы  яго  ў ноўгарад-северскага   князя  Ігара,  подзьвігі  якога  ён   уславіў,  то  і  на  гэта  ёсць   тлумачэнне : “выпалі  Чарадзеевы  ўнукі   з  дзедавай  славы”,  сталі “каваць   крамолы  на  брацію  сваю”,  і   пясняр,  які  гаварыў  ім  у  вочы   праўду,  стаў  ім  непатрэбным .   Менавіта  ва  ўнікальным  культурным   асяроддзі,  якое  так  старанна   стварала  ў  свой  час  Еўфрасіння,   пра  што  У. Арлоў  апавядае  ў   прысвечаным  яе  дзейнасці  эсэ,  і   мог  з’явіцца  такі  высокаадукаваны    і  адухоўлены  талентам  ад   Бога  чалавек,  як  аўтар  “Слова”.  

         Старонку  за   старонкай  перагортвае  У. Арлоў  у   сваіх  творах  кнігу  народнай   славы.  Увагу  яго  спыняюць   некаторыя  найбольш  яскравыя   эпізоды  і  каларытныя  постаці.   Дакументальнасць  яго  прозы  не   падлягае  сумненню.  А  там,  дзе   канчаецца  гістарычны  дакумент,   рэальны  факт,  пачынаецца  вялікая   поле  аўтарскай  фантазіі.  Аднак  ў   адрозненне  ад  бурнага  ўяўлення   яго  слыннага  папярэдніка  У. Караткевіча,  які  свядома  рамантызаваў    мінулае,  прывабліваючы  на  свой   бок  новых  і  новых  прыхільнікаў,   У. Арлоў   стрымлівае  сваю  фантазю   ў  межах  жыццёва  верагоднага  :   навае  пакаленне  адукаваных  чытачоў   ужо  вымагала  дакладнасці  і   фактычнай  праўдзівасці.  Прынамсі,   гэтым  тлумачыцца  яго  імкненне   перадаць  слова  сваім  героям,   удзельнікам  далёкіх  падзей.

         Пра  падзеі   падчас   вайны  Івана  Жахлівага   з  Літвой  і  захоп  маскоўцамі   Полацка,  які  быў  бязлітасна   зруйнаваны,  а яго  жыхары  люта   знішчаны,  напрыклад,  апавядае  ў   лісце  да  сваіх  родных  стралец   Аляксей,  чалавек,  як  можна   зразумець,  з  чулым  сэрцам  і   светлай  галавой,  па-свойму   праніклівы  і  мудры  (  апавяданне   “Пішу  вам  у  Масковію” ).  А   пра  князя  Гераніма  Радзівіла,    падчашага  ВКЛ,  які  хацеў   застацца  ў  памяці  людской  не   як  душыцель  сялянскага  паўстання   Вашчылы,  а  як  мудры  і   справядлівы  валадар  Крычаўскага   магістрата  і  дзеля  гэтага   прымушаў  мясцовага  летапісца   Карпача  фальсіфікаваць  гісторыю,   апавядае  сам  Карпач.  Просты   летапісец  выбірае  пакутлівую   смерць на  кале,  але  не   згаджаецца на  тое,  каб  абылгаць   сваіх  пабрацімаў,  адабраць  у  іх,   жывых  і  мёртвых,  не  толькі   славу,  але  і  гонар  (“Міласць   князя  Гераніма”).  У  лістах  з   турмы,  адрасаваных  сыну  Ежы,   вядомы  беларускі  літаратар   Аляксандр  Незабытоўскі   апавядае   пра  свой  удзел  у  паўстанні   супраць  царскага  самаўладдзя  і   пра  сваё  разуменне  падзей  (“Пакуль   не  згасла  свечка”).  Ужывае   празаік  і  такі  прыём,  калі   пра  гістарычныя  падзеі  апавядае   чалавек  з  варожымі  да   беларускай  ідэі  адносінамі,  як   гэта  мы  бачым  у  апавяданні  “Рандэву   на  манеўрах”.

         Героі  гістарычных   твораў  У. Арлова --  людзі незвычайныя.   Слабыя  фізічна,  яны  затое  моцныя   духам.  Пераможаныя  суседзямі,  яны   не  адчу-ваюць  сябе  знішчанымі,   бо  ведаюць : апошняе  слова  ўрэшце   будзе  за імі,  а  калі  ўжо  не   будзе  іх  саміх,  то  за  іх   дзецьмі.  Менавіта  ў  гэтым  трэба   бачыць  сэнс  эпіграфа  да   апавядання  “ Пяць  мужчын  у   леснічоўцы” : “Gloria  victis” (“Слава пераможным” ).  Пяцёра  беларусаў-інсургентаў,   што засталіся  пасля  паражэння   паўстання  1863  г.,  не  лічаць   сваю  справу  безнадзейнай.  Так   лічыць  кіраўнік  паўстанцкага   атрада  Тапор,  адзін  з   паплечнікаў  К. Каліноўскага,  вядомы   у  гісторыі  вызваленчага  руху   пад  імем  Людовіка  Звяждоўскага.   Так  лічыць  і  беларускі  філосаф   Лышчын-скі,  спалены  за  сваю   ерась  на  кастры  паводле  загаду   папскага  нуцыя (“Місія  папскага   нуцыя”).  Чалавека  фізічна  можна   знішчыць,  але  пера-магчы  ідэю   нельга,  бо  ідэя  неўміручая.

         У  выніку   варожых  інтрыг  тэўтонцаў  гіне   апошні  полацкі  князь  Уладзімір,   а  з  ім  разам  знікае  ў   хвалях  часу  дынастыя  Рагвалодаў   (“Дзень,  калі  ўпала  страла”).   Аднак  збыліся  не  толькі  горшыя   прадба-чанні  князя,  але  і  лепшыя : праз  два  гады  посля  яго  смерці   полацкія  ратнікі  сталі  плячо  да   пляча  з  наўгародцамі  і   пскавічамі  на  Чудскім  возеры,   дзе  адбылося  Лядовае  пабоішча  і   крыжакі  пацярпелі  сакрушаль-ны   разгром,  што  на  некалькі   стагодзеў  адвучыла  іх  ад   паходаў  на  Усход.

         У.Арлоў,   як і  іншыя  нашы  аўтары   гістарычных  твораў,  шмкнецца   знайсці  адказ  на  пытанне,  якое   ў  свой  час  вельмі  захапляла  Ф.Дастаеў-скага : у  чым  прычына  таго,  што  беларусы,   як  нацыя,  здольныя  былі  выжыць   ва  ўмовах  жорсткага  націску  з   боку  агрэсіўных  суседзяў  на   працягу  стагоддзяў?  Мабыць,  было   нешта  такое  ў  іх  нацыянальным   характары,  што  дазваляла  народу   не  толькі  жыць,  схіліўшы  голаў   перад  рознага  роду  акупантамі,   паланізатарамі  і  русіфікатарамі,   але  і  зберагаць  сваю  жывую   душу,  не  аддаваць  яе  на  глум   і  здзек.  У  самым   агульным   выглядзе  гэты  погляд  на   беларуса  выяўляецца  ў  славутай   “Пагоні”.  Грозны  ваяка,  які   ўзняў  свой  меч  і  ўздыбіў  каня,   абараняе  сваю  нацыянальную   незалежнасць  і  чалавечую  годнасць   ад  любых  замахаў.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 16 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования


Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.